Бачу Беларусь такой
Выдавец: Звязда
Памер: 176с.
Мінск 2018
БАЧУ БЕЛАРУСЬ ТАКОЙ
I am Seeing Belarus Like That
ФОТА УЛАДЗІСЛАВА ЦЫДЗІКА
M1HCK «ВЫДАВЕЦКІ ДОМ «ЗВЯЗДА» 2018
УДК 908(476)(084.12)+821.161.31
ББК 26.89(4Бем)я6
Б22
Укладальнік Алена Стэльмах
Аўтар прадмовы Алесь Карлюкевіч
Перакладчык Таццяна Жыткевіч
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Бачу Беларусь такой = I am seeing Belarus like that / фота Уладзіслава ЦыБ22 дзіка ; уклад. Алена Стэльмах ; аўт. прадм. Алесь Карлюкевіч. Мінск : Звязда, 2018. 176 с.:іл.
ISBN 9789855751893.
Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фотааматару.
Аўтар здымкаў Уладзіслаў Цыдзік разам з 65 беларускімі паэтамі выказваюць свае шчырыя пачуцці да роднай краіны. Яны вельмі спадзяюцца, што прысвячэнне членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі да Года малой радзімы прыйдзецца даспадобы шматлікім чытачам.
Majestic and grandiose, ancient and young, green and blue this is Belarus in the view of the caring photographer.
The author of the photographs, Vladislav Tsydik, together with the distinctive Belarusian poets express sincere feelings for their country. They very much hope that the dedication of the Writers' Union of Belarus in honor of the year of a Small Homeland will appeal to many readers.
УДК 908(476)(084.12)+821.161.3l
ББК 26.89(4Бен)я6
ISBN 9789855751893 © ЦыдзікУ.С.,фота,2018
© Стэльмах A. A., укладанне, 2018
© Карлюкевіч A. M., прадмова, 2018
© Жыткевіч T. C., пераклад на англійскую мову, 2018
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2018
^ У ПОЛІ ЗРОКУДУШЫ I СЭРЦА
Упадзіслаў Станіслававіч Цыдзік яркая творчая натура, чалавек, які нераўнадушна ўзіраецца ўчас,які хвалюецца з любой нагоды,з любой сустрэчы. Займаючыся аграрнай навукай, займеўшы кіраўніцкі вопыт, атрымаўшы досвед аднаго з кіраўнікоў у сістэме Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, прайшоўшы праз выпрабаванне парламенцкай, палітычнай дзейнасцю, ён паранейшаму застаўся надзвычай эмацыянальным, душэўным, засяроджаным на самых тонкіх праявах чалавечых адносін. He зачарсцвеў душою. Я мяркую пра гэта з вялікай доляй упэўненасці, перакананасці не толькі таму, што асабіста ведаю Уладзіслава Станіслававіча не адзін год. А мяркую яшчэ і таму, што любуюся, захапляюся, насычаюся яго фотаздымкамі. У розных па сваіх кампазіцыйных памкненнях ілюстрацыях не толькі адбіткі рэчаіснасці, не толькі позірк сведкі падзей, але і высокая праява творчай натуры.
Уладзіслаў Цыдзік шмат падарожнічае па Беларусі. Ведае літаральна ўсе рэгіёны краіны, зазірае ў дзясяткі, сотні паселішчаў штогод. Асабліва добра знаёмая яму Міншчына, добра знаёмы літаральна кожны раён цэнтральнай вобласці нашай краіны. Пільнае фотавока прафесійнага майстра не толькі назірае за часам і рознымі з’явамі, не толькі ўглядаецца ў твары і постаці нашых сучаснікаў. Аўтар здымкаў разглядае і ў прыродзе, і ў розных аб’ектах, і ў людзях, якія сустракаюцца на шляху фотамастака, нешта галоўнае, сутнаснае, што дапамагае ўявіць краіну,уявіць нашу родную Беларусь ва ўсіх колерах і фарбах. Найболей выразныя дэталі, падгледжаныя Уладзіславам Цыдзікам, трапна адлюстроўваюць характар беларусаў, характар жыхароў нашай краіны.
