Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Менавіта актывізацыя інтравертнага боку калектыўнай псіхалогіі, гістарычнай асновай якой з’явілася грамадскае
149
прызнанне каштоўнасці індывідуальнага, пахіснула фальклорны этыкет, які прадпісваў абмежаванні ў галіне тэматыкі і змясцоўнасці мастацкіх форм. Да пэўнага часу тэматыка была выключна абрадавай і не выходзіла ў вобласць унутранага свету асобнага чалавека.
Паўстае заканамернае пытанне наконт вызначэння часу, калі адбыўся прарыў з вобласці агульназначнага ў сферу індывідуальнакаштоўнага. 3 часоў першых публікацый песеннага фальклору павялося карыстацца канструктам “глыбокая старажытнасць” у дачыненні генезісу абрадавых песень, прычым не толькі каляндарных, а таксама вясельных і карагодных. He ў лепшым становішчы знаходзіцца вырашэнне пытання пра час узнікнення пазаабрадавых песень. В.І. Яроміна, як і іншыя навукоўцы, вымушана была ў чарговы раз заўважыць: “Лірычная песня, што дайшла да нас, як правіла не мае датавання. Невядома дакладна, калі яна ўзнікла і як развівалася на працягу ранніх стагоддзяў свайго існавання. Такім чынам, эвалюцыйнае вывучэнне гэтай вобласці фальклору аказваецца задачай надзвычай складанай” [1, 107].
Усведамляючы ўсю складанасць задачы, дзеля яе вырашэння звернем увагу на адзін відавочны факт суаднесенасць стылю пазаабрадавых песень са стылем пераломнай ва ўсходнеславянскай культуры эпохі XVII ст., той эпохі, калі дадзеныя песні ўпершыню былі адзначаны як цалкам сфарміраваны пласт народнай песеннай культуры, запісаны, надрукаваны, увайшлі ў рукапісныя зборнікі і альбомы. Следам за Д.С. Ліхачовым пад “стылем эпохі” мы будзем разумець “увесь стыль адлюстравання свету: стыль апісання чалавека, разумення яго ўнутраных і знешніх уласцівасцей, стыль адносін да грамадскіх з’яў іх бачання і блізкага да гэтага бачання адлюстравання ў літаратуры рэчаіснасці, стыль разумення прыроды і адносін да прыроды” [3, 33]. XVII ст. знамянальнае чарговым зрухам у грамадскай і мастацкай свядомасці, які паўплываў на змест не толькі літаратуры, але і фальклору. На думку вучоных, ме
150
навіта на яго прыпадае пераход ад старажытнай літаратуры да літаратуры новага часу ці, як падкрэсліў Д.С. Ліхачоў, пераход ад гістарычнага імені літаратурнага героя да выдуманага: “Безыменнасць героя ўжо сама па сабе азначала, што адбылося адкрыццё новых, зусім іншых, чым раней, шляхоў мастацкага абагульнення” [4, 116]. Падобныя працэсы адбываліся і ў фальклоры: тут канчаткова завяршаецца скачок з абрадавай мастацкай сістэмы ў якасна іншую, калі пры выкарыстанні добра вядомых старых вобразаў і прыёмаў істотна змяняюцца іх функцыі і семантыка, зазнае кардынальныя змены вобразная сінтактыка, падпарадкоўваючыся зусім новай, невядомай раней задачы выяўленню ўнутранага свету звычайных людзей і іх перажыванняў, звязаных з асабістымі праблемамі. Статус абрадавага псіхалагізму як магчымай рэальнасці індывідуальнага пахіснуўся. Псіхалагізм у пазаабрадавых песнях набывае статус сапраўднасці. Зазнае семантычную інверсію вобразны паралелізм. Калі раней другая яго частка рэпрэзентавала праз першую міфалагічнапрэцэдэнтнае, то цяпер першая частка паралелі слугуе сімвалічным выражэннем другой як галоўнай.
