• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        У фальклоры, які не мае справы з індывідуальнааўтарскай творчасцю, катэгорыя жанру набывае асабліва важнае значэнне. Фальклорны жанр  гэта сістэма, якая ўключае і свае законы стварэння і існавання мастацкага твора, і адметны код, які забяспечвае дэшыфроўку канкрэтнага тэксту, і пэўная мадэль адносінаў да рэчаіснасці, і асобная канцэпцыя свету. Менавіта жанр вызначае структурназмястоўныя першаасновы мастацкага твора/тэксту. Жанравыя нормы задаюць, па словах А.Я. Бурлінай, пэўную “культурнакамунікатыўную “канву”, у дачыненні да якой мастацкі твор выступае як індывідуальны “ўзор” [8, 31], 3 іншага боку, сістэма жанру сама па сабе (жанравы інварыянт) не існуе, яна заўсёды змешчана ў канкрэтыцы пэўнага мастацкага
    
    204
    
    твора/тэксту і з’яўляецца яго ўнутранай, глыбіннай, іманентнай асновай.
        Жанравыя прыкметы, якія дазваляюць вызначыць крытэрыі размежавання фальклорных жанраў, залежаць не толькі ад спецыфікі фальклорнай творчасці як такой, у значнай ступені яны абумоўлены родавай прыналежнасцю. Падзел славеснага мастацтва на тры роды  эпас, лірыку і драму  бярэ свой пачатак яшчэ ў антычнасці. Як вядома, упершыню пра роды паэзіі разважае Сакрат у трэцяй кнізе трактата Платона “Дзяржава”. Развіваючы яго думкі, Арыстоцель у сваёй “Паэтыцы” характарызуе роды поэзіі як адметныя тыпы адносін “носьбіта маўлення” да мастацкага цэлага: распавядаць пра падзею можна “як аб нечым асобным ад сябе”, або застаючыся самім сабой, “не змяняючы сваёй асобы”, або паказваючы герояў апавядання як асоб “дзеючых і дзейных” [26, 294295], Падобнае разуменне родаў перанялі і літаратуразнаўцы. Вядомы і іншыя разуменні эпасу, лірыкі і драмы. Ф.В. Шэлінг трактаваў іх як тыпы мастацкага зместу, адасабляючы іх такім чынам ад паэтыкі. Э.В.Ф. Гегель характарызаваў паэтычныя роды пры дапамозе катэгорый “аб’ект” і “суб’ект”: эпічная аб’ектыўная, лірычная  суб’ектыўна, драматычная ж аб’ядноўвае гэтыя два пачаткі [26, 295], Гегелеўскую канцэпцыю падзяляў і В.Г. Бялінскі. Свае разуменні паэтычных родаў прыўнесла і XX стагоддзе, але антычная традыцыя працягвае жыць і па сённяшні дзень.
        Пераняты ў літаратуразнаўцаў падзел на эпас, лірыку і драму выкарыстоўваюць і ў дачыненні да фальклору. Меркаванні даследчыкаўфалькларыстаў наконт слушнасці такога падзелу фальклору неадназначныя. Адны з іх лічаць, што такі падзел заканамерны (В.Я. Гусеў, В.В. Мітрафанава). Другія адзначаюць неадпаведнасць фальклорнага матэрыялу традыцыйнай родавай сістэматызацыі і карыстаюцца змененай (пашыранай) схемай (Д.М. Балашоў). Трэція ўпэўнены, што родавы падзел фальклору непрымальны і прапануюць іншыя шляхі сістэматызацыі фальклору (Б.Н. Пуцілаў).
    
