• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антон Неманцэвіч Святар і пакутнік Сяргей Верамееў

    Антон Неманцэвіч

    Святар і пакутнік
    Сяргей Верамееў

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 50с.
    Мінск 2023
    10.63 МБ
    ольшасці яго паствы, прамаўляў пабеларуску казанні. Польскія ўлады адзначалі, што «отцы Альбертйнцы, проводя работу средй белорусов, не препятствуют распространенйю средй нйх йдей белорусского нацйоналйзма...й даже незавйсймого государства...»27. Разам з тым, Антон Неманцэвіч цураўся палітыкі — невядома нівод
    24 Свйрйд A. Н. Уннатская церковь в Западной Беларусн (19211939 гг.). Брест, 2012. С. 127128.
    25 Гаек С., архім., Усошын Я., дыякан.... С. 156.
    26 Usoszyn J.... S. 13.
    27 Свйрйд A. Н. Уннатская церковь в Западной Беларусн. С. 8788.
    19
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    нага яго выказвання, якое можна было б расцэньваць як палітычнае. У адрозненні ад шэрагу іншых святароў, што неслі сваё служэнне ў Заходняй Беларусі і прымалі ўдзел у грамадскапалітычнай дзейнасці, ён не ўваходзіў у склад партый і рухаў. Ён адзначаў, што «цяперашняя Унія ня мае на мэце нейкіх палітычных выгад, а толькі рэлігійныя — аб’яднаньне хрысціянаў»28.
    Езугты ўсходняга абраду ў Альбярцгне. Канец 1920х гадоў.
    Айцыезуіты ў Альбярціне. Пачатак 1930х гадоў.
    Гаек С., архім., Усошын Я., дыякан. С. 158159.
    20
    А/іьбярцін
    Грэкакатолікі ў Альбярціне.
    У трэцім радзе другі справа Антон Неманцэвіч, 1935 год.
    ALBERTYN. — Nowa eerkiew і dotn od ogrodu.
    21
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    ALBERTYN. — Nowa cerkiew wschodnia і klasztor od frontu.
    Царква ўсходняга абраду ў Альбярціне. Унутраны інтэр’ер. 1930я гг.
    22
    Альбярцін
    У жніўні 1933 г. айцец Антон Неманцэвіч быў прызначаны настаяцелем парафіі Перамянення Гасподняга ў вёсцы Сынкавічы, што прыкладна за 12 км ад Слоніма (цяпер Зэльвінскі раён Гродзенскай вобласці),
    Неманцэвіч актыўна займаўся душпастырскай працай. Вядомы наступны факт: за адзін толькі калядны тыдзень 1933 г. айцец Антон наведаў каля 600 сем’яў, што адносіліся да гэтай парафіі. Асаблівую ўвагу ён надаваў будучыні любой царквы — дзецям і моладзі29. Аднак
    ALBERTYN. — Oitarz w cerkwi z obrazem zaoltarzowym.
    y Сынковічах ён прабыў нядоўга — праз год яго перавялі на пасаду прафесара Папскай Усходняй семінарыі ў Дубна (цяпер Роўненская вобласць Украіны), дзе ён выкладаў тэалогію і кананічнае права30. Адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю ён з’яўляўся настаяцелем дома езуітаў у Дубне і займаўся душпастырскай працай у парафіях усходняга абраду на Валыні, праводзіў духоўныя практыкаванні (рэкалекцыі)31. Аднак ён не спыняў кантактаў з вернікамі і духавенствам у Заходняй Беларусі. Падчас свайго летняга адпачынку Неманцэвіч наведваў прыходы візантыйскаславянскага абраду ў Заходняй Беларусі, дзе пара
    Usoszyn J.... S. 13.
    Маракоў Л. У. С. 308.
    Там жа; Usoszyn J.... S. 14.
    25
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    ALBERTYN. — Obraz Matki В. w sali nowicjackiej.
    нейшаму прамаўляў казанні на беларускай мове32.
    У 1930я гг. у Пінску праводзіліся ўніяцкія канферэнцыі духавенства, мэтай якіх з’яўлялася больш глыбокае пазнанне хрысціянскага Усходу, яго гісторыі і культуры, а таксама абмеркаванне праблем і цяжкасцяў развіцця нэаўніі. Айцец Антоній як сакратар прымаў удзел у гэтых канферэнцыях у 1933, 1935 і 1937 гг., выступаў там з дакладамі33. У прыватнасці, ён абвяргаў абвінавачванні ў тым, што нэаўнія з’яўляец
    ца сродкам для русіфікацыі мясцовага насельніцтва. Неманцэвіч падкрэсліваў, што Каталіцкая царква з’яўляецца маці для ўсіх народаў і не можа служыць аднаму народу за кошт іншага. У сваіх выступленнях ён аналізаваў становішча неаўніі на тэрыторыі II Рэчы Паспалітай, існаваўшыя праблемы, уплыў рымскакаталіцкага духавенства на далейшае развіццё ўніяцкай царквы і магчымую дапамогу з яго боку34.
