Асобна, разам, праз дэфіс
Слоўнік-даведнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 256с.
Мінск 1994
крыж-накрыж, сам-насам; але: адзін на адзін, вдка на вбка.
3 а ў в а г а. Пішуцца асобна фразеалагічныя адзінствы, якія маюць значэнне прыслоўя і ўтварыліся шляхам паўтарэння той жа асновы з прыназоўнікамі ад, за, пры, к, у, а таксама з прыназоўнікамі з...на, з...у, з парнымі злучнікамі то — то, ці — ці, ні — ні: час ад часу, год ад году, раз за разам, нос к носу, з мінуты на мінуту, з часу на час, з дня на дзень, з году ў год, то там то сям, ні туды ні сюды, ні свет ні зара. ні за што ні пра што. дзень пры дні, вока ў вока, цюцелька ў цюцельку, hoc у нос, раз у раз, след у след, крок у крок, душа ў душу, рука ў руку, нага ў нагу, дзень у дзень, ноч у ноч, а таксама гады ў рады.
в) Спалучэннем двух блізкіх па значэнню слоў: ціха-глуха, паіць-карміць, жыў-быў, жыць-пажываць, крыкнуў-свіснуў, рукі-ногі, шыта-крыта, шыварат-навыварат, бокам-скокам, далей-болей, сёй-той, сёе-тое, сяму-таму, сям-там, сяды-тады, сяк-так.
3 а ў в a г а. Два аДнолькавыя назоўнікі ва ўзмацпяльным значэнні, адзіч з якіх стаіць у назоўным, а другі ў творным склопе, пішуцца асобна: дурань дурнем, пень пнём.
2. Графічныя літарныя скарачэнні складаных прыметнікаў, якія пішуцца разам, для адрознення іх ад скарочана напісаных словазлучэнняў з прыметніка і назоўніка: ст.-р.— старажытнарускі, ст.-сл.— стараславянскі, с.-г.— сельскагаспадарчы; але: с. г.— сельская гаспадарка.
Злучок захоўваецца ў графічных літарных скарачэннях слоў, якія пішуцца праз злучок: с.-д.— сацыялдэмакрат і сацыял-дэмакратычны, к.-г.— кілават-гадзіна, Ж.-ЖРусо — Жан-Жак Русо, П -Ж. Беранжэ — П'ер-Жан Беранжэ.
3. Складаныя словы, першай часткай якіх з’яўлясцца лічэбнік, напісаны лічбамі: 10-літровы, 30-кіламетровы, 24-гадовы, 40-годдзе.
4. Спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і абрэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара алфавіта або лічэбнік, які стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі, напрыклад: К-мезоны (ка-мезоны), а-часціцы (альфа-часціцы), fi-фільтр (бэта-фільтр), у-метад (гама-метад), Ь-функцыя (дэльта-функцыя), ЗІЛ-110,
М-1; калі ж пасля напісанага лічбамі лічэбніка стаіць літара алфавіта, тады паміж лічэбнікам і гэтай літарай злучок неставіцца: 10 6 (клас), 4000 М (аўтапагрузчык з каўшом), ТУ-104 А (марка самалёта), С-100 А (марка трактара).
II. Назоўнікі
§ 94. Пішуцца разам:
1. Складаныя назоўнікі, утвораныя з дапамогай злучальных галосных, а такса.ма ўсе ўтварэнні з аэра-, авія-, аўта-, вела-, мота-, кіна-, фота-, хрома-, хлор-, стэрэа-, метэа-, электра-, гідра-, агра-, зоа-, бія-, грос-, гоф-, мікра-, макра-, неа-, напрыклад: земляробства, вадасховішча, конесаўгас, торфакампост, аэрафлот, авіябаза, аўтапарк, велагонкі, мотаспорт, кіначасопіс, фотавыстаўка, храмасфера, хларапласт, стэрэакіно, метэастанцыя, электразварка, гідратурбіна, аграбіялогія, заатэхнік, біястанцыя, гросмайстар, гофмаршал, мікраклімат, макрарэльеф, неадарвінізм.
2. Назвы гарадоў, у якіх другой часткай з’яўляецца -град, -гарад, напрыклад: Ленінград, Кіраваград, Белгарад, Слаўгарад.
3. Складаныя назоўнікі з дзеяслоўнай першай часткай на -і, -ы, напрыклад: пакаціполе, дзяржыдрэва, Пілінога.
§ 95. Пішуцца праз злучок:
1. Назоўнікі, якія складаюцца з двух самастойных назоўнікаў, але не звязаных паміж сабою злучальнай галоснай, і маюць значэнне аднаго слова, напрыклад:
а) генерал-лейтэнант, прэм’ер-міністр, жар-птушка, сон-трава, мюль-машына (пры скланенні змяняецца толькі другі назоўнік);
б) хата-чытальня, самалёт-знішчальнік, рабочыспецыяліст, Масква-рака, вагон-рэстаран, баба-яга (пры скланенні змяняюцца абодва назоўнікі).
