Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
У сваіх тэарэтычных поглядах рамантыкі фальклорнага напрамку прыроду ставілі вышэй за культуру, а фальклор разглядалі як частку прыроды, увасабленнем натуральнага мастацтва ў процівагу прафесійнаму штучнаму мастацт
40
ву адукаваных класаў. У гэтым таксама праявілася непрыняцце буржуазнай цывілізацыі і імкненне знайсці аснову ў народным жыцці. Антытэзы “прырода грамадства”, “прырода цывілізацыя” былі стрыжнёвымі ў большасці рамантыкаў. I ў фальклоры яны найбольш цанілі выяўленне зліцця жыцця чалавека з жыццём прыроды.
3 названым напрамкам звязана і першая школа ў літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы так званая міфалагічная школа, буйнейшымі прадстаўнікамі якой былі Я. і В. Грымы, М. Мюлер, А. Афанасьеў, Ф. Буслаеў. Рамантычная міфалагічная школа шырока выкарыстоўвала параўнальнагістарычнае літаратуразнаўства і мовазнаўства. Узнікненне міфа разумелася тут як вытворнае ад выкарыстання натуральнай нацыянальнай мовы. Так, на думку А. Афанасьева, які грунтоўна вывучаў беларускую мову і фальклор, “слова з’яўляецца не толькі знакам, які ўказвае на пэўныя паняцці, яно адначасова малюе самыя характарыстычныя адценні прадмета і яркія, жывапісныя асаблівасці з’явы” [1, 21}. Рамантыкі фальклорнага напрамку праяўлялі самую жывую цікавасць да міфа і фальклору і стымулявалі развіццё навукі.
В) Байранічны напрамак звязаны з імем Дж. Байрана. Менавіта ён даў імпульс найбольш уплывоваму напрамку ў краінах першага тыпу ў 1030х гг. XIX ст. Да гэтага напрамку многімі сваімі бакамі мае дачыненне творчасць А. дэ Віньі і А. дэ Мюсэ, Г. Гейнэ, А. Міцкевіча, А. Пушкіна і М. Лермантава, Д. Леапардзі. Тут неабходна сказаць, што названыя напрамкі нельга ўяўляць як нейкія закрытыя структуры, паміж імі была моцная ўзаемасувязь, яны перапляталіся, творчасць многіх пісьменнікаў мела дачыненне да некалькіх напрамкаў у залежнасці, напрыклад, ад перыяду. Ды геніяў і нельга ўмясціць ў нейкі адзін напрамак. Нават некаторыя творы самога Байрана выходзяць за межы байранічнага напрамку, у прыватнасці, яго раман у вершах “Дон Жуан”. У А. Міцкевіча, Г. Гейнэ, А. Пушкіна, А. Лермантава, Т. Шаўчэнкі байранізм праявіўся толькі напачатку творчасці.
41
Байранічны напрамак складваўся ў іншых умовах, чым папярэднія, і быў выключна палкай рэакцыяй на новую буржуазную рэчаіснасць. Песняры не прынялі яе, і іх пратэст набыў небывалую вастрыню і эмацыянальную напружанасць. Адсюль матывы тугі, журботы, меланхолія, душэўныя ваганні. Узнікае своеасаблівы культ пакут, без іх не ўяўляецца паўнацэнная чалавечая асоба. Менавіта ў гэтых рамантыкаў узнікае тое рэзкае супрацьпастаўленне мары і жыцця, ідэалу і рэчаіснасці, якое раней аб’яўлялася дамінантай усяго рамантызму.
Г) Гратэскнафантастычны, або гомфанаўскі, рамантызм таксама прыпадае на 10 30я гады. Да яго належыць сам Э.Т.А. Гофман, Э. По, М. Гогаль, А. Сомаў, ранні А. Бальзак. Названыя пісьменнікі востра адчувалі, улоўлівалі некаторыя заканамернасці і тэндэнцыі новага буржуазнага грамадства, асабліва небяспечныя і разбуральныя для чалавечай асобы, тыя заканамернасці і тэндэнцыі, якія ў поўнай меры праявіліся значна пазней, але геніі прабачліва іх убачылі, угадалі. Яны адчулі працэс адчужэння чалавека ад грамадства, калі чалавек у соцыуме ўсё больш губляў сваю самакаштоўнасць, ператвараўся ў вінцік, машыну, функцыю. Адсюль распаўсюджанасць вобразаў лялек, механізмаў, аўтаматаў, дамінаванне тэмы тэатру марыянетак, які ўвасабляе грамадства. Ненатуральнасць жыцця, яго кантрасты, хваравітасць можна было найлепш перадаць з дапамогай гратэску, сатырычнай фантастыкі, гіпербалы, спалучэння патэтыкі і іроніі. У гэтым напрамку таксама надзвычай магутнае ўздзеянне міфалогіі, але яна імкнецца не да універсальнага філасофскага сінтэзу, як у ранніх рамантыкаў, а да фантасмагарычнага выяўлення жыцця.