    Дзейнасць Айца Неманцэвіча, як, дарэчы, і іншых уніяцкіх святароў у Заходняй Беларусі, праходзіла ў складаных умовах, сутыкалася з неразуменнем і прадузятасцю не толькі з боку праваслаўных, але таксама і рымакаталі
    32 Гарошка Л. Антон Неманцэвіч. С. 51.
    33 Usoszyn J.... S. 38.
    34 Там жа. S. 39.
    24
    Альбярцін
    коў. Так, у 1933 г. у Слоніме рымакаталіцкая моладзь не хацела пускаць а. Неманцэвіча ў мясцовы касцёл для правядзення набажэнства па ўсходнім абрадзе35. Неадназначна ставіліся да дзейнасці ўніяцкіх святароў польскія ўлады, як на мясцовым, так і на дзяржаўным узроўні36.
    Каля 1940 г. айцец А. Неманцэвіч з Дубна зноў вярнуўся ў Альбярцін37, дзе і сустрэў пачатак Другой Сусветнай вайны.
    Альбярцін. Побач з касцёлам крыж памяці айцоўезуітаў.
    35 Загідулін A. М. Беларускае пытанне ў польскай нацыянальнай і канфесійнай палітыцы ў Заходняй Беларусі (19211939 гг.). Гродна, 2010. С. 124.
    36 Падрабязней гл.: Свйрйд A. Н. Унматская церковь в Западной Беларусн. С. 90102.
    37 Usoszyn J.... S. 15.
    25
    «Да Злучэньня»
    У 1932 г. Антон Неманцэвіч стаў рэдактарам часопіса «Да Злучэньня», які быў заснаваны і выдаваўся айцамііезуітамі з Альбярціна.
    Часопіс «Да Злучэньня» з’яўляўся адзіным беларускамоўным ўніяцкім перыядычным выданнем ў Заходняй Беларусі. Іншыя ўніяцкія часопісы выдаваліся на расійскай (віленскі часопіс «К соеднненню») і польскай («Oriens») мовах. Вакол часопіса «Да Злучэньня» гуртаваліся беларускія уніяцкія святары, а таксама прыхільнікі ўніі з ліку беларускіх рымскакаталікоў, свецкія асобы. Яго аудыторыяй з’яўляліся не толькі вернікіўніяты, але ўвесь беларускі народ38. Выдаваўся часопіс штомесячна.
    Першы нумар часопіса «Да злучэньня» пабачыў свет у студзені 1932 г., а за ўвесь час яго існавання выйшла 60 нумароў39. У ім рэгулярна публікаваліся вядомыя святары Б. Пачобка, Я. Германовіч, Я. Урбан і інш. Сам айцец Антон Неманцэвіч быў аўтарам шматлікіх артыкулаў, якія
    38 Усошын Я. Ідэйныя пастулаты неаўнійнага руху паводле праграмнага рэдакцыйнага артыкула ў часопісе «Да Злучэньня» (№ 1 за 1932 г.). Рэжым доступу: http://churchby.info/bel/466. Дата доступу: 25.01.2017.
    39 Бабкгн Г. Да Злучэння // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Мінск, 1996. С. 184.
    26
    «Да Злучэньня»
    выходзілі як пад яго уласным прозвішчам, так і пад псеўданімам «Злучэнец». Адзначым, што крамя таго Антон Неманцэвіч пісаў артыкулы і для іншых выданняў, напрыклад, для «Беларускага каляндара», што выходзіў у той час у Вільні40.
    Галоўнай мэтай часопіса «Да злучэння» з’яўлялася папулярызацыя ў беларускім грамадстве ідэі царкоўнай еднасці і садзейнічанне рэалізацыі гэтай ідэі. Ужо ў праграмным артыкуле «Ад рэдакцыі»,
    змешчаным у першым ну
    мары, аўтарам якога, магчыма, был сам Антон Неманцэвіч, еднасць хрысціянаў называлася «найвялікшым і найглыбейшым пажаданнем» Ісуса Хрыста. Рэдакцыя тлумачыла выданне часопіса так: «Вось, браты Беларусы, дзеля таго, каб служыць гэтай сьвятой справе, справе нашай рэліггйнай еднасьці і каб бараніць яе ад напасьцяў нашых няпрыхільнікаў, мы і закладаем наш часопіс «Да Злучэньня», да заклікаем усгх людзей добрай волі да Сьвятога Апостальства ў гэтым жа кірунку»4'.
