Асобна, разам, праз дэфіс
Слоўнік-даведнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 256с.
Мінск 1994
§ 103. У прыслоўях з прыстаўкай па-, утвораных ад складаных прыметнікаў, якія пішуцца праз злучок, злучок ставіцца толькі пасля па-: па-сацыялдэмакратычнаму.
3 а ў в а г а. Пішацца праз злучок прыслоўе на-гара (тэхнічны тэрмін).
VI. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі
§ 104. Пішуцца разам:
1. Наступныя прыназоўнікі, якія ўтварыліся шляхам зліцця прыназоўнікаў з назоўнікамі: замест, наконт, накшталт, звыш.
2. Прыназоўнікі, якія ўжываюцца і ў якасці прыслоўяў, утвораных шляхам зліцця прыназоўнікаў з назоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор, насустрэчу
(насустрач), ynepad, уперадзе, услед (глядзець услед цягніку; параўн. у Купалы: густа сцелюцца ўслед снапочкі).
3. Злучнікі, якія ўтварыліся шляхам зліцця прыназоўнікаў з займеннікамі ці словамі колькі, столькі, затое, прычым, прытым, паколькі, пастолькі, у адрозненне ад спалучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальна-колькаснымі словамі: паволі, затое грунтоўна; але: яму вынеслі падзяку за тое, што ён добра працаваў; ён згадзіўся прыйсці, паколькі няёмка было адмовіцца; але: на лесапільню прыходзіла па столькі чалавек, па колькі патрабавалася.
4. Злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб.
3 а ў в а г а. Пішуцца асобна састаўныя злучнікі таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, ці бо, то бо, а таксама словазлучэнні, якія ўжываюцца ў функныі пабочных слоў: можа быць, так сказаць, такім чынам і пад.
5. Злучнік ды са злучнікам і (пераважна ў далучальным значэнні), утвараючы складаны злучнік дый: кінуў, рынуў дый пайшоў.
3 а ў в а г а. Складаны злучнік дый, які ўжываецца псраважна для выражэння нечаканасці, неабходна адрозніваць ад састаўнога злучніка ды і: Мы бачылі, што скончыць пачатую справу яму было ўжо не пад сілу, ды і сам ён гэта нарэшце добра зразумеў.
6. Займеннікі і прыслоўі:
а) з часціцамі -сь, -ся, -сьці: чымся, дзесь, хтось, кудысьці, якісьці, якомусьці;
б) з часціцай а-: аніхто, анідзе, акіяк; з часціцай аразам пішацца і адмоўе ні: ані.
§ 105. Пішуцца праз злучок:
1. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, па-над, з-па-над, па-за.
2. Складаныя выклічнікі, падзыўныя і гукапераймальныя словы: о-го-го, ой-ой-ой, о-ё-ёй, а-я-яй, дзюдзю-дзю, ха-ха-ха, дзын-дзын-дзын, ку-ку, трах-тарарах! і пад.
3. Словы з часціцамі абы-, -небудзь, -колечы, -то: абы-хто, абы-што, абы-як, абы-які, абы-дзе, абы-адкуль, хто-небудзь, дзе-небудзь, куды-небудзь, як-колечы, ён-то, сказаць-то сказаў.
3 а ў в a r a 1. Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішуцца асобна (праз тры словы): абы ў каго, абы да каго, абы з чым. Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішацца праз тры словы: абы з якімі або праз два: з абы-якімі. Словы, вытворныя ад прыслоўя абы-як, з часціцай абы пішуцца разам: абыякавы, абыякава, неабыякава, абыякавасць, абыякаваты, абыякавата і пад.
Заўвага 2. Часціца -такі пішацца праз злучок у саставс слоў усё-такі і так-такі, а таксама ў тых выпадках, калі яна стаіць пасля дзеяслова: Прыйшоў-такі сёння. Ва ўсіх астатніх выпадках часціца такі пішацца асобна: Ен такі думае прыйсці. Ен усё ж такі думае прыйсці.