Д) Сацыяльнаутапічны напрамак звязаны з утапічным сацыялізмам. Менавіта ў пісьменнікаў гэтага напрамку (В. Ірвінг, Ж. Санд, П. Шэлі, В. Гюго, Э. Сю, рускія паэтыдзекабрысты) у поўнай меры праявіліся прагрэсіўныя рысы рамантызму, яго нацэленасць на будучае, заснаванае на веры ў народ, які паўстае ўвасабленнем вышэйшых духоўных і
42
маральнаэтычных якасцей, вытокам дабра і прыгажосці. Тут галоўнымі аказваецца не крытыка і адмаўленне, а пошук ідэальнай праўды, сцвярджэнне станоўчых каштоўнасцяў. Нягледзячы на трагічныя гістарычныя зрухі, гэтыя пісьменнікі верылі ў прагрэс, у жыццё, для іх характэрны аптымізм. Свой абавязак яны бачылі ў сцвярджэнні дабра і справядлівасці. Любоўю да людзей прасякнуты “Адвержаныя” В. Гюго, “Кансуэла” Ж. Санд. Дзякуючы пісьменнікам сацыяльнага напрамку ў літаратуры сцвердзіліся паняцці народнасці і гістарызму.
Е) Вальтэрскотаўскі напрамак названы па прозвішчу найбольш выдатнага яго прадстаўніка англійскага класіка В. Скота. Да яго шмат якімі бакамі прылягае творчасць рускіх М. Загоскіна і I. Лажэчнікава, ранні А. Бальзак, П. Мерыме, якія стварылі гістарычны раман і гістарычную драму. Для пісьменнікаў напрамку характэрны перш за ўсё гістарызм і мясцовы каларыт. Гэта ўжо завяршальны этап рамантызму, у многім пераход да рэалізму.
Некаторыя даследчыкі да гэтых галоўных напрамкаў дадаюць іншыя: сузіральнаэлегічны (А. Ламарцін, В. Жукоўскі), рэлігійнамістычны (Ф. Шатабрыян, С. Кольрыдж, К. Брэнтана), гусарскасібарысцкі (Д. Давыдаў, А. Дэльвіг, М. Языкоў) і інш.
Некаторыя геніі ў пачатку сваёй творчасці былі яркімі рамантыкамі, але ў далейшым перайшлі на пазіцыі рэалізму А. Бальзак, А. Пушкін, М. Лермантаў, М. Гогаль.
Нягледзячы на тое, што з 40х гг. рамантызм заменены рэалізмам, традыцыі рамантызму працягвалі дзейнічаць. У канцы XIX пачатку ХХст., як рэакцыя на натуралізм і дэкаданс, назіраецца новы ўзлёт рамантызму неарамантызм, у якім настроі, агульныя прынцыпы паэтыкі тыя ж, што і ў пачатку XIX ст.ст: адмаўленне ўсяго празаічнага, будзённага, рацыяналістычнага; прыгоды, гратэск, фантастыка. Праўда, у гэты час неарамантызм ужо пастаянна пераплятаецца з рэалізмам і тым жа дэкадансам: дастаткова прыгадаць творчасць Р. Кіплінга, Р. Стывенсона, A. Ko
43
нанДойла, Э. Растана, Г. Ібсена, К. Гамсуна, Д. Лондана, К. Бальмонта, С. Гарадзецкага, Л. Украінкі, I. Франко, М. Кацюбінскага і, бясспрэчна, цэлую генерацыю геніальных беларусаў: Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Гарэцкага. Традыцыі рамантызму былі засвоены і пераасэнсаваны сімвалістамі і экспрэсіяністамі.
Рамантызм велізарны свет, які поўнасцю яшчэ не ацэнены, сапраўдны пераварот у культуры. Імпульс мастацкіх ідэй рамантызму не перапыняецца на працягу XIX і XX стст. Хоць сёння рысы рамантычнага стылю здаюцца нам устарэлымі, нават смешнымі, але па сутнасці мы працягваем думаць, хвалявацца і спрачацца пра праблемы, пастаўленыя рамантыкамі.
Літаратура
І.Афанасьев А.Н. Древо жнзнн. Нзбранные статыі. М., 1982.
2. Лнтературный энцнклопеднческнй словарь. М., 1987.
3. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Выд.2е, дапрац. і дапоўн. Мн., 1987.
4. Халйзев В.Е. Теорня лнтературы. М., 1999.
Паліна Паўлаўна Ткачова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Што такое смех?
