• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бачу Беларусь такой

    Бачу Беларусь такой


    Выдавец: Звязда
    Памер: 176с.
    Мінск 2018
    272.94 МБ
    19
    
    32
    Валянціна Марчанка
    * * *
    Васільковая Белая Русь:
    I жытнёвая, і льняная. Беларусьты мая, Беларусь, Ты Айчына мая дарагая.
    Твая чыстая мова гучыць Песняй маці і словам Скарыны, Твая слава далёка ляціць Па ўсім свеце, ў чужыя краіны.
    У тваіх запаведных кутках, Нібы з «Песні...», зуброў сустракаю.
    Я у думках лячу, лёгкі птах, Да Браслаўскіх азёр, што без краю...
    Патанаю ў духмяных лугах, 3 асалодай п’ю водар Радзімы.
    Я зямліцы бацькоўскай сваёй He аддам і ніколі не кіну.
    > Генрых Тарасевіч
    Павандраваць мне выпала нямала I адпаведна ўбачыць небяды...
    Утыя дні душа мая жадала Уражанняў на многія гады.
    Праз шэраг год, калі ўжо дасканала Папольску і літоўску гаварыў, Мне беларускай мовы не ставала I я яе ніколькі не забыў.
    Мне вельмі часта ўзгадваліся словы Найпрыгажэйшай матчынае мовы, Затым агортваў сэрца супакой.
    Краіна лёсу, любая Радзіма, Майго натхнення першая прычына. 0, Беларусь! Край запаветны мой!
    Мікола Шабовіч
    * * *
    Ад сівой даўніны мудрых думак сувой
    He згубіўся ў вяках і сягоння дарэчы: «...Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй, Аяшчэ прад настаўніцай першай укленчы».
    He забудзь, хто табе адкрываў новы свет, Хто вучыў шанаваць і Радзіму, і мову.
    Пранясі па жыцці гэты сказзагіавет
    I сынам перадай як святую замову:
    «Дзе б ні быў, ні хадзіў, ці адзін, ці з сям’ёй, У апратцы сялянскай ці, можа, у фрэнчы, Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй, Аяшчэ прад настаўніцай першай укленчы».
    I тады Богдаруе правіны твае
    I падасца жыццё зразумелым і цэльным. Толькі думка адна мне заснуць не дае: Вельмі мала сваіх мы настаўнікаў цэнім.
    «Дзе б ні быў, ні хадзіў, ці адзін, ці з сям’ёй, У апратцы сялянскай ці, можа, у фрэнчы, Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй, Аяшчэ прад настаўніцай першай укленчы».
    *^^* Мікола Маляўка
    ЗЯМЛЯ МАЯ
    Хлапчук з пабітымі каленцамі, Па сцежках родных гойсаў я, I ты здавалася маленькаю, Мая, над Нёманам, зямля.
    34
    За жураўлямі рваўся ў вырай, He разумеў тады, малы, Чаму з такой тугою шчырай Гучыць адлётнае «курлы».
    Ад успамінаў вочы ясняцца Цяпер, у век немалады, Бо тут вясёлкі перавяслам Спавіты лепшыя гады.
    He цешыць прыгажосць чужая, Як свой куточак на зямлі, Таму на лёс яны і жаляцца Ў асеннім небе, жураўлі.
    Здаецца, сам лячу над пожнямі, Твой сын, вясёлы і ў журбе, Я не змагу да дня апошняга Адкрыць і ўсю спазнаць цябе.
    Такая ты ў жыцці вялікая, Мая, над Нёманам, зямля, Ад хаты роднай тут, пад ліпамі, Да неба з плачам жураўля.
    Станіслаў Валодзька
    * * *
    0, Беларусь,  мая краіна, Мой ад калін чырвоны кут. Мне медунічна і палынна Было ў дзяцінстве колісьтут.
    А зараз сонечна й не хмарна Бывае ў роднай старане.
    Ў чырвоны кут пасадзіш,  мару, Як госця лепшага, мяне.
    0, Беларусь,  мая Айчына, Глядзіш праз вёрсты і гады, Такімі добрымі вачыма Ты на меня глядзіш заўжды.
    Чужыны зоркам не сурочыць Мяне, з дарогі не звярнуць...
    Каб толькі мне Радзіме ў вочы Было не сорамна зірнуць...
    Зоя Падліпская
    МАЯ АЙЧЫНА
    Да болю родная зямля, Лугі і пералескі.
    I шэпт ляснога ручая.
    I ўсмешка першае пралескі.
    I зорак вечны карагод
    У шчодрым небе.
    I працавітых душ узлёт
    У лусце хлеба.
    Сюды вяртаюся з дарог.
    I ёсць прычына:
    Паходняй свеціць мне здалёк Мая Айчына.
    Дзмітрый Пятровіч
    МОЙ КРАЙ
    Што трэба для шчасця?
    Атрэба нямнога:
    Зялёны дубочак ля роднага дома,
    Што дзед пасадзіў (а калі  невядома), Калодзеж ля плота, матуліна ўсмешка
    I гэта з дзяцінства да сталасці сцежка, Крынічкараўчук са сцюдзёнай вадою, I першая наша сустрэча зтабою,
    I поўня, што новым святлом праліецца...
    To край мой.
    Ён любай Радзімай завецца
    35
    
