• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антон Неманцэвіч Святар і пакутнік Сяргей Верамееў

    Антон Неманцэвіч

    Святар і пакутнік
    Сяргей Верамееў

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 50с.
    Мінск 2023
    10.63 МБ
     візантыйскаславянскага абраду аказаліся ў цяжкім стане. Частка з іх была ліквідавана, а тыя, што захаваліся, знаходзілася пад пастаяннай пагрозай ліквідацыі зза немагчымасці выплаты вялікіх падаткаў, якімі іх абклала савецкая ўлада49. Мы не маем звестак аб колькасці ўніяцкіх парафій і вернікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд 19391941 гг. Згодна даследаванню В. Пануцэвіча, напярэдадні Другой Сусветнай у Віленскай мітраполіі было 4 парафіі, 7 святароў і каля 3.500 вернікаў; у Пінскай епархіі —12 святароў і каля 7.000 вернікаў; на Падляшшы — 10 святароў, 2 дыяканы і каля 5.000 вернікаў; у Альбярціне — каля 50 місіянераў (айцоў і братоў) езуітаў і каля 1.000 чалавек парафіянаў50. 3 іншага боку, трэба ўлічваць, што дакладнай статыстыкі колькасці ўніяцкіх парафій і вернікаў ў Заходняй Беларусі ў міжваенны час не існуе. A. Н. Свірыд лічыць адпаведныя дадзеныя адносна Альбярціна завышанымі
    ГарошкаЛ. Антон Неманцэвіч. С. 51.
    50 Волаціч М. (Вацлаў Пануцэвіч). Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква // Запісы БІНІМ. 2004. Т. 27. Рэжым доступу: http:// www.belapc.org/litaratura/mikolavolacicvaclaupanucevic— belaruskaaautakefalnaapravaslaunaacarkva. Дата доступу: 11.02.2018.
    50
    Апостальскі Экзарх для Беларусі
    і адзначае, што ў 1938 г. там было толькі 3 святараезуіта, 5 братоў і 5 клірыкаў навіцыяту51.
    Улічваючы ліквідацыю часткі парафій савецкай уладай, савецкую антырэлігійную прапаганду і пераслед вернікаў, безумоўна, уніяцкая царква на заходнебеларускіх землях была значна аслаблена. Вядома, што манастыр езуітаў у Альбярціне спыніў сваю дзейнасць пасля ўсталявання савецкай улады52, а будынак уніяцкага храма быў пераўтвораны ў кінатэатр53.
    9 кастрычніка 1939 года галіцкі грэкакаталіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі з мэтай умацавання ўніяцкай царквы і яе далейшай місіі стварыў чатыры ўсходнекаталіцкія Экзархаты, у тым ліку і Экзархат для Беларусі. Ён павінен быў уключаць не толькі беларускія землі, але ж і тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі, разам з тым яго межы не былі дакладна вызначаны54.
    Стварэнне асобнай царкоўнай структуры — Экзархату для Беларусі мела важнае значэнне для далейшага развіцця ўніяцкай царквы на беларускіх землях. Тым самым упарадкоўваўся статус уніяцкіх парафій і адкрывалася перспектыва таго, што ў далейшым яны будуць выведзены з юрысдыкцыі рымакаталіцкіх біскупам і атрымаюць свайго біскупа (тытул экзарха звычайна адпавядаў біскупскаму сану). З’яўленне асобнага экзархату азначала
    51 Свйрйд A. Н. Уннатская церковь в Западной Беларусн. С. 115.
    52 Довідка про діяльнгсть католйків у західнйх областях Украгнй і Білорусі та в Естоніі, 1 лйстопада 1940 року // Мнтрополнт Андрей Шептнцькнй у документах радянськнх органів державноі безпекн (19391944 рр.). К., 2005. С. 208.
    53 Usoszyn J.... S. 15.
    54 Там жа. С. 4950.
    51
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    таксама з’яўленне цэнтру, які мог бы займацца каардынацыяй душпастырскай дзейнасці сярод грэкакатолікаў.
    Мітрапаліт Шаптыцкі, прымаючы рашэнне аб стварэнні экзархатаў, дзейнічаў на падставе паўнамоцтваў былых кіеўскіх уніяцкіх мітрапалітаў, якія ён атрымаў ад Папы Пія X яшчэ ў 1908 г. і згодна якім яго адміністрацыйная ўлада распаўсюджвалася на беларускія землі.
