• Газеты, часопісы і г.д.
  • Астраномія

    Астраномія


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 224с.
    Мінск 2003
    17.77 МБ
    У старажытным марсіянскім ка-мені, які ўпаў на Зямлю, былі выяў-лены арганічныя малекулы, нека-торыя мінеральныя асаблівасці біялагічнай актыўнасці і нешта па-добнае на мікраскапічныя бактэрыі. Аднак амерыканскія вучоныя асця-рожна дапускалі, што знойдзеныя доказы могуць сведчыць пра мінулае жыццё на Марсе, і заклікалі вучо-ных усяго свету далучыцца да дасле-даванняў.
    Узрост гэтага невялікага ме-тэарыта бульбападобнай формы прыблізна 4,5 млрд гадоў — у той час Марс толькі сфарміраваўся (рыс. 31.3). Даследчыкі лічаць, што планета 3,6—4 млрд гадоў таму была больш цёплая і «вадзяная». Пры-блізна 16 млн гадоў таму нейкае
    195
    касмічнае цела (вялізная камета ці астэроід) урэзалася ў Марс і вы-кінула камяні з паверхневага слоя ў космас. Мільёны гадоў яны ля-талі ў міжпланетнай прасторы, пакуль некаторыя з іх не ўпалі на Зямлю.
    Метэарыт, абазначаны ALH 84001, быў знойдзены ў 1984 г. у Антарктыдзе штогадовай экспедыцыяй, якая займаецца пошукамі метэарытаў. Зрабіць гэта адкрыццё дазволіла выкарыстанне найноў-шых тэхналагічных дасягненняў. Экспедыцыйная група карыстала-ся электронным мікраскопам з высокім распазнаваннем і лазерным мас-спектрометрам. Два гады сотні вучоных усімі даступнымі мета-дамі і сродкамі даследавалі часткі марсіянскага каменя. Але абса-лютна неабвержных доказаў таго, што ён утрымлівае сведчанні якіх-небудзь формаў жыцця, знойдзена не было.
    У той час як пошукі жыцця на Марсе зайшлі ў тупік, касміч-ны апарат «Галілео», які вывучаў Юпітэр, перадаў паведамленне пра тое, што на адным з вялікіх спадарожнікаў планеты — Еўро-пе — выяўлены акіян цёплай вады, які знаходзіцца пад ледзяным
    я
    8
    панцырам.
    Паверхня Еўропы пакрыта маладым вадзяным лёдам, ушпіля-ным расколінамі (рыс. 31.4). Аналіз атрыманых у розны час відары-саў паказаў, што лёд крыху зрушваецца (падобную карціну можна назіраць на зямных палярных морах у час веснавога раставання лёду). Зыходзячы з памераў і геаметрыі ледзяных расколін, вучоныя
    выказалі меркаванне, што на спадарожніку Еўропа тонкі ле-дзяны слой закрывае ваду ці ра-сталы лёд. Пры гэтым асобныя ледзяныя ўчасткі здаюцца ру-хомымі і могуць быць супастаў-лены з зямнымі айсбергамі. Праўда, загадкай застаюцца пры-чыны, што прыводзяць у рух ледзяныя блокі.
    Незвычайная паверхневая геа-логія Еўропы паказвае на тое, што лёд надзвычай юны і на ім амаль адсутнічаюць ударныя ме-тэарытныя кратэры. Акрамя таго, сустракаюцца асаблівыя зоны — хаосы. Яны ўяўляюць сабой бяз-ладнае нагрувашчанне ледзяных глыб, умарожаных у больш роў-ную паверхню. Ствараецца ўра-
    Рыс. 31.4. Расколіны на лёдзе Еўропы. Фатаграфія «Галілео»
    VIII
    жанне, быццам бы лёд быў часткова растоплены, потым зноў за-мёрз, і глыбы, якія не паспелі растаць, аказаліся абкружанымі больш роўным маладым лёдам. Прычынай утварэння такіх структур можа служыць прарыў гейзера.
    Такім чынам, калі на Еўропе ёсць цёплая вада і гідратэрмальныя крыніцы, то могуць існаваць і якія-небудзь формы жыцця. Аднак выявіць іх можна толькі, калі прызямліцца на паверхню планеты. Таму ў НАСА з’явіўся праект адпраўкі да Еўропы станцыі, якая б прабурыла лёд і пры дапамозе спецыяльнага апарата для хімічна-га і біялагічнага аналізаў вады ўзяла пробы.
