Бачу Беларусь такой
Выдавец: Звязда
Памер: 176с.
Мінск 2018
У нябёсах спеў жаўрукоў He сціхае з ранняй вясны.
3 глыбіні далёкіх вякоў Чуюць гэты спеў курганы.
На руінах замкаў сляды Ад былых пажараўграмніц.
Шмат пабачыў горабяды Край лясоў, палёў і крыніц.
He змаглі ў стагоддзях скарыць Продкаўкрывічоў каралі.
Будзе праўнук мой гаварыць 3 гонарам аб гэтай зямлі.
W Уладзімір Мазго
БЕЛАРУСЬ
Ад Нёмана да Сожа Так светла і прыгожа.
Дзе Нарач, БелавежаГаюча так і свежа.
I радасна на дзіва, Бо гэта ўсё РАДЗІМА!..
69
Максімовіч
^‘ Галіна Нічыпаровіч
КУТОЧАК РОДНЫ мой
*^^* Валерый
ЗАПАВЕТНАЕ
У зямлі, мне роднае адвеку, «Мой родны кут», —
У вячыстых пушчанскіх лясоў Пісаўтак Колас.
Цудадзейныя, святыя лекі У кожнага
Для душы сваёй бяру я зноў. Ён родны, свой,
He забыць мне першую сцяжынку, Дзе ўпершыню
Бэзу кустля самага акна, Яблыні уквецені галінку, Перазвон вясёлы раўчука. Усміхаўся ранак мне ружовы, Гаманіў стозвонна белы свет, Падаўты голас, Дзе віць пачаў Жыцця сувой. Матуля
1 п’яніў дурманлівахмялёвы Пела калыханку,
У садах вясенніх яркі цвет. Дзе першы
Тое ўсё за мройнай павалокай Зроблены быў крок,
Дзён былых не знікла, не сплыло Дзе так любіла я
Песняю чароўнаю далёкай Ад ранку
Зноў у сэрцы ўзнікла, ажыло. Гуляць,
1 стаю я,быццам счараваны, Пакуль не ляжа змрок.
Слухаю жывы, дзівосны спеў: У росных травах
«Ой, як рана, рана на Івана!..» Забаўляцца
Знекуль водгук зычны даляцеў. 1 з ветрам Напераганкі
Аляксандр Быкаў Я за стракозамі ганяцца Ў лугах
ЖУРАЎЛІ Яно адвечнае вяртанне Любіла ля ракі. Той кожны крок 3 майго маленства Цяпер Малюю ўспамін. Ва ўнуках Бачу падабенства Свайго дзяцінства Пуцявін. Ды крочу ў снах
Да маці, любай, да зямлі... Радзіма ў восеньскім убранні. Да пабачэння, жураўлі! Мы зноў прыйшлі да вечных Ісцін, 1 шмат чакаецца падзей. Любоў вяртаецца,
Як выйсце, На тую сцежку,
Як напамінак, да людзей. Што вабіць
1 ў век наш жорсткі і імклівы Да сябе заўжды.
Патрэбны,як бы ні было, Куточак родны мой!
Нам боль і смутак жураўліны На ўзмежку
1 песні моцнае крыло. Свае пакінула сляды.
Наталля Цвірко
ДАРОГА
Мая зямля! Маленства сцежкі! Дзяцінства край чароўны мой! Хоць свет вакол такі бязмежны, Мая душа заўжды з табой.
Тутустаюць мае світанні, Тутдрэмле ціхі вечар мой. Надзеі ўсе і ўсе жаданні, Мая душа заўжды з табой.
Табе паклон мой самы нізкі, Табе уся мая любоў.
Мая зямля, мая калыска!
Мая душа заўжды з табой.
Змітрок Марозаў
* * *
Сэрца вёскі маёй Студня з чыстай вадой, Ты дазволь мне з дарогі Табе пакланіцца, Каб з крыніцы жывой Жураўлінай рукой Зачарпнуць мёд зямны I са смакам напіцца. Мне спасцігнуць дазволь Твой нязведаны боль, Ты дазволь мне трывогай Тваёй прычасціцца. Сэрца вёскі маёй Студня з чыстай вадой. Хай ніколі твая He знямее крыніца.
Вольга Русілка
ВЯРТАННЕ
Ціхаціхаціхутка
Я іду са спаткання.
I не знаю, ці хутка Разгарыцца світанне.
Хто ж гадзіны лічыў, Калі сэрцы спявалі, А пяшчотны матыў Закалыхвалі хвалі
I азёрнай красы, I пяшчоты і ласкі... Адцвілі верасы. He вяртаецца казка.
На сцяжынках радзімых Я няпрошаны госць.
Ціхаціха, любімы.
Я іду ў маладосць.
Алесь Казека
* * *
Я кожны міг імкнуся да цябе Праз часу неабдымныя абсягі Усё жыццё і ў шчасці, і ў бядзе Мне не спатоліцьтой душэўнай прагі.