    Часовым кіраўніком Экзархату для Беларусі быў прызначаны біскуп Мікалай Чарнецкі, які з 9 кастрычніка 1939 па 17 верасня 1940 года выконваў абавязкі Апостальскага Экзарха для беларускіх грэкакатолікаў. У 1940 г. замест М. Чарнецкага Апостальскім Экзархам стаў айцец Антон Неманцэвіч55. Прызначэнне Неманцэвіча зацвердзіў Папа XII 22 лістапада 1941 г.56 У сваім пасланні да Шаптыцкага Папа назваў Неманцэвіча «апостальскім экзархам (апостальскім адміністратарам) верных усходняга абраду на Беларусі ad nutum Sanctae Sedis»57. Згодна з рашэннем Святога Пасаду Шэптыцкі быў прызначаны Дэлегатам Апостальскай Сталіцы, якому экзархі павінны былі даваць справаздачу па найважнейшых справах сваёй дзейнасці і атрымліваць ад яго інструкцыі58.
    55 Лйст УГК Екзархів do секретаря Східноі конгрегадгг бвгена Тіссерана про рішення розпочатй унійну працю на терйторіі Радянського Союзу // Ммтрополнт Андрей Шептнцькнй. Церква і церковна едність: документн і матеріалн, 18991944. Т. I. Львів: Свічадо, 1995. С. 357.
    56 Папа Пій XII 22 лйстопада 1941 року потвердйв встановлення чотйрьох екзархатів // Богословія. Т. 44. Рйм, 1980. С. 172.
    57 UsoszynJ.... S. 5253.
    58 Холіа I. Соборн екзархів у Львові 19401941 // Богословія. Т. 44. Рмм. 1980. С. 140; Usoszyn J.... S. 54.
    52
    Апоста/іьскі Экзарх для Беларусі
    Мгтрапаліт Галіцкг Андрэй Шаптыцкі
    Атрыманне падобнай царкоўнай пасады ў тагачасных умовах стварала для яе ўладальніка вялікую небяспеку быць як мінімум зняволеным савецкай уладай. Як пісаў святар Л. Гарошка, «новае становішча а. Антона было спалучана не толькі з вялікімі цяжкасцямі, але вымагала таксама заўсёднай гатоўнасці да найбольшых ахвяраў»™. Напэўна разумеючы, што ў выніку яго арышту Экзархат будзе абезгалоўлены, а такса
    ма з мэтай больш эфектыўнага кіраўніцтва захаваўшыміся ўніяцкімі абшчынамі, А. Неманцэвіч адразу прызначыў дзвух намеснікаў: святароў Л. Гарошку і В. Аношку60.
    Існаванне Экзархата трымалася ў строгай сакрэтнасці і, магчыма, што савецкія ўлады не ведалі пра гэта. У апублікаваных да цяперашняга часу раней сакрэтных дакументах НКУС за перыяд 19391940 гг., якія змяшчаюць агляд рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі, звестак аб стварэнні Экзархату для Беларусі няма, згадваецца толькі пра тое, што А. Шаптыцкі і А, Неманцэвіч праводзяць «органйзацйонную работу» сярод уніятаў. Варта адзначыць, што самога А. Неманцэвіча НКУС ацэньваў даволі высока, як чалавека «смелого, обходйтельного й ловкого»,
    Гарошка Л.... С. 51.
    Там жа.
    55
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    які «много работает — проповедует, обслужйвает несколько прйходов»6'.
    Спробу легалізацыі дзейнасці Беларускага Экзархату Неманцэвіч зрабіў ва ўмовах нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 5 студзеня 1942 г.ён звярнуўся з адпаведнай ініцыятывай у нямецкі Генеральны камісарыят у Мінску. Немцы далі сваю згоду толькі 16 сакавіка 1942 г.62, што, верагодна, сведчыць аб насцярожаным стаўленні з іх боку да беларускіх уніятаў.
    На Вялікдзень 5 красавіка 1942 г. Неманцэвіч як Экзарх звярнуўся з пастырскім пасланнем да ўсяго беларускага народа. Тым самым, факт існавання Экзархату стаў вядомы грамадскасці. 2 траўня 1942 г. была створана Рада Экзархату63, у склад якой увайшлі Л. Гарошка, В. Аношка і I. Гермацюк64.
    Сядзібаю Экзархату стаў Альбярцін, дзе служыў айцец Неманцэвіч. Афіцыйнай мовай Экзархату і мовай казанняў з’яўлялася беларуская мова. Дзейнасць Экзархату адразу сутыкнулася з шэрагам праблем. Папершае, трэба было вырашыць пытанне царкоўнай юрысдыкцыі ўніяцкіх парафій. Справа ў тым, што ў міжваеннай польскай дзяржаве гэтыя парафіі былі падначалены біскупам лацінскага абраду. Такі стан рэчаў вызначаў канкардат, заключаны паміж урадам Польшчы і Святым Пасадам у 1925 г.
