Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
БабаЯга можа суадносіцца з МарайМаранай агульнаславянскай багіняй урадлівасці і адначасова смерці, зімы. Бясспрэчна, што замовы захавалі вобраз Вялікай Прародзіцы, якая выступала пад рознымі імёнамі. У замовах на захаванне кахання замоўшчык звяртаецца да “зямлі Евы., вады Катарыны” (1319), называючы натурфіласофскія стыхіі імем біблейскай першажанчыны, а таксама хрысціянскай святой Кацярыны. Вядома, што ў беларусаў вада, сапраўды, знаходзілася пад апякунствам гэтай святой [2, 12 15]. А згодна міфалагічнаму светапогляду, абедзве стыхіі хтанічныя.
Больш распаўсюджаная ў замовах лічба не два, а тры. Ідэя траічнасці свету надзвычай архаічная. Яна знайшла ўвасабленне ва ўсіх індаеўрапейскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў. Гэтак жа тройчы згадваюцца і названыя па імёнах д’яблы. Адносна іх мы не сустрэлі дастаткова лагічнага тлумачэння ні ў адным з даследаванняў. Мяркуем, што пад імем Сава хаваецца надзвычай старажытны індаеўрапейскі бог Сівы, які ў індуізме набыў імя Шыва. Ушанаванне Шывы зафіксавана яшчэ ў Харапскай (Індскай) цывілізацыі, якая існавала на тэрыторыі Індыі (цяперашні Пакістан) ў IV II тыс. да н.э. Шыва паўстае на адной з пячатак, знойдзенай археолагамі, у выглядзе мужчынскай фігуры з трыма тварамі і рагамі. У філасофіі Індыі прынцып траічнасці атрымаў назву Трымурці: гэта трайны вобраз адзінага бога Сусвету, які мае, аднак, тры іпастасі: Брахма стваральнік свету, Вішну захавальнік, Шыва разбуральнік. Усе яны дзейнічаюць адначасова ў любой сітуацыі ці з’яве: у кожнай ідуць паралельныя працэсы стварэння, разбурэння і захавання. Але з цягам часу Шыва і Вішну набылі асабліва
199
важнае значэнне, і сённяшні індуізм уяўляе па сутнасці два напрамкі шываізм і вішнуізм. Нягледзячы на глыбока філасофскі сэнс вобраза Шывы (знішчаць коснае, аджыўшае) і на тое, што ў сучасным індуізме ён увабраў у сябе шматлікія станоўчастваральныя функцыі, праваслаўная царква працягвае яго лічыць індыйскім д’яблам, у народным вымаўленні нячысцікам. Яго першапачатковае імя Сівы (захавалася ў паўднёвых рускіх), паколькі несла пазітыўны сэнс (сівы ў народным уяўленні заўсёды мудры), было перайначана на Саву (што нагадвала саву птушку начную, містычную), а памяць пра былую трохтварнасць, тры іпастасі Адзінага, дадала да Савы яшчэ двух персанажаў, якія ў розных замовах вымаўляюца парознаму Савул, Шаптун, Калдун. Савул варыянт Савы, што дадаткова сведчыць на карысць нашай тэорыі: раз’яднанне аднаго трохінкарнацыйнага вобраза на тры асобныя персанажы. Шаптун, Калдун усяго толькі імёны таго, хто і вымаўляў замову, ведзьмакавешчуна. Яшчэ і ў XX ст. бабулекзнахарак называлі шаптухамі. Паняцце ж “калдун” мы выводзім з імені надзвычай старажытнага славянскага бога Каляды (ад “кола”), што азначаў гадавое кола. Гэта імя яшчэ раз вяртае нас да цыклічнай мадэлі міфалагічнага часу ў замовах.
Такім чынам, імёнаслоў у замовах важная частка іх магічнавобразнай семантыкі. Ён непарыўна звязаны з міфалагічнай мадэллю свету, а ў плане структурнакампазіцыйнага размяшчэння з хранатопам твораў. Онімы ў тэксце замовы (хрысціянскі Бог, Божая Маці і святыя у пачатку, імёны людзей у канцы, імёны інфернальных істот у сярэдзіне тэкстаў) з’яўляюцца тымі сакральнымі пунктамі, якія раздзяляюць язычніцкія і хрысціянскія вераванні, хоць у сукупнасці, у цэласнасці тэксту, яны ўтвараюць адзіную магічную тканіну твора.