Радзімы край куток святой зямлі, Які заўсёды ёсць у кожным лёсе, Дзе сэрцулюбы цёплы пах раллі
I водар траў, што сохнуць у пакосе.
Дзе бездані нябеснае выток Заве, і дорыць вандраванняў вецер; Дзе кожная травінка і лісток Складзе з табой адзінае суквецце.
Як хутка час адлічаны бяжыць...
Але праз лёс і праз нягодаў хмары Усё жыццё да краю, да мяжы Сюды мае імкнуцца будуць мары.
87
Ж* Міхась Башлакоў
Усё радзей мы прыязджаем У край,дзе некалі раслі. Малой Радзімай называем Найдаражэйшы кут зямлі. Былотам поле, лес сасновы, I рэчка светлая цякла.
I ў школе саладзела слова Там мова матчына цвіла. Мы юнакамі спасцігалі Жыццёвай мудрасці шляхі. Айчыну, маці шанавалі, Цяпло бацькоўскае страхі... У дзіўнасонечнае ранне Вярнуў мяне зноў успамін: Квітнела першае каханне, Нібы за вокнамі язмін. Срабрыліся на травах росы. Гукалі ўдалеч цягнікі.
I мужыкі кляпалі косы.
I я шаптаў свае радкі. Адтуль, ад матчынае песні, Мая і вера, і любоў...
Мой родны край, маё Палессе, Прымі пашану гэтых слоў. Утым.што рэдка прыязджаю, Вядома, ёсць мая віна...
Малой Радзімы не бывае 3 вялікай літары яна...
Пасівелі гады, адпачыць сэрца просіцца, Перабралася ты ледзь не ўся на пагост... Але ўсё ж зразумей, пакідаць мне не хочацца Твой расквечаны луг і бярвенчаты мост.
Хай маленства было расхрыстанае, босае, Ды звінела яно.як ручай па вясне!
Гадавала мяне песняжаль стогалосая, Калыхаў маладзік сярод зорак у сне.
Ноч на плечы лягла.да вачэй прытулілася, Прашаптала: «Прабач, у дарогу пара...» Што ты, вёска мая, як дзяўчо, зажурылася? Развітанне і сон толькі часуігра.
Людміла Круглік
* * *
He любіць родны край немагчыма Тут мае карані і спакой...
Дык якую я бачу Айчыну?
Бачу я яе толькі такой:
Вочы сінія, нібы азёры, 3 каласоў збажыны валасы, А сукенка з ільну. Як і ўчора, Тчэ з валошкай яна паясы.
Асыпае пялёсткамі смела Прыгажуню дзяўчынкавясна...
Кут зямлі, што заву Руссю Белай. Закахана ў яго я здаўна.
•^ Леанід Багдановіч
ВЁСКА
Мы сустрэліся зноў, мая пані вясковая.
Ты салдацкай ўдавой ля гасцінца стаіш.
Шчыры вецерпястун лашчыцьтравы шаўковыя,
Нібы вечнасць, глядзіць засамочаны крыж.
'^* Ганна Міклашэвіч
ЗА ЦЯБЕ,МАЯ ВЁСКА, МАЛЮСЯ...
За цябе, мая вёска, малюся, Бо жыву, нарадзілася тут, На прасторах святой Беларусі, Самы родны і велічны кут.
102
Тутдзядуля мае і бабуля I шматлікая наша радня. Тутжыву і вучуся пакуль я, I малюся я шчыра штодня
За людзей, землякоўземляробаў Працавітую вёскі сям’ю, Што нястомнаю сілай свабоднай Услаўляюць Радзіму сваю.
Я малюся за родную школу, Што трывалыя веды дае, Загартоўвае сэрца і волю, За сяброў, што страчаюць мяне.
Я малюся за рэчку малую, Дзе на святы збіраю аер, За сівую царкву векавую, Адрадзілі якую цяпер.
Я малюся за роднае поле, За мурожны духмяны лужок... Маю душу ратуе раздолле Тутаснова мая і выток...
Я малюся за маму і тату, Што мяне навучылі любіць Агарод наш і сад, нашу хату, Навучылі шчасліваю жыць...
Наталяцца лясной прахалодай, Песняй птушак і шумам бяроз, Непаўторнай вясковай мелодыяй, Што душу адбуджае да слёз.
Я малюся за клёкат бусліны I за гімн, што пяюць жаўрукі... За суніцы, маліны, ажыны, 3 васількоў і рамонкаў вянкі...
Я за родную мову малюся, У сяле, што спрадвеку жыве... Веска Грэск у маёй Беларусі, Вы знайдзіце на карце яе...
Але лепш завітайце у госці, Шчыра стрэне вясковы наш люд... Вы не страціце, знойдзеце штосьці, Што пазбавіць душэўных пакут...
На прасторах маёй Беларусі Самы родны і велічны кут...
За цябе, мая вёска, малюся, Бо жыву, нарадзілася тут!