    ^»  ^M^ttk^._
    IQIRRl'
    >5^* Алесь Бадак
    СЕНТЫМЕНТАЛЬНАСЦЬ
    Сентыментальнасць — узроставы знак, Знак: асцярожна!
    Ды асляпіла мне вочы вясна.
    Позна, брат, позна!
    I паляцела душа  пад адхон, Быццам  на неба.
    Што там? 
    Радзіма над безданню дзён.
    Што яшчэ трэба?
    Шапку
    У полі,
    Бы ў цэркаўцы, зняць, Позірк свой  долу!
    Лебедзі, лебедзі ў небе ляцяць, Нібы анёлы.
    ^* Юлія Алейчанка
    Яніна Жабко
    ПРЫГАЖОСЦЬ БЯРОЗАВАГА КРАЮ
    Зямля мая у сонечным уборы, Прачнуліся лясы, лугі, азёры.
    Ліхтарыкамі ўспыхнулі расінкі I азарылі ярка ўсе сцяжынкі.
    Даверліва так рукі прасцірае Нам прыгажосць бярозавага краю.
    I кветкі  каляровыя асколкі Дугі нябеснай, казачнай вясёлкі Пялёстачкамі з ветрыкам гуляюць, Над імі пчолкі, матылькі лятаюць. Даверліва так рукі прасцірае Нам прыгажосць бярозавага краю.
    На ўсе лады спявае хор птушыны, На ўзлессі спее ягада ажыны.
    Лясны ручай ціхенечка булькоча, Нібыта расказаць нам нешта хоча.
    Даверліватак рукі прасцірае Нам прыгажосць бярозавага краю.
    Над дняпроўскай хваляй  белы дзень, Спелы вецер у вішнёвай кроне.
    Нібы пасма на старой іконе Ад галінак зіхатлівы цень.
    Сохне лодка стомлена ўтраве, Чаравікі мокрых ног чакаюць.
    Рукі сонца ціха спачываюць На маёй адчайнай галаве...
    Няхай цвітуць сады, буслы лятаюць I чырванню каліны дагараюць.
    Няхай заўсёды будзе чыстым неба, I гэта ўсётак берагчы нам трэба! Даверліва так рукі прасцірае
    Нам прыгажосць бярозавага краю.
    