Літаратура
1. Гак В.Г. Семантнческое поле конца // Логнческнй аналнз языка. Семантнка начала н конца. М., 2002.
200
2. Зайкоўскі Э.М., Дучыц Л.У. Жыватворныя крыніцы Беларусі. Мн., 2001.
3. Замовы. Мн., 1992.
4. Матерь Лада. Божественное родословне славян. Языческнй пантеон. М., 2003.
5. Познанскйй Н. Заговоры: Опыт нсследовання пронсхожденпя н развнтня заговорных формул. М., 1995.
6. Славянскне древностн. Этнолннгвлстнческнй словарь. В 5 т. Т.2. М., 1999.
7. Фрэзер ДД. Золотая ветвь. М., 1986.
8. Шур В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры. Мн., 2002.
9. Элйадэ М. Космос л лсторля. М., 1987.
Лук’янава Таццяна Валер’еўна, аспірант
Праблема жанру ў фальклорнай няказкавай прозе
Нягледзячы на тое, што распрацоўка тэорыі фальклорнага жанру вядзецца ўжо доўгі час, яе асноўныя праблемы не сталі менш надзённымі. Кожнае новае навуковае дасягненне адкрывае новыя аспекты вывучэння фальклорных жанраў, ставіць новыя пытанні, пашыраючы такім чынам праблемнае поле. Традыцыйныя пытанні часам пераасэнсоўваюцца і набываюць іншае гучанне. Фалькларыстычная навука не стаіць на месцы, яна імкнецца распрацаваць тэорыю фальклору з улікам сучаснага развіцця культуралогіі, этналогіі, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, псіхалогіі і іншых навук. У гэтым жа рэчышчы вядзецца праца і над праблемамі жанру.
Перш за ўсе, гэта праблема вызначэння сутнасці жанру як фальклорнамастацкай катэгорыі. Толькі зразумеўшы жанравую прыроду, можна вывучать спецыфіку асобных фальклорных жанраў. Амаль кожны даследчык так ці інакш
201
закранае дадзеную праблему. Найбольшай грунтоўнасцю вылучаюцца працы У.Я. Пропа “Паэтыка фальклору” [19], Б.Н. Пуцілава “Сучасныя праблемы гістарычнай паэтыкі фальклору ў святле гісторыкатыпалагічнай тэорыі” [22] і інш. Адна з важнейшых праблем суадносінаы жанру і рэчаіснасці. Яна заключаецца ў адказе на пытанні, што жанр бярэ з рэчаіснасці, як гэта трансфармуе і як прадстаўляе ў тэкстах, а таксама як жанравая структура ўплывае на ўспрыняцце рэчаіснасці. Тут можна назваць працы С.Н. Азбелева “Адносіны падання, легенды і казкі да рэчаіснасці з пункту гледжання размежавання жанраў” [1] і “Адлюстраванне рэчаіснасці ў паданнях, легендах, казаннях” [2], У.Я. Пропа “Фальклор і рэчаіснасць” [21], В.К. Сакаловай “Адлюстраванне рэчаіснасці ў розных фальклорных жанрах” [24] і інш. Праблема аб’яднання фальклорных твораў у пэўныя жанравыя сістэмы, сістэматызацыі і класіфікацыі фальклорнага матэрыялу, пошуку крытэрыяў вылучэння і размежавання жанраў шчыльна звязана з праблемай вызначэння жанраўтваральных прыкмет і іх спецыфікі ў кожным канкрэтным жанры. Яе вывучэнню прысвечаны працы К.В. Чыстова “Да пытання аб прынцыпах класіфікацыі жанраў народнай прозы” [27], С.Н. Азбелева “Праблемы міжнароднай сістэматызацыі паданняў і легенд” [3], XVII том “Рускага фальклору” “Праблемы своду рускага фальклору” (1977) і інш. Паранейшаму актуальнай застаецца праблема генезісу і гісторыі жанравых сістэм, вызначэння месца жанру ў агульнай сістэме фальклору, вывучэння паміжжанравых адносін і шмат іншых.
