• Часопісы
  • Асобна, разам, праз дэфіс Слоўнік-даведнік

    Асобна, разам, праз дэфіс

    Слоўнік-даведнік

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 256с.
    Мінск 1994
    71.34 МБ
    2.	Утвораныя ад імён і прозвішчаў, напрыклад: леўталстоўскі, рамэн-раланаўскі.
    3 а ў в а г а. Прыметнікі, утвораныя ад уласных імён са злучком, пры наяўнасці прыстаўкі пішуцца без злучка, у адно слова, напрыклад: прыамудар’інскі, заісыккульскі.
    3.	Утвораныя з дзвюх ці больш асноў і якія абазначаюць:
    а)	раўнапраўныя паняцці, напрыклад: партыйнакамсамольскі, рабоча-сялянскі, руска-беларускі;
    б)	якасць з дадатковым адценнем, напрыклад: горка-салёны;
    в)	адценні колераў, напрыклад: чырвона-малінавы, блакітна-сіні, шэра-карычневы, малочна-белы.
    4.	Якія ўваходзяць у састаў геаграфічных назваў і пачынаюцца з усходне-, заходне-, паўднёва-, паўночна-, напрыклад: Паўночна-Казахстанская вобласць, Паўднёва-Афрыканскі Саюз.
    3	а ў в а г а. Усе астатнія прыметнікі, якія ўтвораны з дзвюх ці больш асноў і не падыходзяць ні пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрыклад: палітыка-масавы, літаратурна-мастацкі, народна-дэмакратычны.
    IV.	Лічэбнікі
    § 98.	Пішуцца праз злучок:
    1.	Складаныя парадкавыя лічэбнікі на -тысячны, -мільённы, -мільярдны і г. д., калі першая іх частка напісана лічбамі: 600-мільённы, 8' / ^-тысячны.
    2.	Парадкавыя лічэбнікі, калі яны напісаны лічбамі з граматычным канчаткам: 1-га, 15-ы, 154-га, 17-я, 21-й.
    3.	Лічэбнікі, якія абазначаюць прыблізнасць, незалежна ад таго, напісаны яны лічбамі ці літарамі; 2-3 аркушы, праз 3-4 дні, хлопчык васьмі-дзевяці год, прайшоў год-другі (у сэнсе першы-другі), праз 2025 год.
    3 а ў в а г а. Пры абазначэнні прыблізнасці паміж састаўным колькаснымі лічэбнікамі замест злучка можа ўжывацца працяжнік: праз трыццаць пяць — трыццаць сем год.
    § 99.	Пішуцца разам ва ўсіх склонах:
    1.	Колькасныя лічэбнікі, апошнім элементам якіх з’яўляецца -дзесят, -сце, -ста, -сот: пяцьдзесят, пяццюдзесяццю, шэсцьдзесят, дзвесце,'двухсот, трохсот, восемсот, васьмісот, васьмюстамі; але: дзве тысячы, пяць мільёнаў, тры мільярды, чатыры септыльёны і г. д.
    2.	Парадкавыя лічэбнікі, апошнім элементам якіх з’яўляецца -дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны і г. д., калі першая частка іх напісана літарамі: пяцідзесяты, трохсоты, дзевяцітысячны, дваццаціпяцітысячны, ставасьмідзесяціпяцімільённы; але: трыццаць чацвёрты, тысяча восемсот семнаццаты, тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят сёмы.
    3	а ў в а г а. Першую састаўную частку складаных парадкавых лічэбнікаў, у састаў якіх уваходзяць дробныя абазначэнні «з паловай», «з чвэрткай» і пад., лепш за ўсё пісаць лічбамі, напрыклад: 12' /2-мільённае насельніцтва
    N. Прыслоўі
    § 100.	Пішуцца разам:
    1.	Прыслоўі, утвораныя шляхам злучэння прыназоўнікаў з прыслоўямі: напотым, назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намала, намнога, наколькі, на-
    столькі, нааімат, напаверх, насупраць, напоперак, удвайне, утройчы, заўчора, залетась, задарам (задарма), паслязаўтра, замала, замнога, задоўга і пад.
    Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў з нязменнымі словамі, якія ўжываюцца ў дадзеных выпадках у значэнні назоўнікаў і з прыназоўнікамі пішуцца асобна: падняць на ўра, адкласці на паслязаўтра, рабіць за дзякуй, да заўтра, бралася на відно; ад цямна, ад відна, ад рана, ад малку, з цямна, да відна, да цямна.
    2.	Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі зборных і колькасных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, усемярых, удвух, удзвюх, утрох, учатырох і г. д.; надвае, натрае; але: у адно, а таксама па двое, па трое і пад.
    3.	Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёк, звысоку, зрэдку, спярша, справа, злева, зноў, сослепу, змоладу, змалку, злёгку, бязмала, поблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна і пад., а таксама заадно.
    4.	Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі поўных прыметнікаў і займеннікаў: насмелую, уйічыльную, урассыпную, упустую, збольшага, здаўных, нашто, нізашто, потым, надта, зусім, ваўсю, затым.
    3 а ў в a г a 1. Неабходна адрозніваць прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым, напрыклад: нашто ты гэта робіш? (нашто ў сэнсе «з якой мэтай») — ён не ведаў, на што пакласці свае рэчы; нізашто не скажу (нізашто ў сэнсе «ні пры якіх умовах», «ні ў якім разе») — працаваў ні за што цэлы дзень (ні за што — «дарэмна»); зусім здаровы — з усім калектывам; падумай, а затым скажайі — ён стаяў за тым дубам.
    Заўвага 2. Пішуцца асобна прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўніка у і склонавай формы поўнага прыметніка, які пачынаецца з галоснай (акрамя о і у): у адкрытую.
    Аб прыслоўях, якія пачынаюцца з паі пішуцца праз злучок, гл. § 102.
    5.	Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў.
    Да такіх прыслоўяў адносяцца:
