• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антон Неманцэвіч Святар і пакутнік Сяргей Верамееў

    Антон Неманцэвіч

    Святар і пакутнік
    Сяргей Верамееў

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 50с.
    Мінск 2023
    10.63 МБ
    Верамееў С. Ф.
    Антон Неманцэвіч
    Святар і пакутнік
    Антон Неманцэвіч
    Верамееў С. Ф.
    АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ
    СВЯТАР I ПАКУТНІК
    Мінск «Альфакніга» 2023
    УДК 271.4(476)(092)+929 Неманцэвіч
    ББК 86.37(4Бен)
    B31
    Рэцэнзенты:
    доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Э. С. Ярліусгк;
    кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі і сацыяльных навук УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» A. М. Цымбал
    Верамееў, С. Ф.
    B31 Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік / С. Ф. Верамееў. — Мінск : Альфакніга, 2023. — 50 с.
    ISBN 9789857272938.
    Антон Неманцэвіч (18931943) — значная постаць у гісторыі Беларускай грэкакаталіцкай царквы XX ст. Святар, потым Апостальскі экзарх, багаслоў, педагог, публіцыст і выдавец, ён прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні ўніяцкіх парафій на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 2030я гг. XX ст. У дадзенай працы зробленая спроба абагульніць вядомую інфармацыю пра айца Антона Неманцэвіча, прадстаўленую ў навуковых публікацыях і ўспамінах сучаснікаў, і, тым самым стварыць больш сістэматызаваны варыянт яго біяграфіі, даступны для азнаямлення ўсім жадаючым.
    Кніга адрасавана прафесійным даследчыкам у галіне гісторыі хрысціянства, выкладчыкам навучальных установаў, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй канфесій у Беларусі.
    УДК 271.4(476Х092)+929 Неманцэвіч
    ББК 86.37(4Бен)
    ISBN 9789857272938
    © Верамееў С. Ф., 2023
    © Афармленне. ТАА «Альфакніга», 2023
    Уводзіны
    У сучаснай Беларусі жывуць прадстаўнікі 25 афіцыйна зарэгістраваных канфесій, сярод якіх ёсць і грэкакатолікі1. Гісторыя грэкакаталіцкай (ці ўніяцкай) царквы з’яўляецца неад’емнай часткай агульнай гісторыі нашай краіны, якую трэба вывучаць і ведаць для больш поўнага і ўсебаковага разумення як мінулага, так і рэлігійнай сітуацыі ў рэспубліцы ў цяперашні час. Асаблівую актуальнасць даследаванні ў гэтым накірунку атрымалі ў сувязі с Годам гістарычнай памяці, які быў аб’яўлены ў Беларусі ў 2022 г. Навуковы інтарэс выклікаюць персаналіі грэкакаталіцкіх царкоўных дзеячоў. Да іх ліку адносіцца і Антон Неманцэвіч.
    Антон Неманцэвіч (18931943) з’яўляецца адной з самых значных і цікавых постацей у гісторыі Беларускай грэкакаталіцкай царквы XX ст. Святар, потым Апостальскі экзарх, багаслоў, педагог, публіцыст і выдавец, ён прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні ўніяцкіх парафій на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 2030я гг. XX ст., быў перакананы
    1 Па стану на 1 студзеня 2023 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравана 16 грэкакаталіцкіх рэлігійных абшчын. Для параўнання: праваслаўных — 1733, рымакаталіцкіх — 500. Гл.: https://www.belarus21.by/Articles/kolichestvoreligioznyhobshhinvrespublikebelarusnalyanvarya2019g.
    5
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    ў неабходнасці еднасці хрысціянаў і прысвяціў гэтай справе ўсё сваё жыццё. Яго жыццёвы шлях сведчыць аб вернасці хрысціянскім ідэалам і асабістай мужнасці, ўяўляе прыклад самаахвярнага служэння Богу і царкве ў складаных гістарычных умовах. Ён усведамляў сябе беларусам і імкнуўся працаваць дзеля развіцця самасвядомасці і культуры беларускага народа, укараняць беларускую мову ў царкоўнае жыццё.
