• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

    Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору


    Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2004
    135.53 МБ
        Продкі беларусаў  носьбіты міфалагічнай свядомасці лічылі, што кожнае слова мае таемны сэнс, а назва ці імя з’яўляецца сутнаснай часткай рэчы або чалавека. He толькі наш народ  і іншыя народы  верылі, што завочнае паўтарэнне імені ў складзе якойнебудзь магічнай фразы можа
    
    193
    
    выклікаць да дзеяння звышнатуральныя сілы. Так, вядома, што вучні Піфагора ніколі не вымаўлялі яго імені, а выкарыстоўвалі слова Майстра. Імя нясе ў сабе патэнцыяльны зарад. Вымавіць імя  значыць ператварыць патэнцыяльную энергію ў рэальную сілу.
        У тэкстах прыгожага пісьменства магічнасугестыўная функцыя імені набывае дадатковыя функцыі інфармацыйнастылістычную і эмацыянальнастылістычную. “Літаратурны онім  гэта больш складаная лексічная адзінка, чым звычайнае імя, у якой, апрача намінатыўнаідэнтэфікуючай функцыі, мэтанакіравана сінтэзуюцца нейкія іншыя якасці, асацыяцыі, абумоўленыя аўтарскай задумай, бо найчасцей сама сутнасць апелятыва ў тых ці іншых літаратурных прозвішчах, асабліва створаных пісьменнікамі, нярэдка свядома ажыўляецца, дапаўняецца фактарамі падсвядомымі, інтуітыўнымі, а ў некаторых выпадках нават вызначальнымі для спасціжэння аўтарскай выдумкі, фантазіі” [8, 10]. Багацце асацыяцый, што набывае онім у літаратурным творы,  фактар, які фарміраваўся на працягу доўгага часу існавання слоўнай мастацкай творчасці, прычым часам імя ў паэзіі працягвае ўжывацца фактычна ў той жа магічнай функцыі, што і ў замовах (напрыклад, у “Алесі” А. Куляшова).
        Звычайна імёны людзей ставяцца ў канцы кожнай замовы. I гэта не залежыць ад таго, дайшлі да нас надзвычай старажытныя тэксты ці дастаткова новыя, створаныя паводле старажытных канонаў. Замова як ні адзін фальклорны жанр уяўляе надзвычай шырокае поле для даследаванняў, бо тут дакладна выкарыстоўваецца раз і назаўсёды складзены канон. Адзін з найбольш глыбокіх даследчыкаў замоў пачатку XX ст. М. Пазнанскі пісаў: “Hi ў адным відзе народнай слоўнай творчасці не пануе ў такіх памерах шаблон, як у замовах. <...> Большасць замоў складзена па раз і назаўсёды ўстаноўленай схеме, з пэўнымі прыёмамі” [5, 75]. Інакш і быць не можа, бо тэксты замоў па сутнасці сваёй сакральныя: памяняць словы месцамі, паставіць тое ці іншае
    
    194
    
    імя ў нязвыклае для яго месца  значыць, зрабіць несапраўдным увесь тэкст, пазбавіць яго магічнай сілы.
        Пастаноўка імені ці імён асоб, паміж якімі павінны ўстанавіцца адносіны ці іх замацаванне, у канцы замовы невыпадковая. Завяршэнне нейкага дзеяння, стану рэчаў мае важнае значэнне ў жыцці людзей, ды, відаць, і ўсёй прыроды. Канец у з’явах ці працэсах можа быць выкліканы некалькімі прычынамі:
        А)     Вычарпаны час, адзведзены на тое ці іншае дзеянне;
        Б) Дасягнута мэта дзеяння;
        В)     Вычарпаны сам прадмет, пра які ідзе гаворка [1, 53].
        Шматлікія тэрмінатыўныя працэсы і з’явы адрозніваюцца тым, адбываюцца яны самі сабою ці пад уздзеяннем знешняй сілы. Асноўным носьбітам такой сілы з’яўляецца сам чалавек. Кожнае дзеянне чалавека пачынаецца з інтэнцыі  жадання, патрэбы ажыццявіць дзеянне. Канец уяўляе сабою жаданы або неабходны вынік, інакш кажучы, мэту. У лініі мэта  дзеянне  канец (вынік) адбываецца псіхалагічнае абарачэнне, узаемапранікненне канца і мэты. У французскай мове слова “fin” (“канец”) пачало азначаць і “мэту”[1,54].Менавіта так адбылося і ў тэкстах беларускіх замоў.
        Іншае значэнне мае ў замовах канцэпт “пачатак”. У зачыне замоў звычайна звяртаюцца з просьбай да тых сіл, на якія спадзяюцца ў ажыццяўленні задуманага. Паколькі за тысячагоддзе існавання хрысціянства замовы ў значнай ступені хрысціянізаваліся, звычайна замоўшчык звяртаецца да Хрыста ці Божай Маці, што набліжае замову да малітвы. Блізкасць паняццяў замовы і малітвы ўжо неаднаразова адзначалася і працягвае адзначацца даследчыкамі. М. Пазнанскі пісаў, што, паводле народнага меркавання, замова і малітва адрозніваюцца неістотна [5, 74]. Звычайна замаўляючы прама ўказвае на слова “памалюся”: “Памалюся Госпаду Богу, Прачыстай Матары памалюся” (1293) [3, 372]; “Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры Божай пакланюся, кіеўськім, пячэрськім, усім сілам нябеськім, усім
    
    195
    
    святым гасподнім божым угоднікам і ўсім святым гасподнім божым скорым памочнікам. Прыступайце рабе Божай Валі да помачы пра любоў угаварыця" (1309) [3, 376]. “Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакланюся. Бо жая маці з прастола ўставала, раба Божай Дар’і помач давала” (1312) [3, 377].
        Сучасныя даследчыкі не выказваюцца пэўна адносна блізкасці замовы і малітвы: неразвітасць навуковага апарату ў даследаванні малых формаў фальклору прывяла да адсутнасці тэрміналагічнай дакладнасці для паняццяў “замова”, “закляцце”, “малітва”, “нагавор”. Звычайна замовы і малітвы падзяляюцца або паводле структурных адрозненняў тэкстаў, або паводле адрозненняў функцыянальнапрагматычных. На нашу думку, малітва ўвогуле не павінна мець выразна практычную накіраванасць  яна вымаўляецца ў ціхменным сэрцы. Між тым замова менавіта просіць у Бога ўмяшацца ў стасункі людзей, дараваць каханне таму, на каго замаўляе суб’ект. Фактычна гэта нават не просьба: замоўшчык нечым прыроўнівае сябе да Бога  дыктуе свету свае прадпісанні. Выказанае імя Бога, згодна самым старажытным і паўсюдна распаўсюджаным вераванням, як бы паварочвае іншасвет да чалавека, робіць тонкі, боскі свет больш адкрытым для таго, хто вымаўляе сакральнае імя, a гэта з’яўляецца адным з асноўных магічных прынцыпаў. У іудаізме і некаторых іншых рэлігійных сістэмах веданне імені бога дае поўную ўладу над ім ці, ва ўсялякім разе, дапамагае ўступіць з ім у кантакт.
        Праз пасрэдніцтва імёнаў, што належаць да семантычнага поля “пачатак”, або “зачын”, замова праводзіць паралелі паміж дзеяннямі замоўшчыка, з аднаго боку, і Хрыста, Божай Маці , а таксама святых, анёлаў, іншых усемагутных істот  з другога боку. I вышэйшыя сілы, і замоўшчык разам  пачынаюць магічныя дзеянні, накіраваныя на атрыманне кахання ад іншай асобы. Такое супастаўленне дзеянняў (а значыць, і якасцяў) Ісуса Хрыста, Божай Маці (да іх звяртаюцца найчасцей) і замоўшчыка дазваляе расцяг
    
