• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
    
    Да 10годдзя кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта
    
    
    
    
    
    
                    АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ I ФАЛЬКЛОРУ
    
    
    
    
    
    Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта
    
    Пад навуковай рэдакцыяй В.П. Рагойшы
    
    
    
    
    
    
    МІНСК Бестпрынт 2004
    
    Р а г о й
    
         УДК 82.09.(082)
         ББК 83
              A 43
    Навуковы рэдактар: В.ГІ. Рагойша
    Укладальнік: Т.А. Марозава
    
    
    Рэцэнзенты:
            М.А. Тычына, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі літаратуры НАН Беларусі;
            М.Ф. Шаўлоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя М.Танка
    
    
    Рэкамендавана да друку кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта
    
    
    
    
    
    
    A 43 Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору: Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры БДУ / Уклад. Т.А. Марозава; Пад навук. рэд. В.П. Рагойшы.  Мн.: Бестпрынт, 2004.  224 с.
    
         ISBN 985672273Х.
    
               Зборнік выдаецца з нагоды 10годдзя кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Ён змяшчае працы выкладчыкаў, выпускнікоў, сённяшніх аспірантаў і суіскальнікаў кафедры і прысвечаны актуальным праблемам тэорыі літаратуры і фальклору.
               Выданне прызначаецца спецыялістам у галіне літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, а таксама ўсім, каго цікавяць тэарэтычныя праблемы сучаснай літаратуразнаўчай і фалькларыстычнай навукі.
    
                                                           УДК 82.09.(082) ББК 83
    
    
                                              © Кафедра тэорыі літаратуры БДУ, 2004
        ISBN 985672273Х                        © Афармленне. УП «Бестпрынт», 2004
    
    
    I
    
    
    ПЫТАННІ ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ
    
    
    Вячаслаў Пятровіч Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры
    
            Тэорыя літаратуры ў БДУ: ад першых напрацовак да сістэмных даследаванняў
    
        Hi адзін сур’ёзны гісторык літаратуры не можа зусім абысціся без распрацоўкі ці хаця б закранання пытанняў тэарэтыкалітаратурных. У БДУ з першых гадоў яго існавання, побач з вывучэннем гісторый айчыннай, рускай і замежных літаратур, пачалося даследаванне асобных праблем тэорыі літаратуры. Так, маскоўскі беларусазнавец М.Я. Янчук (1856  1921), якога з першых дзён арганізацыі нашага універсітэта запрасілі на пасаду прафесара кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі, не абышоўся без распрацоўкі асобных праблем тэорыі літаратуры ў сваіх даследаваннях, у прыватнасці, у “Нарысах па гісторыі беларускай літаратуры: Старадаўні перыяд” (1922). Разам з тым універсітэцкія вучоныя пісалі (і пішуць) працы, цалкам прысвечаныя пэўным праблемам тэорыі літаратуры. Скажам, тагачасны загадчык той жа кафедры прафесар LL Замоцін (1873  1942) выдаў такія грунтоўныя тэарэтыкалітаратурныя даследаванні, як “Некрасовхудожннк” (1923), “На переломе: Схема лнтературных нсканнй XIX  XX вв.” (1927) і інш.
        Увогуле, літаральна ўсе навукоўцы, якія сабраліся ў 20х гг. XX ст. на “замоцінскай кафедры”, гарнуліся да распрацоўкі тэарэтыкалітаратурных праблем. Так, пяру прафесара А.М. Вазнясенскага (1888  1966) належаць дасле
    
