• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        Праўда, сярод апошніх (ананімных), ёсць і творы, пра аўтарства якіх існуюць пэўныя звесткі, здагадкі. Такі, напрыклад, лёс аўтара “Ліста да Абуховіча”. Ва ўсіх вядомых спісах называецца імя Цыпрыяна Камунякі. Але што гэта быў за чалавек, ды ўвогуле псеўданім гэта невядомага аўтара ці сапраўднае імя, па сённяшні дзень невядома. (Ці тая ж “Прамова Мялешкі”, прыпісаная смаленскаму кашталяну Івану Мялешку).
        Сатырычныя ананімныя творы  своеасаблівая прыкмета беларускай літаратуры: ананімны верш “Панаманія” і “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, “Два д’яблы” і г.д. Яны з’явіліся і як пэўнае сцвярджэнне беларушчыны і як вынік гэтага сцвярджэння: смех скрозь слёзы. Гэткі смех з’яўляецца характэрным для беларускай літаратуры.
        Трэба, праўда, адзначыць і тое, што, нягледзячы на сваю сатырычную накіраванасць, безумоўна, гэтыя творы багата аздоблены нацыянальным гумарам, жартам. На мяжы паміж гумарам і сатырай знаходзяцца і іншыя творы (“Камедыя” К. Марашэўскага, “Доктар па прымусу” М. Цяцерскага). Да сатырычнай зброі звярталіся ў сваіх творах В.ДунінМарцінкевіч і Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч і М. Гарэцкі, Я. Быліна і Я. Маланка, Я. Купала і Я. Колас, А. Мрый і К. Крапіва і многія іншыя.
    
    52
    
        Гумарыстычны напрамак смеху на Беларусі прадстаўлены першнаперш у вуснай народнай творчасці. Яе выдатна выкарыстоўваў Я. Колас у сваіх першых апавяданнях “Чорт”, “Недаступны”, “Кірмаш” ды інш., і ў паэмах, і ў трылогіі “На ростанях”. Сувязь з вуснай народнай творчасцю мы назіраем у гумарэсках Ядвігіна Ш. “Важная фіга”, “Падласенькі”, А. Паўловіча “Ракі”, “3 кірмашу”, К. Чорнага “Мяшчане ў густой пары”, “Вясковая ветэрынарыя” і іншых аўтараў.
        Нельга не сказаць і пра тое, што велізарны ўклад у развіццё беларускага гумару зрабіў К. Крапіва (назапашванне новых прыёмаў стварэння смеху, узбагачэнне жанравай палітры).
        На сучасным этапе мы назіраем развіццё абодвух напрамкаў смеху (сатыра і гумар), развіццё смеху ў вуснай народнай творчасці і пісьмовай літаратуры (аўтарскія творы і ананімныя). У гэтым бачны працяг традыцый. Але сучасны стан развіцця сатыры і гумару на Беларусі  тэма асобнай размовы. Сёння вяртаюцца ў нашу літаратуру імёны гумарыстаў і сатырыкаў мінулага, а разам з імі  і іх творы, а значыць,  і іх смех. Творчасць гэтых новыхстарых аўтараў практычна не даследавана, шмат у чым спрэчная (як, напрыклад, “Беларускія народныя апавяданні” В. Арлоўскага), але даследаванне  справа будучага.
        Вельмі істотна бачыць сатырычную (гумарыстычную) літаратуру не адарвана ад агульных працэсаў сусветнай літаратуры, першнаперш у славянскім кантэксце. Бо тут пры ўсіх нацыянальных асаблівасцях шмат агульнага.
    
            Літаратура
    
        1.     Арйстотель. Поэтнка М., 1957.
        2.     Гарднер Э.С. Собранне сочнненнй. М.,1992. Т.4.
        3.     Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. Мн., 1983. Т.5.
    
