• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        К.В. Чыстоў розніцу паміж легендамі і паданнямі бачыць у тым, што легенда больш фантастычная па зместу, чым паданне [27, 98]. Але на якіх шалях можна ўзважыць гэтую фантастыку, каб аднесці твор да легенды ці падання, аўтар не ўдакладняе. Атрымоўваецца, што ў творы, які распавядае пра тое, як татары рабавалі царкву і бог пакараў іх за гэта слепатой, больш фантастыкі, і яго трэба назваць легендай, а ў творы, дзе па загаду хана яго воінытатары шапкамі насыпалі курган, фантастыкі менш, і гэта ўжо паданне [14, “Пра татарскія магілы”, 232].
        М.Я. Грынблат слушна заўважае, што фантастыка не можа быць крытэрыям размежавання легенд і паданняў. Ён, у сваю чаргу, да паданняў адносіць апавяданні пра гістарычныя падзеі і гістарычных дзеячаў, а таксама апавяданні, прымеркаваныя да канкрэтных мясцовасцей, іх узнікнення і гісторыі. Усё астатняе Грынблат залічвае да легенд [14, 18]. Але што значыць “пра гістарычныя падзеі і гістарычных асоб”? У адным з твораў распавядаецца пра князя Барыса, які будаваў у Полацку царкву. Для гэтай справы ён пазычыў грошы ў каго мог, але іх усё роўна не хапіла. Тады
    
    215
    
    князь Барыс пайшоў да чорта і папрасіў грошы ў яго, сказаўшы, што на вайну патрэбны. Чорт пазычыў. Князь Барыс — гістарычная асоба, атрымоўваецца, што гэты твор паданне [14, “Князь Барыс і чорт”, 230]. Паняцце “гісторыя”, на нашу думку, у дачыненні да фальклорных твораў трэба ўжываць вельмі асцярожна, са шматлікімі агаворкамі. У легенд і паданняў свая, адметная, своеасаблівая, “фальклорная” гісторыя, якая не мае нічога агульнага з гісторыяй у навуковым разуменні. Фальклорная гісторыя  гэта не тое, што было на самой справе, але ўяўленні народа аб сваім мінулым, квазігісторыя. Прычым носьбіты фальклору не проста верылі ў сапраўднасць фальклорнай гісторыі, яны нават і не думалі, што за фальклорнай гісторыяй ёсць нейкая іншая. Для іх існавала толькі гэта гісторыя. Неверагоднасць жа падзей, як сцвярджае Б.Н. Пуцілаў, тлумачылася іх аддаленасцю ў мінулым. Па сутнасці, для народнай свядомасці не важна, існаваў такі чалавек як гістарычная асоба ці ён выдуманы, была такая падзея на самой справе ці не была. Гісторыя, як сцвярджае М. Эліадэ, міфалагізуецца [29, 83], і з таго моманту, як міф надае гісторыі сваё больш глыбокае і багатае гучанне, ён становіцца больш верагодным за рэчаіснасць. Таму і волаты, і князь Рагвалад, і святы Пётра, і дзяўчына Нара  аднолькава рэальныя асобы для носьбітаў фальклору. I бітва са шведамі, і затапленне горада, і цуды, створаныя іконай,  аднолькава сапраўдныя падзеі.
        Цяжкасць пошукаў крытэрыяў размежавання легенд і паданняў навукоўцамі, з аднаго боку, і вывучэнне гэтай часткі фальклорнай прозы на больш глыбокім, фенаменалагічным узроўні,  з іншага, падштурхоўваюць да думкі, што легенды і паданні не з’яўляюцца асобнымі жанрамі, а значыць і размяжоўваць іх няма патрэбы. Легенды і паданні як жанр, папершае, ствараюць адзіную, цэласную карціну свету, падругое, легенды і паданні аднолькава ўтвараюцца па міфалагічных мадэлях, і, патрэцяе, сваімі вытокамі маюць адны і тыя ж крыніцы (архаічныя апавяданні, літаратурныя крыніцы, вусныя апавяданні сведкаў, іншыя леген
    
