Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Мастацкі пераклад прайшоў у сваім развіцці доўгі шлях ад пераказаў, наследаванняў, літаральнага і, наадварот, вольнага да такога перакладу, у якім максімальна ўзноўлены ўсе яго літаратурнамастацкія асаблівасці.
Праблема адэкватнасці або, іначай, магчымасці ці немагчымасці паўнацэннага перакладу мастацкага твора з усімі асаблівасцямі яго формы і зместу паўстала адразу ж, як толькі пачалі перакладацца мастацкія тэксты. Максімальная блізкасць перакладу да арыгінала выступае як асноўная рыса і нават умова існавання перакладу мастацкага тэксТУ Пры перакладзе чыста інфарматыўных тэкстаў гэтая праблема, бадай што, не ўзнікае, калі пераклад зроблены кваліфікаваным спецыялістам, які добра валодае мовамі арыгіналу і перакладу, ведае спецыфіку тэксту, які перадаецца сродкамі другой мовы і разумее яго. У перакладзе ж мастацкага тэксту пытанні, звязаныя з адэкватнасцю, пачынаюць узнікаць яшчэ на ўзроўні фонікі, і чым далей заглыбляецца перакладчыкпрактык або даследчык перакладу ў аналіз перакладу, тым іх становіцца болей.
Прычыны шматлікіх праблем, якія ўзнікаюць на ўсіх этапах працы перакладчыка, пачынаючы ад праблемы выбару тэксту для перакладу і заканчваючы праблемай ўспрыняцця перакладнога тэксту чытачом, заключаюцца ў дваістай прыродзе мастацкага матэрыялу, перастворанага сродкамі іншай мовы. 3 аднаго боку, гэта прадукт арыгінальнай творчасці пісьменніка. 3 другога — вынік мастацкага ператлумачэння гэтага матэрыялу дзеля патрэб чытачаносьбіта іншай мовы, з іншай ментальнасцю, іншым жыццёвым і
110
мастацкім вопытам. У той жа час, хаця пераклад — з’ява мастацтва, але яго стваральнік, у адрозненне ад аўтара арыгінала, не свабодны ў выяўленні ўсяго таго, што ўжо ёсць у тым, што першасна выяўлена ў мастацкім слове. Яшчэ адна цяжкасць у вырашэні праблемы адэкватнасці заключаецца ў тым, што яе крытэрыі зменлівыя ў часе, што яна не можа быць вырашана раз і назаўсёды.
“Адэкватнасць” як тэрмін ужываецца ў перакладазнаўстве параўнальна нядаўна. У розныя часы карысталіся такімі сінонімамі ці блізкімі да яго азначэннямі, як дакладнасць, блізкасць, ідэнтычнасць, тоеснасць, адпаведнасць. У ацэнках якасці мастацкага перакладу гучаць і такія выслоў’і, як неабходнаць перадаваць паэзію паэзіяй, захаваць “дух” твора і інш.
Мовазнаўцы тэарэтыкі перакладу ўзялі на ўзбраенне тэрмін “эквівалентнасць”. В.Н. Камісараў разумее пад ім максімальна магчымае супадзенне зыходнага і перакладзенага тэкстаў. Ён вызначае асноўныя тыпы эквівалентнасці: эматыўная, пабуджальная, сітуатыўная, сінтаксічная, кантактаўсталёўваючая або фатычная, металінгвістычная.
Мовазнавец Л.К. Латышаў [4, 38] лічыць, што адэкватнасць “уяўляе сабой лакальны, чыста перакладчыцкі тэрмін: у агульнанавуковым плане “адэкватнасць” не з’яўляецца тэрмінам, а ўжываецца нетэрміналагічна у значэнні “зусім адпаведны”, “раўназначны”, атэрмін “эквівалентнасць” абазначае родавае паняцце ўсемагчымых адносін тыпу роўнасці” і таму больш навуковае.
А. Попавіч адносіць паняцце “адэкватнасць” да адной з разнавіднасцей эквівалентнасці стылістычнай і зместавай, і вызначае яе як “функцыянальную раўнацэннасць элементаў арыгіналу і перакладу” або “замену элементаў арыгінала пры перакладзе такім спосабам, каб інварыянтнае падабенства значэнняў і іх стылістычная каштоўнасць былі ідэнтычнымі” [9, 197].
