• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антон Неманцэвіч Святар і пакутнік Сяргей Верамееў

    Антон Неманцэвіч

    Святар і пакутнік
    Сяргей Верамееў

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 50с.
    Мінск 2023
    10.63 МБ
    гчыма маюцца на ўвазе сёстры Зграмаджэння Місіянерак Найдастойнейшага Сэрца Госпада Ісуса. Гл.: Usoszyn J.... S. 56.
    56
    Апостальскі Экзарх для Беларусі
    у Беларусі, якія займаліся б дзецьмісіротамі, прасіў манашак кожны дзень маліцца за Беларускі Экзархат70.
    Утварэнне уніяцкага Экзархату для Беларусі і актыўная дзейнасць А. Неманцэвіча выклікалі незадаволенасць з боку праваслаўных іерархаў, што пражывалі ў перыяд нямецкай акупацыі ў Заходняй Беларусі (мітрапаліт Панцеляймон Ражноўскі, архімандрыт Філіп Марозаў), а таксама расійскіх арганізацый «Трудовой Союз» і «Братство русской правды», нелегальны цэнтр якіх знаходзіўся ў Слоніме. Паводле сведчання Л. Гарошкі, яны займаліся інтрыгамі і даносамі ў дачыненні да Неманцэвіча, разглядаючы экзархат як вялікую перашкоду для сваёй дзейнасці. Варожа ставіліся да дзейнасці экзарха і некаторыя польскія дзеячы71. Ёсць таксама звесткі аб канфліктах А. Неманцэвіча з праваслаўным іерархам Апанасам Мартасам, які знаходзіўся ў той час у манастыры ў Жыровічах72.
    Незадаволены былі дзейнасцю Неманцэвіча і нацысцкія акупацыйныя ўлады. Яго дзейнасць апынулася ў фокусе ўвагі гестапа. Паводле сведчання Л. Гарошкі, Экзарха неаднаразова папярэджвалі аб тым, каб ён быў асцярожны, бо яго актыўнасць не падабаецца немцам. Але Неманцэвіч імкнуўся яшчэ больш пашырыць дзейнасць па распаўсюджванню ўніі на тэрыторыі Беларусі, дзеля чаго меў намер ехаць у Львоў для сустрэчы з мітрапалітам А. Шаптыцкім і абмеркавання з ім сваіх далейшых крокаў. Акупацыйныя ўлады не дазволілі яму ехаць на цягніку, як ён сам таго хацеў, падаўшы яму машыну з кіроўцам. Магчыма, нацысты хацелі такім спосабам лепш
    70 Гарошка Л.... С. 53.
    71 Там жа. С. 5253.
    72 Usoszyn J.... S. 23.
    57
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    кантраляваць усе кантакты і перамяшчэнні экзарха. Паездка ў Львоў працягвалася два тыдні і дазволіла Неманцэвічу зрабіць выснову, што мітрапаліт А. Шаптыцкі абмежаваны ў сваёй дзейнасці, а немцы настроеныя супраць уніі.
    Арышт і смерць айца Антона Неманцэвіча
    Ноччу 4 ліпеня73 (па іншых дадзеных, у пачатку жніўня 1942 г.)74 айцец А. Неманцэвіч быў арыштаваны гестапа ў Альбярціне. Гестапаўцы не дазволілі яму ўзяць з сабой якіянебудзь рэчы, запэўніваючы, што ён хутка вернецца дадому. Але айцец Антон у Альбярцін так ужо ніколі і не вярнуўся.
    Доўгі час пра яго далейшы лёс мала што было вядома. Каталіцкія іерархі спрабавалі даведацца пра яго якуюнебудзь інфармацыю. У 1943 г. мітрапаліт А. Шаптыцкі афіцыйна і прыватна звяртаўся з гэтым пытаннем да нямецкіх уладаў. У лістападзе 1943 г. ён атрымаў афіцыйны адказ, згодна якому «о. А. Неманцевйч умер от тйфа» ў пачатку 1943 г. Аб лёсе экзарха спрабаваў даведацца і рымакаталіцкі біскуп Генрык Вінкену, які з’яўляўся пасярэднікам паміж нямецкім епіскапатам і нацысцкімі ўладамі. Ён атрымаў інфармацыю, што Неманцэвіч памёр ад тыфу
    Маракоў Л. У.... С. 309.
    74 Гарошка Л. ... С. 53; Я. Усошын выказаў меркаванне, што арышт Неманцэвіча адбыўся ў верасні 1942 г. у Беластоку. Usoszyn J.... S. 21.
