• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    спыніўся на ганку, сцягнуў з галавы ўсю ў снезе вушанку з бліскучаю кукардаю, абабіў вушанку аб калена, набычыўся і спытаў у мяне:
    — Ты чаго ўставіўся?..
    Я, мусіць, зачырванеўся і пастараніўся, каб уступіць яму дарогу, але ён падставіў падножку, я слізгануўся і, ускінуўшы рукі, расцягнуўся тут жа на парозе.
    Каля нас ужо сабраліся і рагаталі дзеці. Я ўстаў, адчуваючы нейкі раптоўны глухі звон у вушах, а ў вачах у мяне, мусіць, ужо дрыжалі слёзы.
    —	Стой! — сын Чаславы Карлаўны дыхнуў адкрытым ротам мне ў твар.
    Я пхнуў яго ў грудзі. Сын Чаславы Карлаўны хапіўся рукою за ашаляваны вугал ганка, хацеў яшчэ ўстояць на нагах, але аступіўся і неяк бокам, забінтаванаю падвязанаю рукою паляцеў з высокага ганка. 3 галавы ў яго звалілася і пакацілася аж пад капеж вайсковая вушанка з бліскучаю кукардаю.
    Пачуўся раптоўны крык. Я ўбачыў, як з весніцаў ужо сюды, коўзаючыся на слізкай зледзянелай сцежцы, бегла Часлава Карлаўна.
    Ад страху і нечаканасці ў мяне закацілася сэрца.
    Сын Чаславы Карлаўны ўжо ўстаў і круціўся на адным месцы, шукаючы сваю шапку.
    —	Вось, сынок, вось. — Часлава Карлаўна падняла шапку, рукі ў яе дрыжалі. — Ты не пабіўся, не? Хто ж гэта цябе?
    Яна стаяла белая, нейкая раптоўна збянтэжаная.
    —	Ен, — паказаў на мяне яе сын, не паднімаючы вачэй: яму, пэўна, было брыдка.
    —	Ну, хадзем, ты не лепшы... — Яна тузанула яго за руку і бокам прайшла каля мяне. Зусім блізка, моўчкі — за ёю віўся лёгкі і светлы пах духоў.
    Я стаяў, адчуваючы нейкую невядомую для сябе віну, сорам, брыдкасць — усё разам.
    Празвінеў званок. I гэтаксама мы чакалі Чаславу Карлаўну — а яна ўвайшла ў клас гэтаксама прыгожа і чыста адзетая, і гэтак павольна калыхаліся яе цяжкія завушніцы, лавілі каля пляча сонца, але яго не было.
    —	Даруйце, Часлава Карлаўна. — Я падняўся з лаўкі, трымаючы ў руках задачнік.
    Вочы яе насцярожана глянулі на мяне, здзівіліся і зусім не мігалі. Яна падалася да мяне: — Ну добра, Мечык, — збянтэжылася і залілася чырванню.
    ВЯЧАСЛАЎ АДАМЧЫК
    815
    — Вось ваш задачнік. Дзякую... — Я апусціў вочы.
    — Дзіўны ты... — У голасе была спагада і нейкая далёкасць.
    «Няўжо вы не ведаеце, што я люблю вас. I сына вашага буду любіць. Усё, што вы хочаце», — але я маўчаў.
    Яна ўзяла белымі рукамі задачнік — на пальцы ў яе ясна мільгануў тонкі пярсцёнак.
    Я сеў, і на мяне раптам нахлынула цяжкая крыўда, што яна ніколі не будзе ведаць пра гэта і, пэўна, не хоча — у яе ёсць свой клопат, сын, той хмуры муж, сталасць, а я яшчэ зусім малы.
    На другі год яе не было ў нашай школе. Крыўда мая прайшла, застаўся сум, нейкі невыразны сум, як сум перад восенню па яснай вясне, па першаму грому, празрыстаму лістку і маладой пяшчотнай траве, ціхі сум, што ў наш клас ніколі болей не прыйдзе Часлава Карлаўна. I ў мяне яшчэ доўга тлела туга па ёй. Недзе ў старэйшых класах прайшла і яна — у мяне было ўжо нешта другое, я вастрэй і больш стала думаў пра вялікія гарады.
    I вось цяпер, праз дваццаць з нечым год, калі я бываю дома, дзе лячусяўспамінам пра няблізкае і падхарошанае даўняе, да мяне зноў чамусьці прыходзіць радасная туга стрэцца з Чаславай Карлаўнай. Я ж бачыў далёкія гарады, нешта ў маім жыцці спраўдзілася, і я крышку давольны гэтым. Але, пэўна, і цяпер я не сказаў бы ёй пра тое, што я яе любіў, любіў з неразважнай, смешнай дзіцячай затоенасцю. He сказаў бы. Бо мы заўсёды мала добрага гаворым другім, баючыся чужое радасці, і, мусіць, гэтак трацім сваю.
    1965
    САЛОДКІЯ ЯБЛЫКІ
    1
    «Старасту» — абструганую яловую палку з накарэлым на ёй цестам (мусіць, нехта мяшаў свінням і коням) — да Папялішыных прынёс стары Цурусь. Папялішыных якраз не было дома: на дзвярах вісеў замок — жалезнае конскае пута. Стары Цурусь пастаяў каля парога, аддыхаўся, паставіў палку каля вушака і пасунуўся дадому.
    «Стараста», пасля таго як партызаны застрэлілі Івана Якімчыка, ішоў па вёсцы радоўкаю. Сёння адбыла адна хата за старасту, назаўтра другая.
    На трэцім тыдні чарга дайшла да Папялішынай Марылі.
