Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Асноўваючыся на дадзеных археалагічных раскопак, гістарычных і этнаграфічных звестках, вучоныя выказалі меркаванне, што, відаць, ужо данеалітычны sapience мог вылучыць Сонца і Месяц па прыкмеце самастойнай рухомасці і прыдаць ім зааморфны ці антрапаморфны вобраз. Як слушна зазначае А.С. Патупа, чалавеку так ці інакш прыйшлося выкарыстаць у спалучэнні дзве даволі далёкія аналогіі для нябесных свяцілаў жывую істоту і агонь. Цяжка сумнявацца, што гэта спалучэнне спрыяла першаму вылучэнню менавіта антрапаморфнага вобраза, таму што толькі чалавек мог пераносіць гарачы агонь [14, 41].
Наступны этап з’яўленне міфалагічных вобразаў. Як указвае С.Ю. Няклюдаў, яны ўзнікалі пры метафарызацыі, сімвалізацыі, увасабленні асэнсаванняў з’яў свету і ідэй праз аб’екты. рэчыўнага свету, якія паступова насычаліся міфалагічнай семантыкай і пачыналі функцыянаваць як моўныя паняцці, якія яе выражалі (напрыклад, сонца, зорка, гара, яйка, валасы) [12, 227]. Відаць, на гэтым жа этапе ўзнікаюць так званыя антрапаморфнаміфалагічныя вобразы тыпу Масленкі, Куста ці Купалы, з’яўленне якіх было абумоўлена генезісам земляробчага культу і аграрных абрадаў. Адлюстраванне ў песнях усіх удзельнікаў абрадаў, яго
177
асобных прадстаўнікоў, а таксама абстрактнаадцягненых паняццяў тыпу Долі сведчыць пра больш позні этап іх генезісу, што было звязана з гістарычнымі зменамі ў грамадскапобытавым жыцці старажытнага чалавека, абумоўленымі ўладкаваннем абшчынных адносінаў і ўзмацненнем ролі сям’і ў якасці непасрэднай захавальніцы традыцыі.
Ф.П. Фёдараў справядліва сцвярджае, што “каардынаты мастацкага свету суадносяцца з існымі, магчымымі, мысленнымі каардынатамі свету рэальнага” [18, 5]. Між тым мастацкавобразны свет абрадавых песень ПКП нельга разглядаць толькі як адлюстраванне бакоў рэальнага жыцця або толькі як увасабленне саміх абрадаў з яго ўдзедьнікамі выканаўцамі і адрасатамі. Як зазначае В.М. Шарая, “перш за ўсё неабходна паспрабаваць убачыць у ім [мастацкім свеце. T.M.] канцэпцыю аб’ектыўнага свету ў яго адносінах са светам рытуальным як сродкам асэнсавання жыцця” [20, 82].
Хаця сістэмы вобразаў у аналізуемых намі песенных жанрах і спецыфічныя, тым не менш яны маюць пэўныя кропкі судакранання, напрыклад, у раскрыцці вобразаў“масак” і сродках іх стварэння, што невыпадкова: названыя жанры адносяцца да ПКП, адпаведна, іх вобразы падпарадкаваны выражэнню ідэі пераходнасці, якая вызначае пэўныя рысы агульнасці на ўзроўні вобразнай парадыгмы паэтыкі. Так, у масленічных, траецкіх, куставых і русальных песнях вобразы“маскі” і іх адносіны паміж сабой характарызуюцца умоўнасцю, зададзенасцю абрадам, які патрабаваў не складанай псіхалагічнай абмалёўкі, а выражэння пэўнага эмацыянальнага стану. Р.М. Кавалёва ўказвае, што менавіта гэтая жыццёвасць выражаемых пачуццяў рабіла такія творы цікавымі для кожнага наступнага пакалення [7, 18].