Агульная дэмакратызацыя мастацкай творчасці закранула ў роўнай ступені і літаратуру, і фальклор. Каштоўнасць дэмакратычнай літаратуры XVII ст. Д.С. Ліхачоў бачыў у адкрыцці ёю каштоўнасці чалавечай асобы. Гэта адкрыццё сінхронна адбылося і ў фальклоры, прынамсі ў разнастайных відах пазаабрадавых песень, дзе, як і ў дэмакратычнай літаратуры, назіраецца “канфлікт асобы з асяроддзем, скаргі гэтай асобы на сваю долю, выклік грамадскім парадкам, часам няўпэўненасць у сабе, упрошванне, пярэпалах, страх перад светам, адчуванне асабістай безабароннасці, вера ў наканаванне, лёс, тэма смерці, самазабойства і першыя спробы супрацьстаяць свайму лёсу, выправіць несправядлівасць” [4, 142]. Кожны фалькларыст мусіць пагадзіцца з тым, што пры характарыстыцы дэмакратычнай літаратуры Д.С. Ліхачоў як быццам пералічвае і адметныя
151
рысы народнай пазаабрадавай лірыкі з яе цалкам адрозным ад абрадавых песень стылем увасаблення чалавека ў свеце, адмысловым лірызмам, якога не магло быць (і не было) у абрадавай лірыцы.
Міфалагічнай свядомасці ўласціва ўспрымаць свет драматычна, нават трагічна як паступовае нарастанне энтрапійнасці, змагацца з якой калектыўнае “Мы” лічыла мэтазгодным з дапамогай касмалагічных рытуалаў, якія часова зноў аднаўлялі сацыяльнапрыродную гармонію (космас) праз узнаўленне міфалагічных прэцэдэнтаў і структур. Пры гэтым выканаўцы і ўдзельнікі абрадаў набывалі статус рытуальных намеснікаў міфалагічных персанажаў, увасаблялі іх, надзяляючыся ў кантэксце абраднасці станоўчымі або адмоўнымі рысамі, што было аднолькава важным у рытуальным плане. Калі ў велічальназаклінальных песнях адзіна магчымымі былі ідэальныя персанажы, то дыскурс дакаральназаклінальных больш складаны: ён набывае рысы выкрывання, высмейвання, адмаўлення, яго адмоўным персанажам групавым або ўмоўна індывідуальным супрацьстаіць пазітыўнае “мы”, хаця ў розных тэкстах яны могуць мяняцца месцамі. Напрыклад, у адной песні хлопцы ганьбяць дзяўчат, а ў другой дзяўчаты хлопцаў. Такім чынам, з аднаго боку, абрадавыя песні лірыка жадання ідэальнага, якое з’яўляецца тэмай, зместам і вобразамі. 3 другога боку, гэта лірыка перажывання ўмоўных, выдуманых, нерэальных падзей і сітуацый, семантычна звязаных з суб’ектамі, аб’ектамі і з’явамі, якія адносяцца не да рэальнага жыцця, а да сферы міфарытуальнага быцця. Напрыклад, у калядных і валачобных песнях сялянскі двор метафарычна замяшчае Сусвет, сялянская сям’я міфалагічную нябесную, паэтычныя вобразы становяцца знакамі рытуальнага зместу.
Нас не павінна бянтэжыць тое, што вобразны матэрыял як быццам чэрпаецца з рэальнай рэчаіснасці (бо адкуль яшчэ яго браць) і абапіраецца на яе пры камбінаторыцы канцэптаў. Рэальнасць у абрадавых песнях гранічна ўмоўная: метафарычна ўмоўныя сялянскі двор па сямі слупах, сувязі
152
людзей з багамі, гасцяванне багоў за сялянскім сталом, крайне ідэалізаваныя члены сялянскай сям’і і г.д. Вельмі важна мець на ўвазе, што велічанні стасуюцца не з рэальнымі людзьмі, хаця фармальна адрасуюцца ім, а з міфалагічнымі персанажамі, субстытутамі якіх выступаюць людзі. Асоба, характар, сацыяльнае становішча адрасатаў не маюць роўна ніякага значэння.