    59
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    ў канцы 1942 г, Пры гэтым ніякіх звестак аб канкрэтнай flape смерці і месцы пахавання не паведамлялася75,
    У 2004 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь быў знойдзены дакумент нямецкага акупацыйнага Генеральнага камісарыята Беларусі за подпісам оберштурмбанфюрэра СС Э. Штрауха, адрасаваны гауляйтэру В. Кубэ. Згодна з гэтым дакументам у айца А. Неманцэвіча 30 лістапада 1942 г. быў дыягнаставаны плямісты тыф, пасля чаго яго перавезлі ў Мінск, дзе 6 студзеня 1943 г. ён памёр у шпіталі мінскай турмы СД ад сардэчнай недастатковасці, якая наступіла ў выніку плямістага тыфу. 9 студзеня 1943 г.76 Неманцэвіч быў пахаваны на нямецкіх могілках у Мінску (цяпер гэта сквер на вуліцы Карла Лібкнехта) святаром мясцовай праваслаўнай царквьГ. Дакладнае месца яго пахавання невядома.
    Версію пра захворванне на тыф як прычыну смерці А. Неманцэвіча паставіў пад сумніў ужо яго сучаснік і намеснік святар Л. Гарошка, які адзначаў, што айцец Антоній перахварэў на тыф яшчэ ў дзяцінстве, таму меў імунітэт на гэтую хваробу, і, дарэчы, мог наведваць лагеры ваеннапалонных, дзе было шмат хворых на тыф. Л. Гарошка ўзгадваў наступны выпадак: аднойчы, калі А. Неманцэвіч вяртаўся з лагеру ў манастыр у Альбярціне, на ім заўважылі вош (вош — пераношчык тыфу). Аднак святар са смехам супакойваў прысутных: «Не чапайце гэтай жывёлінкі, гэта ж мне падарылі яе бедныя людзі, выкарміўшы яе сваёй крывёю. Вам яна можа пашкодзіць, а мне нічагусенькі».
    ГарошкаЛ.... С. 5354.
    76 Гаек С., архім., Усошын Я., дыякан.... С. 155.
    77 Маракоў Л. У.... С. 309; Гаек С., архім., Усошын Я., дьшкан.... С. 161.
    40
    Арышт і смерць айца Антона Неманцэвіча
    Л. Гарошка выказаў меркаванне, што насамрэч беларускі Экзарх памёр не ад тыфу, а быў закатаваны ў гестапа78.
    На думку беларускага гісторыка В. Пануцэвіча, айцец Неманцэвіч быў арыштаваны, а затым забіты немцамі ў выніку інтрыг праваслаўнага архіепіскапа Філафея Нарко супраць беларускіх актывістаў, якія выступалі за беларусізацыю праваслаўнай царквы на акупаванай нацыстамі тэрыторыі Беларусі79. Аднак В. Пануцэвіч не прывёў аргументаў у падтрымку сваёй версіі. Ён жа ў адной са сваіх прац выказаў здагадку аб сувязі арышту і смерці А. Неманцэвіча з паездкай экзарха да мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага ў Львоў. На думку В. Пануцэвіча, гэтую паездку нямецкія спецслужбы расцанілі як выкананне Неманцэвічам задання, атрыманага ад групы рымскакаталіцкага святара В. Гадлеўскага, па ўсталяванні таемных кантактаў з украінскім бокам і Ватыканам. Немцы спадзяваліся, што арыштаваўшы Экзарха, яны змогуць атрымаць ад яго больш інфармацыі пра беларускі нацыянальны супраціў80.
    Сучасныя беларускія грэкакаталіцкія даследчыкі лічаць, што прычынай арышту Неманцэвіча была яго душпастырская дзейнасць81. На карысць таго, што арышт Экзарха быў выкліканы негатыўным стаўленнем нацыстаў да ўніі і перспектывы яе пашырэння, можа ускосна сведчыць даклад кіраўніка мінскага СД Эдварда Штраўха на на
    78 Гарошка Л.... С. 54.
    79 Волацгч М. (Вацлаў Пануцэвіч). Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква // Запісы БІНІМ. 2004. Т. 27. С. 191192.
    80 Пануцэеіч В. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі. Дзяржаўны Муж і Правадыр Народу // Беларуская царква (Чыкага). 1965. № 28. Рэжым доступу: http: //pawet.net/library/history/bel_history/panuc/150html/. — Дата доступу: 11.02.2018.
