• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        Такім чынам, уяўленне аб творчай індывідуальнасці перакладчыка  гэта абагульненне, якое ствараецца на аснове даследавання жыццёвага, духоўнага і мастацкага вопыту асобы. Фарміраванне перакладчыцкай індавідуальнасці
    
    143
    
    Язэпа Семяжона адбывалася пры наяўнасці пэўных умоў і фактараў, вывучэнне якіх дазволіла ўбачыць адметнасць асобы перакладчыка, наяўнасць у яе пэўных навыкаў, творчых здольнасцяў, схільнасцяў да арыгінальнай мастацкай дзейнасці, якія прадвызначылі высокі ўзровень мастацкай культуры перакладаў Язэпа Семяжона і наяўнасць індывідуальнага перакладчыцкага стылю.
    
            Літаратура
    
        1.     Адамовіч А. Культура творчасці: Літ. культ. артыкулы. Мн., 1959.
        2.     Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. Мн., 1995. Т.5: Пестрак  Сяўрук.
        3.     Марціновіч А. Сэрца, раскрытае насцеж // Полымя. 1989. №11. C.187 191.
        4.     Озеров Л. Заметкн Пастернака о Шекспнре // Мастерство перевода: Сборннк. М.: Сов., 1968. C.111  118.
        5.     Рагойша В. П. Вышыня // Полымя. 1974. №11. C.213 219.
        6.     Семеженов П. 0 передаче нацнональной спецнфнкн // Художественный перевод: Взанмодействне н взанмообогаіценне лнтератур: Сб. ст. Ереван, 1973. C.189  195.
        7.     Семяжон Я. На сцэнічных падмостках // ЛіМ. 1982. 14 мая. C.14.
    
    144
    
    Ill
    
    
    ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКАЙ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ
    
    
                Рыма Мадэстаўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
    
    
            Мастацкі дыскурс абрадавых і пазаабрадавых песень
    
        Відаць, у кожнай навуцы ёсць свае ракавыя пытанні, свае “тэарэмы Ферма”. У фалькларыстыцы да іх ліку адносяцца пытанні, звязаныя з генезісам жанраў, гісторыяй фармавання асобных жанравых відаў, прынцыпамі іх класіфікацыі і многія іншыя, якія паўсталі на парадак дня пазней. Прыкладам, пасля таго, як Д.С. Ліхачоў пры характарыстыцы літаратурных жанраў старажытнай Русі выкарыстаў паняцце “сістэма жанраў”, яно было падхоплена фалькларыстамі, што ў сваю чаргу запатрабавала ад іх вырашэння новых праблем, звязаных з неабходнасцю высветліць характар структурных сувязей паміж жанрамі ў сінхраніі і дыяхраніі. Прысвяціўшы разгляду сістэмы жанраў рускага фальклору спецыяльны артыкул, М.І. Краўцоў пазначыў рознага роду сувязі паміж імі: прамую генетычную і адваротную, калі новыя жанры ўплывалі на папярэднія, узаемапранікненне або зліццё, у выніку чаго з’яўляліся прамежкавыя формы, рознага тыпу змяшэнні элементаў асобных жанраў, пераход твораў з адной групы ў другую і інш. Ён акрэсліў шэраг сацыяльнагістарычных і ўнутраных фальклорных фактараў, якія, на яго думку, вызначаюць характар узаемадзеяння жанраў, і тым самым, падагульніўшы канкрэтныя назіранні папярэднікаў над гістарычным жыццём жанраў, падвёў метадалагічную базу пад сістэмнае вывучэнне фальклору, які, на яго думку, “неабходна вывучаць як цэласную, унутрана звязаную, гістарычна сфармі
    