Даследчыца праблем перакладу Н.Л. Галеева, услед за Калініным выкарыстоўвае ў сваіх працах тэрмін “перакла
111
дальнасць”, разумеючы яго як “функцыянальнасць, адпаведнасць пераклада арыгіналу” [2, 31]. I яна, і даследчык з Кіева В. Радчук, як і шэраг іншых вучоных як мовазнаўцаў, так і літаратуразнаўцаў, звяртаюць увагу на “праблему перакладальнасці”, вырашэнне якой таксама зводзіцца да дасягнення адэкватнасці арыгінала і перакладу.
А.В. Фёдараў карыстаецца ў сваіх працах тэрмінам “паўнацэннасць”, але ў дужках, як сінонім, дапаўняе яго паняццем “адэкватнасць” [11, 112]. У сваіх кнігах, прысвечаных тэарэтычным праблемам перакладу, ён нагадвае гісторыю пытання і піша, што ўпершыню на рускай мове тэрмін “адэкватнасць” ужыў А.А. Смірноў у артыкуле “Пераклад” у “Лнтературной энцнклопеднн” (Т.8. С.527) у 1934 годзе: “Адэкватным мы павінны прызнаць такі пераклад, у якім перададзены ўсе намеры аўтара (як прадугледжаныя ім, так і несвядомыя) у сэнсе пэўнага ідэйнаэмацыянальнага ўздзеяння на чытача, з захаваннем па меры магчымасці (шляхам дакладных эквівалентаў або здавальняючых субстытутаў (падстановак) усіх ужываемых аўтарам рэсурсаў вобразнасці, каларыту, рытму і г. д.; апошнія павінны разглядацца, аднак, не як самамэта, а толькі як сродак для дасягнення агульнага эфекта. Несумненна, што пры гэтым даводзіцца тымсім ахвяраваць, выбіраючы менш істотныя элементы тэксту”. А.В. Фёдараў тут жа зазначае, што гэтая фармулёўка не задавальняе яго тым, што ў ёй патрэбнасць перадаць “усе намеры” аўтара прыходзіць у супярэчнасць з тым, што “даводзіцца сімтым ахвяраваць” ды яшчэ ў шырокіх межах, а затым прапануе сваю трактоўку: “Паўнацэннасць (адэкватнасць) азначае вычарпальную перадачу сэнсавага зместу арыгінала і паўнацэнную функцыянальнастылістычную адпаведнасць яму” [11, 112].
А.Д. Швейцэр у сваёй кнізе “Теорня перевода” лічыць, што тэрмін “адэкватнасць” арыентаваны на пераклад як працэс, а “эквівалентнасць” разумеецца як адносіны паміж зыходным і канчатковым тэкстам і накіравана на вынік перакладу. Поўная эквівалентнасць падразумявае вычарпаль
112
ную перадачу камунікатыўнафункцыянальнага інварыянта зыходнага тэксту [12, 30].
Даследчыкі, якія на першы план ставілі літаратуразнаўчы падыход, а таксама некаторыя перакладчыкіпрактыкі таксама надаюць увагу праблеме адэкватнасці і таксама карыстаюцца рознымі тэрмінамі і паняццямі, укладваюць у іх розны сэнс. Найбольш часта рускія аўтары карыстаюцца паняццямі “точность” і “верность”, якія не зусім адпаведна можна перадаць па беларуску словамі “дакладнасць” і “правільнасць”. Характэрна тое, што ўсе яны менш заклапочаны інфармацыйнай блізкасцю і больш дбаюць пра мастацкія якасці перакладу, яго адэкватнасці ў цэлым, а не ў дэталях.
Я. Эткінд у артыкуле “О поэтнческой верностн” піша: “Слова часам не перакладаецца. Фраза заўсёды або амаль заўсёды можа быць перакладзенай. Перакладаючы фразы, узнаўляючы на іншай мове іх архітэктанічную суаднесенасць і стылістычную экспрэсію, інтанацыйны і меладычны малюнак арыгінала, перакладчык імкнецца да галоўнай і важнейшай сваёй задачы узнавіць твор як цэлае (выдзелена аўтарам), данесці да свайго чытача нічога не страціўшы ідэйнае багацце, вобразны лад, мастацкую своеасаблівасць, эмацыянальны тон арыгінала” [6, 99].
Разнабой у вытлумачэнні і выкарыстанні тэрмінаў “адэкватнасць” і “эквівалентнасць” паспрабаваў пераадолець Л.Л. Нялюбін у сваім даведачным дапаможніку “Толковый переводческй словарь” (2003). Вось яго азначэнні гэтых паняццяў:
“Адэкватнасць 1. Адпаведнасць выбару моўных знакаў на мове перакладу тым зменам зыходнага тэксту, якія выбіраюцца ў якасці асноўнага арыенціру працэса перакладу. 2. Такія суадносіны зыходнага і канчатковага тэксту, пры якіх паслядоўна ўлічваецца мэта перакладу. Тэрміны адэкватнасць і адэкватны арыентаваны на працэс перакладу. 3. Абапіраецца на рэальную практыку перакладу, якая часта не дапускае вычарпальнай перадачы ўсяго камуніка
113
тыўнафункцыянальнага зместу арыгінала. Адэкватнасць зыходзіць з таго, што рашэнне, якое прымае перакладчык, часта носіць кампрамісны характар.