    81 Usoszyn J.... S. 22.
    41
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    радзе гэбіткамісараў і начальнікаў аддзелаў Генеральнага камісарыяту акупацыйнай акругі Беларусь ад 10 красавіка 1943 г., у якім, у прыватнасці, адзначаецца:
    «Без сумніву — царква гэта наш вораг. Натуральна, царква хоча папоўніць тут свае страты, якія яна зазнала ў Еўропе, а асабліва ў Рэйху. Яна мела намер гэта зрабіць праз пранікненне ў праваслаўную царкву, акольным шляхам праз уніяцкую Царкву [...]. Умовы для яе былі спрыяльныя, г рымакаталіцкая Царква прыйшла сюды з вялікай колькасьцю прапаведнікаў г не сустрэла вялікіх цяжкасцяў [...]. Таму аднадушна мы вырашылі спынгць тут гэтую рымакаталіцкую царкву [...]. Паколькі большасць духавенства прыняло бок палякаў, мне удалося іх злавгць і пакончыць з ші»82.
    Беларускія грэкакаталіцкія даследчыкі таксама выказваюць думку, што арышт і смерць Экзарха маглі быць звязаныя з дапамогай габрэям з боку місіі езуітаў Альбярціна83. Гэты аспект патрабуе спецыяльнага вывучэння.
    Такім чынам, дакладна адказаць на пытанне аб прычынах арышту Неманцэвіча і абставінах яго смерці на дадзены момант не ўяўляецца магчымым. Выклікае сумніў, што экзарх на самой справе ўключыўся ў антынацысцкую дзейнасць, улічваючы яго апалітычнасць, пра якую мы пісалі вышэй. Хутчэй, яго арышт быў выкліканы падазрэннем з боку акупантаў у тым, чаго ў сапраўднасці Неманцэвіч не здзяйсняў. Нельга выключаць і магчымасць яго фізічнага забойства нацыстамі. Застаецца спадзявацца, што ў будучым стануць вядомы новыя архіўныя дакументы, якія
    Цыт. па: Гаек С., архім., Усошын Я., дыякан.... С. 160161.
    83 Гаек С., архгм., Усошын Я., дыякан.... С. 158.
    42
    Арышт і смерць айца Антона Неманцэвіча
    дазволяць канчаткова высветліць прычыны арышту ўніяцкага экзарха і абставіны яго смерці.
    У красавіку 2009 г. капсула з зямлёй, узятай на тэрыторыі былых нямецкіх могілак — месцы пахавання Антона Неманцэвіча, была ўрачыста закладзена ў двары ГрэкаКаталіцкага цэнтра Святога і Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ, 6). У цяперашні час у Беларускай ГрэкаКаталіцкай Царкве захоўваецца памяць пра айца Антона Неманцэвіча. Гэта адна з тых асобаў, вакол якіх будуецца канфесійная ідэнтычнасць сучасных вернікаў БГКЦ. Беларускія грэкакатолікі ўздымалі пытанне аб пачатку працэсу беатыфікацыі Неманцэвіча на той падставе, што лічаць яго смерць вынікам пакутніцтва ex aerumnis carceris (знясіленне ў турме)84, аднак пакуль што беатыфікацыйны працэс не быў пачаты.
    Там жа. С. 163.
    45
    ДАДАТАК
    Былыя Нямецкія могілкі ў Мінску, на якіх у студзені 1943 г. быў пахаваны А. Неліанцэвіч. Цяпер сквер імя К. Лібкнехта. (фота 2018 г., зрабіў М. Дайняк)
    46
    47
    Змест
    Уводзіны...............................................5
    Дзяцінства. Маладыя гады...............................7
    Святар. Душпастырская праца...........................12
    Альбярцін.............................................18
    «Да Злучэньня»........................................26
    Апостальскі Экзарх для Беларусі.......................30
    Арышт і смерць айца Антона Неманцэвіча................39
    Дадатак...............................................44
    Навуковае выданне
    Верамееў Сяргей Фёдаравіч
    Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік
    У аўтарскай рэдакцыі
    Фатаграфіг ўзятыя з агульнадаступных крыніц у інтэрнеце
    Адказны за выпуск Я. Андросік Камп’ютэрны дызайн, вёрстка Ю. Глоба Аўтар фота на тытульным лісце А. Крывенка
    Падпісана да друку 14.06.2023. Фармат 60x84 ’/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 2,2. Улік.выд. арк. 1,1.
    Наклад 200 асоб. Замова 1 886 838.
    Выдавец:
    таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альфакніга». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворц