Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
126
верйт, что все кончено. He может быть, чтобы бесследно йсчезло такое чудо, как человеческая жйзнь. В утешенйе себе он йзобрел мйф о бессмертйй душй, который проповедуют почтй все релйгйй... [5, 510].
У гэтым выпадку аўтар, перакладаючы, пераставіў адзін сказ, трохі змяніўшы яго. Апошні сказ апусціў зусім. Гэта не пашкодзіла дадзенаму ўрыўку, не змяніла яго стыль, змест і мастацкія асаблівасці. Але, відаць, Кандрат Крапіва такім чынам вырашыў удасканаліць свой тэкст пры перакладзе.
Дакладнасць перакладу Кандрата Крапівы ўласціва яго рэмаркам і аўтарскім прадмовам, як, напрыклад, наступнай:
Кватэра Алены Прымаковіч. Невялікі пакой. У правай сцяне дзверы ў суседні пакой. У левай сцяне акно. У задняй сцяне дзверы ў пярэднюю, завешаныя таннай парцьерай... За парцьерай злева ўгадваюцца дзверы. ў суседні пакой, справа на кухню, прама дзверы на двор, якія відаць, калі адхінаецца парцьера. На левай сцяне ходзікі. Пад ходзікамі сямейныя фатаграфіі. Пры сцяне засланы ложак. Управа ад ложка, пры задняіі сцяне — шафа для адзення. Пасярэдзіне пакоя стол [4, Т. 2, 187].
Квартйра Алены Прймаковйч. Небольшая комната. В правой стене дверь в соседнюю комнату. В левой стене окно. В задней стене дверь с недорогой портьерой... Когда открывается портьера, слева вйдна дверь в комнату, справа на кухню, прямо дверь во двор. На левой стене ходйкй. Под ходйкамй семейные фотографйй. У стены застланная кровать. Рядом у заднеіі стенкй платяной шкаф. Посредйне комнаты стол [5, 425].
Шматлікія маналогі таксама засталіся без змен, напрыклад, у аўтаперакладзе п’есы “Мілы чалавек”:
Канягін. He адмаўляю, дарагія калегі... калегі па ганьбе. I я трапіў у лік жлуктавых кліентаў. Як жа мы трапілі ў такое паганае становішча? Хто па дурасці, у каго цвёрдасці характару не хапіла, а ў каго і сумлення. I людзі мы як быццам неблагія, і работу даручылі нам важную. Тут я
127
бачу і загадчыкаў баз, і бухгалтараў, і гандлёвых работнікаў. Кожнаму з нас ён аказваў нейкія паслугі, а выйшла, што мы яму служылі. Вось і дапамаглі выспець такому фрукту. Жлукта гэта ж страшны тып [4, Т. 2, 351].
Конягйн. He отрйцаю, дорогйе коллегй... коллегй no позору. Н я оказался в чйсле клйентов Жлукты. Как же мы попалй в такое скверное положенйе? Кпго no глупоспгй, у кого твердостй не хватйло, а у кого u coeecmu. Н людй мы как будто неплохйе, й дело поручйлй нам важное. Здесь я вйжу й заведуюіцйх базамй, й бухгалпгеров, й торговых работнйков. Каждому йз нас он оказал какйето услугй, a выходйт, что мы ему служйлй. Bom й помоглй созреть такому фрукту. Жлукта это же страшный тйп [5, 290].
Як бачым, нават маючы магчымасць нешта мяняць у сваім творы, дапрацоўваць яго пры перакладзе, Кандрат Крапіва застаўся верным сабе і пераклаў цалкам адэкватна, магчыма, не маючы ніякай патрэбы ў мастацкім удасканальванні сваёй п’есы. Тое самае і ў наступным прыкладзе:
Жлукта. Адклад не ідзе ў лад. Ды і есці ж нешта трэба (Глядзіць на гадзіннік) Дзве гадзіны. Яшчэ можна заспгаць на месцы [4, Т. 2, 303],
Жлукта. Отклад не йдет на лад. Тем более что й есть же надо чтонйбудь (Смотрйт на часы). Два часа. Еіце можно застапгь на месте [5, 236].