    205
    
        Пры падзеле фальклорнага матэрыялу на эпічны, лірычны і драматычны роды В.Я. Гусеў прытрымліваецца гегелеўскай традыцыі і ў аснову падзелу кладзе суадносіны “калектыўнааб’ектыўнага” і “калектыўнасуб’ектыўнага” пачаткаў, гэта значыць перавагу ці то абагульнення аб’ектыўных з’яў рэчаіснасці (прыроды і грамадства), ці то выражэння псіхічнага жыцця народу, унутранага стану, думак, пачуццяў і г.д. Такім чынам, да эпічнага роду ён адносіць фальклорныя творы, у якіх пераважае тыпізацыя з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці над выражэннем адносінаў да яе (быліны, легенды). Да лірычнага роду залічвае творы, дзе пераважае тыпізацыя адносінаў калектыву да рэчаіснасці (пазаабрадавыя песні). А непадзельнае спалучэнне “аб’ектыўнага” і “суб’ектыўнага” ў разгортванні дзеяння, на яго думку, утварае драматычны род [10, 104105}. В.Я. Гусеў адзначае, што дадзены падзел на роды з’яўляецца ў пэўнай ступені адносным і не выключае існавання памежных, пераходных груп твораў. Крытэрый суадносін “аб’ектыўнага” і “суб’ектыўнага” пачаткаў нам уяўляецца больш прыдатным для аўтарскай, літаратурнай творчасці. У фальклоры яшчэ няма ўсведамлення сябе як суб’екта творчасці, і ўнутранае жыццё народу, яго псіхічныя станы, пачуцці і да т.п. не выступаюць прадметам спецыяльнага выяўлення. А народная псіхалогія і адносіны да рэчаіснасці пранізваюць увесь фальклор і кожны яго жанр.
        Д.М. Балашоў сцвярджае, што ў дачыненні да фальклору падзел на эпас, лірыку і драму няўдалы. Арыстоцель, піпта ён, пад эпасам разумеў толькі такія жанры апавядальнага характару, якія спяваюцца (гамэраўскі эпас), таму адносіць да эпічнага роду празаічныя жанры не варта. Драмы ж у фальклоры няма ўвогуле, ёсць абрад. Так званую народную драму ён залічвае да мастацтва прафесійнага, а не фальклорнага [6, 26]. Згодна з названымі заўвагамі, Д.М. Балашоў вылучае чатыры родавыя групы: эпас (быліны, гістарычныя песні, духоўныя вершы і інш.), народную прозу (казкі, легенды, былічкі і інш.), лірыку (пазаабрадавая па
    
    206
    
    эзія) і абрадавую паэзію (каляндарнаабрадавая, сямейнаабрадавая паэзія, замовы, магія і інш.). На нашу думку, арыстоцелеўскае разуменне эпасу не пярэчыць пазнейшаму, больш шырокаму яго трактаванню, а песеннасць/празаічнасць жанраў  недастатковы крытэрый для родавага падзелу.
        Б.Н. Пуцілаў лічыць, што пераносіць літаратуразнаўчы падзел на роды і віды ў сферу фальклору немэтазгодна занадта вялікая розніца паміж літаратурай і фальклорам. Услед за У.Яропам, ён прапаноўвае на месца паняцця “роду” як найбольш агульнага разраду класіфікацыі паставіць паняцце “вобласць”. Крытэрыям вылучэння “абласцей” выступае “вызначальная форма функцыянавання” твораў [23, 160]. Такім чынам, фальклорныя творы падзяляюцца на пазаабрадавую прозу, пазаабрадавую паэзію, фальклор рытуалізаваных форм, уласна драматычныя творы і фальклор маўленчых сітуацый (малыя фальклорныя жанры). Цяжка не згадзіцца са слушнасцю прапановы Б.Н. Пуцілава, але яна таксама мае шэраг недахопаў. Па сутнасці, яго размежаванне фальклору на “вобласці” шмат у чым дублюе традыцыйны падзел на роды і віды, неабгрунтаваным здаецца аб’яднанне ў адну “вобласць пазаабрадавай паэзіі”, скажам, такіх жанраў, як быліна і любоўная песня.
        Суадносіны паняццяў “від” і “жанр” і тэарэтыкамі літаратуры, і фалькларыстамі разумеюцца парознаму. Некаторыя вучоныя лічаць від больш буйной адзінкай падзелу за жанр (В. Мітрафанава [15, 35]). Напрыклад, для У.Я. Пропа казка  гэта від, чарадзейная казка  жанр [21, 50]. Іншыя даследчыкі больш шырокае значэнне замацоўваюць за тэрмінам жанр, а за тэрмінам від  больш вузкае. Напрыклад, у В.Я. Гусева казка  жанр, чарадзейная казка  від [10, 111]. Ёсць навукоўцы, якія паняцці “від” і “жанр” атаясамліваюць (Д.М. Балашоў [6, 28]). Мы схільны разглядаць катэгорыю віда як найбольш буйную адзінку класіфікацыі пасля роду. У фальклоры падзел на віды можа адбывацца па розным крытэрыям: сродкі мастацкага выяўлення і вы
    