Акрамя абставінаў абраду, аснову стварэння вобразных сістэм беларускіх абрадавых песень ПКП складае сама рэчаіснасць, якая “дыктавала” ўмовы стваральнікам песеных тэкстаў. Прычым неабходна заўважыць, што яе адлюстра
178
ванне на пэўнай стадыі развіцця жанраў мае сваю спецыфіку: на розных этапах пры характарыстыцы аб’ектаў асэнсавання ў цэнтры ўвагі аказваліся толькі пэўныя рысы (якасці ці ўчынкі, дзеянні), хаця ва ўяўленнях прысутнічала значна большая па аб’ёму інфармацыя. Адпаведна, можна меркаваць, што адлюстраванне вобразаў“масак” у песенных тэкстах ПКП, як, відаць, і ў іншых жанрах каляндарнаабрадавай паэзіі, падпарадкоўвалася прынцыпу выбранасці, што было абумоўлена, з аднаго боку, сакральнамагічнай функцыяй цэнтральных вобразаў, з другога рытуальнай неабходнасцю мінімалізацыі моўных сродкаў у сувязі з патрабаваннямі абрадавага кантынуума. Так, варта прыгадаць першабытныя палеалітычныя малюнкі на сценах пячор, знойдзеныя ў пясчаных напластаваннях Еўропы і ў латэрыце Індыі [16, 57], якія ўяўляюць сабой своеасаблівыя “партрэты” людзей, жывёл ці моманты палявання на іх. Зразумела, што гэта знакі адлюстравання той рэчаіснасці, якая найбольш хвалявала чалавека, так бы мовіць, “правобразы”, паколькі ствараліся яны ў выніку ўяўлення пра чалавека, жывёл, паляванне. Адзначым, што ў сэнсавапаняційным значэнні ўяўленне дыфініруецца як “форма індывідуальнага пачуццёвага вопыту, у выніку чаго ўзнікае цэласны вобраз аб’екта без непасрэднага ўздзеяння апошняга на органы пачуццяў” [11, 543], а “здольнасць да творчага ўяўлення” [17, 706] характарызуецца як фантазія. Іншымі словамі, “правобразы”, адлюстраваныя чалавекам палеаліту, былі створаны з дапамогай уяўленняў узнаўляючага характару. Менавіта ў гэтым праяўляецца іх істотнае адрозненне ад вобразаў вербальнапесенных тэкстаў, у стварэнні якіх роля спараджальніка адводзілася ўяўленням асобага роду не ўзнаўляючым, а творчым, ці фантазіі, на што старажытны чалавек быў яшчэ не здольны.
Асноўваючыся на вопыце тэарэтыкаў літаратуры і фальклору ў класіфікацыі дзейных асоб (персанажаў) мастацкіх твораў на галоўных і другасных герояў з аналізам вобразаў“масак” даследуемых тэкстаў, мы прыйшлі да вы
179
сновы, што вобразны лад паэтыкі беларускіх абрадавых песень ПКП уключае ў свой склад дзве катэгорыі паэтычных вобразаў, якія класіфікуюцца па прыкмеце актыўнасціпасіўнасці ў здзяйсненні абрадавых дзеянняў:
цэнтральныя, якія семантычна і функцыянальна звязаны з абрадамі “провадаў”, “ваджэння” і “кумлення” ( у масленічных; Бяроза, “дзевачкігалубушкі” у траецкіх; Куст, “дзявоцкае войска” у куставых; Русалка у русальных);
другасныя, ці фонавыя, якія “дзейнічаюць” у тэкстах з любоўнашлюбнай ці сямейнабытавой тэматыкай (вобразы дзяўчат, маладых жанчын, маці і бацькі, бабуль, характэрныя для ўсіх жанравых груп песень ПКП).
Аналіз песенных тэкстаў паказаў, што ў асобных момантах сістэмы вобразаў“масак” абрадавых песень ПКП з часам перасякліся з сістэмай вобразаў лірычных песень (дзяўчына, маці, “мілы”), а таксама сямейнабытавых (маладая жонка, ліхі муж, свякруха, свёкар у масленічных, няверны муж, Доля у куставых). Аднак у раскрыцці герояў гэтыя жанры якасна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Вобразы абрадавых песень ПКП абумоўлены абрадавым кантэкстам, адпаведна, яны характарызуюцца значна большай ступенню умоўнасці, выражаючы пэўны эмацыянальны стан і не патрабуючы псіхалагізацыі.
Літаратура
І.АндреевАЛ. Культурологня. Лнчность н культура. Мн., 1998.
2. Андреев А.Н. Целостный аналнз лнтературного пронзведення. Мн., 1995.
3. Восточнославянскнй фольклор: Словарь научной н народной термннологнн / Редкол.: К.П. Кабашннков (отв. ред.) н др. Мн., 1993.
4. Гей Н.К. Художественность лнтературы: Поэтнка, стнль. М., 1975.