    
    145
    
    раваную сістэму жанраў, а асобныя жанры разглядаць у іх узаемаадносінах з іншымі жанрамі” [2, 101].
        Актуальнасць распрацоўкі сістэмнага падыходу да фальклору яшчэ раз падкрэсліў І.П. Смірноў у кнізе “Мегагісторыя: Да гістарычнай тыпалогіі і культуры” (2000). Аўтар зрабіў спробу выявіць правілы звязнага пераходу культуры яд яе архаічных форм да наступных стадый развіцця, прысвяціўшы разгляду вуснай народнай творчасці асобны раздзел “Сістэма фальклорных жанраў (метафізіка фальклору”). Згодна з яго меркаваннем, жанры народнай творчасці, якія можна расцэньваць  з большай або меншай доляй упэўненасці  у якасці зыходных, гэта значыць аднародных, правамерна разглядаць як увасабленні аднаго і таго ж сістэмаўтваральнага прынцыпу: “Ва ўсёзначнасці, якой аддала поўную перавагу першабытная культура, ёсць дзве альтэрнатывы: метафарычныя і метанімічныя... Жанры фальклору на пачатковых этапах гісторыі або метафарычныя, або метанімічныя. Мы гаворым пра рыторыку, якая падпарадкоўвае сабе план выражэння, але і (што больш важна) план зместу, пра трапічнасць мадэлюемай у фальклоры рэчаіснасці, пра фігуратыўны мімезіс, пра метафарычную і метанімічную сюжэта(сэнса)будову. Эстэтычнае ў фальклоры набывае аўтаномію з той прычыны, што ён не прызнае за фактычным асяроддзем ніякага іншага значэння, акрамя пераноснага” [7, 453  454].
         Апошняя заўвага І.П. Смірнова асабліва важная ў агульнатэарытычным плане, паколькі маніфестуе фальклор як мастацтва, а не як люстэрка, што фіксуе карціны народнага жыцця. Абыходкавае сцвярджэнне, што фальклор адлюстроўвае рэчаіснасць, не толькі некарэктнае, але і памылковае. Асабліва гэта тычыцца лірычных песень. Калі песня нешта і адлюстроўвае, то выключна ўнутранае жыццё народа: не значныя падзеі гісторыі, вызваленчую барацьбу народных мас, іх працу, побыт, сямейныя адносіны, як сцвярджаецца ў шэрагу навуковых прац і  адпаведна  у падручніках па вуснай народнай творчасці [6, 5], а народнае стаў
    
    146
    
    ленне да іх, выражанае ў мастацкіх формах. Як слушна заўважыў І.П. Смірноў, “гісторыя ў гэтым жанры не мае патрэбы ў гісторыку. У песенных тэкстах гісторыя паўстае не як тое, што было ці будзе, але як тое, што ёсць, як прысутнасць” [7, 475]. А прысутнічае ў лірыцы рух душы, змяненне яе стану ад адной жанравай разнавіднасці да другой. Душа чалавека з яе пачуццямі, страсцямі, рэфлексіямі прадукт гісторыі і тэма народнай лірыкі, што і дазваляе нам гаварыць аб гістарычнасці фальклору. Трэба толькі мець на ўвазе, што ў абрадавай і пазаабрадавай лірыцы розныя віды сувязі з гісторыяй. Калі б яны былі аднолькавымі, то не існавала б розных жанраў. З’яўленне новых жанраў адказ на гістарычныя змены.
        Засяродзіўшы ўвагу на працэсах жанраўтварэння ў фальклоры ў іх дачыненні да традыцыі, Б.М. Пуцілаў прапанаваў улічваць трансфармацыйны і нетрансфармацыйны спосабы ўтварэння жанраў [5, 184185]. Пры гэтым мяркуецца, што пры трансфармацыйным спосабе жанраўтварэння ёсць прынцыповая магчымасць рэканструкцыі той структуры, якая дала жыццё новаму жанру і была праглынута ім. Відавочна, што пазаабрадавыя песні зусім не вынік трансфармацыі структур абрадавых песень. Нават пры наяўнасці ў распараджэнні даследчыкаў “жывых” структур абрадавых і пазаабрадавых песень абсалютна немагчыма знайсці алгарытм узнаўлення абрадавых структур на падставе рэтраспектыўнай трансфармацыі структур пазаабрадавых песень. Застаецца толькі меркаваць, што пры стварэнні пазаабрадавых песень маглі быць выкарастаны структурнажанравыя элементы папярэдняй традыцыі, але пры пераходзе ў новую жанравую сістэму яны, уступаючы ў рознага кшталту стасункі з яе змястоўнымі ўзроўнямі, падпарадкоўваліся гэтай сістэме: захоўвалі форму, мянялі функцыю.
        Працэс рэдукцыі абраднасці да звычаю, калі пры захаванні формы абрадаў пачынае звужацца, пераасэнсоўвацца, а потым зусім не ўсведамляцца яе рытуальны змест, пераводзіць эстэтычную традыцыю ў стан экстэнсіўнага існаван
    