    216
    
    ды і паданні, несвядомая выдумка). Калі легенды і паданні — адзіны фальклорны жанр, то і вывучаць іх трэба пад адзінай назвай, скажам, “легенда”, на карысць якой сведчыць міжнародны статус тэрміна. Такім чынам, легенду можна вызначыць як вусны празаічны твор, які мае ўстаноўку на верагоднасць і шырока выкарыстоўвае міфалагічныя, рэлігійныя, гістарычныя і бытавыя матывы.
        Класіфікацыя легенд — справа не менш складаная, чым вызначэнне тэрміна. Нашы навукоўцы прапаноўваюць розныя класіфікацыі, якія часам супярэчаць адна адной. Будапешцкая міжнародная нарада 1963 года, наладжаная Міжнародным таварыствам па даследаванню народных апавяданняў, выпрацавала праект схемы агульнаеўрапейскага каталога легенд і паданняў. Паводле яе, усе легенды і паданні падзяляюцца на чатыры разделы: этыялагічныя і эсхаталагічныя; гістарычныя і культурнагістарычныя; звышпрыродныя істоты і сілы; міфы пра багоў і герояў. Але гэтая схема вельмі агульная, акрамя таго, уключае ў сябе забабонныя апавяданні пра міфічных істот, якія мы лічым асобным жанрам  былічкамі, а некаторыя віды легенд не закранае ўвогуле.
        Слоўнік навуковай і народнай тэрміналогіі “Усходнеславянскі фальклор” вылучае наступныя віды легенд: касмаганічныя, тапанімічныя, этыялагічныя, этнаганічныя, зааганічныя, рэлігійныя, гістарычныя, сацыяльнаутапічныя і інш. Сярод паданняў выдзяляюцца гістарычныя, мясцовыя, міфалагічныя, аб засяленні і асваенні краю, аб скарбах [9], Калі ўлічыць навуковыя распрацоўкі айчынных і замежных даследчыкаў, а таксама мець на ўвазе спецыфіку беларускага фальклорнага матэрыялу і прытрымлівацца функцыянальнатэматычнага прынцыпу, то класіфікацыя беларускіх легенд можа мець, на нашу думку, наступныя рубрыкі: касмаганічнаэтыялагічныя (пра стварэнне свету, зямлі, чалавека, пра паходжанне жывёл, раслін і іншых аб’ектаў і з’яў прыроды); рэлігійнаэтычныя (пра веру, бога, святых, святы і абрады, пра грэшнікаў і інш.); этнасацы
    
    217
    
    яльныя (пра плямёны, народы, разнастайныя сацыяльныя з’явы); гістарычныя (пра гістарычныя падзеі і гістарычных дзеячоў, пра войны і барацьбу народа з іншаземнымі захопнікамі, пра эпідэміі, голад і інш.); сацыяльнабытавыя (пра гаспадарчую дзейнасць, сямейныя адносіны і інш.); тапанімічныя (пра паходжанне гарадоў, вёсак, урочышчаў, курганоў і іх назваў).
        Такім чынам, канцэптуальнае поле фалькларыстычнай навукі складаецца з даволі разнародных элементаў. На сучасным этапе тэорыя фальклору (у тым ліку і фальклорнага жанру) уяўляе сабой набор самых розных даследчыцкіх пазіцый, падыходаў і меркаванняў, якія практычна немагчыма звесці ў адзінае рэчышча. Разнастайнасць тэарэтычных пабудоў, з аднаго боку, сведчыць аб актыўным навуковым пошуку, з другога боку  адсутнасць дамінуючай тэорыі або хаця б адноснай агульнасці навуковых канцэпцый уяўляе значную перашкоду эфектыўнаму вывучэнню фальклорнага матэрыялу. Цяжкасці распрацоўкі жанравай тэорыі могуць быць пераадолены з пераходам фалькларыстычнай навукі на прынцыпова іншы тэарэтычны ўзровень, які перш за ўсё мае на ўвазе асэнсаванне пытанняў, звязаных з прыродай фальклорнай творчасці як такой, асаблівасцямі функцыянавання фальклорнай свядомасці, спецыфікай жанравага мыслення, жанравымі карцінамі свету. Асвятленне дадзеных пытанняў дазволіць паіншаму паглядзець на жанравыя праблемы, a таксама дапаможа фалькларыстычнай навуцы выпрацаваць несупярэчлівую тэорыю фальклорнага жанру.
    