Самы складаны элемент драматычнага твора дыялог, які па словах В. Халізева з’яўляецца “асноўным цэнтрам дзеяння драмы” [13, 195] і прызначаны для вымаўлення. Складанасць сцэнічнага дыялога абумоўліваюць наступныя патрабаванні: лёгкасць вымаўлення, кароткасць і лаканічнасць выказвання, мэтанакіраванасць, эмацыянальнасць і выразнасць рэплікі. Гэта, безумоўна, павінна ўлічвацца і пры перакладзе драматычных твораў.
У дыялогі пісьменнік часцей уносіў нейкія змены папраўкі ці ўдакладненні:
Клава. Хоць бы і так, усё роўна я не бачу, якім спосабам...
128
Жлукта. Ёсць такі спосаб [4, Т. 2, 360],
Клава. Хотя бы й так, все равно я не вйжу, какйм способом...
Жлукта. Есть такой способ. Еслй умело взяться, так й йз этой зажйгалкй можно кадйло раздуть [5, 232].
Падобныя змены адпавядаюць вышэй названым патрабаванням, не ўплываюць на змест і макраструктуру п’ес і з’яўляюцца сведчаннем працы пісьменніка над удасканаленнем сваіх твораў у час перакладу і, як ужо гаварылася, праяўленнем аўтарскай волі. Аўтапераклады п’ес Кандрата Крапівы не з’яўляюцца новай рэдакцыяй твораў, а хутчэй іх звычайнымі перакладамі.
У А. Макаёнка, відаць, былі іншыя прычыны ўзяцца за аўтапераклад. У 1954 г. З’явіўся аўтарызаваны пераклад яго камедыі “Выбачайце, калі ласка!”, зроблены Г. Штайнам. Калі параўнаць яго з арыгіналам і аўтарскім перакладам гэтай п’есы, створаным у пазнейшы час, то адразу можна заўважыць значныя змены, якія датычаць макрастылістыкі твора. Першае дзеянне пачынаецца з таго, што Антаніна Цімафееўна і Ганна слухаюць па радыё байку Кандрата Крапівы “Дзед і баба” ў выкананні хлопчыка Лёні. Байка падаецца цалкам у перакладзе на рускую мову. Далей у пераклад твора ўводзяцца абсалютна новыя рэплікі і мізансцэны, якіх няма ні ў арыгінале, ні ў пазнейшым аўтаперакладзе, як, напрыклад, наступная:
Калйберов. Антонйна! Ты почему молоко не сдаешь?
Антонйна Тймофеевна. Какое молоко?
Калйберов. Ты слышала пгакое слово: «молокопоставкй»?
Антонйна Тймофеевна. Аа... как же.. я, кажется, сдавала... [10, 24].
Тое самае назіраецца і ў другім дзеянні: дыялогі паміж Курбатавым і Наташай пашыраюцца за кошт увядзення новых рэплік, многія рэплікі мяняюцца месцамі. Тут адразу паўстае пытанне: што гэта інавацыя перакладчыка ці воля аўтара? Амаль усе пералічаныя змены не сустракаюц
129
ца ў аўтарскім перакладзе. Значыць, Макаёнак не быў задаволены перакладам Штайна і зрабіў свой, які найбольш адпавядае арыгіналу. Такім чынам, ёсць падстава меркаваць, што ўзяцца за аўтапераклад А. Макаёнка падштурхнула незадавальненне існуючым перакладам.
У аўтарскім перакладзе п’есы “Выбачайце, калі ласка!’ А. Макаёнак таксама, як і Кандрат Крапіва, амаль не адыходзіў яд тэксту арыгінала, але часам карыстаўся магчымасцю нешта дапрацаваць, удасканаліць і ўносіў пэўныя невялікія змены. Ёсць некалькі выпадкаў, калі змены, унесеныя ў аўтапераклад, цалкам супадаюць з аўтарызаваным перакладам Г. Штайна. Вось адзін з іх.
Арыгінал:
Гарошка. Ды што ж ты! От бабадурніца! Слёзы. пусціла, сырасць разводзіш' Так бы і гаварыла. (Радасна). Значыцца, зяцем... [8, Т. 1, 112].
Пераклад Г. Штайна:
Горошко. (Сообразйв.) Так чего ж ты плачешь! (У него гора с плеч свалйлась). От дура баба! Слезу пустйла. Сырость разводйть! Так бы й говорйла. A то допрос какойто прйдумалй... (С внезапным прйступом веселостй). Какой тут допрос, когда зять прокурор. (Ндет с распростертымй об'ьятйямй к Курбатову [10, 60].