    53
    
    Ізольда Уладзіміраўна Ківель, старшы выкладчык
    
            Цэнтральны герой беларускай прозы XX стагоддзя: станаўленне вобраза
    
        Індывідуальнасць пачуццёвага і вобразнага ўспрыняцця вымушае даследчыка шмат увагі надаваць сувымернасці прадметаў даследавання. Каб увесці ў кантэкст грамадскіх навук новае прачытанне літаратурнай з’явы, неабходна карыстацца ўдакладненымі дэфініцыямі літаратурнага герояселяніна, вобраза селяніна ў прозе. Нацыянальная літаратура імкнулася не столькі адлюстраваць матэрыяльна вытворчы, колькі акрэсліць інтэлектуальна  духоўны ўклад сялянства ў жыццё нацыі. Нават для літаратуры перыяду станаўлення (XIX ст.) селянін  не мужык у класавым вызначэнні, таму што сялянская гаспадарка  уклад жыцця, a не проста форма вытворчасці. Таму селянін  і Мацей Бурачок, і майстар, і апавядальнік, і “пан сахі і касы”, і рыцар, і вясковы настаўнік. Разгляд беларускай прозы XX стагоддзя ў кантэксце не расійскай, а затым савецкай літаратуры, а еўрапейскай і сусветнай дае магчымасць зразумець, чым жылі персанажы “вясковай тэматыкі”, разабрацца ў эстэтычнай вартасці створаных вобразаў.
        Праблема героя для беларускай літаратуры (прозы, паэзіі, драматургіі) была адной з найбольш актуальных на працягу апошніх двух стагоддзяў. Для большасці еўрапейскіх літаратур, якія інтэнсіўна развіваліся на працягу XVIII XIX стст., этап развіцця разнастайных жанраў, пашырэння тэматычных даляглядаў і спектру асвоеных праблем і герояў быў да пачатку XX стагоддзя ўжо пройдзены. Перад маладымі літаратурамі  а беларуская літаратура на той час мела ўсе адзнакі маладой  праблемы асваення жыццёвага матэрыялу, вызначэнне героя, на якога можа “абаперціся” яшчэ нявыпрацаваная літаратурная традыцыя, стаялі вельмі
    
    
    54
    
    востра. Гэта прыводзіла да канцэнтрацыі ўсіх сіл на вельмі вузкім, але найбольш знаёмым, арганічным для нацыянальнага светаўспрымання напрамку. Вось чаму і беларуская, і ўкраінская, і літаратуры балканскіх славянаў у пачатку XX стагоддзя з’яўляюцца “моналітаратурамі”, дзе адзін напрамак  сялянскі  будзе дамінаваць над астатнімі. Калі ўлічыць, што Беларусь таго часу  гэта краіна сялянская, і асноўныя сацыяльныя праблемы тагачаснага грамадства звязаны з праблемамі зямлі, становішчам мужыка, то панаванне сялянскага напрамку ў новай беларускай літаратуры дазваляла адначасова выходзіць на грамадскую праблематыку глабальнага маштабу.
        Сялянскі акцэнт ў беларускай літаратуры настолькі моцны, што некаторыя даследчыкі лічылі заканамерным нават перыядызацыю праводзіць ў сувязі са змяненнямі канцэпцыі селяніна ў працэсе літаратурнага развіцця. Напрыклад, падобны прынцып быў ўзяты за аснову перыядызацыі М. Гарэцкім [1], А. Лойкам [3]. Такая перыядызацыя, безумоўна, дазваляе прасачыць заканамернасці развіцця беларускай літаратуры, хоць і патрабуе ўдакладнення, бо высвечвае ў большай ступені праблему сацыяльнага паходжання аўтара, а канцэпцыю героя  ускосна.
        Новы герой нашай літаратуры набываў індывідуальныя рысы вельмі паступова, праходзячы ў XIX стагоддзі шлях ад дзейнай асобы этнаграфічных замалёвак, ад патрыярхальных альбо ідылічных сялян (першая трэць  сярэдзіна XIX ст.), праз вобраз праўдашукальніка, непасрэднага ўдзельніка гісторыі (творы Ф. Багушэвіча) да герояў Ядвігіна Ш., чые апавяданні з сялянскага жыцця (“Гаротная”, “Хлеб” і інш.) стаяць на ўзроўні досыць грунтоўнай сацыяльнапсіхалагічнай прозы па майстэрству стварэння вобразаў.
        Новы этап “сялянскай прозы”, той этап, які ў агульных рысах працягваецца і зараз, пачынаецца ў 10я гады XX стагоддзя. Працэс “кшталтавання” асобы з мужыцкага натоўпу, з “агромністай такой грамады” быў не такім і доўгім,
    
