Бачу Беларусь такой
Выдавец: Звязда
Памер: 176с.
Мінск 2018
Тое, што чужое і наноснае, у душу і сэрца не ўпушчу, лепшулуг пайду сцяжынкай роснаю і на ўсю акругу абвяшчу, што найменні самыя пяшчотныя для радзімы любай я знайшла, і перапаўняю сшыткі нотныя песнямі надзеі і святла.
Алесь Пісарык * * *
Порсткія хмары, яны ўсё далей.
Гром раскаціўся, і вобзем!
Выжата ніўка, і сэрцу мілей
Глянуць, як блізіцца восень.
Жнівень палі ад віхур засцярог, Зеллем благім не завіта...
Пах, нібы з печы дасталі пірог!
Пах, як цурчыць акавіта!
Варта сялянскае шчасце займецьАберагае буслянка;
Можа Пярун з калясніцы грымець, Можа гарэзіць маланка...
Можна на госці завітаць, прашу: Шчырасць гасцінным абрусам!
Матчынай мовай сагрэем душу, Сном казытне рыжым вусам...
Жорны прытупваюць: “Гэх, збажына!”
Цешыцца хмелем зарана...
Спеўна і весела не ад віна:
Золата нівы прыбрана!
Аліна Легастаева
* * *
Мроя мая
каб Радзіма заможна жыла.
Шчасце маё
шлях да родных куткоў праз жыццёвыя церні.
Вера мая кропля боскага ў сэрцы святла.
I надзея адзіная роднае мове не ўмерці.
Віктар Шніп
* * *
Калі снегам мой дом замяцецца, У снягах прападзе цэлы свет, Што маёю Радзімай завецца. Толькі крыж на высокай царкве Будзе бачны над снегам здалёку. I па ім я пазнаю свой край, I вярнуся дадому я лёгка, Бы вярнуся ў няздзейснены рай, Дзе ўсё белае, нібы са снегу, Што ляціць на мой дом і ляціць 3 таго дня, як я з дому паехаў, Каб свой дом яшчэ больш палюбіць...
159
СПІС АСНОЎНЫХ ФОТААБ‘ЕКТАЎ, УКЛЮЧАНЫХУ КНІГУ
С. 89 Плошча Незалежнасці ў г. Мінску адна з самых прыгожых і вялікіх у Еўропе. Першапачатковы праект плошчы быў распрацаваны ў 1934 годзе, апошняя рэканструкцыя завершана ў 2006 годзе.
С. 10 Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл) у г. Мінску ўзведзены ў 1910 годзе. Будаўніцтвам кіраваў мінскі дваранін Эдвард Вайніловіч, які выдаткаваў на храм вялікую суму грошай. Аўтарам праекта стаў польскі архітэктар Томаш Пайздзерскі.
С. 11 Хрампомнік у гонар Усіх Святых у г. Мінску. Будаўніцтва яго пачалося ў 2006 годзе. Збудаванне цесна звязана з традыцыямі праваслаўнага дойлідства. Вышыня храма 72 метры. Адначасова храм можа прыняць 1200 вернікаў.
С. 12 Скульптура «Радзімамаці» ля стэлы «Мінск горадгерой». Узведзена ў 1985 годзе ў гонар 40годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
С. 15 (а) Новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўг.Мінскуадкрыты ў2014 годзе. Агульная плошча музея складае 15,6 тыс. кв. м. У музейных фондах налічваецца прыкладна 145 тыс. рарытэтаў.
С. 15 (в) Холмскія вароты Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасцьгерой». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны абарона крэпасці доўжылася 28 дзён. У 1965 годзе крэпасці прысвоена ганаровае званне «крэпасцьгерой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
С. 1617 Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» ў Смалявіцкім раёне створаны ў 1966 годзе. Менавіта ў гэтых мясцінах у лі
пені 1944 года падчас найбуйнейшай наступальнай аперацыі «Багратыён» патрапіла ў акружэнне 150тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў.
С. 21 Скульптурная кампазіцыя «Наезніца на кані», устаноўленая ў 2010 годзе ля Беларускага дзяржаўнага цырка.