2. Састаўныя назвы палітычных партый і напрамкаў, а таксама іх прыхільнікаў, напрыклад: сацыялдэмакратыя, анарха-сіндыкалізм, нацыянал-ліберал.
3. Складаныя адзінкі вымярэння, напрыклад: кілават-гадзіна, тона-кіламетр, чалавека-дзень; але: працадзень.
4. Іншамоўныя назвы прамежных кірункаў свету: норд-ост, норд-вест, зюйд-ост, зюйд-вест.
5. Злучэнні слоў, якія маюць значэнне назоўнікаў, калі ў склад такіх злучэнняў уваходзіць прыназоўнік, напрыклад: Растоў-на-Доне, Камсамольск-на-Амуры, Камень-на-Обі, Франкфурт-на-Майне.
6. Састаўныя прозвішчы і імёны, утвораныя з двух асабовых найменняў, напрыклад: Бялыніцкі-Біруля, Мамін-Сібірак, Бонч-Бруевіч, Дунін-Марцінкевіч, Жалі.о-Кюры, Жан-Жак Русо, П'ер-Жан Беранжэ, Джордж-Гордан Байран.
7. Іншамоўныя састаўныя прозвішчы з першай часткай Мак-, Сан-, Сен-, Сент-, напрыклад: Мак-Магон, Сан-Мартын, Сен-Санс, Сент-Бёў.
Падобнае напісанне маюць цюркскія, арабскія і іншыя ўласныя імёны людзей з пачатковай або канцавой часткай хан, шах, паша, бей, задэ, аглы, кызы і інш., напрыклад: Чынгіз-хан, Надзір-шах, Асман-паша, Ізмаіл-бей, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Зейнал-кызы, ШахФазіль.
3 а ў в a г a 1 Састаўныя імёны з першай часткай дон-, ванпішуцца праз злучок толькі ў тых выпадках, калі другая, асноўная частка імя ў беларускай мове асобна не ўжываецца, напрыклад: ДонЖуан, Дон-Кіхот, Ван-Дэйк. Кле калі слова дон ужываецца ў значэнні «пан», яно пішацца асобна напрыклад: дон Базіліо, дон Гомес, дон Педра.
3 а ў в a г a 2. Артыклі і часціцы, якія ўваходзяць у склад іншамоўных прозвішчаў, як правіла, пішуцца асобна, напрыклад: Барк.лай дэ Толі, Бадуэн дэ Куртэнэ, Леанарда да Вінчы, Ван дэр Мейлен, фон дэр Гольц, ле Шапелье, фон Бісмарк, ла Мот
Некаторыя іншамоўныя прозвішчы з артыклямі пішуцца ў адно слова, напрыклад: Дэліль, Дэкарт, Лагарп, Лафантэн.
Заўвага 3. Кітайскія імёны (яны стаяць пасля прозвішчаў) пішуцца праз злучок, калі складаюцца з дзвюх частак: Мао Цзэ-дун, Чжоў Энь-лай, Го Мо-жо, Люй Шу-сян.
8. Геаграфічныя назвы, якія складаюцца:
а) з двух назоўнікаў, напрыклад: Арэхава-Зуева, К.амянец-Падольск, Буда-Кашалёва, Сэрца-Дамень, Цецюхэ-Прыстань, Пераяслаў-Хмяльніцкі;
б) з назоўніка і прыметніка, напрыклад: МагілёўПадольскі, Гусь-Хрустальны;
в) са злучэння артыкля ці часціцы са знамянальнай часцінай мовы, напрыклад: Ла-Валета, Ле-Крэза, ДэКастры.
3 а ў в а г а. Асобна пішуцца геаграфічныя назвы, якія складаюцца:
а) з прыметніка і назоўніка, напрыклад: Белая Царква, Вышні Валачок, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок;
б) з лічэбніка і назоўніка, напрыклад: Сем Братоў, Дзее Хаты;
в) з імя і прозвішча, імя і імя па бацьку, напрыклад: пасёлак Леў Талстой, станцыя Ерафей Паўлавіч.
9. Назвы населеных пунктаў, у склад якіх у якасці першай часткі ўваходзяць усць-, верх-, а таксама некаторыя назвы населеных пунктаў з першай часткай нова-, стара-, верхне-, ніжне-, сольі пад., напрыклад: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Нова-Барысаў, СтараВіленская (вуліца), Верхне-Рэйнская нізіна, НіжнеКалымск, Соль-Ілецк; але: Новасібірск, Старабельск, Верхнекалымск, Ніжняудзінск, Сольвычагодск.