    Надзея Салодкая
    Я ЦЯБЕ HE ПАКІНУ
    Бераг рэчкі  берагам душы Стане зноўку на гадзіны, жыцці. Адвячоркам толькі не спаліце Маё шчасце, зорныя каўшы.
    Гэта я  не зусім абазнанай істотай Пазнаю твае вулкі, надзеі і сны, Чую шэпт маладой і барвянай
    Я  крывінка твая і атожылак дрэва, Непахіснага цягам стагоддзяў сівых. Разам быць нам пад сонцам і сцюжнай залевай Суразмоўцамі храмаў вячыстых тваіх.
    Галасамі званоў наталяецца сэрца, Словам, дадзеным з неба, ўслаўляю цябе. Я не тут нарадзілася  тут мне памерці, Адыходзячы ў вечнасць у светлай журбе.
    Я цябе не пакіну, а ты  не забудзеш, Нашы душы з табой знітаваныя так, Як жывуцьтолькі родныя, кроўныя людзі, Горад Полацк  мой лёс і спрадвечны алтар.
    На яго я паклала і боль мой, і ўцеху, Як ніхто, Полацк слухае споведзь маю. Тутжыву, кволым дрэўцам і пэўнаю вехай, I на тым да апошняга ўздыху стаю.
    Цвіце барвенак  белы і ружовы. Крынічнік сіні шыецца ўтраву.
    Шумяць бары, пяюць мае дубровы, I пах дзівосны кружыць галаву.
    Святкуе залацістая пярэсна.
    Панікніца паніклая стаіць.
    He ведаю: чаму і ёй балесна?
    He ведаю: чаго і ёй шчыміць?
    На гэты луг бягу я раннем волкім, У гэты гай спяшаю па pace.
    Тут незабудкі, медуніцы, смолкі I новы дзень трывогу ўжо нясе. Званочкаў не тапчы на дзікіх сцежках! Маю шыпшыну не ламай, не рві!
    I санцацвет аранжавай усмешкай Азорыць час пяшчоты і любві.
    Генадзь Пашкоў
    * * *
    Іна Фралова
    МАГУТНЫ БОЖА
    Я пакланюся перад абразамі:  Малю, Магутны, не міні народ, Каб хлеб і далей здабывалі самі, Каб крумкачоў не бачыць карагод, Как не пайсці па свеце жабракамі, Каб доўжыўся ліцвінаў радавод... Я пакланюся перад абразамі, Магутны Божа,захавай народ!
    ‘^’ Віктар Гардзей
    * * *
    Зямля мая, зялёная расінка, і чую я,акрылены вясной,пчалой гудзе світальная галінка і пахне дзень праталінай лясной.
    Усе збіраю колеры і гукі і сэрцам вывяраю пачуццё.
    ...Як матчыны, маёй Радзімы рукі два зерні сеюць роднасць і жыццё.
    Цвіці, мая калючая шыпшына!
    Пара святла і радасці прыйшла.
    I матылёк зноў кружыць над лагчынай, I зноў на кветкі падае пчала.
    49
    Віктар Сабалеўскі
    * * *
    Ціхім цёплым ранкам да ракі прайдуся, Ha pace пакіну нітачкісляды.
    Васількі пры жыце  сімвал Беларусі Клічуць мяне, клічуць кожны раз сюды.
    Тутбярозкі шэпчуць ліпам таямніцы, Бусел у лагчыне стаў, нібы заснуў.
    На сухім узлеску выспелі суніцы, Пах іх у маленства зноў мяне вярнуў.
    Захаплю з сабою да гарбаты Ліпы і маліны,трохі чабарку, Снопік зверабою, каліў колькі мяты... Прынясу ўспаміны пра лугі й раку.
    Дзе б ні быў далёка, цудадзейнай знічкай Вабяць Беларусі  поле, рэчка, гай.
    Любая старонка зноў мяне пакліча, I я зноў вярнуся у бацькоўскі край.
    Бажэна Мацюк
    * * *
    Без спыну, без паўз, без сумненняў Наперад! He зрушым з дарог Шчасліваўрачыстых імгненняў Вяртання на родны парог.
    У коле жыцця мітусіцца
    Давайце! Ды памяць няхай Натоліць натхнення крыніца Адзіны бацькоўскі наш край.
    Бо кожны найлепшы пачатак 
    3 асновы. I будзе куцця Бясспрэчна,такі ёсць парадак! За сімвал святога жыцця.
    Кастусь Цыбульскі
    * * *
    Хтосьці кідае свой дом і ляціць на чужыну, Дзе аксамітныя пальмы і водар віна.
    Я застаюся навек, дзе чабор і ажына, Дзе ў нарачанскім бярэзніку плача жаўна.
    Тут Сож і Дняпро, дубы белавежы, Тут песні крыніц і споведзь званоў.
    Са мной Беларусь і не трэба замежжа, Бо тут карані і дубоў, і сяброў.
    Хтосьці мяняе жытло на прапіску ў Мантана I забывае у Штатах, як ліпа цвіце.
    Я застаюся навек, дзе грыбныя туманы, Дзе на Купалле вяночкі плывуць па вадзе.
    Хтосьці кідае свой дом і ляціць на чужыну, Толькі вяртае Радзіма зза мора буслоў.
    Ім,як і мне, даспадобы чабор і ажына, Ім крылы дае, як і мне, да Радзімы любоў.
    ♦^J** Віктар Кунцэвіч
    * * *
    I няма ярчэй агня, Чым святло радзімы малай. Без яе ці быў бы я? Так. Яна мяне пазвала. Лес ля вёскі. Цішыня...
    Так было.так ёсць, так будзе. Пах грыбніцы і штодня Удыхаюць водар грудзі.
    У спакоі і цішы Мрояць летуценна дрэвы. Машын гоман на шашы.
    I навокал птушак спевы. Тут спыняе вечнасць крок. Тут я спаталяю цела, Спаталяю сэрца, зрок Каб душа мая запела.
    Таісія Трафімава
    АДНА ЗЯМЛЯ
    Зямля бацькоў цудоўная зямля! Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
    Да скону дзён і зблізку, і здаля Табою, любы край, мне ганарыцца.
    Адна зямля у нас з табой, адна!
    Дае нам сілы чыстая крыніца, Куды б мяне дарога не вяла, Табе жадаю нізка пакланіцца!
    Мой край рамонкаў, сініх васількоў, Тут плакаць і смяяцца можна ўволю, Тут сустракаюць дарагіх сяброў I песняй звонкаю, і хлебамсоллю.
    Я рада зноў вярнуцца ў родны дом. Сустрэнуцьтут бярозы ітаполі.
    Пакуль гарыць рабіна пад акном, Маленства казку не забыць ніколі.
    Алесь Жыгуноў
    ДОМА
    Мяне яшчэ у вёсцы помняць.
    I пры сустрэчы сябра рад Кілішак сонечны напоўніць Аж да краёчкаў акурат.
    I тост прамовіць:  За сустрэчу У гэты і ў наступны год. ...Мяне заспее ціхі вечар Каля зусім чужых варот 
    Каля былой бацькоўскай хаты, Яна паклікала сама...
    Стаю журботнавінаваты, I даравання мне няма.
    ‘О* Уладзімір Цанунін
    Золатам гараць каласы, Набрынялі сілай зямной. За жытнёвым полем лясы Небасхіл закрылі сцяной.
    А паміж палёў берагі Над блакітам рэк і крыніц, У вянках рамонкаў лугі, Поўныя легендтаямніц.