    Адсутнасць у беларускім грамадстве рэлігійнага адзінства разглядалася ў якасці прычыны яго раз’яднанасці і перашкоды на шляху да яго кансалідацыі. Крытыкавалася
    40 Гарошка Л. Антон Неманцэвіч. С. 51.
    41 Ад рэдакцыі // Да Злучэньня. Студзень 1932. № 1. С. 5.
    27
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    існаваўшае ў той час перакананне, што каталіцызм — гэта «польская» вера, а праваслаўе — «руская» вера. На думку рэдакцыі часопіса «Да злучэння», «Хай жа Беларус ведае, што няма ані польскай, ані рускай веры. Хай не мяшае народнасьці з рэлігіяй. Ці Беларус праваслаўны, ці каталік, ён заўсёды Беларус»42. Разам з тым, галоўнай лічылася рэлігійная еднасць, а еднасці нацыянальнай надавалася другаснае значэнне, як вынік здзяйснення словаў Хрыста «Шукайце насамперш Каралеўства Божага, а ўсё астатняе дадасца вам» (Мф. 6:33).
    Адзінства хрысціянаў бачылася ў межах Каталіцкай царквы, якая называлася адзінай Хрыстовай царквой, іншымі словамі, у форме уніі. Адпаведна, ліквідацыя расійскімі ўладамі Ўніяцкай царквы ў 1839 г. ацэньвалася негатыўна. На думку рэдакцыі, гэтая падзея паслужыла перадумоваю рэлігійнага расколу беларускага грамадства, прывяла да адыходу вялікай часткі беларусаў «ад народа, як цэласці, ад свае бацькаўшчыны»43.
    У часопісе друкаваліся ўрыўкі з чарговых нядзельных чытанняў Евангелля згодна календару Ўсходняй царквы, катэхетычныя апавяданні, артыкулы, прысвечаныя хрысціянскаму веравучэнню і гісторыі царквы. На яго старонках асвятляўся і працэс развіцця неаўніі, абмяркоўваліся шляхі і метады яе далейшага распаўсюджвання. Часопіс палемізаваў з праціўнікамі ўніі як з боку каталікоў, так і праваслаўных, абвяргаў памылковыя трактоўкі каталіцкіх дактрын і тлумачыў іх сапраўдны сэнс. Так, у першым нумары «Да Злучэньня» Неманцэвіч у сваім артыкуле тлумачыў, у чым у сапраўднасці заключаецца вучэнне аб Папе
    41 Там жа. С. 3.
    43 Ад рэдакцыі // Да Злучэньня. Студзень 1932. № 1. С. 4.
    28
    «Да Злучэньня»
    Рымскім як заступніку Хрыста на зямлі44. Існавала ў часопісе і асобная дзіцячая рубрыка пад назвай «Куток для дзяцей». Напрыканцы часопіса змяшчаўся царкоўны каляндар на месяц са святамі Ўсходняй царквы (па юліянскаму календару) і Заходняй (па грыгарыянскаму календару).
    Значэнне часопіса «Да Злучэньня» ў адраджэнні і развіцці ўніі на тэрыторыі Заходняй Беларусі можна параўнаць са значэннем газеты «Наша ніва» ў развіцці беларускай нацыянальнай самасвядомасці і культуры ў пачатку XX ст.
    Часопіс «Да Злучэньня» спыніў сваё існаванне ў 1937 г. па прычыне адмоўнага стаўлення польскіх уладаў да яго як да беларускамоўнага выдання45. Аднак у 1938 г.46 (па другім дадзеным, у пачатку 1939 г.)47 ужо ў Варшаве А. Неманцэвіч арганізаваў выданне новага часопіса пад назвай «Злучэньне» лацінскім шрыфтам. Цікава, што ў гэтым яму дапамагалі студэнтыбеларусы, сярод якіх амаль усе былі праваслаўнымі18. Выхад чарговых нумароў спыніў пачатак Другой сусветнай вайны.
    Адзначым, што да сённяшняга часу нумары часопіса «Да Злучэньня» (за выключэннем першага нумара) і «Злучэнне» не адлічбаваныя і маладаступныя як для даследчыка, так і для зацікаўленага чытача, аб чым застаецца толькі шкадаваць.
    Там жа. С. 1114.
    Гарошка Л.... С. 51.
    Маракоу Л. У.... С. 308.
    Гарошка Л.... С. 51.
    Там жа.
    29
    Апоста/іьскі Экзарх д/ія Беларусі
    Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР парафі