Гляджу на здымкі апантанага, захопленага фатаграфічнай творчасцю чалавека, чытаю тэксты вядомых беларускіх паэтаў Казіміра Камейшы, Навума Гальпяровіча, многіх іх калег, і станаўлюся багацей на ўражанні, разам з фотамайстрам і мастакамі слова адкрываю нашу прыгожую краіну. Раю і ўсім чытачам і гледачам выправіцца следам у падарожжа па Беларусі. Па той краіне, якую бачыць праз вока фотааб’ектыва Уладзіслаў Цыдзік сапраўдны Паэт фатаграфічнай справы.
Алесь Карлюкевіч
4
^ IN THE SIGHT OF SOUL AND HEART
Vladislav Tsydik is a very emotional, bright, creative person who is not indifferent to the time; who makes himself to be concerned for every reason and about any acquaintance. Mr Tsydik has been working in agrarian science field, got managerial experience, gained the leadership skills as one of the top level executives in the system of state control of the Republic of Belarus, passed through parliamentary and political tests, and he nevertheless remained an extremely emotional soulful man focused on the most subtle manifestations of human relations. He still has a heart. I believe in this with a great deal of confidence, conviction, as not only that I personally know Vladislav for many years; I also admire and enjoy his photographs.These compositionally different illustrations are not just imprints of reality and views of event witnesses, but also a deep expression of creative nature.
Vladislav Tsydik travels a lot around Belarus. He literally knows all regions of the country; he travels to tens and hundreds of settlements every year. Minsk and surroundings are especially familiar to him; he knows very well each central region of the country. Not only his professional eye captures the time, various phenomena, and observes the faces and shapes of our contemporaries; the photographer also finds in nature, in different objects, and in people he meets something important, something essential, that helps to represent the country, to represent our Belarus in all colours and lights. The clearest details observed by Vladislav Tsydik accurately reflect the nature of the Belarusians, the character of the inhabitants of our country.
I look at the pictures of a man who is enchanted and carried away by the art of photography, I read the texts of the famous Belarusian poets such as Khasimir Kameysha, Naum Galperovich, many of their colleagues, and I get richer spiritually, I discover our beautiful Belarus with photographers and artists of the word. I advise all readers and viewers to take a trip to Belarus. To the country, which Vladislav Tsydik sees through the eyes of a lens, a real poet of the photographic work.
Ales Karliukevich
5
Навум Гальпяровіч
ЯКОЙ Я БАЧУ БЕЛАРУСЬ
Нібыта светлую зару, Што прынясе пачатак дня, Такой я бачу Беларусь, Такой люблю яе штодня.
3 пявучай мовай трапяткой,
3 усмешкай шчодраю заўжды, Я веру, што ёй быцьтакой Яшчэ на доўгія гады.
Тут мой пачатак і выток,
Тут мае мары і працяг, Ад дрэва роднага лісток, Заўжды я дома, не ў гасцях.
Тут маіх светлых дум прыліў Пра шчасце яе сынам быць, Пра светлы лёс маёй зямлі, Якую вечна нам любіць.
nil
Мікола Мятліцкі
* * *
За краіну сваю перад светам не сорамна, 3 папялішч уваскрэсла, красуе, жыве.
Неба ноччу расшыта ірдзістымі зорамі, Дзень мядзвянай расой зазвініць у траве.
Старажылыдубы на суках сонца ўскінулі У вячыстую сінь прамяністых нябёс.
Цені скрухі былой, неадольнае, згінулі, Адступілася цемра сышла за алёс.
Ты жывеш, Беларусь, з мазаля спаконвечнага, Дорыш свету цяпло і душы чысціню.
Ды за часы усе так лагодна прасвечвае Сонца рэк і азёр сіньваду ўпершыню.
Навальніцыграмы толькі кволае водгулле Неаглухлых баёў, кананад франтавых.
Чырвань ранішніх зор толькі цьмяныя водблескі
He пагаслых у славе сцягоў баявых.
Над разлогамі ніў, над шляхамі быліннымі, Над красою старых, маладых гарадоў Размахнуўся шырока крыламі буслінымі Век твой новы, Што з мірам і шчасцем прыйшоў.
> Казімір Камейша
* * *
Кланяюся сонцу і сцяблу.
