• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антон Неманцэвіч Святар і пакутнік Сяргей Верамееў

    Антон Неманцэвіч

    Святар і пакутнік
    Сяргей Верамееў

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 50с.
    Мінск 2023
    10.63 МБ
    арыстаў, якія вучыліся ў сталіцы Расійскай імперыі. Беларускі гурток існаваў на працягу пяці гадоў, да таго моманту, калі ў 1918 г. Акадэмія была зачынена савецкімі ўладамі. У траўні таго ж 1918 г. А. Неманцэвіч скончыў Акадэмію, атрымаўшы ступень ліцэнцыята тэалогіі10.
    10 Usoszyn J. Zycie і dzialalnosc о. Antoniego Niemancewicza... С. 8.
    11
    Святар. Душпастырская праца
    Яшчэ ў перыяд вучобы ў Акадэміі, 27 верасня 1915 г. Антон Неманцэвіч быў пасвечаны ў сан святара арцыбіскупам Янам Цапляком.
    Ян Цапляк (18571926) — рымакаталіцкі арцыбіскуп, у красавіку 1919 г., пасля арышту мітрапаліта Эдварда Ропа, прыняў на сябе кіраванне Магілёўскай архідыяцэзіяй у якасці Апостальскага Адміністратара. У 1923 г. быў арыштаваны бальшавікамі, абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, супрацьдзеянні дэкрэтам аб нацыяналізацыі царкоўнай маёмасці і інш., і прысуджаны да расстрэлу. Пад ціскам сусветнай грамадскасці расстрэл быў заменены на 10гадовы тэрмін зняволення. У1924 г. арцыбіскуп Цапляк быў вызвалены, вывезены на расійскалатвійскую мяжу і дэпартаваны ў Латвію. Адтуль ён выехаў у Польшчу, потым у Рым. Памёр у 1926 г., пахаваны ў храме Св. Станіслава ў Вільні. У 1952 г. пачаўся яго беатыфікацыйны працэс.
    Вядома, што ў той час Неманцэвіч таксама працаваў выкладчыкам рэлігіі.
    У перыяд 19171918 гг. малады святар з’яўляўся адміністратарам каталіцкага храма Маці Божай Кармеліцкай ў Гатчыне, рэктарам (настаяцелем) капліцы Св. Апостала
    12
    Святар. Душпастырская праца
    Пятра ў пасёлку Сіверскі Петраградскай губерні (цяпер Ленінградская вобласць Расійскай Федэрацыі), дзе кіраваў камісіяй па будаўніцтве мясцовага каталіцкага храма. У 19181921 гг. а. Неманцэвіч быў пробашчам парафіі Св. Пятра і Паўла ў Колпені паблізу Петраграда, якая налічвала 2200 вернікаў (цяпер Колпіна — гэта адзін з раёнаў СанктПецярбурга) і пробашчам капліцы ў Макараве (цяпер Чырвоны Бор), якая адносілася да Колпенскай парафіі. У верасні таго ж 1918 г. царкоўныя ўлады прызначылі яго вікарыем каталіцкага храма Св. Станіслава ў Петраградзе (колькасць вернікаў гэтай парафіі ў 1917 г. складала больш за 10 тысяч чалавек)11.
    Касцёл Св. Станіслава ў СанктПецярбургу. Сучасны выгляд
    11 Usoszyn J. Zycie і dzialalnosc о. Antoniego Niemancewicza... С. 910; Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (19171964). С. 307.
    15
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    Вядома, што ў тыя часы Неманцэвіч прыняў удзел у адным з дыспутаў на тэму рэлігіі. Ён разам з вядомым. праваслаўным святаромабнаўленцам А. Баярскім прадстаўляў пазіцыю вернікаў, а іх апанентамі з’яўляліся савецкія атэісты, сярод якіх быў і тагачасны наркам асветы РСФСР А. Луначарскі. Дыспут скончыўся перамогай А. Неманцэвіча і А. Баярскага. Пасля дыспуту адзін з бальшавікоў спытаў А. Баярскага: «Чаму вы выступалі салідарна з каталіцкім святаром, калі вы між сабой таксама вядзеце барацьбу?». На гэта А. Баярскі адказаў наступнае: «так, у нас ёсць рознагалоссі і спрэчкі, але гэта наша сямейная справа. Калі мы бачым сямейнага ворага, мы разам выступаем для барацьбы з ім»12.