С. 2223 Галоўныя вароты г. Мінска. Архітэктурны комплекс на Прывакзальнай плошчы пабудаваны ў 1953 годзе. Вобраз ствараюць дзве сіметрычныя 11павярховыя вежы ў класічным стылі, на фасадзе адной з іх размешчаны гадзіннік, дыяметр цыферблата якога перавышае 3,5 метра.
С. 24 (а) Мемарыяльны комплекс «Востраў Мужнасці і Смутку» («Востраў слёз») у гонар воінаўінтэрнацыяналістаў. Адкрыты ў 1996 годзе.
С. 25 Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў г. Мінску.
С. 2829 Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Новы будынак узведзены ў 2005 годзе. Вага ўсёй канструкцыі бібліятэкі 115 тыс.тон. С. 30 (б) Скульптурная кампазіцыя «Беларусам замежжа» адкрыта ў 2017 годзе. Яе аўтары доктар архітэктуры, прафесар А. Сардараў і скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь А. Фінскі.
С. 31 (б) Скульптурафантан «Залаты трыліснік» у г. Маладзечна ўстаноўлена ў 2011 годзе.
С. 32 Помнік загінуўшым пры выкананні службовага абавязку супрацоўнікам і вайскоўцам МУС. Адкрыццё помніка адбылося ў 2003 годзе.
С. 3839 Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Пабудаваны ў 1938 годзе, апошняя рэканструкцыя была завершана ў 2009 годзе. Помнік архітэктуры нацыянальнага значэння.
17
С. 42 (a), 43 (б), 4445 Стадыён «Дынама» пабудаваны ў 1934 годзе. Рэканструкцыя завершана ў 2018 годзе. Зараз тут можна праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню. Стадыён змяшчае больш за 22 тыс. гледачоў.
С. 47 Будынак штабкватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь узведзены ў 2013 годзе.
С. 57 Царква на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна. Музей быў створаны ў 1976 годзе.
С. 6465 Сацыяльныя абекты Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра «Сілічы». Штогод цэнтр наведваюць каля 250 тыс. чалавек.
С. 7071 Паркмузей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» ў Стаўбцоўскім раёне.
С. 104105 Замкавапаркавы комплекс «Мір». Мірскі замак закладзены ў 20х гадах XVI стагоддзя, а капліцапахавальня князёў СвятаполкМірскіх пабудавана ў 1904 годзе. У 2000 г. комплекс уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
С. 106 Помнік таленавітаму паэту, перакладчыку, педагогу і грамадскаму дзеячу XVII стагоддзя Сімяону Полацкаму.
С. 107 Кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя ў г. Гродна (у XVIIXVIII стст. кляштар езуітаў). Храм славіцца цудатворнай іконай Маці Божай Рымскай XVII стагоддзя.
С. 108109 Касцёл Адшукання Святога Крыжа ў г. Гродна.Узведзены ў XVIXVIII стагоддзях.
С. 110 Бронзавая скульптура Божай Маці каля Гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора. У храме захоўваюцца святыні: цудатворны абраз Маці Божай Казанскай, копія крыжа Ефрасінні Полацкай, мошчы святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага.
С. 111 СвятаМікалаеўскі гарнізонны сабор, які ўключаны ў мемарыяльны комплекс
«Брэсцкая крэпасцьгерой». Сабор быўпабудаваны ў 18761879 гадах. Рэстаўрацыя яго завершана ў 2005 годзе.
С. 113 Палацавы комплекс Сапегаў у Ружанахузведзены ўXVI стагоддзі. Рэканструкцыя галоўнай аркі замка праведзена ў 2008 годзе. С. 115 (а) Цэнтральны будынак Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
С. 116 (а) Доммузей Адама Міцкевіча ў горадзе Навагрудку. Упершыню музейная экспазіцыя, прысвечаная А. Міцкевічу, была адкрыта ў 1938 годзе. Чарговая яго рэканструкцыя праведзена ў 1989 годзе.
С. 116 (б) Лошыцкі сядзібнапаркавы комплекс. Будынак музея «Лошыцкая сядзіба». Помнік архітэктуры другой паловы XVIIIXIX стагоддзя.
С. 117 СпасаПраабражэнскі сабор у г. Заслаўе ўзведзены ў 2й палове XVI стагоддзя на тэрыторыі Заслаўскага замка.