            Літаратура
    
        1.     Азбелев С.Н. Отношенне преданнй, легенд н сказок к действнтельностн (с точкн зрення разграннчення жанров) // Славянскнй фольклор н нсторнческая действнтельность. М., 1965.
        2.     Азбелев С.Н. Отраженне действнтельностн в преданнях, легендах, сказаннях // Прозанческне жанры фольклора народов СССР: Тезнсы докладов на Всесоюзной научной конференцнн “Прозанческне жанры фольклора народов СССР”. Мн., 1974.
    
    218
    
        З.     Азбелев С.Н. Проблемы международной снстематнзацнн преданнй н легенд // Русскнй фольклор. Т. 10. М.  Л., 1966.
        4.     Анйкйн В.П. Возннкновенне жанров в фольклоре (к определенню понятня жанра н его прнзнаков) // Русскнй фольклор. Т. 10. М.  Л., 1966.
        5.         Андреев А.Н. Методологня лнтературоведення. Мн., 2000.
        6.     Балашов Д.М. 0 родовой н вндовой снстематнзацнн фольклора // Русскнй фольклор. Т. 17. Л., 1977.
        7.         Бахтйн М.М. Проблемы поэтнкн Достоевского. М., 1979.
        8.     Бурлйна Е.Я. Культура н жанр. Методологнческне проблемы жанрообразовання н жанрового сннтеза. Саратов, 1977.
        9.     Восточнославянскнй фольклор. Словарь научной н народной термннологнн. Мн., 1993.
        10.        Гусев В.Е. Эстетнка фольклора. Л., 1967.
        11.        Костюхйн ЕА. Тнпы н формы жнвотного эпоса. М., 1987.
        12.     Кравцов Н.Н. Сказка как фольклорный жанр // Спецнфпка фольклорных жанров. М., 1973.
        13.     Крйнйчная HA. О жанровой спецнфнке преданнй н прннцнпах нх снстематнзацнн // Русскнй фольклор. Т. 17. Л., 1977.
        14.        Легенды і паданні. Мн., 1983.
        15.     Мйтрофанова В.В. К вопросу о нарушеннн едннства в некоторых жанрах фольклора // Русскнй фольклор. Т. 17. Л., 1977.
        16.     Народные знання. Фольклор. Народное нскусство. Свод этнографнчеснкх понятнй н термннов. М., 1991.
        17.     Померанцева Э.В. Русская устная проза. Учебное пособне. М., 1975.
        18.     Померанцева Э.В. Соотношенне эстетнческой н ннформатнвной функцнн в разных жанрах устной прозы // Проблемы фольклора. М., 1975.
        19.        Пропп. В.Я. Поэтнка фольклора. М., 1998.
        20.     Пропп ВЯ. Прннцнпы класснфнкацнп фольклорных жанров // Советская этнографня. 1964, №4.
        21.        Пропп В.Я. Фольклор н действнтельность. М., 1976.
        22.     Путйлов Б.Н. Современные проблемы нсторнческой поэтнкн фольклора в свете нсторнкотнпологнческой теорнн. — М., 1977.
        23.        Путйлов Б.Н. Фольклор н народная культура. СПб., 1994.
        24.     Соколова В.К. Нзображенне действнтельностн в разных фольклорных жанрах (на прнмере соотношення преданнй с нсто
    
    219
    
    рнческнмн песнямн н былнчкамн) // Русскнй фольклор. Т. 20. Л., 1981.
        25.     Тынянов Ю.Н. Поэтнка. Нсторня лнтературы. Кнно. М., 1977.
        26.     Халйзев В.Е. Теорня лнтературы. Учебное пособне. М., 1999.
        27.     Чйстов К.В. К вопросу о прннцнпах класснфнкацнн жанров устной народной прозы. М., 1964.
        28.     Чйстов К.В. Реконструкцня текста п проблема текстологнн преданнй // Текстологня славянскнх лнтератур. Л., 1973.
        29.        Элйаде М. Мнф о вечном возвраіценнн. СПб., 1998.
        30.     Ярневскйй П.З. Устный рассказ как жанр фольклора. УланУдэ, 1969.
    
    220
    
    3 М Е С Т
    
    
    
    I. ПЫТАННІ ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ
    
    Вячаслаў П. Рагойша. Тэорыя літаратуры ў БДУ: ад першых напрацовак да сістэмных даследаванняў.......... 3
    Анатолйй Н. Андреев. Что же такое лнтература?........ 15
    Таццяна I. Шамякіна. Эпоха Рамантызму і рамантычныя напрамкі............................................. 29