    61 Довідка про діяльність католйків у західнйх областях Украгнй
    г Білорусі ma в Естонгг, 1 лйстопада 1940 року // Мнтрополнт Андрей Шептнцькнй у документах радянськнх органів державноі' безпекн (19391944 рр.). К., 2005. С. 209.
    62 Usoszyn J.... S. 65.
    63 Гарошка Л.... С. 52.
    64 Хома I. Соборн екзархів у Львові 19401941. С. 143.
    54
    Апостальскі Экзарх для Беларусі
    Але ў 1939 г. Польшча як дзяржава перастала існаваць, а стварэнне Экзархату прызнаў Ватыкан. А. Неманцэвіч у новых умовах меў намер пераняць уніяцкія парафіі зпад улады лацінскіх біскупаў. Віленскі архцыбіскуп Р. Ялбжыкоўскі, які быў вядомы сваім непрыхільным стаўленнем да беларушчыны, тым не менш, пагадзіўся перадаць усе ўніяцкія парафіі на тэрыторыі яго дыяцэзіі ў юрысдыкцыю Беларускага Экзархату. Аналагічна паступіў і Пінскі біскуп Казімір Букраба. Складаней была сітуацыя з парафіямі, што знаходзіліся на тэрыторыі Паддяшскай дыяцэзіі. Яе ардынарый Генрык Пшаздзецкі памёр ў 1939 г., новага біскупа Ватыкан не прызначыў, таму вырашэнне гэтага пытання было адкладзена.
    Падругое, перад Экзархатам стаяла кадравая праблема: адчуваўся недахоп святароў. Неманцэвіч сам выконваў адміністрацыйную працу. Яму таксама даводзілася часта і шмат ездзіць, што ва ўмовах акупацыі рабіць было цяжка, паколькі немцы абмяжоўвалі перамяшчэнне неваенных асоб. Падчас паездак Неманцэвіч наведваў беларускіх грамадскіх дзеячаў, таксама ён падтрымліваў актыўныя кантакты з беларускімі арганізацыямі ў Слоніме. Як адзначае Л. Гарошка, А. Неманцэвіч знаходзіў шчырую прыхільнасць не толькі з боку каталікоў, але і праваслаўных65.
    Патрэцяе, перад Беларускім Экзархатам стаялі арганізацыйныя пытанні. Л. Гарошка адносіць да іх пытанне стварэння духоўнай кансісторыі, выдання рэлігійнай перыёдыкі, богаслужбовых кніг і інш. Аднак большасць з іх было вырашана адкласці да лепшых часоў.
    Гарошка Л.... С. 52.
    5 5
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    У 19401941 гг. з мэтай вырашэння кананічных і практычных пытанняў, звязаных з дзейнасцю створаных экзархатаў, у Львове адбылося тры саборы Экзархаў, у працы двух з якіх прымаў удзел і А. Неманцэвіч66. У чэрвені 1942 г. Шаптыцкі звярнуўся да Святога Пасаду з просьбай надаць беларускаму экзарху годнасць архімандрыта67.
    Неабходна акцэнтаваць увагу на самаадданай душпастырскай працы айца А. Неманцэвіча у той час. На пачатку вайны ён дапамагаў праваслаўнаму святару ў вёсцы Чапялёва бліз Альбярціна адпраўляць абрад пахавання ў тых месцах, куды той не мог даехаць. Таксама А. Неманцэвіч наведваў лагер савецкіх ваеннапалонных, які знаходзіўся ў ваколіцах Слоніма, прычым нават падчас эпідэміі тыфу, што было смяротна небяспечна. Так, святар Ян Гермацюк, які таксама наведваў лагер савецкіх ваеннапалонных, заразіўся і памёр ад тыфу вясной 1942 г.68.
    У пачатку 1942 г. а. Неманцэвіч заснаваў Апостальства малітвы за Беларусь для святароў. Святары, якія ўключыліся ў гэтую ініцыятыву, павінны былі кожны месяц адпраўляць адно набажэнства за беларускі народ. Пазней магчымасць далучыцца да Апостальства была прадастаўлена парафіянам, якія павінны былі штомесяц прымаць Св. Тайны ў інтэнцыі беларускага народа. Экзарх таксама выношваў план арганізацыі місіі сясцёр скрытак69
    66 Там жа.
    67 Usoszyn J.... S. 16.
    68 Гаек С., архім., Усошын Я., дыякан. Экзарх Антон Неманцэвіч — верны сьведка Евангельля. С. 157.
    69 Такой манаскай супольнасці ў Каталіцкай царкве не існуе. Я. Ўсошын выказаў меркаванне, што ма