• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        10.        Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі. Мн., 1990.
        11.     Кйркор А.К. Жнвопнсная Россня: Белорусское Полесье. СПб., 1882. Т. 3. Ч. 2.
        12.     Клймчук ФД., Шепелевйч В.В. “Дунай” в траднцнонном фольклоре двух деревень Над'ьясельдья // Этногенез белорусов. Мн., 1973.
    
    171
    
        13.     Мачйнскйй ДА. “Дунай” русского фольклора на фоне восточнославянской нсторнн н мнфологнн // Русскнй Север: Проблемы этнографнн н фольклора. Л., 1981.
        14.     Мйжаев М.Н. Мнфологнческая н обрядовая поэзня адыгов. Черкесск, 1973; Лйпец Р., Серов С. Веденне // Этннческая нсторня н фольклор. М., 1977; Плюханова М.Б. 0 прнроде некоторых фольклорнонсторнческнх представленнй // Фольклор н этнографнческая действнтельность. СПб., 1992.
        15.        Палескае вяселле / Уклад.і рэд. В.А.Захаравай. Мн., 1984.
        16.     Piosenki gminne ludu Pinskiego / Zbirai i pzrekiadai R. Zienkiewicz. Kowno, 1851.
        17.     ПотебняАА. Обьясненне малорусскнх н сходных народных песен. II. Колядкн н іцедровкн. Варшава, 1887.
        18.     Путйлов Б.Н. Методологня сравннтельнонсторнческого нзучення фольклора. Л., 1976.
        19.     Путйлов Б.Н. Проблемы тнпологнн этнографнческнх связей фольклора // Фольклор н этнографня. Связн фольклора с древнейшнмн представленнямн н обрядамн. Л., 1977.
        20.     Путйлов Б.Н. Эпос н обряд // Фольклор н этнографня. Обряды н обрядовый фольклор. Л., 1974.
        21.     Седакова ОА. Пространственный код погребального обряда // Структура текста. М., 1981.
        22.     Токарев СА. Релнгнозные веровання восточнославянскнх народов XIX  н. XX вв. М. Л., 1957.
        23.        Тэрнер В. Снмвол н рнтуал. М., 1983.
    
    
                Таццяна Анатольеўна Марозава, кандыдат філалагічных навук, выкладчык
    
    
            Вобразныя сістэмы беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў
    
         Вывучэнне вобразных сістэм фальклорных жанраў мае доўгую гісторыю. На сённяшні дзень у гэтай галіне навукоўцаміфалькларыстамі зроблена шмат адкрыццяў  як тэарэтычнага, так і практычнага кшталту. Тым не менш неабходна адзначыць, што ў айчыннай фалькларыстыцы на пра
    
    
    172
    
    цягу XX ст. сістэмы вобразаў тых ці іншых жанраў разглядаліся ў асноўным з эмпірычнага боку. Як правіла, гэта было абумоўлена неабходнасцю хуткай сістэматызацыі зафіксаванага матэрыялу пасля шматлікіх фальклорных экспедыцый, калі галоўным з’яўлялася апісанне, а не аналіз. Фактычна, гэта быў першасны этап вывучэння палявых запісаў. Між тым усебаковае асэнсаванне вобразных сістэм фальклорных твораў, на нашу думку, магчыма толькі ў выніку аналітыкатэарэтычнага даследавання, што ў апошні час з’яўляецца актуальнай задачай фалькларыстыкі.
        Адзначым, што да абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў (далей  ПКП) адносіцца паэзія так званых памежных святаў і абрадаў, час правядзення якіх прыпадае на канец аднаго сезону і пачатак наступнага, што фармальна ўкладваецца ў перыяды ад зімы да вясны, ад вясны да лета], [ад лета да восені] і [ад восені да зімы]. У межах дадзенага даследавання мы вырашылі выкарыстаць святы і абрады першых дзвюх перыядаў каляндарных пераходаў: комплекс Масленічнага тыдня і комплекс “зялёных” святаў  Тройца (Сёмуха), Куст, Русальны тыдзень. Часавая няпэўнасць і ўзаемная тэрміновая сіметрычнасць (за сем тыдняў да Вялікадня і праз сем тыдняў пасля яго), набліжанасць то да папярэдняга цыкла, то да наступнага, а таксама іх функцыянальнасемантычная звязанасць далі падставы аб’яднаць названыя фальклорнаэтнаграфічныя комплексы ў асобныя перыяды каляндарных пераходаў, сама назва якіх адразу ўказвае на своеасаблівасць дадзеных з’яў. Адпаведна аб’ектам нашага вывучэння з’яўляюцца масленічныя, траецкія, куставыя і русальныя песні. Іх значнасць праяўляецца ў тым, што, з’яўляючыся своеасаблівым адбіткам тых часоў, калі ў свядомасці чалавека ўладарыла вера ў душу ўсяго існага на зямлі і на небе, як структурныя формы на нейкім этапе свайго развіцця яны закансерваваліся, не рэалізаваўшы закладзеных у іх магчымасцей. Дзякуючы даволі моцнай спеўнаабрадавай традыцыі, яны захаваліся як запатрабавальныя адзінкі (зразумела, у часткова змене
    