§ 106. Пішуцца асобна:
1. Часціцы бы (б), жа (ж); прыйшоу бы, прыйшла б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж. Выключэнне складаюць выпадкі, калі гэтыя часціцы ўваходзяць у склад цэлых слоў, напрыклад: нібы, каб (гл. § 104, п. 4).
2. Усе астатнія часціцы, уключаючы такія, як от, моў, маўляў і інш., а таксама што ў такіх спалучэннях, як пакуль што, амаль йіто, толькі што, сама што, хіба што і пад. (гл. § 104, заўвага да п. 4).
VII. Правапіс не і ні
§ 107. He пішацца разам:
1. Ва ўсіх выпадках, калі без адмоўнай часціцы не слова не ўжываецца, напрыклад: непагадзь, невук, невуцтва, непаседа, непраціўленства, нявестка, нядзеля, нястача, нядоімка, недахоп, недаўлік., недалетак, ненавісны, нездаровіцца, ненавідзець, непакоіць, няволіць, няможацца, неадольны, незлічоны, непамерны, нечуваны, нябось, неўзабаве, неабходна, неабсяжна.
2. 3 назоўнікамі, калі адмоўе надае слову новае, процілеглае значэнне, напрыклад: няпраўда, непрыяцель, няшчасце.
3. 3 назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову, якое не мае гэтай часціцы, значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: нятэрмін, неспецыяліст, нелінгвіст, немарксіст і пад., напрыклад: розніца паміж тэрмінамі і нятэрмінамі, кніга прызначана ў асноўным для неспе-
цыялістаў, нелінгвісту гэтыя тэрміны могуць быць незнаёмы.
4. 3 прыметнікамі і адпрыметнікавымі прыслоўямі на -о (-а) і -е, калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а для выражэння новага, процілеглага паняцця: неабгрунтаваны (г. зн. беспадстаўны), невысокі (г. зн. нізкі), нешырокі (г. зн. вузкі), недалёкі (г. зн. блізкі), неспак.ойны (г. зн. хвалюецца), невялікі (г. зн. малы), нелегальна (г. зн. падпольна, скрыта), нямнога (г. зн. мала), нялішне (г. зн. якраз у меру, дастаткова) і пад., а таксама няйначай (г. зн. абавязкова).
5. 3 дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасуйіаныя (балоты), нержавеючая (сталь), незасеянае (поле), нечаканы (прыход), неспрыяючае (надвор’е); але: не засеянае вясною поле, не асушаныя да гэтага часу балоты, не спрыяючае для ўборкі ўраджаю надвор’е.
3 а ў в а г а. Пры наяўнасці паясняльных слоў, якія абазначаюць ступень якасці, не з дзеепрыметнікамі пішацца разам (у такіх выпадках дзеепрыметнікі з не блізкія да прыметнікаў): выключна неабдуманы ўчынак, зусім незнаёмы чалавек; але: зусім не знаёмы нікому з прысутных чалавек (не пішацца асобна таму, што пры дзеепрыметніку ёсць паясняльныя словы нікому з прысутных).
6. 3 займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і займеннікам няма прыназоўніка: нёхта, нёшта, нёкага, нёчага, нёйкі, a таксама некатдры; але: нё к каму, нё к чаму, нё з кім, нё за шта, нё ў кага.
3 займеннікавымі прыслоўямі, калі на часціцу не падае націск: нёадкуль, нёкалі, нёкалькі, нёкуды, нёдзе, нёяк.
7. У прыслоўях нехаця, нельга; у выконваючым функцыю прыназоўніка спалучэнні нягледзячы на; у часціцах няўжо, няхай, -небудзь.
3 а ў в а г а. Напісанне прыслоўяў і выконваючых функцыю прыслоўяў канструкцый, у склад якіх уваходзяць адмоўе, прыназоўнік і назоўнік ці прыметнік (няўцям, неўзабаве, незадоўга, непадалёку. не пад сілу, не ў меру), вызначаецца правіламі, выкладзенымі ў § 100, п. 5 і § 101.
