Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
209
ецца прыкмета формы “сукупнасць паэтычнай сістэмы”, інакш кажучы, “паэтыкі”, пад якой вучоны разумее “сукупнасць прыёмаў для выражэння мастацкіх мэт і эмацыянальнага і разумовага свету, ці карацей вывучэнне формы ў сувязі з яе канкрэтным, фабульным і ідэйным, зместам” [ 21, 36]. Такім чынам, У.Я. Проп вяртаецца да таго, што галоўным крытэрыям размежавання жанраў з’яўляюцца іх фармальныя асаблівасці. Тым не менш, сярод айчынных навукоўцаў найбольш шырока замацавалася менавіта пропаўскае разуменне жанру як “сукупнасці твораў, аб’яднаных агульнасцю паэтычнай сістэмы, бытавога прызначэння, форм выканання і музычнага строю” [15, 36]. В.В. Мітрафанава заяўляе, што гэта вызначэнне неабходна пашырыць. “Творы аднаго жанру аб’ядноўваюць не толькі паказаныя прыкметы, піша яна, але і ідэйнатэматычнае адзінства, агульнасць сюжэтаў і сітуацый”. “Кожны жанр народнай творчасці адлюстроўвае вызначанае кола гістарычнай дзейнасці людзей, мае свае сюжэты і сітуацыі, паказвае іх згодна з уласнымі, толькі яму ўласцівымі законамі”, таму, на яе думку, ідэйнатэматычныя асаблівасці варта ўлічваць і пры выяўленні твораў, якія адносяцца да пэўнага жанру [15, 36].
В.Я. Гусеў заўважае, што задачу вызначэння жанраў ускладняе і тое, што яны маюць нацыянальную спецыфіку [10, 108]. Агульнасць назвы “казка” ў розных народаў можа паказваць толькі на тыпалагічнае падабенства жанраў, якія, аднак, могуць значна адрознівацца ў сваіх канкрэтных прыкметах.
Пытанне аб крытэрыях размежавання фальклорных жанраў, па сутнасці, застаецца адкрытым. Тым не менш большасць фалькларыстаў гаворыць пра наступныя празаічныя жанры эпічнага роду: казкі, легенды, паданні, былічкі, сказы або вусныя апавяданні, анекдоты (С.Н. Азбелеў, Э.В. Памяранцава, К.В. Чыстоў, К.П. Кабашнікаў і інш.). Некаторыя даследчыкі далучаюць да іх яшчэ міфічныя казанні (міфы) (Н.І. Краўцоў [12, 83]), прытчы (В.Я. Гусеў
210
[10, 112]), этыялагічныя апавяданні (Н.А. Крынічная [13, 76]).
Гэтыя жанры ў сваю чаргу падзяляюць на казкавыя і няказкавыя. Падставы для такога падзелу, на думку Э.В. Памяранцавай, дае дамінантная функцыя жанраў: эстэтычная для казкавых жанраў і інфарматыўная для няказкавых [18]. Дадзены крытэрый, аднак, не пазбегнуў крытычных заўваг. Паказвалася, што эстэтычная функцыя ўласціва ўсім фальклорным жанрам, як і фальклору ў цэлым, і што пэўную інфармацыю нясе кожны фальклорны тэкст, таму суадносіны гэтых дзвюх функцый зяўляюцца не вельмі ўдалым крытэрыям падзелу.
Э.В. Памяранцава прапаноўвае іншы крытэрый размежавання: адносіны апавядальніка ці аўдыторыі да таго, аб чым распавядаецца. Для няказкавых жанраў характэрна ўстаноўка на факталагічнасць, праўдзівасць апавядання, незалежна ад яго зместу. Самай неверагоднай можа быць падзея, пра якую расказваецца ў легендзе, вельмі несапраўдным можа казацца апавяданне пра жыццё і цуды святых ці пра лесавікоў, русалак і чароўныя скарбы, але апавядальнік падае гэта як выпадак, падзею, якія сапраўды мелі месца, сведкай якіх зяўляецца ён сам, яго родзіч ці выпадковы знаёмы. Апавядальнік звычайна падкрэслівае сапраўднасць, верагоднасць свайго паведамлення. Казкавыя жанры не маюць устаноўкі на верагоднасць. Яны ўсведамляюцца і апавядальнікам, і слухачамі як паэтычная выдумка.
В.Я. Гусеў лічыць, што ўспрыняцце твораў як выдумкі ці праўды з’яўляецца прынцыпам, папершае, суб’ектыўным, падругое, не істотным, і патрэцяе, вельмі няўстойлівым і няпэўным. “Жанравая структура фальклорнага твору, піша ён, уласцівыя яму прыкметы зместу і формы не змяняюцца кожны раз у залежнасці ад успрыняцця іх той ці іншай аўдыторыяй” [10, 114], Падобнага меркавання прытрымліваецца М.І. Краўцоў, які сцвярджае, што “творчая выдумка ўласціва ўсім відам мастацтва, а таму яна не можа служыць вызначальнай прыкметай казкі...” [12, 74]. Сапраўды, фалькларыстам уяўляецца недастатковым раз
211
мяжоўваць казкавыя і няказкавыя жанры (а разам з тым і вызначаць жанр казкі) толькі праз устаноўку на выдумку або верагоднасць і перавагу эстэтычнай або інфарматыўнай функцыі. Аднак імкненні знайсці больш дакладныя жанравыя крытэрыі станоўчых вынікаў пакуль не далі.
Лічыцца, што няказкавая проза прадстаўлена перш за ўсё жанрамі легенды, падання, былічкі, сказа, анекдота, небыліцы. Кожны з гэтых жанраў мае сваё кола тэм, сюжэтаў, сваю структуру, сваю сістэму вобразаў. Асноўным жа іх адрозненнем з’яўляецца характар інфармацыі, функцыянальныя асаблівасці і прынцыповыя суадносіны з рэчаіснасцю. Н.А. Крынічная сфармулявала наступныя крытэрыі іх адрознення: 1) час узнікнення; 2) адлюстраванне пэўных аспектаў чалавечага быцця; 3) структурнатэматычныя кампаненты [13, 75].
Нягледзячы на тое, што крытэрыі вылучэння і размежавання няказкавых жанраў недастаткова ўстойлівыя, вызначэнне жанраў былічкі і сказа не выклікае ў навукоўцаў асаблівых праблем. Вывучэннем былічак займалася Э.В. Памяранцава, якая вызначыла іх як прымхлівыя апавяданні пра звышнатуральных істот і з’яў. Гэтыя апавяданні звязаны з так званай ніжэйшай міфалогіяй народнымі павер’ямі. У былічках распавядаецца пра сутыкненні чалавека з чымсьці незвычайным і жудасным, якія быццам бы мелі месца на самой справе (аповеды пра нячыстую сілу, прывіды, мерцвякоў, ведзьмакоў і інш.). Сярод жанравых разнавіднасцей былічкі Э.В. Памяранцава вылучае мемараты (уласна былічкі) і фабулаты (бывальшчыны). Калі апавяданне вядзецца ад першай асобы гэта мемарат, калі ад трэцяй фабулат. Акрамя таго, былічка адрозніваецца ад бывальшчыны сваёй, умоўна гаворачы, бясформенасцю, адзінкавасцю, неабагуленасцю. Бывальшчыны — сюжэтна аформленыя, фабульныя апавяданні [17, 175].
Пад сказам часцей за ўсё разумеюць вуснае апавяданне ад першай або трэцяй асобы пра важныя падзеі, якія адбываюцца зараз ці мелі месца ў нядаўнім мінулым, і якое мае
212
статус верагоднасці. Выканаўцы сказаў нярэдка з’яўляюцца сведкамі ці непасрэднымі ўдзельнікамі таго, пра што яны распавядаюць. Вусныя апавяданні (сказы) не ствараюць агульнанародных, шырока распаўсюджаных варыянтаў. Яны расказваюцца сведкамі, часам пераказваюцца слухачамі, але шырокага народнага хаджэння не атрымоўваюць. 1.3. Ярнеўскі вылучае наступныя разнавіднасці сказу: 1) гістарычны (пра выдатных палітычных і дзяржаўных дзеячаў, гістарычныя падзеі і да т.п.); 2) аўтабіяграфічны (пра падзеі асабістага характару); 3) навелістычны (пра тыповыя падзеі і выпадкі ў жыцці людзей) [30, 138],
Сістэматызацыя і класіфікацыя легенд і паданняў з’яўляецца адным з найбольш складаных пытанняў фалькларыстычнай навукі. Крытэрыі, якія дапамагаюць у вызначэнні іншых фальклорных жанраў, у дадзеным выпадку аказваюцца няслушнымі. Гэта прымушае выяўляць жанравую спецыфіку легенд і паданняў на больш глыбокіх узроўнях і шукаць новыя падставы для іх размежавання. На працягу не аднаго дзесяцігоддзя даследчыкі імкнуцца знайсці дакладнае азначэнне паняццям “легенда” і “паданне”, вызначыць крытэрыі іх размежавання, выявіць жанравую спецыфіку твораў і паспяхова спраўляюцца з гэтай задачай, але толькі ў межах уласнай канцэпцыі. Агульная ж карціна ўяўляе сабой суіснаванне самых розных поглядаў і меркаванняў, часам супярэчлівых, і амаль нічога агульнапрынятага і дакладнага. Такая сітуацыя абумоўлена перш за ўсё самім фальклорным матэрыялам, які не ўкладваецца цалкам у межы ніводнай з тэорый. Іншымі словамі, вопыт вучоных паказвае, што немагчыма дакладна размежаваць канкрэтныя тэксты ўсяго комплексу дадзеных фальклорных твораў на жанры легенды і падання, вызначыць крытэрыі іх адрознення. Вядома, знаходзяцца тэксты, якія цалкам адпавядаюць тэарэтычнай будове таго ці іншага даследчыка, але гэта толькі нязначная частка, большасць жа з іх застаецца паза яе межамі.