Трэба адзначыць, што ў фалькларыстыцы да гэтага часу не знойдзена дакладнае вызначэнне паняцця “жанр”, недастаткова раскрыта жанравая сутнасць. Паняцце “жанр” выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях: 1) як сукупнасць твораў/тэкстаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю мастацкага зместу, паэтычнай сістэмы, функцый, асаблівасцей выканання, сувязей з невярбальнымі мастацкімі формамі (музыка, танец, тэатр); 2) як сістэма змястоўных уласна
202
паэтычных, функцыянальных і выканальніцкіх прынцыпаў, норм, стэрэатыпаў, за якой стаяць уяўленні аб узаемаадносінах з рэчаіснасцю і якая рэалізуецца ў канкрэтных творах (у сукупнасці твораў) [16, 36]. У самым агульным выглядзе жанр гэта пэўная макрасістэма, якая знаходзіцца над мікрасістэмамі тэкстаў і валодае сваімі законамі, сваёй граматыкай і сваёй мовай.
Адной са спецыфічных жанравых функцый, якая раскрывае сінхронны разрэз жанравага складу фальклору, выступае ўнутры і паміжжанравая класіфікацыя твораў. У дыяхранічным плане фальклорны жанр уяўляе сабой вынік складаных гістарычных працэсаў эвалюцыі, трансфармацыі і пераасэнсавання традыцый. Гэта адметным чынам структурызаваны ў пэўную сістэму шматвекавы вопыт. Як увасабленне мастакага вопыту фальклорны жанр мае яшчэ адзін, вертыкальны зрэз, які змяшчае ў сабе некалькі слаёў. Найбольш канкрэтным і індывідуальным з іх выступае цэласная непаўторнасць мастацкага твору, за якой стаяць жанрававідавыя прыкметы. Далей ідзе ўзровень родавых прыкмет мастацкага мыслення ў сферы слоўнага мастацтва, і, нарэшце, найбольш глыбокім і універсальным слоем з’яўляюцца агульныя зыходныя законы архетыпічнай мастацкай свядомасці, гэта структурныя першаасновы мастацкай свядомасці як такой, архетыпічныя асаблівасці слоўнага мастацтва. Фальклорны жанр, як і любая “жывая” і самадастатковая сістэма, імкнецца да самазахавання. Пэўная гібкасць, “рухомасць”, па выражэнню Ю. Тынянава, сістэмы жанру, яе здольнасць да мутацый дазваляе жанру адпавядаць патрабаванням грамадства на працягу многіх стагоддзяў. Вядома, жанр можа перажываць і крызісныя станы. Страта “рухомасці” жанру, аслабленне яго “духоўнай актыўнасці” можа прывесці да выхаду жанру з жывой плыні і пераўтварэння яго ў фальклорнагістарычны помнік [25, 256], Сістэме жанру ўласціва не толькі зменлівасць, але і пэўная ўстойлівасць яе структурных паказчыкаў. Менавіта ўстойлівасць структуры з’яўляецца асновай жыцця фальк
203
лорнага жанру, яго трываласці. Дзякуючы гэтаму жанр можа выступаць як адзінка класіфікацыі твораў, паказчык іх устойлівых рыс. Адносная нязменнасць, “кансерватызм” жанравай структуры забяспечвае яе жыццяздольнасць. I ў гэтай сваёй якасці, як сцвярджаюць навукоўцы, жанр выступае як “памяціьмастацтва”. Па словах М.М. Бахціна, “жанр жыве цяперашнім, але заўсёды памятае сваё мінулае, свой пачатак” [7, 142].
Устойлівасць жанравай структуры не адзіны фактар, які абумоўлівае жыццястойкасць жанру. Жанр гэта яшчэ і адметная жанравая свядомасць, галоўнай характарыстыкай якой з’яўляецца спецыфіка жанравага мыслення. Жанравае мысленне выступае тым нязменным ядром, якое захоўваецца на працягу ўсяго жыцця жанру пад слоем разнастайных новаўтварэнняў. Менавіта жанравае мысленне, як сцвярджае А.М. Андрэеў, “з’яўляецца рэгулятарам жанравай пераемнасці” [5, 85]. Такім чынам, фальклорны жанр, узыходзячы сваімі вытокамі да “калектыўнага несвядомага”, маючы старажытныя архетыпічныя карані, захоўвае здольнасць да актуалізацыі, каб мець магчымасць выкарыстання ў новых эстэтычных сітуацыях на розных этапах гістарычнага развіцця.