    Асоба Антона Неманцэвіча і яго дзейнасць застаюцца малавядомымі сярод нашых сучаснікаў. Савецкая атэістычная гістарыяграфія фактычна ігнаравала яго постаць, а ў нешматлікіх артыкулах, якія з’явіліся паза межамі Беларусі ў другой палове XX ст., і таксама ў адзінкавых публікацыях сучасных беларускіх даследчыкаў, як правіла, паўтараюцца адныя і тыя ж звесткі аб ім. У дадзенай працы мы зрабілі спробу абагульніць усе вядомую інфармацыю пра айца Антона Неманцэвіча, прадстаўленую ў навуковых публікацыях і ўспамінах сучаснікаў, і, тым самым стварыць больш сістэматызаваны варыянт яго біяграфіі, даступны для азнаямлення ўсім жадаючым.
    На 2023 г. прыпадаюць адразу дзве даты, звязаныя з Антонам Неманцэвічам: 130 год з дня яго нараджэння і 80 год з яго смерці ў нацысцкай турме. У 2023 г. адбывалася таксама вельмі важная і істотная падзея ў царкоўным жыцці беларускіх грэкакаталікоў: Папа Рымскі Францыск заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. Гэтая царкоўная структура з’яўляецца спадкаемцай экзархату, які некалі ўзначальваў айцец Антон Неманцэвіч. Усё вышэйназванае надае разгляду жыццёвага шляху гэтага грэкакаталіцкага царкоўнага дзеяча дадатковую актуальнасць.
    6
    Дзяцінства. Маладыя гады
    Антон Неманцэвіч нарадзіўся 8 лютага (28 студзеня па юліянскаму календару) 1893 г. у СанктПецярбургу. Яго бацькі Ян і Вікторыя (з дому Рудзевых) былі пабожнымі рымакатолікамі, якія перасяліліся ў сталіцу Расійскай імперыі з вёскі Парчэўка Сакольскага павета Гродзенскай губерніі2. Даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што бацькі Неманцэвіча паходзілі з мясцовасці, дзе некалі жылі ўніяты, якія потым, падчас ліквідацыі структур уніяцкай царквы перайшлі ў лацінскі абрад3. Магчыма, у сям’і захоўваліся нейкія ўспаміны аб уніі, прадметы ці звычаі, звязаныя з ёй, што ў будучым таксама магло аказаць уплыў на канфесійны выбар Антонія, але гэта толькі здагадкі.
    Малады чалавек скончыў прыватную гімназію пры рымакаталіцкім храме святой Кацярыны ў СанктПецярбургу4 (па іншых дадзеных — аптэкарскую школу5), пасля чаго ў 1910 г. паступіў у Магілёўскую рымакаталіцкую
    2 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (19171964). Мінск, 2009. С. 307.
    3 Usoszyn J. Zycie і dzialalnosc о. Antoniego Niemancewicza (18931943): praca magistersca. Warszawa, 2005. C. 7.
    4 Там жа.
    5 Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. Жыццяпісы, мартыролагі, успаміны. МінскМюнхен, 1999. С. 132.
    7
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    духоўную семінарыю ў расійскай сталіцы. Нам невядомы прычыны і абставіны, якія садзейнічалі ўсведамленню ім свайго паклікання да святарства. Магчыма, ён адчуваў гэта пакліканне з маленства, а магчыма, пэўныя падзеі паўплывалі на яго жыццёвы выбар. Гэты аспект пакрыты заслонай невядомасці.
    Антон Неманцэвіч паспяхова скончыў семінарыю і ў 1918 г. працягнуў вучобу ў Імператарскай Мітрапалітальнай рымакаталіцкай духоўнай акадэміі ў СанктПецярбургу. Падчас вучобы ў Акадэміі малады чалавек прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці існаваўшага там гуртка беларускіх студэнтаў.
    Беларускі гурток студэнтаў рымскакаталіцкай акадэміі ў СанктПецярбургу быў заснаваны ў кастрычніку 1913 г. і дзейнічаў на працягу 5 гадоў, аж да закрыцця Акадэміі са
    \мператарская Штрапалітальная РымскаКаталіцкая духоўная акадэмія ў СанктПецярбургу. Фота 1914 г.
    вецкімі ўладамі ў 1918 г. У будучым многія з удзельнікаў гуртка сталі вядомымі беларускімі рэлігійнымі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі: Вінцэнт Гадлеўскі, Андрэй Цікота, Адам Станкевіч, Віктар Шутовіч, Карл Лупіновіч і інш. Усяго ў гуртке было 11 чалавек (для параўнання: у Акадэміі ў той час вучылася 70 студэнтаў)6. Узначальваў яго вядомы дзеяч беларускай куль
    Конан У. Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі.
