Бачу Беларусь такой
Выдавец: Звязда
Памер: 176с.
Мінск 2018
Прыслухайся: у роўным спеве жытным Пранізлівая дзіўная туга...
Кранае сэрца голас старажытны, Вякоў мінулых тайная смуга.
Спявае жыта... Сэрцам прыхініся
I ты адчуеш трапяткой душой Кліч жаўрука ў блакіце звонкіх высяў I водар хаты матчынай жывой.
У песні гэтай стройнанесціханай Гучыць адвечны заклік малады. Спявае жыта прагай апантанай, Святлом нас напаўняючы заўжды.
Спявае жыта... Большай асалоды
У родным полі і не можа быць. He страшныя ніякія нягоды, Пакуль нам песня гэтая гучыць.
‘W Рэгіна Рэўтовіч
Бульбіна, як сэрца беларуса, Адчувае родную зямлю, Па вясне ўрастае без прымусу Парасткамі дужымі ў раллю. А пад восень шчодрымі дарамі На сядзібах поўняцца кашы... Тушанкаю, клёцкамі, блінамі Пачастуе бульба ад душы.
125
130
*^* ТйЦЦЯна Цвірка
'^^* Мікопа Чарняўскі
ТАКОЙ ПАМЯТАЮ ЦЯБЕ
Світанак шыпшынавы вёскулюляе, Расіцараса вочкі ёй прамывае. Малінавы промнік хацінкі цалуе, Цягнік раніцовы дарогу рыфмуе. Сямтам «Кукарэку!» скацілася ў гай. Пастух узарваў цішыню: «Выганяай!» Прачнуўшыся, рэха ва ўсю дражніць статак, Кароў і авечак, бычкоў і цялятак.
I сонна брынчацьу дварах гаспадыні. Яешня сняданак на прыпеку стыне. Гамоняць калодзежы. Льецца вадзіца.
I вёскаю пахне! Паспей прычасціцца Заранкавым раем, што хмеліць старанна Чаромхаю, бэзам, язмінам, каштанам...
I німбы над садам жамчужным плывуць Святыя вясковы спакой сцерагуць. Прыбраўся ўжо дзень у шаўковыя строі, I люд у цудоўным працоўным настроі. Заўзята жыццёвая нітка прадзецца, Дзе тоўста крапчае, дзе тоненька рвецца. Шуміць наваколле! Супынку не знае, Працуе. Стараецца. Служыць. Стварае. Няма перадыхудля справаў вясковых Іх процьму зрабілі, а ўжо плойма новых. Шчыруе рассветная. Працаўніца.
Вось сонейка ёй на калені садзіцца, А шалікам з красак ахутвае плечы, Як муж клапатлівы, валошкавы вечар.
I баюць прысады сваю калыханку: «Спі, вёсачка, моцна да самага ранку!»
Анатоль Шушко
АЙЧЫНЕ
Голас песні маёй рэха сэрца твайго, Покліч весняй душы, што не знае патолі. Беларусь, не знаходжу я праўды другой, Бо інакш мне цябе не знайсці аніколі.
Панад Будаю,
Панад Ліпаю,
У нябёсах, у жніўнай цішы,
Зоры ноч,
Як з сяўні, рассыпала
I ўтапіла ў прадонні душы.
А душа, бы ўтрапёная, леціцца
Ад цяпла, як ад ласкавых воч, Ад каўша, што ў Вялікай Мядзведзіцы Да світання пазычыла ноч.
Мне б туды,
Дзе са сцежкай няўлоўнаю Знік у жыце ўчарашні мой след, Поўню срэбную, Як келіх поўную,
У далонях трымае сусвет.
Мне б туды,
Дзе здзічэлаю грушкаю
Кут бацькоўскі у сэрца мне ўрос, На арэлях маленства разгушканы Сад увесь ад камлёў да нябёс.
Мне бтуды,
Дзе світаннямі золкімі
Пугай хлеб зарабляў ад вясны, Дзе з драчамі ды перапёлкамі Вечары забягалі у сны.
Мне б туды,
Дзе ўзбалотак з дурнічнікам
Нас купаў у сваёй сіняве,
Нават росы
На досвітку знічкамі
Трапяталізіхцелі ўтраве.
Мнебтуды, *
Дзе ўласкавасці дзіўнай,
136
Слёз нямала аддаўшы вайне, 3 першым крокам, Як маці, радзіма Прытуліла да сэрца мяне...
Панад Будаю, Панад Ліпаю, He заспаўшы у ночы ў гасцях, Сонца зоры, Як росы, выпіла Заспяваў і зайграў прасцяг!
Пеўнем
Сонныя веснічкі ўскрыкнулі. Толькі дзе ты, над хатаю дым? Мне б туды, Дзе ўсё роднае, звыклае, Мне б іх зноў расчыніць, Як тады...
Яўген Хвалей
ЯГАДЫ
Суніцы, чарніцы, брусніцы, Журавіны бярэзінскі лес. Хай табе зорнай ноччу прысніцца Ювелірны набор гэты ўвесь.