    207
    
    разнасці дазваляюць вылучыць слоўнамімічны (празаічны), слоўнамузычны (паэтычны) віды, наяўнасць або адсутнасць абрадавай функцыі падзяляе жанры на абрадавыя і пазаабрадавыя і г.д. Такія ж разрады, як казка чарадзейная або легенда тапанімічная, на нашу думку, мэтазгодна класіфікаваць як жанравую разнавіднасць.
        Б.Н. Пуцілаў лічыць няўдалым не толькі родавы падзел фальклору, але і выкарыстанне літаратуразнаўчага тэрміну “жанр” у тэорыі фальклору, таму што ён вядзе за сабой “мноства чыста літаратуразнаўчых паняццяў, традыцый і забабонаў” [23, 155], Аднак вучоны не робіць ніякіх прапаноў наконт замены дадзенага тэрміну. Вядома, родавідавы падзел фальклору недасканалы. Але дыфузнасць родаважанравых межаў, наяўнасць элементаў аднаго роду (віду, жанру) у іншым, паміжродавыя і нават пазародавыя з’явы уласцівасць не толькі фальклорнага мастацтва. Мастацтва шырэй за межы навуковых класіфікацый, і гэта нармальна. Любая класіфікацыя з’яўляецца ўмоўнай і адноснай, таму мы не бачым вострай неабходнасці адмаўляцца ні ад паняццяў “роду” і “віду”, ні ад агульнаэстэтычнага паняцця “жанр” у дачыненні да фальклорных твораў. Названыя катэгорыі маюць сваю спецыфіку, адпаведна таму ці іншаму віду мастацтва, якую трэба агаворваць. I фальклор тут не з’яўляецца выключэннем. Ва ўсялякім выпадку, пошукі новых тэрмінаў, безумоўна, зоймуць шмат часу і выклікаюць бурныя спрэчкі.
        Сутнасныя характарыстыкі і прыкметы жанру як фальклорнамастацкай катэгорыі канкрэтызуюцца і рэалізуюцца ў пэўнай сістэме жанраў. Д.М. Балашаў упэўнены, што падзел на жанры “не ёсць толькі прыдумка даследчыкаў, што яго асновы закладзены ў самой рачаіснасці...” [6, 24], Аднак фальклорныя жанры з цяжкасцю паддаюцца сістэматызацыі і класіфікацыі. Праблема ў тым, што яны не ўкладаюцца ў жорстка абмежаваныя, адасобленныя аб’яднанні, а ўяўляюць сабой складаную сістэму ўзаемапранікальных і ўзаемазалежных жанравых груп. Задача паміжжанравай
    
    208
    
    класіфікацыі фальклору шчыльна звязана з выяўленнем жанравых прыкмет, якія вызначаюць аб’яднанне мастацкіх твораў у пэўную групу і яе адрозненне ад іншых груп. Навукоўцы даўно шукаюць адказ на пытанне аб крытэрыях размежавання жанраў. Адны мяркуюць, што ў аснове жанравага падзелу павінен знаходзіцца адзіны прынцып. Д.М. Балашоў лічыць, што “ў аснову класіфікацыі фальклорных жанраў павінен быць пакладзены прынцып размежавання па эстэтычных катэгорыях”, а дакладней, па фармальнаэстэтычных асаблівасцях [6, 24]. В.П. Анікін сцвярджае, што “паэтычную прыроду жанраў” народнай творчасці перш за ўсё вызначае іх “бытавое і ідэйнаэстэтычнае ўжыванне” [4, 2829]. Я. Касцюхін гаворыць пра пэўную “сэнсавую дамінанту”: “У кожным жанры ёсць свая сэнсавая ўстаноўка: у адным выпадку гэта камічны эфект, у другім  павучэнне, у трэцім  інфармацыя пра цікавы выпадак” [11, 80]. Такім чынам, на месца крытэрыя, які, на думку навукоўцаў, здольны найбольш поўна выявіць асаблівасці жанру, прапаноўваліся змест (асноўная змястоўная дамінанта, а разам з тым  адносіны да рэчаіснасці), паэтыка (ці тып структурнай арганізаціі), функцыі (бытавое прызначэнне), форма выканання, адносіны да музыкі і інш.
        Іншыя даследчыкі, услед за У.Я. Пропам, сцвярджаюць, што “адзінага прынцыпу вызначэння жанру няма”[22, 39], і толькі сукупнасць гэтых і іншых прыкмет дазваляе выявіць спецыфіку жанру і вылучыць яго з шэрагу іншых (Б.Н. Пуцілаў, В.Я. Гусеў, Э.В. Памяранцава і інш.). Але У.Я. Проп далей адзначае, што не ў кожным выпадку для вылучэння жанру патрэбны ўсе названыя аспекты. Выкарыстанне ўсіх крытэрыяў абавязкова толькі для вызначэння паэтычных жанраў. Для іншых гэта неабавязкова. Напрыклад, крытэрый “адносіны да музыкі” неабавязковы для жанраў, творы якіх не спяваюцца. Крытэрый “бытавое ўжыванне”, піша У.Я. Проп, толькі для некаторых жанраў з’яўляецца іх вызначальнай прыкметай, як і “форма выканання”. Адзінай істотнай і абавязковай для ўсіх жанраў заста