    Пошукі жыцця ў Сонечнай сістэме і ў Сусвеце працягваюцца. НАСА аб’явіла аб «Праграме астранамічнага пошуку планетных сістэм і паходжання жыцця». Гэты праект прадугледжвае запуск на геацэнтрычную арбіту вялізнага аптычнага інтэрферометра з рас-пазнаваннем у 100 разоў вышэйшым, чым у Касмічнага тэлескопа Хабла. У 2003—2004 гг. запланаваны запуск першага элемента інтэрферометра, які складаецца з 4—5 касмічных тэлескопаў. Пра-граму плануецца закончыць да 2010 г. Вучоныя лічаць, што інтэр-ферометр будзе здольны не толькі выяўляць планеты на адлеглас-цях да 100 светлавых гадоў, але і вызначаць іх кіслародныя атмасферы.
    Час ад часу навуковая грамадскасць вяртаецца да абмеркавання праблемы жыцця на Месяцы. У ЗША супрацоўнікі НАСА, спецыя-лісты буйных аэракасмічных кампаній, геолагі і фотаэксперты пра-вялі ў 1998 г. канферэнцыю, на якой абнародавалі даныя пра сля-ды разумнага жыцця на Месяцы. У пацвярджэнне былі прыведзены шматлікія здымкі месяцавай паверхні, зробленыя НАСА і савецкімі зондамі за апошнія 30 гадоў. На гэтых фатаграфіях бачны трохву-гольныя, прамавугольныя, пяцівугольныя і іншыя руінападобныя структуры, правільна размешчаныя святлівыя аб’екты і іншыя ана-маліі на адваротным баку Месяца.
    Вучоныя сёння не могуць даць тлумачэння гэтым феноменам, але і не спяшаюцца прызнаваць, што іх стварылі прадстаўнікі ра-зумнага жыцця. Магчыма, некаторыя анамаліі выкліканы дэфектамі плёнкі ці яе апрацоўкі, а руінападобныя структуры — гэта сетка валоў і разрываў, якія ўзнікаюць ад гарызантальных напружанняў у месяцавай кары.
    3.	Пошукі жыцця ў Галактыцы. Сучасная навука вызначае паза-зямныя цывілізацыі як гіпатэтычныя грамадствы разумных істот, якія могуць узнікаць і існаваць па-за Зямлёй.
    Для ацэнкі колькасці пазазямных цывілізацый у Галактыцы аме-рыканскі радыёастраном Фрэнсіс Дрэйк прапанаваў наступную фор-мулу:
    197
    N = R ■ f- n ■ k ■ d ■ q ■ L,
    дзе N— колькасць пазазямных цывілізацый y Галактыцы; R — ско-расць утварэння зорак у Галактыцы, усярэдненая па ўсім часе яе існавання (каля 10 зорак у год); f— доля зорак, якія маюць планет-ныя сістэмы; п — сярэдняя колькасць планет, якія ўваходзяць у планетныя сістэмы і экалагічна прыдатныя для жыцця; к — доля планет, на якіх сапраўды ўзнікла жыццё; d — доля планет, на якіх пасля ўзнікнення жыцця развіліся яго разумныя формы; q— доля планет, на якіх разумнае жыццё дасягнула фазы, якая забяспечвае магчымасць сувязі з іншымі светамі, цывілізацыямі; L — сярэдняя працягласць існавання такіх пазазямных (касмічных, тэхнічных) цывілізацый.
    У формуле Дрэйка ўсе велічыні, акрамя першай, маюць вельмі неканкрэтны характар і вызначаюцца на аснове экспертных ацэнак вучоных. Таму ствараецца значная няпэўнасць у ацэнцы агульнай велічыні N. Адны падлікі паказваюць, што цяпер усяго толькі некалькі геападобных цывілізацый Галактыкі (у якой 1011 зорак) гатовы да кантакту з намі. Паводле іншых, больш аптымі-стычных, — такіх цывілізацый можа быць значна больш. Як адзін з аргументаў на карысць таго, што пазазямныя цывіліза-цыі — з’ява вельмі рэдкая, вылучаецца адсутнасць бачных праяў іх дзейнасці.
    Кантакты з пазазямнымі цывілізацыямі могуць быць не-калькіх тыпаў: непасрэдныя кантакты з узаемным ці аднабаковым наведваннем; кантакты па каналах сувязі ці абмен інфармацыяй праз пасылкі сігналаў у якім-небудзь дыяпазоне электрамагнітных хваль; кантакты змешанага тыпу — адпраўка да пазазямной цыві-лізацыі аўтаматычных зондаў, якія перадаюць інфармацыю па ка-налах сувязі.
    Асноўная цяжкасць непасрэдных кантактаў звязана з працяг-ласцю палёту да іншых цывілізацый. Час палёту можа быць параў-нальны з часам жыцця самой цывілізацыі. Напрыклад, каб дасяг-нуць далёкіх зорак, патрабуюцца тысячагоддзі, і каштоўнасць дастаўленай інфармацыі губляе сэнс.