    
    3
    
    даванні “Паэтыка М. Багдановіча” (1926), “Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры” (1927), “Траднцнн “формальных” (эстетнческнх) ученнй в науке о лнтературе” (1927). Прафесар Я.І. Барычэўскі цалкам прысвяціў сябе вывучэнню пытанняў агульнай паэтыкі (“Паэтыка літаратурных жанраў”  1927; “Тэорыя санету”  1927; “Паэтыка: Курс для завочнага педфаку”  1929). Прафесар кафедры і дэкан педфака (з 1926) М.М. Піятуховіч (1891 1937) пытанням тэорыі літаратуры адводзіў належнае месца ў сваіх даследаваннях па гісторыі беларускай літаратуры (“Францыск Скарына і яго дзейнасць”  1926; “Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы”  1927; “Нарысы гісторыі беларускай літаратуры”. Частка 1  1928 і інш.). За сваімі літаратурнымі настаўнікамі цягнуўся і асістэнт кафедры (з 1928) А.А. Бабарэка (1899  1938), які трывалы тэарэтычны фундамент падводзіў пад свае грунтоўныя літаратурнакрытычныя публікацыі (“Вясну радзіла восень (Да пытання аб кірунках у сучаснай беларускай літаратуры)”  1925; “Пералом у станаўленні натуральнай культуры ў творчасці 3. Бядулі” 1928 і інш.).
        Аднак надыйшлі змрочныя часы, і не толькі для універсітэцкага літаратуразнаўства, але і для ўсёй беларускай нацыянальнай культуры. У самым канцы 20х  30я гг. XX ст. жорсткія сталінскія рэпрэсіі прайшліся па сотнях студэнтаў і выкладчыкаў БДУ. Вядучыя літаратуразнаўцы універсітэта спачатку былі ашальмаваныя ў друку (гл.: Бухаркін В. Літаратуразнаўцы з Б.Дз.У. //Маладняк. 1929. №№ 11, 12; Бэндэ Л. На літаратурным фронце //Чырвоная змена. 1929. 15 верасня і інш.). Пасля іх арыштавалі, выслалі за межы БССР, а некаторых расстралялі. У 1931 г. педфак БДУ быў ліквідаваны  па сутнасці, на “ідэалагічным” факультэце не было каго вучыць і не было каму вучыць. На яго базе  а пасля “зачысткі” засталася ўсяго купка ацалелых ад арышту выкладчыкаў і студэнтаў  узнік Вышэйшы педагагічны інстытут (сённяшні Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя Максіма Танка).
    
    4
    
         Толькі ў 1939 г. БДУ зноў пачаў рыхтаваць філолагаў, гэтым разам  на спецыяльна арганізаваным філалагічным факультэце. Спакваля пачало ажываць ва універсітэце і літаратуразнаўства. Ды грымнула вайна...
         БДУ аднавіў сваю працу толькі ў верасні 1943 г. на станцыі Сходня, пад Масквой. У тым жа годзе была арганізавана і кафедра беларускай мовы і літаратуры, якую ўзначаліў, вярнуўшыся з армейскага шпіталя, і якой кіраваў ажно да 1969 г. дацэнт, пазней (з 1957) прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі М.Р. Ларчанка (1907  1981). Як вучоны М.Р. Ларчанка цікавіўся, галоўным чынам, двума тэарэтыкалітаратурнымі праблемамі: станаўленнем у беларускай літаратуры XIX ст. рэалістычнага метаду (гэтаму была прысвечана яго доктарская дысертацыя, абароненая ў 1956 г. у Маскве і выдадзеная пасля ў дзвюх кнігах,  “На шляхах да рэалізма”, 1958 і “Па шляху рэалізма”, 1959) і беларускаіншаславянскімі літаратурнымі ўзаемасувязямі (“Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX стагоддзя”, 1958; “Славянская супольнасць”, 1963; “Яднанне братніх літаратур”, 1974 і інш.). 3 лёгкай рукі вучонага даследаванне розных форм міжлітаратурных сувязей набыло значнае пашырэнне як у БДУ, так і ў рэспубліцы ў цэлым. Ларчанкаўская традыцыя кампаратывісцкіх даследаванняў прынесла (і дагэтуль прыносіць) адчувальны плён у выглядзе дысертацый кандыдацкіх (“Адам Міцкевіч і беларуская літаратура” A. А. Лойкі, 1956; “Янка Купала  майстар мастацкага перакладу” С.Х. Александровіча, 1958; “Украінскабеларускія літаратурныя сувязі пачатку XX ст.” Т.В. Кабржыцкай, 1970; “I. Тургенеў і Жорж Санд: Праблемы ідэйнамастацкай своеасаблівасці¹’ Т.В. Кавалёвай, 1973; “Максім Танк і польская літаратура” А.Л. Вераб’я, 1978; “Аркадзь Куляшоў  перакладчык” М.П. Кенькі, 1978; “Станаўленне класічных асноў беларускай паэзіі: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і творчасць А.С. Пушкіна” А.А. Шалемавай, 1981; “Творчасць Адама Кіркора: ад рамантызму да пазітывізму” І.М. Зап
    