    173
    
    ным выглядзе), што робіць магчымым іх выкарыстанне ў якасці фактычнага матэрыялу.
        Слоўнік “Усходнеславянскі фальклор” (1993) не ўключае ў свой склад паняцце “вобраз”, але вылучае тэрмін “персанаж фальклорны” як дзейную асобу фальклорных твораў, у якасці якой “могуць выступаць звычайны чалавек ці чалавек, надзелены звышнатуральнымі якасцямі, антрапаморфныя і зааморфныя істоты, пачвары, прадстаўнікі жывёльнага свету і інш.” [3, 183184]. Адпаведна паўстае пытанне: што такое вобраз?
        У сферы мастацтва вобраз разумеецца як “узнаўленне ўжо адлюстраванай і ўсвядомленай мастаком з’явы з дапамогай тых ці іншых матэрыяльных сродкаў і знакаў  з дапамогай маўлення, мімікі і жэстаў, абрысаў і фарбаў, сістэмы гукаў і г.д.” [13, 137138],
        Культуралагічныя трактоўкі вобраза даволі неадназначныя. Так, з аднаго боку, вобраз разглядаецца як від выразнай формы, дзе пад выразнасцю маецца на ўвазе “сінтэз “унутранага” і “знешняга”,  сіла, якая прымушае “ўнутранае” праяўляцца, а “знешняе”  цягнуць у глыбіню “ўнутранага” [9, 58], з другога  як спосаб узнаўлення і пазнання рэчаіснасці, які характарызуецца “як пачуццёва ўспрымальны індывідуальны “прадстаўнік” пэўных прадметаў, з’яў” [1, 22].
        Адлюстраванне свету ў працэсе практычнага тварэння ці дзеяння знакаміты літаратуразнаўца В.В. Кожынаў палічыў самай істотнай, усевызначальнай уласцівасцю вобраза, з якой вынікаюць іншыя яго рысы: прадметнапачуццёвы характар, цэласнасць адлюстравання, індывідуалізаванасць, эмацыянальнасць [6, 62],
        У паэзіі вобраз разумеецца як “асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальнапачуццёвай форме” [15, 16],
        У прыведзеных азначэннях прысутнічае адна і тая ж характарыстыка вобраза: магчымасць адлюстроўваць, узнаўляць і пазнаваць рэчаіснасць у пачуццёвауспрымальнай
    
    174
    
    форме. Паколькі названая асаблівасць вобраза з’яўляецца універсальнай, яна можа быць прыкладзена таксама і да сферы фальклорнага мастацтва. Аднак выкарыстанне паняцця “персанаж фальклорны” ў дачыненні да вобразаў абрадавых песень ПКП у тэарэтычным плане не зусім карэктнае. Як паказаў функцыянальнасемантычны аналіз вобразных сістэм даследуемых песень, дзейныя асобы песенных твораў уяўляюць сабой своеасаблівы малюнак жыцця, што, як адзначалася вышэй, характэрна для феномена вобраза. Аднак з другога боку, з’яўляючыся вобразамі, якія дзейнічаюць (што адпавядае вызначэнню персанажа), дзейныя асобы абрадавых песень ПКП выяўляюць адсутнасць псіхалагізацыі і дынамікі, а таксама канцэпцыі асобы і прынцыпаў абумоўленасці паводзінаў герояў (па тэрміналогіі А.М. Андрэева [2, 25])  таго, што стварае сэнсаваструктурную насычанасць паняцця “персанаж” у літаратуразнаўчым аспекце. Названыя якасці калі і назіраюцца ў дзейных асоб песенных тэкстаў ПКП, то толькі ў эмбрыянальным стане. У тэрміналагічным вызначэнні вобразы даследуемых песень  не тыпы, а, умоўна кажучы, маскі. У сваю чаргу, у плане семантыкі паняце “вобраз“маска” ўзыходзіць да вытокаў драмы. Так, С.А. Цыбульскі яшчэ на пачатку XX ст. зазначыў, што “са старажытнейшых часоў удзельнікі дыянісавых урачыстасцей [ад якіх і пачыналася, як лічаць шматлікія даследчыкі, развіццё драмы.  T.M.] мелі звычай маскіраваць <...> свой твар, фарбуючы яго вінаграднай гушчай ці прыкрываючы лісцямі. 3 гэтага абавязковага прыкрыцця твару ўзнік звычай надзяваць маскі (personae) у час прадстаўлення” [19, 5455]. Даследчык культуры антычнасці А.Ф. Лосеў указвае, што “маскі сведчылі пра культавае паходжанне тэатра, калі чалавек не мог выступаць у сваім звычайным выглядзе ў магічных мэтах” [10, 98], Маскі не маглі ажывіць чалавечы твар адлюстраваннем душэўнага стану, паколькі мелі, як сцвярджае У.В. Галаўня, толькі адзін сродак выражэння  застылую “архаічную” ўсмешку, амаль што грымасу, якая аднолькава паўтараецца на ўсіх тварах [5, 58].
    