    У касцёлах Петраграда і яго ваколіцаў малады святар выкладаў рэлігію дзецям, а таксама прапагандаваў сярод мясцовага насельніцтва ідэю хрысціянскай еднасці і аб’яднання Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў13. Экзарх расійскіх грэкакаталікоў Л. Фёдараў у сваім лісце да галіцкага грэкакаталіцкага мітрапаліта А. Шэптыцкага пісаў, што сярод беларускіх рымакаталіцкіх святароў ёсць тыя, хто з’яўляецца прыхільнікам уніі і гатовы прыняць усходні абрад. Да шэрагу гэтых святароў ён адносіў і айца Антона Неманцэвіча14.
    Гарошка Л. Антон Неманцэвіч // Божым шляхам. 1956. № 7075. С. 50; Usoszyn J. Zycie і dzialalnosc о. Antoniego Niemancewicza... С. 10.
    13 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. С. 307.
    14 Гаек С., архш., Усошын Я., дыякан. Экзарх Антон Неманцэвіч — верны сьведка Евангельля. Колькі слоў пра ягонае духоўнае служэнне // Roczniki Teologiczne. Tom LIIILIV, zeszyt 7 — 20062007. C. 156; Бурман B. Леоннд Фёдоров. Жнзнь н деятельность. http://www.krotov.info/ history/20/tarabuk/burman04.html. Дата доступа: 18.12.2017.
    14
    Святар. Душпастырская праца
    ЭОеард фон дэр Роп (18511939) ршшкаталіцкг арцыбіскуп. У19041907 гг. узначальваў Вгленскую дыяцэзію. Заснавальнік Канстытуцыйнакаталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906 г.).
    Арцыбіскупмітрагіаліт Магілёўскі ў 19171931 гг. За пратэсты супрадь нацыяналізацыі маёмасці РымаКаталіцкай царквы бальшавікамі ў 1919 г. быў арыштаваны, потым высланы ў Польшчу, дзе працягваў сваё царкоўнае служэнне.
    Руплівае служэнне а. Неманцэвіча выклікала негатыўную рэакцыю з боку савецкай улады. 25 мая 1919 г. ён упершыню быў арыштаваны за ўдзел у каталіцкай дэманстрацыі супраць арышту мітрапаліта Э. Ропа і шэсць месяцаў правёў у турме.
    У другі раз Неманцэвіча арыштавалі ў 1921 г. за ўдзел у акцыі пратэсту рымакаталікоў супраць арышту ўладамі арцыбіскупа Я. Цапляка. Айцец Антон некалькі месяцаў утрымліваўся ў турме «Кресты» у Петраградзе, пасля чаго быў перавезены ў Маскву і там вызвалены15.
    Пасля вызвалення Неманцэвіч быў прызначаны віка
    Ардыбіскуп Ян Цепляк	рыем парафіі св. Пятра і Паўла
    Гарошка Л. Антон Неманцэвіч // Божым шляхам. — 1956. — № 7075.  С. 50.
    15
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    ў Маскве16. Па некаторых дадзеных, ён таксама займаўся душпастырскай дзейнасцю сярод каталікоў у Разані.
    Відавочна, што харызматычны каталіцкі святар не задавальняў улады, там на волі ён доўга не прабыў. Летам 1923 г.’7 (па іншым дадзеным у 1924 г.)18 улады арыштавалі айца Антона Неманцэвіча за выкладанне моладзі асноваў рэлігіі. Святар атрымаў 3 гады турмы, вядома, што ў 1924 г. ён знаходзіўся ў Іванаўскім лагеры пад Масквой. У турэмным зняволенні ён прабыў да пачатку 1925 г., калі ў выніку абмену палітвязнямі 1 лютага 1925 г. быў перададзены польскаму боку.
    Мітрапаліт Эдвард Ропп накіраваў яго на вучобу ў Рым, дзе ў Папскім Ўсходнім Інстытуце (Русікуме) айцец Антоній вывучаў багаслоўе'9. 2 ліпеня 1927 г. ён паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Бальшавізм г выхаванне. Сучаснае бальшавіцкае заканадаўства ў Расіі, якое датычыць рэлігійнага і маральнага выхавання моладзі ў святле Божага Закона, натуральнага і аб’яўленага» і атрымаў ступень доктара ўсходніх навук. Навуковым кіраўніком дактарату Неманцэвіча з’яўляўся вядомы езуіт Мішэль Д’Эрбіньі20, у будучым кіраўнік камісіі «Pro Russia». На жаль, гэтая праца Неманцэвіча да сённяшняга часу застаецца практычна невядомай, у тым ліку і прафесій
    16 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя
    і свецкія асобы Беларусі. С. 307.
    Там жа.