спытаў Мэйсан. Гэта знешні паказчык адпаведнай эмоцыі. Ты адкрываеш рот. Вымаўляеш “хахаха”. У цябе трасецца дыяфрагма. Зубы заголены, вусны адцягнуты. Плечы таксама калоцяцца...” [2, 411].
Так адказаў на гэтае даволі складанае пытанне рэпарцёру адвакат Мэйсан, герой “Справы аб бесклапотным Амуры” Э.С. Гарднера.
I сапраўды, знешнія прыкметы смеху раскрыты правільна. Але тут жа паўстае пытанне: зза чаго, пры якіх умовах
44
узнікае гэтая так званая “эмоцыя”? Смех у жыцці чалавека мае велізарнае значэнне і распаўсюджваецца на ўсе сферы чалавечай дзейнасці. Ён можа быць выкліканы рознымі прычынамі і мець рознае значэнне. Нярэдка да смеху прыводзіць знешняе фізічнае раздражненне, дастаткова паказытаць чалавека і ён пачынае няспынна рагатаць. Часам смех выклікаецца ўнутранай спецыфікай арганізма: хваробай печані (хваравіты, злосны), альбо, наадварот, ад перапаўняючага чалавека здароўя жыццясцвярджальны, бадзёры, часам беспрычынны. Ва ўсіх гэтых выпадках смех не выконвае адной з асноўных функцый: пазнавальнай, але ў той жа час усё роўна з’яўляецца смехам.
Смех можа быць выкліканы і знешнімі аб’ектыўнымі прычынамі, асабістымі абставінамі жыцця чалавека. Мы смяёмся радасна і ўзнёсла ў час, калі здзяйсняюцца нашы мары, калі прыходзіць поспех; смяёмся нацягнута і раздражнёна, калі нас падманула фартуна і надзеі засталіся няспраўджанаю мараю.
Пазнавальная функцыя такога смеху відавочная, але бачна і тое, што гэткая праява смеху застаецца ў рамках індывідуальнага, асабістага. Гэты смех не вядзе да абагульненняў і параўнанняў, і таму таксама, як і першы, нясе ў сабе суб’ектыўную праяву індывідуальнасці.
Пры адпаведных абставінах смех узнікае ў працэсе абагульнення і параўнання. Гэты смех выкліканы глыбокімі працэсамі суаднясення аб’ектыўнай рэчаіснасці, агульна прынятых уяўленняў аб ёй з істотнымі асаблівасцямі ўласнага светаўспрымання. Такі смех можа быць выкліканы веліччу той ці іншай падзеі, што мае агульнаграмадскае значэнне. Альбо, наадварот, можа з’явіцца ў выніку бачання чалавекам недасканаласці грамадства, яго хібаў. Зразумела, што апошняя прычына праявы смеху пададзена як прыклад. Прычынай для смехавага параўнання, абагульнення можа быць не толькі падзея, але і чалавек, яго пачуцці, розныя з’явы рэчаіснасці і г.д.
45
3 усяго вышэйсказанага выцякае: смех праява суб’ектыўнааб’ектыўная. У залежнасці ад абставін яго нараджэнне можа быць альбо цалкам суб’ектыўным, як у першым выпадку, альбо суб’ектыўнааб’ектыўным, як у другім, і ўрэшце рэшт можа быць выкліканы аб’ектыўнымі грамадсказначнымі з’явамі рэчаіснасці. Менавіта з апошнім смехам мы і сустракаемся ў літаратуры. Таму на ім (на яго нараджэнні, развіцці, існаванні і г.д.) мы і засяродзім сваю ўвагу.
Якім чынам смех трапляе ў твор? Адкуль бярэцца гэтае “смешнае”? Першапачатковы этап нараджэння смеху ў будучым творы адбываецца намнога раней за той момант, як чытач возьме кнігу ў рукі. Пісьменнік (свядома альбо несвядома) назірае за рэчаіснасцю. Ён бачыць, што ў грамадстве існуе пэўная норма (якая, дарэчы, з цягам часу можа змяняцца), а таксама розныя адхіленні ад гэтай нормы. Выбар таго ці іншага адхілення залежыць ад розных аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын (светапогляд, талент, адукацыя, тэмперамент, грамадскапалітычныя абставіны і г.д.) Чым больш вугал адхілення ад нормы, тым больш яскравы і моцны смех. Але зразумела, што перш, чым шукаць вугал адхілення, трэба знайсці норму (аб’ект) смеху. Відавочна, што менавіта аб’ект смеху адыгрывае вядучую ролю. Возьмем для прыкладу хаця б творы К. Крапівы. Байкі, апавяданні, п’есы. I незалежна ад таго, вялікі перад намі твор ці малы, байка гэта ці камедыя, смехавая напаўняльнасць твора, яркасць смеху, яго іншыя якасці залежаць першнаперш ад аб’екта смеху.