    175
    
        Такім чынам, лічым мэтазгодным выкарыстоўваць пры тэарэтычнай ідэнтыфікацыі носьбітаў дзеяння ў абрадавых песнях ПКП паняцце “вобраз“маска”. Пад апошнім мы разумеем пэўную дзейную асобу песеннага твора, якая ўяўляе сабой мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці ў пачуццёва ўспрымальнай форме і характарызуецца адсутнасцю псіхалагізацыі і дынамікі.
        Любы вобраз будуецца са складанай і супярэчлівай сістэмы адносінаў паміж яго элементамі, рэальна ўспрымаемымі і таму рэчыўнымі ў нашым успрыняцці. Ён адыходзіць ад простай тоеснасці тыпу “жывёла ёсць жывёла”, паведамляючы ўжо некаторую, памастацку значную інфармацыю” [4, 152]. Аднак на ранніх этапах існавання вобраз яшчэ не з’яўляецца носьбітам замацаванага за ім сэнсу. Правобраз перадаваў з’явы, якія трапляліся ў поле чалавечай дзейнасці, узнаўляў абрыс аб’екта, імкнуўся выразіць яго істотныя ўласцівасці і якасці, але ў аб’ектыўна выражаным сэнсавым значэнні прыцягваўся да нерухомай тоеснасці тыпу “жывёла ёсць жывёла” (ці “А=А”). Дзеля таго, каб валодаць вобразным сэнсам, славесны тэкст (ці песня) патрабаваў свайго “раскрыцця” з дапамогай абрадавых дзеянняў, якія маглі ўключаць таксама харэаграфічныя ці гульнёвыя моманты, ад выкананя якіх чакаўся прагматычны вынік. Да ліку такіх тэкстаў можна аднесці і творы ПКП  масленічныя, траецкія, куставыя і русальныя песні.
        Як вядома, старажытная вера чалавека ў існаванне звышнатуральных сіл рабіла неабходным іх адлюстраванне ў песнях, чаму садзейнічала ўвасабленне: да пэўных рэалій прыроды ці таямнічых, містычных з’яў адносіліся як да жывых. Адзначым, што на той час ўвасабленне выступала гнасеалагічнай дэтэрмінантай светаўспрыняцця старажытнага чалавека.
        Мы згодны з меркаваннем Ю.Г. Круглова, што самай важнай прыкметай паэтычнага зместу абрадавых песень з’яўляецца адсутнасць у іх развітай сістэмы вобразаў [8, 21], Аднак гэта кампенсуецца наяўнасцю досыць развітых цэнт
    
    176
    
    ральных вобразаў“масак”, у нашым выпадку  Масленкі, Бярозы, Куста, Русалкі. М.К. Гей сцвярджае, што даволі часта знешняя канкрэтнасць адлюстравання вобраза характарызуе яго ўнутраную беднасць [4, 152]. Але аналіз названых вышэй вобразаў паказаў, што дадзенае меркаванне не зусім карэктнае: унутраная сутнасць вобразаў“масак” Масленкі, Бярозы, Куста, Русалкі, як і іншых цэнтральных вобразаў каляндарнаабрадавых песень (напрыклад, Каляды, Купалы ці Спарыша), вызначаецца кантэкстам адпаведных абрадаў і святаў, якія і ўтвараюць іх сэнсавую насычанасць і ўнутарнае багацце. А знешняя канкрэтнасць іх адлюстравання дасягаецца з дапамогай спецыяльных сродкаў вобразастварэння, выкарыстанне якіх было “прадыктавана” самой тагачаснай рэчаіснасцю.