    55
    
    асабліва калі ўлічыць, што беларуская літаратура і ў XX стагоддзі яшчэ зусім маладая. Працэс, які быў распачаты Я. Коласам у яго дакастрычніцкіх апавяданнях і набыў адзнакі завершанасці толькі ў прозе I. Мележа, I. Пташнікава, В. Адамчыка, прайшоў праз засваенне традыцый сусветнай “сялянскай” прозы (К. Гамсуна, X. Лакснеса, У. Рэйманта, Л. Талстога, I. Буніна), праз пераадоленне штучных канцэпцый селяніна, што ўзніклі ў 20я гады і праіснавалі ледзь не да канца ХХст., пераадоленне, нарэшце, інерцыі ўласнай літаратурнай традыцыі.
        Літаратурныя каноны стварэння сялянскіх вобразаў, закладзеныя ў другой палове XIX ст., праіснавалі (не ў поўным аб’ёме, вядома) нават да сённяшняга дня. Адна з асаблівасцей вобраза героя нацыянальнай прозы і канца XIX, і пачатку XX стст.  дамінаванне сацыяльнага і калектыўнага. Герой  выразнік калектыўных ідэалаў і спадзяванняў, ён звычайна прадстаўлены як ахвяра пэўных грамадскапалітычных абставін (часам у супрацьстаянне “мужык  грамадства” ўмешвалася і прырода, таксама як сіла варожая). Гэтая тэндэнцыя аказалася вельмі прыдатнай для фарміравання новай, “пралетарскай літаратуры”. I новая, і папярэдняя літаратура  літаратура ідэй, дзе значную ролю адыгрывае вобраз  выразнік гэтых ідэй, а вось роля мастацкага характару ў значнай ступені ілюстрацыйная, другарадная. Нават празаічныя творы маладых пісьменнікаў першай паловы 20х гадоў (Я. Скрыгана, Я. Нёманскага, М. Нікановіча, А. Вольнага), зарыентаваныя на тэзіс “народ  творца гісторыі” і ідэалагічныя схемы пралеткульту, пры ўважлівым разглядзе не з’яўляюцца адкрыццём у сферы спасціжэння характара герояселяніна і нагадваюць “Прысягу над крывавымі разорамі”. Безумоўна, беларуская проза не спынілася на багушэвічаўскай канцэпцыі селяніна. Дакастрычніцкія апавяданні Я. Коласа, М. Гарэцкага, трохі ў меншай ступені  3. Бядулі сведчаць аб паглыбленні рэалістычных тэндэнцый, з’яўленні прозы характараў, аб
    
    56
    
    тым, што канцэпцыя селяніна ў літаратуры становіцца адначасова і больш жыццёвай, і больш мастацкай. Няма падстаў сумнявацца ў тым, што за аднодва дзесяцігоддзі беларуская сялянская проза выпрацавала б традыцыю стварэння псіхалагізаванай карціны рэчаіснасці, навучылася б адлюстроўваць жыццё без перакосаў  не пакідаючы паза ўвагай ні грамадскія, сацыяльныя яго аспекты, ні тое, што тычыцца індывідуальнага, асабістага, псіхалогіі чалавека. 1917 год павярнуў працэс ў іншае рэчышча, прымусіў памяняць шмат якія каштоўнасці.
        Перыяд 20х гадоў стаў тым часавым кантэкстам, які надаў развіццю нацыянальнай літаратуры дынамізм і шырыню. Звязана гэта не ў апошнюю чаргу з тым, што гэта час з’яўлення ў літаратуры масавага пісьменніцкага пакалення, якое хаця і імкнулася ствараць новую, адрозную ад “нашаніўскай” і “адраджэнскай”, эстэтыку, было ўсё такім жа сялянскім па паходжанні. Гэта абумовіла, нягледзячы на ідзалагізацыю ўсёй культуры, тэматыку, праблематыку і, у значнай ступені, паэтыку. Хоць ў айчынным літаратуразнаўстве і замацавалася думка аб тым, што ўся літаратура 20х гадоў прысвечана тэме рэвалюцыі, больш пільны разгляд паказвае, што прысвечана яна перш за ўсё селяніну, a рэвалюцыя выступае як фон, кантэкст, як знешняя сіла, скіраваная на тое, каб паўплываць на селяніна.
        Аднак псіхалагізаваны вобраз селяніна, створаны ў дакастрычніцкіх апавяданнях, сацыяльнабытавое апавяданне, дастаткова распрацаванае да 20х гадоў, не сталі і не маглі стаць арыенцірам для “пралетарскай літаратуры”. “Маладняк” быў скіраваны на пошук новага ў жыцці, у народнай свядомасці, у душы свайго асноўнага героя  селяніна. Шлях да псіхалагізму закрыты: у душы мужыкагаспадара можна было знайсці клопат аб зямлі, ураджаі, увесь набор чалавечых эмоцый, пачуццяў. Але сялянскай натуры супярэчыла вельмі жаданая для маладнякоўскай літаратуры з’ява: каб стрыжнем, асновай унутранага свету