    5
    
    рудскага, 2000 і інш.) і доктарскіх (“Беларуская паэзія ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад” В.П. Рагойшы, 1993; “Беларуская літаратура XX стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння” І.А.Чароты, 1998; “Польскамоўная паэзія Беларусі XVI  XVII ст.” С.В. Кавалёва, 2002; “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” М.В. Хаустовіча, 2003), асобных манаграфій (“Старонкі братняй дружбы” С.Х. Александровіча, 1960; “Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія”  1977, “Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян”  1978 Н.С. Гілевіча; “Карані дружбы” Т.В. Кабржыцкай і В.П. Рагойшы, 1976; “Пераклаў Якуб Колас...”  1972, “I нясе яна дар...: Беларуская паэзія на рускай і ўкраінскай мовах”  1977, “Проблемы перевода с блнзкородственных языков”  1980, “Кантакты”  1982, “I адгукнецца слова ў слове...”  1992 В.П. Рагойшы; “Беларускарускі паэтычны ўзаемапераклад 20х  30х гадоў” А.Л. Вераб’я, 1990 і інш.), у правядзенні на філфаку рэгулярных канферэнцый “Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх моў і літаратур” (1967  1982), “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай” (з 1992) і інш.
        Члены кафедры беларускай літаратуры, якая забяспечвала ў свой час выкладанне не толькі гісторыі беларускай літаратуры, але і тэорыі літаратуры, беларускага фальклору, літаратуры народаў СССР, заўсёды ў той ці іншай ступені звярталіся да розных праблем тэарэтыкалітаратурных. Іх цікавілі пытанні жанравастылёвай адметнасці асобных пісьменнікаў і беларускай літаратуры ў цэлым (доктарскія дысертацыі І.Я. Навуменкі “Канцэпцыя чалавека ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа (Духоўны воблік героя)”, 1969; А.А. Лойкі “МаксімБагдановіч і праблемы развіцця беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя”, 1969; С.Х. Александровіча “Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX  пачатку XX ст.ст”, 1971; кандыдацкія дысертацыі У.А. Навумовіча “Проза “Маладняка”, 1974; Т.І. Шамякінай “Асноўныя стылёвыя напрамкі сучаснай беларускай прозы”, 1975; У.Г. Кароткага
    
    6
    
    “Творчасць Мялеція Сматрыцкага”, 1884; С.В. Кавалёва ‘Тероікаэпічная паэзія Беларусі канца ХУІ ст.”, 1991; П.І. Навуменкі “Проза Кандрата Крапівы”, 1991; А.А.Пашкевіча “Феномен узвышэнства ў беларускай літаратуры XX стагоддзя”, 1998; У.В. Рагойшы “Паэзія Алеся Гаруна ў кантэксце беларускай літаратуры пачатку ХХстагоддзя”, 1998; У.Ю. Верынай “Беларуская авангардная паэзія 80  90х гадоў”, 2002; даследаванні прафесара Д.Я. Бугаёва пра М. Гарэцкага, У. Дубоўку, I. Мележа, В. Быкава і інш.; “Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. У 2х ч.”  Выд. 2е, 1989 А.А. Лойкі), паэтыка вуснай народнай творчасці (“Паэтыка беларускай народнай лірыкі” 1975, “Паэтыка беларускіх загадак”  1976 Н.С. Гілевіча, “Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі” Л.К. Тарасюк, 1985) і мастацкай літаратуры (“Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша” В.П. Рагойшы, 1968), вершазнаўства (“Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка”  1979, “Паэтычны слоўнік”  Выд. 2, 1987 В.П. Рагойшы), сістэматызацыі літаратурнага працэсу (складзеныя на кафедры вучэбныя праграмы па гісторыі беларускай літаратуры дарэвалюцыйнага і савецкага часу, дзіцячай літаратуры) і інш. Увага літаратуразнаўцаў да праблем тэорыі літаратуры засталася і пасля таго, як у 1993 г. кафедра беларускай літаратуры падзялілася на дзве навуковыя адзінкі  кафедру гісторыі беларускай літаратуры і кафедру літаратуры XX стагоддзя. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць тэматыка доктарскіх дысертацый загадчыка (з 1999 г.) кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя прафесара Л.Д. Сіньковай “Беларуская проза XX стагоддзя: Дынаміка жанравых структур” (1996), прафесара кафедры А.І. Бельскага “Пейзаж у беларускай паэзіі (эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў)” (1998), былога дацэнта кафедры, цяпер прарэктара Акадэміі мастацтваў В.А. Максімовіча “Тэндэнцыі мадэрнізму ў беларускай літаратуры пачатку XX ст.” (2001), дацэнта кафедры А.А. Пашкевіча “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў прозе беларускага замежжа” (2002).