10. Састаўныя геаграфічныя назвы, утвораныя з назваў частак дадзенага геаграфічнага аб’екта, напрыклад: Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія; але: Чэхаславакія.
11. Іншамоўныя словазлучэнні, якія з’яўляюцца ўласнымі імёнамі, назвамі нежывых прадметаў, напрыклад: Па-дэ-К.але, Булонь-сюр-Мэр, Бет-Пак-Дала, Алма-Ата, Кзыл-Арда, Куэнь-Дунь, Буэнас-Айрэс.
3 а ў в а г а. Гэта правіла не распаўсюджваецца на іншамоўныя назвы літаратурных твораў, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і пад., якія часцей за ўсё пішуцца асобна, напрыклад: «Стандард Ойл», «Нью-Йорк. таймс»; але: «Ан-Шааб», «Эль-Гумхурыя».
12. Частка паўз уласнымі назвамі, напрыклад: паўМасквы, паў-Беларусі.
Заўвага. 3 іншымі назоўнікамі паўпішацца разам, напрыклад: паўметра, паўгода, паўяблыка, паўакна, паўкруг.
13. Словы, першай састаўной часткай якіх з’яўляюцца іншамоўныя элементы обер-, унтэр-, лейб-, штаб-, віцэ-, экс-, напрыклад: обер-майстар, унтэр-афіцэр, лейб-медык, штаб-кватэра, віцэ-прэзідэнт, экс-чэмпіён,
а таксама контр-адмірал, дзе контрне ў значэнні «проці».
14. Назоўнікі з аднаслоўным прыдаткам, напрыклад: хлапчук-гарэза, конь-скакун, дзед-мароз.
Заўвага 1. Пры адваротпым становішчы назоўніка і аднаслоўнага прыдатка злучок не пішацца, напрыклад: красуня дзяўчына.
Заўвага 2. Калі назоўнік мае свой злучок, то паміж гэтым састаўным назоўнікам і прыдаткам злучок не пішацца, напрыклад: сацыял-дэмакраты меншавікі.
Заўвага 3. Злучок не пішацца таксама:
а) у злучэнні агульнага назоўніка з уласнай назвай, напрыклад: горад Мінск, рака Свіслач;
б) у злучэннях назоўнікаў, з якіх першы азначае родавае паняцце, а другі відавое, напрыклад: расліна чабор, кветка настурцыя;
в) пасля слоў грамадзянін, таварыш, пан і г. д. у злучэнні з назоўнікам, напрыклад: грамадзянін суддзя, таварыш дырэктар, пан пасол.
15. Графічныя скарачэнні назоўнікаў, якія складаюцца з пачатку і канца слова, напрыклад: б-ка (бібліятэка),т-ва (таварыства), а-вы (астравы), д-р (доктар).
16. Злучок пішацца пасля першай часткі складанага назоўніка пры злучэнні двух складаных назоўнікаў з аднолькавай другой часткай, калі ў першым з назоўнікаў гэта агульная частка не даецца, напрыклад: шарыкаі ролікападшыпнікі (замест шарыкападшыпнікі і ролікападшыпнікі), пара-, электраі цеплавозы (замест паравозы, электравозы і цеплавозы).
III. Прыметнікі
§ 96. Пішуцца разам складаныя прыметнікі:
1. Утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца ў адно слова, напрыклад: водаправодны (водаправод), новасібірскі (Новасібірск).
2. Утвораныя са злучэння слоў, падпарадкаваных адно другому, напрыклад: народнагаспадарчы (народная гаспадарка), агульнанародны. (агульны для народа), чарнаморскі (Чорнае мора), правабярэжны (правы бераг).
Сюды ж адносяцца і прыметнікі, што абазначаюць
адзінае паняцце і ўтвораны з прыслоўя і прыметніка, напрыклад: глыбокапаважаны, вечназялёны, доўгатрывалы.
3 а ў в а г а. Складаныя прыметнікі, у састаў якіх уваходзяць прыслоўі, не трэба блытаць са словазлучэннямі, якія складаюцца з прыслоўяў і прыметнікаў, напрыклад: дыяметральна процілеглы, яскрава вызначаны, чыста беларускі.
3. Словы, якія ўжываюцца ў якасці тэрмінаў і ўтвораны з дзвюх або трох асноў, напрыклад: старажытнаверхненямецкая (мова), паравозавагонарамонтны (завод), індаеўрапейская (мова).
§ 97. Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі:
1. Утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія маюць злучок, напрыклад: дызель-маторны (дызель-матор), сацыял-дэмакратычны (сацыял-дэмакрат), буда-кашалёўскі (Буда-К.ашалёва), іль-дэ-франскі (Іль-дэФранс); але: маскварэцкі..