Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
Выдавец: Не пазначана, Бестпрынт
Памер: 224с.
Мінск 2004
Неабходна, аднак, адрозніваць рамантыку, або рамантычны пафас, як з’яву тыпалагічную і рамантызм як з’яву канкрэтнагістарычную, як сукупнасць ідэйнаэстэтычных, філасофскіх, мастацкіх прынцыпаў пэўнага гістарычнага перыяду. Рамантызм надзвычай важны этап у развіцці грамадскай свядомасці. Храналагічна межы панавання гэтай з’явы ў сусветнай літаратуры (найперш заходняй) 1796 г. 30я гады XIX ст., у некаторых краінах сярэдзіна XIX ст. Час у прынцыпе невялікі, але па значэнні, па маштабах рамантычная эпоха такая ж важная і такая ж вялікая, як эпоха Адраджэння, эпоха Барока, эпоха Асветы. Рамантыкі, па сутнасці, вызначылі ўсё літаратурнае развіццё на працягу двух стагоддзяў. He было нічога такога ў літаратуры XIX і XX стагоддзяў, чаго б не было, хоць і ў зародкавай форме, у рамантыкаў.
У гісторыі развіцця грамадскай свядомасці рамантызм з’ява даволі позняя. Яна азначае, што чалавечая асоба развілася настолькі, што аказалася здольная перажываць узвышанасць свайго ідэалу на аснове эмацыянальнай рэфлексіі [4, 360]. У папярэднія этапы свайго развіцця літаратура вынайшла тып гераічнай асобы, здольнай на подзвігі,
30
як быццам і ўзвышаныя, але іх нельга назваць рамантычным ўсведамленнем ідэалу. Hi Ахіл і Патрокл, ні Рама, ні Рустам, ні Раланд, ні Ілья Мурамец не ведалі рамантычных перажыванняў. У той жа час шматлікія творы рэалізму якраз могуць быць прасякнуты рамантычным пафасам, паказваць рамантычных герояў, гэта значыць, герояў з асаблівым духоўным светам, у іх імкненні да ўзвышаных ідэалаў або апанаваных тугою, смуткам, расчараваннем у жыцці (прыкладам, раман М.Ю. Лермантава “Герой нашага часу”). Такім чынам, глеба рамантызму эмацыянальная рэфлексія, якая ўзнікла ў працэсе маральнага і ідэйнага самавызначэння асобы ў час з’яўлення ўнутры феадальнага грамадства новых, капіталістычных, адносін.
Рамантызм народжаны бурнай, пераломнай эпохай; яго можна разглядаць як рэакцыю, прачым адмоўную рэакцыю, на Вялікую французскую рэвалюцыю 17891794 гг., якая па сутнасці сваёй была буржуазнай. Усё XIX ст., якое прадвызначыла сучасны навуковатэхнічны прагрэс (калі можна цяперашні стан рэчаў лічыць прагрэсам), прайшло пад знакам французскай рэвалюцыі. Сапраўды, гэта быў надзвычай моцны сацыяльны і палітычны катаклізм, у выніку якога буржуазія, нарэшце, атрымала ўладу не толькі эканамічную, але і палітычную, і ідэалагічную. На ідэалагічнае панаванне буржуазіі з яе рацыяналізмам, меркантылізмам, “філасофіяй умеранасці”, уяўным пурытанізмам якраз і адказала, палка і бурна, лепшая частка інтэлігенцыі сваімі рамантычнымі творамі. Французская рэвалюцыя, якую назвалі Вялікай і на якую пазней арыентаваліся расійскія бальшавікі ў XX ст., была дамінантай міжнароднага значэння.
Французскія асветнікі, якія рэвалюцыю фактычна падрыхтавалі, былі ўпэўнены, што пасля яе запануе царства розуму, дабра і справядлівасці. Аднак тыя адносіны і маральныя нормы, якія прынесла з сабою буржуазія пасля рэвалюцыі, былі страшна далёкія ад светлых ідэалаў асветнікаў. Прыкладна тое ж паўторыцца ў другой палове XX ст. у СССР. Ідэалы А. Салжаніцына, А. Сахарава, сумленных
31
дысідэнтаў былі настолькі спаганены “рэфарматарамі”, што і самі “вестуны свабоды” ўспрымаюцца сёння амаль выключна са знакам “мінус”.
У свой час рамантыкі рашуча адмовяцца не толькі ад ідэалогіі буржуазіі, але і ад ідэалогіі асветнікаў. Асветнікам здавалася, што ўсё зло заключана ў манархіі, у царкве, у невуцтве сялян. Яны верылі, што блізкі час чалавечай свабоды. Аднак жыццё жорстка пасмяялася над чаканнямі гуманістаў (як і над намі ў канцы XX ст.). Французская рэвалюцыя прадэманстравала свету разгул самых нізкіх пачуццяў, тэрору, дыктатуры, гвалту над чалавекам. Нараджаліся новыя формы прыгнёту, прырода якіх для рамантыкаў была незразумелая, і яны з жахам і агідаю адхіснуліся. Менавіта рамантызм адлюстраваў антыбуржуазныя, антыасветніцкія настроі эпохі, народжаныя супярэчнасцямі французскай рэвалюцыі як рэвалюцыі буржуазнай. Ад гэтых супярэчнасцей, дарэчы, ідуць і супярэчнасці ў поглядах саміх рамантыкаў, якія, пры яўным расчараванні ў рэвалюцыі, часам верылі, што яе перадавыя ідэалы спраўдзяцца некалі ў будучым.
I ўсё ж французская рэвалюцыя не была фактарам адзіным і універсальным для ўсіх нацый. У літаратуры кожнай краіны былі свае перадумовы, якія вызначылі і вытокі рамантызму, і яго спецыфіку. Напрыклад, у Англіі заканчэнне прамысловага перавароту, у Расіі Айчынная вайна 1812 года, у шматлікіх усходнееўрапейскіх краінах, у тым ліку, у Беларусі, нацыянальныя праблемы.
Рамантыкі выявілі сваю эпоху вельмі глыбока, але неадэкватна больш пачуццёва, чым разумова. Яны не прынялі меркантыльную, пазітывісцкую, эгаістычную буржуазную рэчаіснасць і ў пошуках іншых справядлівых, не буржуазных, нормаў жыцця звярнуліся да мінулага, да міфалогіі, фальклору сваіх краін і краін Усходу, да прыроды, да філасофскіх пошукаў, да рэлігіі. Рэакцыя на меркантылізм і залішні рацыяналізм у лепшай часткі інтэлігенцыі заўсёды будзе падобная да рамантычнай. Зыходная пазіцыя pa
32
мантыкаў непрыняцце рэчаіснасці і супрацьпастаўленне ёй рамантычнага ідэалу.
Рамантызм сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве. He толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі, нават медыцыну. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся не за дзесцігоддзі, а за гады, нават за месяцы. I ўсё ж рамантычная эпоха ў цэлым вызначаецца пэўнымі агульнымі рысамі. Сярод іх неабходна вылучыць:
1. Глыбокія філасофскія шуканні. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Насуперак скептыцызму, рацыяналізму, халоднай разумовасці сваіх папярэднікаў асветнікаў рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванні матэрыі духу. Яны з’яўляліся паслядоўнікамі ідэаліста Платона і антычных неаплатонікаў. Акрамя таго, у параўнанні з метафізікай асветнікаў філасофскамастацкае мысленне рамантыкаў вызначалася рысамі дыялектыкі. Кожны чалавек, на іх думку, нясе ў сабе ўвесь сусвет. Праз гарманічнае развіццё індывідуумаў да гарманічнага універсуму будучы шлях чалавецтва. Прагрэс дзяржаўны магчымы толькі праз усеагульнае развіццё асобных нацый. Вось чаму сцвярджэнне самакаштоўнасці асобы спалучалася ў рамантыкаў з асаблівай увагай да кожнай нацыі [3, 52]. Для мастацкага мыслення рамантыкаў характэрна імкненне да ўсебаковага ахопу з’яў у іх узаемасувязі, да універсалізму, як самі яны любілі гаварыць. Гэты рамантычны універсалізм адгукнуўся і ў іх сацыяльным утапізме, у марах пра сцвярджэнне ідэалаў гармоніі ва ўсім чалавечым грамадстве.
Рамантыкі глыбока цікавіліся стасункамі чалавека і прыроды. Антрапамарфізацыя з’яў прыроды ў цэлым і як космасу, і як пейзажу характэрная рыса рамантызму. Прырода як добры сябра, нават хутчэй любімая маці і носьбіт вышэйшых маральных каштоўнасцей супрацьпастаўлялася сапсаванасці гарадскіх нораваў, увогуле цывілізацыі. На
33
звычай прадуктыўным, асабліва ў XX ст., аказалася філасофскае ўспрыняцце рамантыкамі прыроды, паглыбленая суб’етывізацыя яе, праекцыя настрояў чалавека на пейзаж, культ ландшафту. Нездарма менавіта ў пачатку XIX ст. узнікаюць так званыя рамантычныя паркі, традыцыі якіх набываюць усё большую папулярнасць і ў наш час. Прырода ў рамантыкаў надзелена сэнсам, часам больш красамоўным, чым сэнс слоў. Ад пейзажаў рамантыкаў ідуць два шляхі: да рэалістычнага пейзажу і да сімвалізму. Матыў уцёкаў у прыроду адзін з самых распаўсюджаных у рамантыкаў. Ён меў інтэнсіўны працяг і ў літаратуры XX ст. Гэта адна з рамантычных утопій.
Уплыў іншых рамантычных утопій магутна адчуваўся на працягу двух стагоддзяў, напрыклад, ідэя тоеснасці прыгажосці і дабра, пазычаная рамантыкамі ў антычных аўтараў; ідэя мастацтва як царства прыгажосці, дзе чалавек толькі і можа адчуць сябе вольным і шчаслівым; нарэшце, нацыянальная утопія, што аказалася такой неабходнай для прыгнечаных нацый, вызначыла іх супрацьімперскі рух.
2. Міфалагізм ярка характарызуе творчасць рамантыкаў. Тэарэтычна рамантыкі асноўваліся на працах аднаго з буйнейшых прадстаўнікоў нямецкай класічнай філасофіі Ф.В. Шэлінга (17751854 гг.), які лічыў міфы неад’емным, жывым элементам чалавечага духоўнага жыцця, у першую чаргу мастацтва. Паводле Шэлінга, мастацтва выяўленне абсалютнага ў абмежаваным без страты абсалютнага. Міфалогія, лічыў ён, па сваёй сутнасці сімвалічная, менавіта ў гэтай якасці яна вечны элемент любога твора мастацтва. Ен жа сцвярджаў, што гісторыю народа неабходна тлумачыць, зыходзячы з яго міфалогіі, а не наадварот. Рамантыкі рабілі ўсвядомленую ўстаноўку на стварэнне абагуленых сімвалічных вобразаў, на стварэнне міфаў. Пісьменнікі актыўна перараблялі міфы антычныя, сярэднявечныя, смела перамешвалі іх, маніпуліравалі традыцыйнай міфалогіяй, якая была арсеналам літаратуры і Адраджэння, і класі
34
цызму. Ныпрыклад, у Гёльдэрліна Іісус Хрыстос сын Зеўса, брат Геракла і Дыяніса. Асабліва нетрадыцыйнаю аказалася міфатворчасць Э.Т.А. Гофмана. Праз яго казачную фантастыку (“Залаты гаршок”, “Прынцэса Брамбіла”, “Уладар блох” і інш.) праглядае нейкая глабальная міфічная мадэль свету, ацэненая ў поўнай меры ў міфалагічным напрамку літаратуры XX ст. Самае ж арыгінальнае ў Гофмана фантастыка паўсядзённага жыцця, вельмі далёкая ад традыцыйных міфаў, але пабудаваная ў многім паводле іх мадэляў. Высакародная вайна Шчаўкунка супраць мышынага караля (“Шчаўкунок і мышыны кароль”), лялька Алімпія, створаная дэманічным алхімікам (“Пясочны чалавек”), пачварны Карла, што прысвойвае сабе чужыя таленты (“Маленькі Цахес”) усё гэта розныя варыянты міфалагізацыі хвароб буржуазнай цывілізацыі, яе тэхніцызму, фетышызму, сацыяльнай адчужанасці, усяго таго, што ў наш час прыняло яшчэ больш пачварныя формы. Фантастыка Гофмана, якая сёння аказалася кашмарнай рэальнасцю, значна паўплывала на творчасць М. Гогаля і Я. Баршчэўскага. Усе названыя пісьменнікі нефармальна, нетрадыцыйна выкарыстоўвалі міфы.
Нельга, аднак, не адзначыць, што ў сістэме рамантызму распаўсюджанне атрымалі і багаборчыя настроі, якія выявіліся ў стварэнні рамантыкамі дэманічнай міфалогіі: Каін і Манфрэд у Байрана, Праметэй у Шэлі, Дэман у Лермантава.