    Кантактам з пазазямнымі цывілізацыямі павінна папярэдні-чаць устанаўленне той ці іншай формы сувязі з імі. Сюды адно-сіцца пошук сігналаў гэтых цывілізацый, слядоў знаходжання на Зямлі і слядоў астраінжынернай дзейнасці, г. зн. накіраванай на пераўтварэнне навакольнай касмічнай прасторы (стварэнне штуч-ных спадарожнікаў, перахопліванне энергіі зорак і інш.).
    Першыя работы па пошуку сігналаў пазазямных цывілізацый правёў у 1960 г. Ф. Дрэйк (ЗША). Ён даследаваў радыёвыпрамянен-
    БУДОВА I ЭВАЛЮЦЫЯ СУСВЕТУ
    VIII
    198
    БУДОВА I ЭВАЛЮЦЫЯ СУСВЕТУ
    Рыс. 31.5. Таблічка з паслан-нем, адрасаваным прадстаўні-кам пазазямных цывілізацый. Таблічка змешчана на борце «Піянера-10»
    не найбліжэйшых зорак (т Кіта і е Эры-дана) на хвалі 21 см. Штучныя сігналы выявіць не ўдалося, але эра пошукаў сігналаў пазазямных цывілізацый была адкрыта. У наш час касмічная прастора праслухоўваецца адначасова на шматлікіх частотах. Прынятыя радыётэлескопам сігналы апрацоўваюць камп’ютэры. На-прыклад, на антэне ў Арэсіба працуе прыёмнік радыёсігналаў на 4 млн каналаў і будуецца прыёмнік на 167 млн каналаў. Ужо заўважаны сотні незвычайных сігна-лаў, якія яшчэ трэба вывучыць больш дэталёва.
    VIII
    Паралельна вядзецца работа па паведамленні пазазямным цывілізацыям інфармацыі пра нашу, зямную цывілізацыю. У 1974 г. з радыёастранамічнай абсерваторыі ў Арэсіба ў бок шаравога ско-пішча M31 (сузор’е Геркулеса), размешчанага на адлегласці 24тыс. светлавых гадоў ад Зямлі, было накіравана пасланне, якое змя-шчала закадзіраваны тэкст пра жыццё і цывілізацыю на Зямлі. Інфармацыйныя паведамленні (пласцінкі з нанесенымі рысункамі, відэадыскі з запісамі відарысаў, гукаў і чалавечага маўлення на роз-ных мовах) не раз змяшчаліся на касмічныя апараты, траекторыі якіх выходзілі за межы Сонечнай сістэмы (рыс. 31.5).
    У апошні час сярод вучоных і філосафаў усё больш усталёў-ваецца думка, што чалавецтва адзінокае калі не ва ўсім Сусвеце, то ва ўсякім выпадку ў нашай Галактыцы. 3 гэтага вынікае найважней-шая выснова аб значэнні, каштоўнасці і унікальнасці нашай цыві-лізацыі. Чалавецтва, такім чынам, у велізарнай ступені адказнае не толькі за нашу планету, але і за Сусвет увогуле.
    Пытанні і практыкаванні
    1. У чым сутнасць антропнага прынцыпу? 2. На якіх планетах Со-нечнай сістэмы вучоныя дапускаюць існаванне жыцця? 3. Як можна ацаніць колькасць пазазямных цывілізацый у нашай Галактыцы? 4. Чаму формула Ф. Дрэйка дае значную няпэўнасць у ацэнцы колькасці цыві-лізацый у Галактьшы, гатовых да кантакту з намі? 5. Ахарактарызуйце тыпы кантактаў з пазазямнымі йывілізацыямі. Якія цяжкасці неабход-на пераадолець пры рэалізацыі кожнага тыпу? 6. Якім чынам чалавец-тва спрабуе наладзіць кантакты з пазазямнымі цывілізацыямі?
    199
    Дадаткі
    ДАДАТАК 1
    АСНОЎНЫЯ АСТРАНАМІЧНЫЯ СІМВАЛЫ
    ДАДАТКІ
    ЗНАКІ ЗАДЫЯКА			ПЛАНЕТЫ
    т	Авен, а таксама пункт вясенняга раўнадзенства	о	Сонца
    V	Цялец	5	Месяц
    П	Блізняты	2	Меркурый
    	Рак	9	Венера
    	Леў	©	Зямля
    w	Дзева	о”	Марс
    	Шалі, а таксама пункт асенняга раўнадзенства	4	Юпітэр
    ш.	Скарпіён	э	Сатурн
    	Стралец	8	Уран
    	Казярог	¥	Нептун
    —	Вадаліў	і?	Плутон
    м	Рыбы		
    ІНШЫЯ АБАЗНАЧЭННІ
    	Узыходны вузел і	Месяцавай арбіты			Сыходны вузел /	\Лесяцавай .	ірбіты