Аўтапераклад:
Горошко. Так чего ты плачешь?! (У него словно гора с плеч свалйлась). От дура баба! Слезу пустйла. Сырость разводйшь! Так бы. й говорйла. A то допрос какойто прйдумалй... (С внезапным прйступом веселостй). Какой тут допрос, когда зять прокурор! (Мдет с распростертымй обт>ятйямй к Курбатову [9, 43].
Гэты прыклад сведчыць пра згоду аўтара на такую дапрацоўку пры перакладзе, але, як ужо адзначалася, падобныя выпадкі рэдкія. У асноўным жа А. Макаёнак імкнуўся не парушаць таго, што было ў арыгінале. Прыкладам гэтага могуць паслужыць наступныя фразеалагізмы, выкарыстаныя аўтарам у арыгінале п’есы і дакладна перанесеныя ў пераклад:
130
Міхальчук ... Прыдзе Ілья і наробіць гнілля [8, Т. 1, 100]. Мйхальчук ... прйдет Нлья натворйт гнйлья [9, 30]. Калібераў (прастагнаў ад здзіўлення). Ііігх... Загнаў у нерат ані назад, ані ўперад... [8, Т. 1, 116].
Калйберов. (задохнувшйсь от йзумленйя). Нuux, негодяй! Загнал в cemu. Нй взад, нй вперед... [9, 68].
У п’есе “Трыбунал” драматург таксама ўжыў адну з гэтых прыказак, але ў перакладзе апусціў яе, магчыма, палічыў непатрэбным перакладаць рускамоўным адпаведнікам. Праўда, аўтапераклад ад гэтага нічога не страціў:
Цярэйіка. ... Во папаўся ў нерат ні ўзад ні ўперад [8, Т. 1, 338].
Терешко. Во попался я... [9, 296].
Прынцыпам адэкватнасці і аўтарскім правам рабіць патрэбныя змены карыстаўся А.Макаёнак пры перакладзе іншых сваіх твораў. Вось некалькі прыкладаў:
Дзед Цыбулька. (Мяняе і тон, і тэму). Даа, цесна будзе ў сяле, калі на поле такая тэхніка пойдзе. На вуліцы цесна. He аднаго яна выцісне з сяла. Асабліва тых, што каля яе хадзіць не ўмеюць. Калі не спец пайшоў вон скажа і крышка, і аблізніся. Паняў? А? Што? He? Нашто ты тут? Такі, брат, спосаб работы пачынаецца. Спосаб работы. ён, брат, усё пераверне, усё перайначыць і каго куды трэба прыспасобіць. Тут, браток, адукацыя трэба, дыплом [8, Т. 2, 14 15].
Дед. (Меняет тон й тему). Даа, тесно будет в селе, коль на поля такая технйка пойдет. На улйце тесно будет. He одного она вытеснйт, выкурйт йз села. Особлйво тех, которые обраіцаться с нею не умеют. Она, браток, строгая. Ежелй не спец пошел вон, скажем, й крышка, й облйзнйсь. А? Что? Нет? Понял теперь? Такой, брат, способ работы начйнается. Способ работы он, брат, все перевернет, все перейначйт й кого куда следует npucnocoбйт. Тут, брат, с образованйем нужно, с дйпломом [9, 321],
У перакладзе гэтага маналога з п’есы “Таблетку пад язык” назіраецца імкненне Макаёнка да максімальнай дак
131
ладнасці перадачы сродкамі іншай мовы як самога мастацкага тэксту, так і аўтарскіх рэмарак. У рускамоўным варыянце драматург ужывае словакрэаліт “особлнво”, што дапамагае зрабіць мову персанажа больш каларытнай, “народнай”, блізкай да гаворкі вясковага дзеда і тым самым ахарактарызаваць героя.
Лявон. Во прыстаў, як п’яны да плота. Прыйду, чакай, а як жа... Ад цябе, чорта старога, усяго можна дачакацца. Ты мяне туды і калачом не заманіш! [8, Т. 1, 240]
Левон. Прйстал как банный лйст. Прйду, ждй, а как же... От тебя, черта старого, все можно ожйдать. Ты меня й калачом туда не заманйшь! [9, 186]
У дадзеным прыкладзе з “Лявоніхі на арбіце” можна ўбачыць тую ж скіраванасць аўтапераклада на адэкватнасць. А.Макаёнак перакладае амаль літаральна, змяніўшы адзін выраз другім, блізкім па значэнні.