Валянціна Габрусева
ДЗЕ ПАШЧАСЦІЛА МНЕ НАРАДЗІЦЦА
Да сябе прытулю, Раскажу, як люблю Твой блакіт, што мне піць не напіцца Беларускі мой край, Вечны казачны рай, Дзе пашчасціла мне нарадзіцца.
Сэрца тут наталю
I навек запалю
Самым яркім святлом зараніцы, Тут гадам не марнець, Птушкам не адзвінець, Дзе пашчасціла мне нарадзіцца.
Там, дзе ў росах трава, Ў небе сіньсінява, Дзе ніколі шляхам не згубіцца, Хай квітнеюць лугі, Пахнуць мёдам стагі, Дзе пашчасціла мне нарадзіцца.
Дзе бары і лясы He шкадуюць красы, Тут дыханню майму не спыніцца, Я душу не згублю, Калі лягу ў зямлю, Дзе пашчасціла мне нарадзіцца.
106
s
№ Алена Стэльмах
Каб у цішы даверлівай знайсці Супакаенне і прагнацьтрывогі...
Пакуль яшчэ жыццю майму ісці, Сюды вяртацца мне з любой дарогі.
Нягодзіца дажджамі хлешча, Ваўком ўтрубе скавыча вецер.
А я ляжу ля коміна на печы 3 бабуляй бавім гэты вечар.
Дзядком стуліўся склеп старэчы, Лісты нягоды восень весіць.
А я ляжу ля коміна на печы Цьмяны ліхтар мне сонцам свеціць.
Пажухлі кветак свечківочкі, Пахіслы плот, як брач, напіты.
А я ляжу ля коміна на печы Мне ў свет вялікі шлях адкрыты.
Чугун да бабкі жах ахвочы Мастуе месца на чарыне.
А я ляжу ля коміна на печы Глытаю смак сваёй Радзімы.
Гады мінулі.Ды ўдалеча Зляцелі. Засталіся мары Туды б,да коміна на печы, Пагрэць душу і сэрца ўпары.
W Галіна Загурская
РАДЗІННЫ ДОМ
Як хораша, што ёсць радзінны дом, Які мяне з усіх дарог чакае, I журавельля студні над сялом Яшчэ адчайна ў неба пазірае.
Прытулак тут маіх юнацкіх сноў, Пачатак усяму маёй дарозе.
Вось і лячувяртаюся дамоў, Каб азірнуцца на сваім парозе.
Маргарыта Латышкевіч
ГЕРАНІ
У маёй прабабкі на акне Чырвоныя, як ранне, Свой шчыры смех дарылі мне Старэнькія герані.
Быў за акном асобны свет
I свет на падваконні: Сто тысяч зорак і планет Ў гераней на далонях.
Сыры й такі зялёны пах Жывіў усё ў пакоі, I спелі казкі на вачах, I цешылі малое.
Між тым у бабчыных руках Вальс танцавалі спіцы,
I грукаў дождж ў старэнькі дах, Нібы пытаў: He спіцца?
А вышыванкі на сцяне Нібыта ажывалі,
I з іхніх нітак ткалі мне Свой новы свет герані.
Ды ўсё мінула.як вада, I знікла ўжоўтым жвіры; Праліўся дождж і шэпт аддаў Рачной вадзе і вірам.
Але й на гарадскім акне Каб горад сон не раніў Усмешкай цешаць вока мне Старэнькія герані.
Ігар Пракаповіч
ВАЛЬС БЛАКІТНЫХ АЗЁР
На Блакітных азёрах туман. Над палаткай вісіць маладзік. Каля вогнішча сцішыўся наш балаган, Ледзь чуваць, як гітара звініць.
Сярод верных і добрых сяброў Буду песнямі сэрца лячыць I, шчаслівы, адчую ізноў, Як салодка усё жтакі жыць.
Нібы ў казцы чароўнай якой, Пад аховай прыцішаных дрэў Зразумею, як добра, што побач са мной Тыя людзі, якіх я сустрэў.
Святлана Якубоўская
САЎСКАМУ БОРУ
Калі прыходжу на спатканне Са шчодрай, мілай сваёй вёскай, Я чую вечнасці дыханне, Пульс часу пад бусліны плёскат.
I водар першародных зёлак, Пах жыватворны траў мядовых, Што плачуць фарбамі вясёлак I шэпчуць чулыя мне словы.
Бо мая вёсачка у сэрцы Тых векапомных далячыняў, Якія ўтвар глядзелі смерці, П’ючы ваенныя гадзіны.
Тут невычэрпныя багацці Зліліся з дзіўнаю красою.
Я вымяраю сваё шчасце Святою музыкай лясною!
Міхась Пазнякоў
СПЯВАЕ ЖЫТА
Спявае жыта... Чуйны вецер струны Перабірае майстарадмыслоў.
I сонца грай, калосся пошум думны У песні мілай чуецца ізноў.