    147
    
    ня. Яна пачынае суіснаваць з новай эстэтыкай як класічны ўзор мастацкасці, не ўплываючы на трансгрэсіўны пераход ад замацаваных у абрадавых песнях сэнсаўтваральных матрыц да прынцыпова новых, дэтэрмінаваных не мастацкай сістэмай абрадавай лірыкі, а пазатэкставымі рэаліямі, што знайшлі адбітак у фальклорнай свядомасці на новым гістарычным этапе яе існаваня, які характарызуецца напачатку пэўнымі зрухамі, а потым і скачком праз немагчымае. Нелінейны характар пераходу ад абрадавай паэзіі да пазаабрадавай відавочны  гэта эстэтычная рэвалюцыя: не абнаўленне старога, не эвалюцыя, а выбух. Абрадавая паэзія не мела ў сабе іманентных рухавікоў, унутраных рэсурсаў, якія б забяспечвалі яе трансфармацыю ў новую мастацкую сістэму, бо яе зместам і формай была абраднасць, толькі яна і нічога больш.
        Абрадавыя і пазаабрадавыя песні  дзве адрозныя дыскурсіўныя практыкі, дзве розныя плыні народнай лірыкі. Пазаабрадавая паэзія сцвярджае тое, што абрадавая адмаўляла,  індывідуальнасць у яе шматлікіх праявах. Розныя актантныя мадэлі, што палягаюць у аснове абрадавай і пазаабрадавай лірыкі, надаюць адметнасць іх мастацкаму свету, абумоўліваючы розную функцыю нават агульных актараў. Напрыклад, у каляндарнаабрадавых песнях актуальным з’яўляецца звяно дзяўчына  сваты, у вясельных дзяўчына  сваты  жаніх, а ў любоўных  дзяўчына каханы (некаханы); у хрэсьбінных песнях  парадзіха клапатлівы муж, а ў сямейных  замужніца ў чужой сям’і  муж і чужая сям’я, якія ёй супрацьстаяць; у калядных вольная ў сваім выбары чэлядзь  засмучаны пан, а ў антыпрыгонніцкіх  уладарны пан  пакрыўджаная і прыгнечаная асоба і г.д.
        Ідэальны свет абрадавай паэзіі апелюе да прэцэдэнтных рытуальнаміфалагічных феноменаў, а альтэрнатыўны яму ў пазаабрадавай  да тыповых для жанраў пазаабрадавай лірыкі жыццёвых сітуацый і тыповых для жанравай свядомасці стасункаў персанажаў (актараў). Выразна адрозніва
    
    148
    
    ецца і кагнітыўная база абрадавай і пазаабрадавай лірыкі, таму гістарычныя адносіны паміж імі варта разглядаць у плане сацыяльнахраналагічнай паслядоўнасці, а не генетычнай пераемнасці, як лічыла, напрыклад, Н.П. Калпакова. Яна сцвярджала, што пазаабрадавая песня развівалася з песні абрадавай, “выкарыстоўваючы пасвойму цэлы шэраг яе мастацкіх прыёмаў” [6, 206]. Але ж выкарыстанне агульных прыёмаў у розных мастацкіх структурах, тым больш “пасвойму”, зусім не сведчыць на карысць генетычнай пераемнасці саміх структур. Агульнасць прыёмаў і нават міжтэкставыя абмены гавораць не аб трансфармацыі адной жанравай разнавіднасці ў другую, пры якой магчыма рэканструкцыя зыходных структур, а з’яўляецца ўсяго толькі сведчаннем таго, што абрадавыя песні, у тым ліку і іх старажытныя разнавіднасці  карагоднагульнёвыя песні, у пэўнай ступені паслужылі арсеналам мастацкіх сродкаў і прыёмаў для пазаабрадавай лірыкі, якая выкарыстала іх форму, але, па сутнасці, выпрацавала новыя правілы арганізацыі тэкстаў.
        Тая міфарытуальная глеба, на якой трымалася і развівалася абрадавая лірыка, ні ў якім разе не магла стаць глебай лірыкі пазаабрадавай, бо яна здольна была нараджаць толькі абрадавыя творы адпаведнага дыскурса і ніякія іншыя. Каб з’явілася пазаабрадавая лірыка, павінна была сфарміравацца новая кагнітыўная база, а пад уплывам новых сацыяльнапсіхалагічных установак і аксіялагічных фактараў здзейсніцца зрух у калектыўнай фальклорнай свядомасці ад экстравертнага светабачання, калі мастацкі інтарэс замыкаўся ў сферы знешняга, што характэрна для пазаабрадавай паэзіі,  да інтравертнага. К.Г. Юнг адзначыў, “што інтравертны пункт погляду ёсць той, які заўсёды і пры любых абставінах імкнецца паставіць эга і суб’ектыўны псіхалагічны працэс над аб’ектам. Таму такая ўстаноўка надае каштоўнасць суб’екту большую, чым аб’екту” [8, 28].