Адэкватнасць перакладу 1. Узнаўленне адзінства формы і зместу арыгінала сродкамі іншай мовы. 2. Тоесная інфармацыя, перададзеная раўназначнымі сродкамі.
Эквівалентнасць Сэнсавая агульнасць прыраўняных адна да другой адзінак. 2. Ахоплівае адносіны як паміж асобнымі знакамі, так і паміж тэкстамі. Эквівалентнасць знакаў яшчэ не абазначае эквівалентнасць тэкстаў, і, наадварот, эквівалентнасць тэкстаў зусім не мае на ўвазе эквівалентнасць усіх іх сегментаў. Пры гэтым эквівалентнасць тэкстаў выходзіць за межы іх моўных маніфестацый і ўключае таксама культурную эквівалентнасць. 3. Тэрміны “эквівалентнасць” і “эквівалентны” маюць на ўвазе адносіны паміж зыходным і выніковым тэкстамі, якія выконваюць падобныя камунікатыўныя функцыі ў розных культурах. У адрозненне ад адэкватнасці эквівалентнасць арыентуецца на вынік. 4. Эквівалентнасць гэта асобны выпадак адэкватнасці (адэкватнасць пры функцыянальнай канстанце зыходнага і выніковага тэкстаў).
Эквівалентнасць перакладу максімальная ідэнтычнасць усіх узроўняў зместу тэкстаў арыгінала і перакладу” [7, 15; 53].
У гэтых азначэннях добра размежаваны дакладнась і раўназначнасць як вызначальныя прыкметы кожнага з тэрмінаў, але ўсё ж іх тлумачэнне зроблена пераважна з лінгвістычных пазіцый, не акцэнтуе ўвагі на эмацыянальнай, эстэтычнай функцыі мастацкіх тэкстаў.
Трэба сказаць, што “адэкватнасць” як агульнае паняцце не зусім адпавядае прынцыпам тэрміналогіі, бо яно досыць умоўнае. Паводле слоўніка Ожэгава, адэкватны зусім адпаведны, супадаючы. Між тым нават у лінгвістычным разуменні тоеснасці арыгінала і перакладу не мае на ўвазе абсалютнага іх супадзення. Яно проста немагчыма па прычыне пэўнага адрознення нават паміж блізкароднаснымі мо
114
вамі. Для таго і робіцца пераклад, каб даць па магчымасці больш поўнае ўяўленне пра зыходны тэкст на іншай мове таму чалавеку, які яе не разумее. Абсалютная тоеснасць мастацкага тэксту тым больш недасягальная з прычыны тых шматлікіх цяжкасцей, якія ўзнікаюць пры пераўвасабленні эстэтычных вартасцей літаратурнага твора. Таму з літаратуразнаўчых пазіцый адэкватнасць як магчымасць захавання самага істотнага ў перакладзе звязваецца не столькі з сэнсавай блізкасцю тэкстаў, колькі са стварэннем максімальна блізкага эмацыянальнага ўражання на рэцэпіента перакладу. Пры гэтым у паняцце адэкватнасці трэба ўнесці некалькі важных удакладненняў.
Папершае, мастацкі тэкст, узноўлены на іншай мове, успрымаецца чытачом як прызначаны менавіта для яго карыстання, як перакладны. Пра гэта ён даведваецца з самога тэксту, не абавязкова прачытаўшы на шмуцтытуле, з якой мовы перакладзена раскрытая ім кніга. Яму пра гэта можа паведаміць прозвішча аўтара, часта назва, а далей змест. Таму перакладчык не павінен ствараць у чытача ілюзію таго, што ён нібыта знаёміцца з арыгіналам. У гэтым няма нічога незвычайнага. Нават калі казах А. Алімжанаў, узбек Ч. Айтматаў пісалі пра жыццё сваіх народаў у арыгінале паруску, ці, скажам, беларус I. Ласкоў пісаў пабеларуску пра якутаў, Э. Самуйлёнак пра грузін, то апісанае імі ўспрымаецца на выбранай імі мове як нязвыклае, экзатычнае, з непазбежным растлумачэннем таго, што для чытача іншай краіны не зразумела.