    Мінск, 2003. С. 13.
    8
    Дзяцінства. Маладыя гады
    туры, навуковец прафесар Браніслаў ЭпімахШыпіла.
    Галоўнай мэтай гуртка было вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі. Дзеля гэтага былі створаны секцыі гісторыі, літаратуры, беларускай песні, сабраная багатая бібліятэка, арганізоўваліся сходы, лекцыі, дыскусіі, літаратурныя вечарыны, канцэрты і г. д.
    На паседжаннях акадэмічнага гуртка прысутнічалі не толькі навучэнцы ака
    Удзельнгкі беларускага гуртка у Імператарскай Мітрапалітальнай РымскаКаталіцкай духоўнай акадэміі на пачатку 1917 г. Злева направа: Міхал Пятроўскі, Антон Матвейчык, Андрэй Цікота, Антон Неманйэвіч, Карл Лупіновіч, Адам Станкевіч
    дэміі, але і свецкія асобы (Б. Тарашкевіч, Т. Грыб)7, а яго ўдзельнікі выступалі з дакладамі. Так, В. Гадлеўскі выступаў з дакладам на тэму «Аб нацыянальным характары беларусаў», А. Станкевіч — «Аб беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці» і «Аб паэзіі Якуба Коласа». Выступленне А. Неманцэвіча на адным з паседжанняў гуртка было прысвечана уніі8. Выбар такой тэмы, трэба
    меркаваць, сведчыць аб тым, што ўжо падчас вучобы
    ў Акадэміі Неманцэвіч цікавіўся гісторыяй Берасцейскай царкоўнай уніі і праблемай хрысціянскага адзінства.
    7 Конан У. Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі. Мінск, 2003. С. 13.
    8 Трацяк I; I. Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі. Гродна, 2013. С. 200202.
    9
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    Да сённяшняга часу захаваўся фрагмент статуту гуртка, у якім вызначаліся асноўныя накірункі яго дзейнасці, а таксама паводзіны і абавязкі яго членаў. Гэты фрагмент дае пэўнае ўяўленне аб тым, на якія прынцыпы арыентаваўся Антон Неманцэвіч падчас сваёй вучобы ў РымаКаталіцкай духоўнай Акадэміі. Прывядзем гэты фрагмент:
    § III.	Разумнае і сістэматычнае шырэнне беларускіх твораў.
    § IV.	Ціхае яднанне прыхільнікаў, не ўступаючы ў гарачыя дыспуты і не дражнячы праціўнікаў, бо з праціўнікаў яны могуць стацца заклятымі непрыяцелямі.
    § V.	Сцерагчыся зразіць іх да мовы.
    § VI.	He думаю заводзіць беларускай мовы ў касцёле фармальна, пакуль не зменяцца цяперашнія варункі і пакуль народ не станецца ўсвядомленым.
    § VII.	Буду старацца прыгатаваць народ да скарыстання з спадзяваных лепшых варункаў, каб ён сам зажадаў сваёй мовы ў касцёле і іпколе.
    § VIII.	He буду сеяць нянавісці да іншых народаў, а такжа між беларусамі каталікамі і праваслаўнымі (...).
    § XI.	Буду памагаць сваёй працай і сваім дабром развіццю беларускай каталіцкай літаратуры і пісьменства.
    § XII.	Буду рабіць усё ў духу хрысціянскім і каталіцкім, вучачы братоў любіць сваё і паважаць чужое; буду працаваць з верай, надзеяй і міласцю ў сэрцы, буду ісці з воклічам на вуснах: «з Богам для народу»9.
    Удзельнікі акадэмічнага гуртка падтрымлівалі кантакты з суайчыннікамі, якія вучыліся ўтой час у Пецярбургскім універсітэце, займаліся выхаваннем у нацыянальным духу
    9 Туронак Ю. Падрэзаныя крылы // Рэжым доступу: http://media. catholic.by/nv/n24/art8.htm. — Дата доступу: 4.02.2018.
    10
    Дзяцінства. Маладыя гады
    беларускіх рымакаталіцкіх семі