Бо такіх завушніцаў і пацеркаў
У краінах далёкіх няма.
Быў на Кіпры я і ў Іспаніі Гэтых ягад шукацьтам дарма.
Зямля ж наша гарыць іх вачамі Ад сунічак да журавінаў.
Ты па іх з лесу выйдзеш начамі, He заблудзішся ў роднай краіне.
Марыя Кобец
Мне неба тваё найясней, Радзіма мая малая!
Смарагдавай ранняй вясне, Вясковай тваёй, прысягаю!
Мне полетваё найвальней, Чым безліч чужых разлогаў.
I песня твая найрадней, Ў ёй гоман лугоўмурогаў, Ў ёй мудрасць маіх дзядоў, Ў ёй ласка маёй матулі. ...Шчыміць.
Нібы кажа зноў «Хіба ж Вы мэнэ забулі?»
Забыліся. Пэўна.Так. Гамонку тваю сакаўную. Няёмка ж наўкол: «Дзівак! Адкуль ён? I што шануе?»
Напраўду, шануем што? Чужую гамонкумову!
Навошта? Чаму? За што? Губляем жыцця аснову?
...У светлым дзіцячым сне Лагода гамонкі мамы: «Дачушка!»
А голас той мне Раднейшы ён самысамы.
I гоман, і песня, й разлог,
I шэрых палеткаў далі, I тое, што даў нам Бог, Што продкі заўжды шанавал I неба,што мне найясней... Радзіма мая малая, Смарагдавай ранняй вясне, Вясковай тваёй, прысягаю!
137
Галіна Нупрэйчык
* * *
Спеюць антонаўкі гнуцца галінкі. Злізваюць промні са шчочак расінкі. Вецер вальсуе з апалай лістотай. Сыплюцца хмары асенняй самотай.
Яблыні снегзагартуе зімою, Май абагрэе вясельнай красою.
He апельсіны, бананы і ківі Яблыкі, грушы, і вішні, і слівы Сонца Радзімы з любоўю ўзрасціла. Роднай зямлі ў іх гаючая сіла.
♦^^* Зіновій Прыгодзіч
ДУБ
На беразе ціхай рачулкі,
Ля вербаў, кустоў прыбярэжных, Узняўся магутнаю птушкай, Дубволат стаіць высачэзны.
I горда сваю вершаліну Да сонца узняўдуб высока, Крыжастае голле раскінуў Ён вольна, як рукі, шырока.
Карэннем абняўся трывала Навек з жыватворнай зямлёю, Што песціла дуб, гадавала, Дзялілася сілай сваёю.
Hi буры, бяды ніякое, Hi сцюж гэты дуб не баіцца...
Схіліўся над ціхай ракою, Улюстра вады ён глядзіцца.
Алёна Папко
Тут птушкам і вольна, і люба, Каршун не прымаетут бою... Радзіма! У вобразе дуба Падобнага многа зтабою.
Да зор ляцець нам тысячы гадоў I тысячы гадоў назад вяртацца. Пакінь жа шчасце летніх вечароў, Каб век ад веку мне ім прычашчацца.
А восені прамоклы парасон
Дзяліць без здрады з ценем лістападаў. Жыццё было і застаецца сном Між воляю нябёс і зор парадаў.
Дзе кросны ткуць дарогі на дваіх, Нам месца адшукаецца пад сонцам.
Пульсуе час ў далонях векавых, I Беларусь няхай жыве бясконца!
I* Сяргей Давідовіч
БЯРОЗЫ ЖОЎТЫ МЕДАЛЬЁН
Мой мілы дом, мой родны кут,
Сваю адметнасць час нясе, I нельга не заўважыць гэта.
Як значна зрушыліся ўсе Да блізкай фінішнасці лета.
Дарос да хрусту агурок. Вішняк гарыць чырванабока. I яблыкі ўзяліся ў сок,
Садок, гарод, квяцісты ліпень! 0, як даўно не быў я тут, Амаль што вечнасць цэлы тыдзень.
144
Запасяць далі спакваля Сум у зялёныя далоні. Спакойней дыхае зямля I неба робіцца бяздонней.
I хоць жыццё кіпіць вакол, Пульсуе ў покрыве зялёным, Ды ўпаў бярозе на прыпол Лісточак жоўтым медальёнам.
*^* Тамара КрасноваГусачэнка
ПАСТАЎЦЕ ПОМНІК ВЁСЦЫ...