У традыцыйнай фалькларыстыцы калядныя песні, звернутыя, напрыклад, да незамужняй дачкі гаспадара, разглядаюцца з боку іх функцыі як велічанне канкрэтнай асобы. Так, калі разглядаць абрадавую сітуацыю ў прагматычнабытавым ключы. Але ў рытуальным плане, калі ўлічваць універсальнасць паэтычных матываў (надзвычайная прыгажосць дзяўчыны, яе заняткі, забавы, упрыгажэнні, колькасць сватоў, свабодны выбар ёю пары і г.д.), тут сфакусіраваны момант сінкрэтычнага адзінства індывідуальнага, сямейнага і калектыўнага жадання, спалучэнне сацыяльнага з міфалагічньш. Рытуальнае выступае ў выглядзе паэтычна закадзіраванага жадання ў яго стваральнай форме, паколькі аб’ядноўвае ўсе ўзроўні грамадскай арганізацыі ў накірунку стварэння маладой шлюбнай пары, якая ў рытуальны час значная не сама па сабе, а ў плане метафарычнага замяшчэння асоб міфалагічнай пары. Адсюль універсальны закон абрадавай паэзіі мадэляванне звышкаштоўных суб’ектаў і аб’ектаў. Рэальнасць, знакам якой можа быць канкрэтнае імя, злучаецца з рытуальнай метафарыстыкай, што аперыруе акрэсленым наборам характарыстычных прасторавачасавых блокаў, прымацаваных да кожнага персанажа. Так, гаспадар заўсёды заможны, знатны, велічны, на яго полі працуюць міфалагічныя стваральнікі ўраджаю, разумная і шчаслівая гаспадыня хаты, удачлівы і адважны іх сын. Карацей кажучы, “зададзенасць” сюжэтных сітуацый і іх абавязковае, рытуальна неабходнае шчаслівае вырашэнне характэрная рыса каляндарнаабрадавых песень.
Падобная карціна назіраецца і ў больш позняй вясельнай лірыцы з тым толькі адрозненнем, што велічанне і
153
зніжэнне тут, акрамя ўсяго, мае сацыяльнагістарычную падаплёку супрацьстаянне двух родаў, пастаўленых у сітуацыю неабходнага збліжэння дзякуючы шлюбу іх маладых прадстаўнікоў. Драматургія вясельнай абраднасці грунтуецца на песенным змаганні і прымірэнні дзвюх партый жаніха і нявесты. Нягледзячы на тое, што песенная метафарыстыка падае вяселле як паўтарэнне прэцэдэнтнага першашлюбу сонца і месяца і тым самым нанава ўсталёўвае ідэальны універсум, яго гармоніі не адзін раз пагражае разбуральнае ўздзеянне радавых пачуццяў і перажыванняў. Аптымізм, так уласцівы каляндарнаабрадавай паэзіі, знаходзіцца ў вясельнай лірыцы ў стане няўстойлівай раўнавагі, утвараючы трыяду канфлікт зняцце канфлікту напамін пра канфлікт то ў агрэсіўнанасмешлівай паэтыцы дакаральных песень, то ў драматычнай напружанасці галашэнняў (рускае вяселле), то ў элегічным смутку песеньроздумаў нявесты аб родным доме і чужым, аб роднай маці і свекрыві. Калектыўны маналог каляндарнаабрадавай паэзіі саступае месца калектыўнай дыялагічнасці вяселля з такім вынікам, як распад ідэальнага.
У новым абрадавым кантэксце прынцып паўтаральнасці старых жанравых форм уваходзіў у супярэчанне з гістарычнай асновай вясельнай абраднасці, якая абумовіла зрух паэзіі ў бок элегізму і драматыкі з такімі структурназмястоўнымі апазіцыямі, як родны дом чужая сям’я, бесклапотнае дзявоцкае жыццё паднявольнае сямейнае, клапатлівыя бацькі грозныя свёкар і свякроў, былы мілы і цяперашні той, каго не ведала, ды стала з ім на шлюбе.
Суб’ектыўныя пачуцці маладой маглі зусім не супадаць з драматычна напружаным тонам галашэнняў, але іх абавязковае выкананне, як і паводзіны нявесты, задаваліся абрадам і павінны былі цалкам адпавядаць абрадаваму канону. Такім чынам, не галашэнні і песні “падстройваліся” пад пачуцці асобы, а наадварот пачуцці і перажыванні персанажаў выклікаліся пэўным момантам абраднасці. Нездарма рускае вяселле напаўнялася галашэннямі толькі да
154
вянца, а далей маладая ні ў якім разе не мела права галасіць або плакаць. Мастацкай ілюзіяй была і так званая рэалістычная праўдзівасць вясельных элегічных песеньманалогаў нявесты аб сваіх думках і пачуццях, якія належылі не ёй, а вобразуролі, хаця пры гэтым меркавалася, што яны ўласцівыя маладой як асобе, што яны аб’ектыўныя і рэальныя.