    а)	словы з рознымі прыслоўнымі значэннямі, што маюць у сваім саставе такія іменныя формы, якія ў сучаснай літаратурнай мове не ўжываюцца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж (ад старой формы він. скл.), запанібрата, знячэўку, знянацку, наапашкі, навобмацак, наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, нарасхват, нараспеў, нарасхліст, насторч, насцеж, наўздагад, наўздагон, наўздзіў, наўзрыд, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўдагад, неўзабаве, неўпапад, неўспадзеў, няўцям, паасобку, поблізу, спакон, уваччу, угрунь, удаўжкі (удоўж), удубальт, уплаў, упокат, употай, упярэмежку, упярэмешку, усутыч і пад.;
    б)	словы з рознымі прыслоўнымі значэннямі, калі паміж прыназоўнікам (прыстаўкай) і назоўнікам, з якіх утварылася прыслоўе, не можа быць без змены сэнсу ўстаўлена азначэнне (прыметнік, займеннік, лічэбнік) або да назоўніка не можа быць пастаўлена склонавае пытанне: апаўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну, напалову, напераменку, напракат, напралом, напрыклад, насілу, насмерць (стаяць; але: не на жыццё, а на смерць), насустрэчу, наўдачу, павек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, паняволі, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб, улад, улёт, упершыню, уранні, уразброд, усур’ёз і пад.;
    в)	словы з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім саставе назоўнікі верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, даль, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ранак і некаторыя іншыя, нягледзячы на магчымасць пастаноўкі перад некаторымі з іх азначэння: даверху, зверху, наверх, уверх, уверсе; данізу, знізу (але: з верху да нізу, з нізу да верху), наніз, уніз, унізе; наперад, наперадзе, паперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад, узадзе; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угару, угары; увысь; удаль; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, зразу, ураз; уночы, поначы; звечара (але: з вечара да ранку)-, надвечар, падвечар, увечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара), уранку; скраю. Аднак пры наяўнасці паясняльных слоў
    да адпаведных назоўнікаў указаныя словы пішуцца асобна: на верх гары, на ніз шахты, у высь завоблачную, у даль мора, на векі вечныя, у пачатку дарогі, з пачатку года.
    6. Прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штотыдня, штогод (штогоду), штоночы і пад.
    §	101. He ўсякае спалучэнне назоўніка з прыназоўнікам, якое з’яўляецца акалічнасцю і па значэнню блізкае да прыслоўя, пішацца разам.
    1.	Пішуцца асобна блізкія па значэнню да прыслоўяў спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікамі:
    а)	калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна ўставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што...), да астатку (да самага астатку);
    б)	калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў, пералічаных у п. 5, «в» § 100): пад пахі, пад паху, пад пахамі; па часе, da часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; на карачкі, на карачках; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, за граніцу, з-за граніуы.
    2.	Асобна пішуцца таксама:
    а)	наступныя блізкія па значэнню да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:
    без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без толку, без канца; але: бясконца;
    да: да зарэзу, да адвалу, да ўпаду, да смерці;
    на: на бягу, на ляту, на хаду, на скаку, на відавоку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;
    з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі;
    б)	спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смаку, не да твару, ні на ёту, ні за грош, не да спеху;
    в)	назоўнікі ў месным склоне мн. ліку з прыназоўнікамі у і на, якія маюць значэнне месцазнаходжання, часу, стану (фізічнага і душэўнага): у галавах, у нагах, у вяках;
    г)	спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай (акрамя о і у), з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку і пад.;
    д)	выразы ўсё роўна, усё адно, як бачыш, як. след і пад.; але: якраз.
    3	а ў в a г a I. Калі сустрэнуцца цяжкасці пры напісанні прыслоўяў, утвораных шляхам спалучэння прыназоўнікаў з назоўнікамі, трэба звяртацца да арфаграфічнага слоўніка.
    Заўвага 2. Ад прыслоўяў, што пішуцца разам, неабходна адрозніваць аднолькавыя па вымаўленню спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікамі, якія пішуцца асобна: на вылет самалёта, на паказ кінафільма, на пракат чорных металаў, ставіць нагу ў след прайшоўшага, спаслацца на прыклад, разлічваць на сілу і пад.
    §	102. Пішуцца праз злучок словы па-першае, падругое, па-трэцяе і г. д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з паі канчаюцца на -ку, -і (-ы), -аму (-яму), -ому (-ему, -йму): па-гаспадарску, па-ленінску, па-руску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-воўчы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-старому, па-свойму і пад.
    3	а ў в а г а. Прыслоўі, якія ўтварыліся з прыназоўніка паі кароткай формы прыметніка, пішуцца разам (гл. § 100, п. 3).