213
Задачу навукоўцам ускладняе і тое, што ў дрэнным стане знаходзіцца тэксталогія дадзенай часткі фальклорнай прозы. К.В. Чыстоў сцвярджае, што значная частка запісаў у тэксталагічных адносінах не верагодна [28, 156 і далей]. Часцей за ўсё гэта пераказы, створаныя імкненнем дапоўніць, развіць і атрымаць лагічны апавядальны тэкст. Зразумела, зараз ёсць ужо некаторая колькасць сучасных навуковых запісаў. Яны дапамагаюць зразумець сапраўдныя формы бытавання празаічных жанраў, але далёка не заўсёды кампенсуюць недахопы старых запісаў. Акрамя таго, выканаўцы і іх асяроддзе не лічылі, як правіла, легенды і паданні мастацкімі творамі, і ўвогуле творамі, тэксты якіх трэба захоўваць і перадаваць па нейкім вызначаным правілам, як, напрыклад, казкі. Галоўнае было тое, што яны перадавалі, а не тое, як гэта рабілі.
У 1983 годзе Акадэмія навук выдала спецыяльны том з серыі “Беларуская народная творчасць”, прысвечаны легендам і паданням [14]. Але, калі азнаёміцца са зместам, можна ўпэўніцца, што там змешчаны не толькі легенды і паданні, але і казкі [“Чаму кот мыецца”, 58; “Вужава карона”, 186], і міфалагічныя апавяданні [“Нёман і Лоша”, 373], і народныя вераванні [“Пра гром і маланку”, 46; “Пекла”, 209; “Пералёттрава”, 76], і так званыя былічкі [“Пра Мару”, 172; “Ваўкалак”, 173; “Ведзьмажаба”, 217], Прычым усё гэта не размежавана, і непадрыхтаванаму чытачу было б вельмі цяжка разабрацца, што чым з’яўляецца ў гэтым зборніку. Але дадзены факт зусім не сведчыць аб некампетэнтнасці складальнікаў, наадварот, ён якразтакі адлюстроўвае сучасны стан вывучэння легенд і паданняў у беларускай фалькларыстыцы. А ў сучаснай навуцы назіраецца блытаніна ў вызначэнні тэрмінаў “легенда” і “паданне”. Аналагічныя тэксты могуць класіфікавацца як казка, легенда, паданне, гістарычная казка, легендарнае паданне, гістарычная легенда, казанне і г.д.
Розныя дэфініцыі жанраў “легенды” і “падання” абумоўліваюць і розныя падыходы да іх размежавання.
214
У.Я. Проп легендамі лічыць толькі творы з хрысціянскай тэматыкай (дзе распавядаецца пра бога, святых, грэшнікаў, д’ябла), усё астатняе паданні [18, 214]. Такім чынам, калі бог пераўтварае няўдачлівага жартаўніка ў мядзведзя — гэта легенда, а калі тое ж самае робіць чараўнік — то гэта ўжо паданне [14, “Адкуль мядзведзь”, 54', “Мядзведзь”, 54].
С.М. Азбелеў лічыць, што легенды немэтазгодна звязваць толькі з хрысціянствам. Сюды ён адносіць усе апавяданні, якія адлюстроўваюць якіянебудзь вераванні. Адрозненне паміж легендай і паданнем даследчык бачыць ў тым, што легенда твор цалкам выдуманы, а ў аснове падання ляжаць рэальныя падзеі [1, 9]. Але як можна з упэўненасцю сцвярджаць, было тое, пра што распавядаецца ў творы, на самой справе ці не было?! Сапраўды жыла некалі дзяўчына Нара, ў гонар якой назвалі возера Нарач, ці яна толькі плён народнай фантазіі? [14,“Пра возера Нарач”, 389].