Гэта як дзіцячае дзівацтва.
Як адпачываецца крылу? Хочацца мне ў птушкі запытацца. Гэтак і чапляюся за свет.
Я не першы,я не выключэнне.
Цень за мной ступае след у след, 3 летам, з ліхам, з летавылічэннем. Час смалой марудлівай цячэ.
I схілёным трэба уздымацца.
3 птушкамі сваімі мне лягчэй Ля зямлі крылом сваім трымацца.
^Е* Міхась Сазончык
3 Вялікім Святам, краю любы! Я віншаваць цябе прыйшоў Ад рэк, азёр, ад хатаўзрубаў, Дзе шчасце, радасць я знайшоў. Яшчэ віншую ад прастораў: Лугоў, бароў і вербалоз, Дзе незлічона ясных зораў Свяціла мне, калі я рос.
Сваю прыдбаўшы незалежнасць Ў перабудовачны наш час, Мы, беларусы, ўсе за еднасць, А самастойнасць компас наш. Жывём у рытме новых будняў, Будуем вёскі, гарады Ў сваёй рэспубліцы паўсюдна Лепш за мінулы гады.
Сегоння кожны з беларусаў Адчуў сябе гаспадаром I клятву продкаў не парушыў, Збярогшы ў бітвах родны дом. Жывуць у памяці нашчадкаў Ахвяры, страты той вайны Святыняй сталі іх парадкі, За што змагаліся яны.
? Святлана Быкава
Мой любы Мінск!
Мой любы Мінск! Ты ярка ззяеш Агнямі вуліц і дамоў
18
Усіх гасцінна сустракаеш, Хто да цябе з дабром прыйшоў.
Няма табе на свеце роўных, Няма ярчэй і прыгажэй.
Ты волатаўскай сілай поўны I з кожным годам ўсё дужэй.
Люблю твае палацы, паркі, Іх хараство і веліч іх, I ранактвой імклівы, шпаркі, I вечаровы сонны ўздых.
Мне даражэй няма ў свеце Ўсяго, што звязана з табой, I будуць жыць тут нашы дзеці, Мясціны лепш няма другой.
*^* Вольга Сакалова
МОЙ КРАЙ
Добрай раніцы, слаўны мой край,Мой далёкі ўспамін і надзея!
Ты са мною і ў студзень, і ў май, Ты ў спякоту са мной, і ў завею... Я спяшаюся зрэдку сюды Асалодай сустрэч наталіцца.
I няхай паміж намі гады, Мая доля табой ганарыцца... Ты са мною, мой песенны край, Калі сэрца спявае салоўкам. Наталяй жа душу, наталяй Мілагучным матуліным слоўкам... Добрай раніцы, светлы мой край! Шлю табе я здалёку і зблізку. Ты ж заві.ты чакай,ты люляй, Ты ж люляй мяне, краюкалыска...
Віктар Кажура
* * *
Ты гасцінна расчыняла дзверы Тым, хто к нам з дабром ішоў.
А ў мячы прымала злых нявераў, Што пілі майго народа кроў.
I ўзрастала гордаю і смелай, He пайшла да моцных на паклон, Засталася незалежнай Руссю Белай У квяцістай славе нашых дзён.
Анатоль Зэкаў
ВЕРШ ВІНЫ
Шкадую, што наўрад ці ўслаўлю зза недахопу часу ў вершах і вас я, Муравей і Гаўлі, і вас, Галы і Жытанежжа.
Пішу, люструючы эпоху, а мне б на мігякі спыніцца і прыгарнуць вас рыфмай, Хоўхла, Рагінь, Смычок і Дубавіца.
Хоць па радку для кожнай вёскі мне б выдзеліць, як мёд з калоды, Уза, Марозавічы, Лозаў, Лянок, Шарыбаўка і Броды.
Трукі, Бацунь і Забалоцце, Пянчын, Кастрышча і Забаб’е, даруйце, што да вас у госці дагэтуль рыфмы не прывабіў назваць бы ўсе хаця праз коску! Як перад вамі мне вініцца, маёй зямлі радзіннай вёскі, што сняцца й сёння мне ў сталіцы?