    18 Usoszyn J.... S. 11.
    19 Гаек С., архім., Усошын Я., дыякан. Экзарх Антон Неманцэвіч — верны сьведка Евангельля. Колькі слоў пра ягонае духоўнае служэнне. С. 156; Чаплйцкйй Б., Осйпова Н. Кннга памятн: Мартнролог Католнческой церквм в СССР. М., 2000. С. 124.
    20 Гарошка Л. Антон Неманцэвіч. С. 50. Usoszyn J.... S. 9.
    16
    Святар. Душпастырская праца
    ным даследчыкам. Магчыма, Д’Эрбіньі паўплываў на далейшае жаданне святара стаць езуітам.
    Пасля заканчэння вучобы айцец Антоній некаторы час працаваў асістэнтам прэфекта бібліятэкі Папскага Ўсход
    Русікулі
    няга Інстытута. Пасля гэтага ён пераехаў у Польшчу, дзе ў перыяд з 1928 па 1929 гады выкладаў гісторыю царквы і так званыя ўсходнія царкоўныя навукі ў Місіянерскім Інстытуце ў Любліне, параўнальнае багаслоўе на тэалагічным факультэце Каталіцкага універсітэта Любліна (КУЛ). Крамя таго, ён працаваў яшчэ і школьным прэфектам21. Верагодна, ён таксама быў душпастырам у неауніяцкай парафіі каля Замосця22. Аднак выкладчыцкая дзейнасць А. Неманцэвіча ў Любліне цягнулася адносна нядоўга. На гарызонце яго жыцця ўжо паўставаў новы, зусім іншы, значна больш складаны, але і самы дзейсны этап, які скончыўся мучаніцкай смерцю святара.
    Маракоў Л.У.... С. 308.
    UsoszynJ.... S. 12.
    17
    Альбярцін
    А. Неманцэвіч жадаў прысвяціць сябе служэнню сярод беларускага народа па распаўсюджванню уніі. Аб Усходняй місіі айцоўезуітаў, што дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Беларусі, ён мог даведацца падчас сваёй вучобы ў Рыме (езуіты тады кіравалі Папскім. Усходнім інстытутам). У пачатку верасня 1929 г. ён прыязджае ў Альбярцін і уступае ў навіцыят (13 верасня 1929 г.)23.
    Альбярцін (цяпер адзін з раёнаў г. Слонім) узнік у першай палове XIX стагоддзя як сядзіба маршалка шляхты Слонімскага павета В. Пуслоўскага (17621833). У міжваенны час гэта было мястэчка ў 4 км ад Слоніма, мясцовае праваслаўнае насельніцтва якога захавала прыхільнасць да некаторых традыцый уніі. Езуіты з’явіліся ў Альбярціне ў 1923 г. Восенню 1924 года там быў адчынены манастыр усходняга абраду. Граф Пуслоўскі ахвяраваў ім зямлю і будынак былой фабрыкі. У ліпені 1925 г. Альбярцінская місія езуітаў першай у Заходняй Беларусі атрымаў статус парафіі візантыйскаславянскага абрада. У1926 г. пры манастыры быў заснаваны навіцыят, пасля заканчэння якога можна было працягваць навучанне ў Кракаве, Любліне
    ГарошкаЛ. Антон Неманцэвіч. С. 50.
    18
    Альбярцін
    і нават у Рыме. Адзін з арганізатараў навіцыяту, француз Філіп дэ Режы ў 1933 г. быў выкліканы ў Рым, дзе стаў духаўніком, а ў 1934 г. — рэктарам Папскага Ўсходняга Інстытута (Русікума). Альбярцін з’яўляўся адной з самых моцных і шматлікіх парафій усходняга абраду на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Да яе належылі вернікі з усяго Слонімскага павету. Калі ў 1927 г. парафія налічвала каля 200 веруючых, то ў 1939 г. — ужо каля 740. Альбярцін неаднаразова наведвалі тагачасныя іерархі Каталіцкай царквы — біскупы 3. Лазінскі, К. Букраба, Р. Ялбжыкоўскі, Папскі нунцый у Варшаве арцыбіскуп Ф. Мармаджы, Апостальскі візітатар візантыйскаславянскага абраду біскуп Мікалай Чарнецкі24.
    У навіцыяце Альбярціна айцец Антон Неманцэвіч правёў два гады (да 1932 г.), спасцігаючы манаскае жыццё і езуіцкую духоўнасць25, пасля чаго стаў манахам Ордэну езуітаў. Па заканчэнні навіцыяту у тым жа 1932 г. ён быў прызначаны пробашчам парафіі ў Альбярціне26.
    Вядома таксама, што Антон Неманцэвіч у сваёй душпастырскай дзейнасці карыстаўся беларускай мовай — мовай