«Поставьте памятнйк деревне На Красной плосцадй в Москве...« (Н. Мельнйков, поэма «Русскйй крест»)
Які ж мне помнік вёсачцы паставіць, Малой айчыне каб вавек жыла, I, зніклую ужо, яе уславіць, Дзе толькі след пакінуць я змагла? Там голас мамы мілы, незабыўны, Там свет імкнуўся радасцю ў акно, Там першага кахання час наіўны, Які са шчасцем зліўся у адно. Там за акном то лета, то завеі, To белавейны яблыневы сад... Там бацяны на поўдзень адляцелі, Каб не вярнуцца ўжо зусім назад. Сумленню надмагільны помнік ставіць? Мы запавет парушылі вякоў, Пакінуўшы зямлю дзядоў, і сталі Бяздомнымі... Хоць помніцьтое кроў, Як мы былі атулены любоўю.
Ты помніш немаўляткі першы крык? А першы крок? Залітую крывёю Зямлю ў вайну? Але ў гарачы міг Ліхой бяды яна давала сілы, I за сыноў малілася, жыла, I літасці, падмогі не прасіла, Краіне воінаў сваіх дала. Дзяцей сваіх увечары люляла,
Спявала калыханку нанач нам, Сумёты вышай дахаў насыпала, Удзячная спагадным вечарам. Расціла хлеб і нас зтабой чакала, I вёска выжывала.як магла, Ад зоркі і да зоркі працавала За працадні, нястомнаю была, He гневалася і не наракала, Ад роспачы не падала, ішла, Калі ж і падала,то паўставала, Свой несла крыж і нас з табой ўзняла. Пакорна ўсё прыняўшы, прабачала, I ні папрока так і аджыла.
Дык дзе ж нам вёсцы помнік свой
паставіць? Спытайце, апытайце ўсіх людзей...
Яны адкажуць: «Неяк вёску ўславіць, Бо плошчы вы не знойдзеце... Нідзе!»
Пераклад з рускай мовы Галіны Загурскай
Ірына Карнаухава
* * *
He хапала фарбаў парку. Вось і восень не стрывала: Незаўважна, вельмі шпарка 3 густам ліст расфарбавала Клёна,ліпы і каштана, Барвай пырснула асіну I мазкаміапантана Колер дадала ў рабіну. Hi адзін мастак ампіру 3 ёй не зможа параўнацца! А паэт рыхтуе ліру Гімн спяваць залаташвачцы.
Пераклад з рускай мовы Бажэны Ганушкінай
145
> Ганна Чумакова
Лёгкі снег мітуслівая зграя... Я ж цікую.з якой ён ракі: можа з Свіслачы, можа з Дунаю?
Ад мясцін, ад узгоркаў якіх?
Можа колькі ўжо дзён у дарозе, Можа з Сожу ўзняўся ледзьледзь? Hi па паху ж яго не адрозніць I па колеру не зразумець.
Снег звычайны, такі, як і ўчора белым пылам сняжынкі лятуць...
Мне ж здаецца, Што ён з Рагачова, Дзе ў Дняпро заплятаецца Друць.
*3*^6 Яўген Пясецкі
* * *
Вучыўся ў леса я, вучыўся ў поля, Мне выкладалі вецер і дажджы, Вучыла спёка: не кажы «ніколі», Вучыла сцюжа: не кажы «заўжды». Вучылі каласы на ніве хлебнай, Валошкі ў срэбных зорачках расы, Чаму з вялікай літары патрэбна Пісаць «Радзіма» нам ва ўсе часы. Вучылі памятаць пра тое, што забылі, I дараваць, што ў сэрца болем б’ецца. Яны мяне галоўнаму вучылі: Глядзець вачыма,
углядацца сэрцам.
Валянціна ПруцьРусакевіч
МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА
Ці я змагуўсе словы адшукаць, Куточак родны, дарагі, адзіны, Каб гімн любові да цябе спяваць, 0, любая маленькая радзіма!
Каб зноў апець красу тваю жывую, 3 пяшчотаю, з любоўю расказаць, Як жнівень сонцам збажыну цалуе I вабіцьтраўным шоўкам сенажаць,
Як рэчка прахалодай спеўна кліча, Праводзіць восень журавоў у шлях, Як ногі коле босыя, казыча Іржышча на пакошаных палях,
Як аплятае травы павуцінне I ззяе ўранку іскрамі расы, А ў бацькоўскай роднае хаціне Так малітоўна свецяць абразы...
Знаёмай вечароваю дарожкай, Да рэчкі йду, спяшаюся ля саду, Дзе ціха шэпчуць клёны і бярозкі Пра шчасце, маладосць, кахання радасць...
0, мілая маленькая радзіма!
3 удзячнасцю схіляю галаву За сцежкі, па якіх тады хадзіла, За ўсё, што родным і цяпер заву.
*^^‘ Людміла Кебіч
БЕЛАРУСІ
Самымі пяшчотнымі імёнамі я сваю радзіму назаву, пад яе сцягамі і іконамі ад народзін радасна жыву^^
158
Ад народзін з любаю краінаю цешуся, пакутую, цярплю...
Для мяне хай нават хлеб з мякінаю, не пакіну родную зямлю.
Вёскі, гарады такія блізкія, дрэвы, кветкі родныя, свае, і калі маланка злосна бліскае, дык вясёлка сонечна ўстае.