8. У дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым патрэбна), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць), недаважваць (адважваць менш, чым патрабуецца),недаглядзець (недастаткова, дрэнна глядзець), недавыканаць (выканаць менш патрэбнай нормы), недамерваць (адмерваць менш, чым трэба).
3 а ў в а г а. Ад дзеясловаў з прыстаўкай недатрэба адрозніваць дзеясловы з прыстаўкай да-, якія маюць перад сабой адмоўе не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не дапісаць пісьмо, не дачытаць апавяданне, не даехаць дадому, не даглядзець фільм.
§ 108. He пішацца асобна:
1. Пры дзеясловах, у тым ліку і пры дзеепрыслоўных формах: не бачыў, не ведаў, не глядзець, не пішучы, не здаўшы, не перапрацаваўшы, не зважаючы, не гледзячы.
3 а ў в а г а. Аб напісанні разам нягледзячы і дзеясловаў з прыстаўкай недагл. § 107, п. 7 і 8.
2. Пры дзеепрыметніках:
а) у кароткай форме: апавяданне не прачытана, жыта не звезена, стол не накрыт;
б) у поўнай форме, калі пры дзеепрыметніку ёсць паясняльныя словы (гл. § 107, п. 5), а таксама тады, калі пры дзеепрыметніку ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: На стале ляжала не скончанае, а толькі пачатае пісьмо.
3. Пры назоўніках, прыметніках і прыслоўях, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не п.рыяцель, а вораг; не іначай, а толькі так; ляцеў ён не доўга і не коратка; прынясу, але не сёння.
3 а ў в а г а. Неабходна звярнуць увагу на некаторыя выпадкі напісання асобна часціцы не. Часціца не пішацца асобна: а) калі пры прыметніку, дзеепрыметніку ці прыслоўі ў якасці паясняльнага слова стаіць займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому (ні для каго) не цік.авы даклад, ніколі не востраная піла; б) калі не ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, нічуць не, ніколькі не і пад., якія стаяць перад назоўнікам, прыметнікам ці прыслоўем: далёка не мілагучны голас, нічуць не горшы ўраджай, ніколькі не менш сабралі з поля.
4. Пры займенніках і займеннікавых прыслоўях, калі на часціцу не націск не падае: не я, не такі, не там, не інакш.
3 а ў в а г а. Філасофскі тэрмін не-я пішацца праз злучок.
5. Пры ўзмацняльных прыслоўях, а таксама пры прыназоўніках і злучніках: не вельмі, не зусім, не ад..., не ў..., н.е то...не то.
Асобна пішацца выраз не раз: He раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес.
6. Пры нязменных словах, якія не ўтвораны ад прыметнікаў і выступаюць у сказе ў якасці выказніка: не трэба, не варта, не супраць, не шкада; але: нельга.
7. Пры ўсіх словах, якія пішуцца праз злучок: не літаратурна-мастацкія часопісы, зроблена не па-мойму.
§ 109. He пішацца разам:
1. У займенніках, калі часціца не не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго; але: ні ў кдга, ні з якім, ні да чбга і пад.
2. У прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, нізашто, ніколькі, нічуць, нізвання, а таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніякавы, ніякава, ніякаваты, ніякавата, ніякавасць і інш.
3. У злучніках і часціцах нібы, нібыта.
§ 1 10. Ва ўсіх астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.
Аб ужыванні часціцы ні гл. § 53, п. 2.
3 а ў в а г а. Неабходна адрозніваць звароты не хто іншы, як..., не што іншае, як... ад зваротаў ніхто іншы не..., нішто іншае не..., напрыклад: прыйшоў не хто іншы, як наш знаёмы; але: ніхто іншы не мог так зрабіць; гэта было не што іншае, як трывога; але: нішто іншае мяне не магло так спалохаць.
§ 111. Словы з адмоўем няма пішуцца асобна: няма дажджу, няму каго, няма нічога, няма куды, няма дзе; але: немаведама: немаведама хто, немаведама калі.
Даведачнае выданне
ПРЫГОДЗІЧ Мікалай Рыгоравіч АСОБНА, РАЗАМ, ПРАЗ ДЭФІС Слоўнік-даведнік