    196
    
    ваць магічныя магчымасці апошняга да бясконцасці: у сваім канкрэтным выказванні замова кожны раз пановаму набывае містычную сілу, дзякуючы магчымасці ўвесь час узводзіцца да аднойчы пачатага сакральнага “міфічнага прадзеяння” (М. Эліадэ). Уласна, згодна міфалагічнай логіцы, любы рытуал, любое сакральнае дзеянне ўзыходзіць да першапачатковага, што здарылася ў пачатку міфічнага часу. У любой малітве, як і ў замове, так ці іначай устанаўліваецца аналогія чалавечых дзеянняў і адпаведных актаў касмагоніі; дзеянняў магутных звышнатуральных істот, што з’яўляюцца ўзорам для ўсіх чалавечых абрадаў, і некаторымі формамі прафанічнай, паўсядзённай дзейнасці. “Архаічны чалавек не ведае дзеяння, якое б не ажыццявіў ці не перажыў нехта іншы, і прытым не чалавек. Тое, што ён робіць, ужо рабілася. Яго жыццё  неперарыўнае паўтарэнне дзеянняў, адкрытых іншымі” [9, 33]. Такім чынам, паралелізм дзеянняў канкрэтных замоўшчыкаў і звышнатуральных істот звязвае іх у свядомасці людзей міфалагічным часам, які заўсёды па сутнасці сваёй  цыклічны.
        Замоўшчык, акрамя таго, заручаецца і падтрымкай Вышэйшых Існасцяў, як бы здымае з сябе падазрэнне, што займаецца па сутнасці богасупраціўнай справай. Але часам суб’ект адмаўляецца ад іх падтрымкі і свядома звяртаецца да прадстаўнікоў супрацьлеглага, інфернальнага, свету. У такім разе замоўшчык ніколі не называе сябе “рабом ці рабой Божай”, не пачынае гаворку з абавязковых замоўных слоў ‘Іустану, благаславясь, пайду, перакрэсцясь”, з якіх звычайна пачынаюцца замовы  нават калі ў іх і не згадваецца Хрыстос ці Дзева Марыя. Наадварот, словы “устану я, добры маладзец, не благаславясь, пайду, не хрысцясь”, указваюць, што гаворка ідзе пра чорную магію, і звяртаецца суб’ект да сіл варожага людзям свету. Звычайна згадваюцца чэрці ці бесы: “бес Сава, бес Савул, бес Калдун” (1289) або “Сава, Шаптун, Калдун" (1290) ці нават казачная БабаЯга (1289), якая, уласна, і ажыццяўляе адпаведныя дзеянні: “У чыстым полі стаіць сарачынскі дуб, ізпад дуба
    
    197
    
    выхадзіла БабаЯга і паджыгала трыдзевяць кастроў дубовых дроў” (1289) [3, 371]. Імёны негатыўных істот ніколі не стаяць у самым пачатку замовы, а часцей за ўсё бліжэй да яе сярэдзіны.
        Даследчыкі адносяць да чорнай магіі замовы, якія якраз у найбольшай ступені захавалі архаічныя язычніцкія рысы. БабаЯга  адзін з тых глыбокіх міфалагічных архаізмаў, які ўзыходзіць яшчэ да палеалітычнай эпохі, да БагініПрамаці ўсяго Існага, у вобразе якой персаніфікавалася і Зямля, і жаночы першапродак роду. Прамаці была даравальніцай і жыцця і смерці  усемагутная, вось чаму ў беларускіх казках вобраз БабыЯгі амбівалентны: яна і дапамагае, і шкодзіць герою. Менавіта ў беларусаў, як адзначаюць даследчыкі, БабаЯга, Ягішна, захавала найбольш сувязяў з касмалогіяй: дзе яна носіцца ў ступе, там бушуе бура, б’юць маланкі; ёй служаць тры коннікі  чорны (ноч), белы (дзень) і чырвоны (сонца) [4, 76  77],
        БагіняПрародзіца была і багіняй лёсу, якая ў гістарычную эпоху распалася на тры асобныя істоты, тры сястры, вядомыя ў розных міфалагічных сістэмах як Мойры, Паркі, Норны, Судзіцы і інш. Згодна Платону, яны ўвасабляюць: першая  даравальніцу жыцця, другая  тую, што прадзе нітку чалавечага жыцця  яго плынь, трэцяя  тую, хто жыцця пазбаўляе, вяртаючы душу ў іншасвет. Вобразы пралляў у найбольшай ступені захаваліся менавіта ва ўсходнеславянскіх замовах  зразумела, у трансфармаваным выглядзе. У рускіх звычайна згадваецца адна “девнцапряха”, прычым у большасці выпадкаў гэта сама Божая Маці. У беларусаў таксама мноства такіх замоў, асабліва лекавых, але захавалася памяць і пра тры багіні. Напрыклад: ‘¹Вот вазьму я тую таску, пайду на сіняе мора. На сустрэчу мне тры родныя сястрыцы: першая Мар’я, другая Дар’я, трэцяя Варвара” (1299) [3 , 374]. Гучанне імёнаў тут таксама невыпадковае: першае  недвухсэнсоўна ўказвае на Дзеву Марыю, даравальніцу жыцця, другое  Дар’я, у сваю чаргу, мае корань “дар”, што сведчыць пра ранейшую непадзель
    
    198
    
    насць персанажаў, трэцяе  Варвара  уключае два корані ў люстраным адлюстраванні  “арра”, звязаных з іншасветам (раем), а прыстаўка “в”, ды і сярэдзінная марфема “ва” захавалі семантыку “ўваходжання”, “уступлення ў штонебудзь”. Тры міфічныя істоты, тры багіні сімвалізуюць і лёс чалавека, і адначасова, у ідэале,  тры ступені яго ўнутранага жыцця.