С. 118 Полацкі Сафійскі сабор збудаваны ў 10441066 гадах,а ў 17381750 гадах быў перабудаваны. Пасля рэстаўрацыі ў 1985 годзе ў саборы размяшчаецца музей храма і канцэртная зала з арганам.
С. 119 Помнікскульптура «Дойлід» у г. Мінску на плошчы Незалежнасці (каля гасцініцы «Мінск») адкрыты ў 2007 годзе.
С. 122 Брамазваніца касцёла Святога Іосіфа ў г. Валожыне. Палацавы комплекс належаў графскаму родуТышкевічаў. Будаўніцтва вялося з 1806 па 1816 год.
С. 123 Царква святой Марыі Магдаліны ў г. Мінску, пабудаваная ў 1847 годзе.
С. 126127 Ландшафтны дызайн Паркумузея інтэрактыўнай гісторыі «Сула» ў Стаўбцоўскім раёне.
С. 171 Панарама горада Мінска з вяршыні вежы Чырвонага касцёла.
173
^ ШТО ЗАВЕЦЦА РАДЗІМАЙ
У кожнага чалавека ёсць тая мясцінка, адкуль бярэ пачатак яго жыццёвы шлях. Светлыя ўспаміны майго маленства вёска Быльчыцы Гродзенскага раёна. Тут лёс пачаў прыадкрываць свае таямніцы: ад маці чуў роднае слова, ад бацькі пераймаў навуку сялянскай працы.
Вёска вучыла асновам чалавечай існасці: дабрыні, спагадзе, годнасці. Вабілі надзвычай
прыгожыя яе краявіды. Разам з сябрамі адчувалі дыханне свежаўзаранай раллі, басанож бегалі па росныхтравах, цікавалі за гняздоўямі птушак, ведалі самыя грыбныя і сунічныя мясціны.
Крыху пазней пачало прыходзіць асэнсаванне: а што тут, на гэтай зямлі, было раней? Хто да нас праклаў гэтыя сцяжыны? Хто яны нашы
папярэднікі, якія абжылі такую прывабную мясцовасць?
Архівы пачалі даваць адказы на многія пытанні. Высветлілася, у прыватнасці,тое, што прозвішча Цыдзік з’явілася на польскабеларускіх землях. Пачынаючы з 1415 года род Цыдзікаў меў два фамільныя гербы,
упрыгожаныя страусінымі і паўлінавымі пер’ямі, каралеўскімі каронамі, крэпасцямі і багатырскімі ваярамі. Яго нашчадкі і зараз жывуць у розных краінах. (Даведацца пра гэта давялося падчас розных замежных камандзіровак.) Дарэчы, на Гродзеншчыне і зараз існуюць дзве вёскі з назвай Цыдзікі.
Адчуванне вытокаў малой радзімы, гонар за сваіх прашчураў гэта тое, што жывіць мяне ўсё жыццё, прымушае рухацца наперад з думкай пра карысць таго, што раблю, якім будзе мой след на гэтай зямлі. Таму ўвесь час і руплюся за справы дзяржаўныя і грамадскія, сведчаннем таму адказныя пасады, якія займаў. А вось фотаапарат гэта той мой спадарожнік, з якім не развітваюся з пятага класа. У студэнцкія гады стаў грамадскім фотакарэспандэнтам і з тых часоў «дарос» да шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Прыпыненыя фотаімгненні гэта тое, што дазваляе выказаць мой душэўны настрой, які маю яшчэ з дзяцінства да ўсяго роднага, блізкага, светлага таго трапяткога, што завецца Радзімай.
3 павагай,
Уладзіслаў Цыдзік
.^ WHAT IS CALLED THE MOTHERLAND
Every person has that special place, where his life path begins. Village Bylchitsy of Grodno region is a sweet memory of my childhood.The fate started to unfold its secrets there: I heard a native word from my mother; I took over the science of peasant labor from my father.
The village taught me the basics of human nature: kindness, compassion and dignity. I was attracted by the beauty of Landscapes. Together
with friends we felt the breath of freshly plowed arable Land, ran barefoot on dewy grass, watched the nesting of birds, knew all the mushroom and strawberry places.
A little later I began to question things: what was happening here on this Land before? Who has paved these trails? Who are they, our ancestors who inhabited such an appealing place?