5. Головня В.В. Нсторня антнчного театра. М., 1972.
6. Кожйнов В.В. Художественный образ н действнтельность // Теорня лнтературы: метод, характер. М., 1962. С. 58 71.
180
7. Ковалева Р.М. Белорусскне кустовые песнн / Автореф. ... канд. фнлол. наук. 10. 01. 09. Мн., 1976.
8. Круглов Ю.Г. Русскне обрядовые песнн. М., 1982.
9. Лосев А.Ф. МнфЧнслоСуіцность. М., 1994.
10. Лосев А.Ф. Пронсхожденне драмы // Антнчная лнтература. М„ 1986.
11. Можейко МА. Представленне // Новейшнй фнлософскнй словарь. Мн., 1998. С. 543.
12. Неклюдов С.Ю. 0 некоторых аспектах нсследовання фольклорных мотнвов // Фольклор н этнографня: У этнографнческнх нстоков фольклорных сюжетов н образов. Л., 1984.
13. Поспелов Г.Н. Нскусство н эстетнка. М., 1984.
14. Потупа А.С. Открытне Вселенной прошлое, настояіцее, будуіцее. Мн., 1991.
15. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мн., 1987.
16. Тайлор Э.Б. Первобытная культура. М, 1989.
17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1996.
18. Федоров Ф.П. Романтнческнй художественный мнр: пространство н время. Рнга, 1988.
19. Цыбульскйй С.О. Греческнй театр. СПб., 1904.
20. Шарая В.М. Мастацкі свет куставых песень // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1998. № 3. C.81 86.
Светлана Нвановна Крылова, сойскатель кафедры теорйй лйтературы
К вопросу о мнфологеме
Нсторня наукн свндетельствует, что ряд понятнй н термннов, появнвшнхся достаточно давно, сначала нспользуются на эмпнрнческом уровне, прнчем спораднческн, без включення нх в обіцнй понятнйнотермннологнческнй аппарат, без определення соотношення с другнмн термннамн н понятнямн, н только потом, когда в снлу ряда обьектнвных прнчнн термнн оказывается востребованным, возннкает насуіцная потребность в его теоретнческом осмысленнн. Нечто подобное пронзошло с термнном мнфологема.
181
Впервые его нспользовалн немецкне романтнкн, что было связано с шнрокнм обраіценнем лнтературы к нацнональному фольклору н мнфологнческому наследню. Начннается новый этап конкретного нзучення мнфа н вместе с этнм новые попыткн его феноменологнческого нсследовання. Уснлня ученых по определенню мнфа как культурного явлення давалн некоторые результаты, но не прнводнлн к выработке еднного взгляда на суіцность мнфа. Снмптоматнчно, что каждая новая работа, посвяіценная мнфу, нелзбежно начнналась с подытожнвання результатов, достнгнутых предшественннкамн, чтобы затем автор мог предложнть свое толкованне мнфа. Весьма показателен подход к мнфу А.Ф. Лосева. Разрабатывая концепцню мнфа, он отталкнвался от определеннй того, чем мнф, по его мненню, не является, чтобы прнйтн в конце концов к краткому н парадоксальному утвержденню: “Мнф есть жнзнь” [7]. А.Ф. Лосев нсходнл нз того, что мнф является суіцественным компонентом жнзнн любого обіцества, а не только арханческого нлн антнчного. Свою внешнюю выраженность мнф получает в разных формах, в том чнсле н в лнтературе, начнная от временн зарождення европейской лнтературы. Как подчеркнула О.М. Фрейденберг, “с нсторнческой точкн зрення антйчность есть та эпоха, когда ... мнфологня прнннмает характер фольклора” [14, 11], а “греческнй фольклор претворяется в лнтературу н полностью растворяется в ней” [14, 12]. Данное положенне, высказанное О.М. Фрейденберг, нмеет важное методологнческое значенне, поскольку здесь нсследовательннца, в суіцностн, определнла путн трансляцнн мнфологнческого в лнтературу через фольклор. В снлу того, что антнчная лнтература была первой н ей не предшествовал ннкакой нной род лнтературы, то это был в свое время едннственно возможный путь актуалнзацнн мнфа в нскусстве слова. Ннымн словамн, мнфологема как культурное явленне возннкла очень давно н на сегодняшннй день нмеет богатую нсторню, но до теоретнческого осмыслення этого