    Марыля жыла адна з дзесяцігадовым Тонікам, які быў рыхтык колішні кравец, што шыў па хутарах кажухі, і крошкі падабраў, і гэтакі быў таўстагубы, і гэтак зацята глядзеў спадылба, як яго прызнаны цэлаю вёскаю, але не запісаны ў метрыцы бацька. I нават насіў бацькаву мянушку — Паплісты. Мужа ў Марылі не было. Да вайны яна жыла пры братах, покуль тыя не пажаніліся і, аддзяліўшыся, не пакінулі на яе старую, растрэсеную, у адзін пашарак хату.
    Закарэлую ў цеста яловую палку — знак, што гэтая хата сёння за старасту, — Марыля ўбачыла тады, калі вярнулася з поля даіць пад вечар карову. Яна скінула з плячэй дзяружку сырое бярозкі, перамешанае з свірэпаю, і, шукаючы пад падрубаю каля дзвярэй ключ, агледзела яловую палку. Гэту палку, яна добра помніць, прыносілі пад дзверы яшчэ «за польскім часам», калі ў вёсцы ўвялі варту.
    — Які ж з мяне стараста? — закрычала на ўвесь надворак Марыля, каб, мусіць, чулі і суседзі. — Хіба ж у вёсцы пазводзіліся мужчыны?
    Яна ўзяла палку і пайшла шукаць свайго Тоніка, каб занёс «старасту» да Мартына Жолудзя, з якім яна ўжо нешта з год не гаварыла, пасварыўшыся за калодзеж
    Марыля выглянула за гумны і, нікога там не ўбачыўшы, пайшла ў канец вёскі на грудок, адкуль усе мацяркі клікалі сваіх дзяцей, калі трэба было палуднаваць і выганяць на пашу быдла. Папрыганяўшы на дзень, пастухі цэлаю плоймаю моклі ў рэчцы.
    — Тонік, каб ты не даждаў, дадому ідзі, — гукнула Марыля і, засланяючыся рукою ад сонца, стала глядзець туды, пад алешнік, пад рэчку, дзе па беразе бегалі голыя як бізуны, дзеці. Адыходзячыся аж да самых гародаў, яны набіралі разгон і скакалі, мусіць, у рэчку.
    — He чуе, недавярак, — сказала Марыля і гукнула яшчэ раз: — Тонік, каму я кажу, дадому ідзіі
    Тонік якраз сядзеў пад берагам — адтуль была відаць яго вострая худая спіна — і, засунуўшы руку ў слізкія паабрастаныя зялёнаю бадзягаю карчы, толькі чуў, як мякка
    816	ВЯЧАСЛАУ АДАМЧЫК
    біліся аб яго растапыраныя пальцы нямоцнымі хвастамі вёрткія плоткі. Тут іх заўсёды цэлую торбу набіраў Сямен Мокуць. У карчах былі глыбокія і патаемныя лёхі. Тоііік падшыўся далей пад бераг і засунуў руку аж па самую паху. Але там яго востра і моцна, як кляшчамі, схапіла за мезенец. «Выдра», — спалохаўшыся, падумаў Тонік. Ён ведаў, што выдра вялася пад Сцяпанаваю алешынаю ў завоінцы ў карчах і, кажуць, нават паела ў некага шчанят. Тонік ірвануў руку назад і, збялелы, выскачыў зпад берага: на мезенцы вісеў вялікі без аднае кляшні рак.
    —	А во Паплісты рака злавіў, — закрычалі на беразе. Але рак пстрыкнуў хвастом, адарваўся ад пальца і ляпнуўся ў ваду. Тонік толькі бачыў, як ён вёртка шмыгануў назад пад бераг.
    —	Вот пусці мяне, — папрасіўся Мокуцеў Арсенік, што стаяў на беразе, увесь ссінелы, скорчыўшыся, і ў яго ад холаду дробна дрыжала барада. — Там мой бацька вунь колькі налавіў. Цябе ж усё роўна маці кліча дадому.
    —	Дзе?— спытаўся Тонік, вылазячы з рэчкі, бо ведаў, калі ён не паслухаецца, то маці будзе ісці сюды з абшморганаю лазіною, ад якое надта ж пячэ, калі секануць па нагах.
    —	Ну, ідзі лаві, — сказаў Тонік і пачаў апранацца. Бялявы, з выцвілымі валасамі і аблупленым чырвоным ад сонца носам Арсенік быў старэйшы за Тоніка, але надта рахманы і не вельмі разважлівы хлопец. Пазаўчора Тонік з двума Жолудзевымі, падмануўшы, адвялі яго ад дому і залезлі ў іхні, Мокуцеў, сад: там былі на адной яблыні хоць яшчэ маленькія, не раўнуючы, як арэхі, але ўжо салодкія яблыкі. Але яблык яны не нарвалі: з хаты выскачыў, расшпіляючы на бягу папружку, Арсенікаў бацька — Сямён Мокуць.
    Ён злавіў большага Жолудзевага якраз на яблыні. Ён, Тонік, з меншымі прашыўшыся пад дрот, паспелі ўцячы. Праўда, Тонік зачапіўся за калючку і разлупіў па спіне повую, маці яшчэ і не мыла, паркалёвую кашулю. I пазаўчора яму добра ўляцела дома. Але Тонік болей пабойваўся Сямёна Мокуця. Што маці — яна паганяла наўкруг грубкі, і яму дасталося толькі попускам, калі ён, не паспеўшы адчыніць дзверы, уцякаў на двор. Але венік, які ён звязаў у полі з бярозавага вецця, быў яшчэ сыры і мяккі. Мужчыны, пэўна, б’юцца не так. Старэйшы Жолудзеў вунь: колькі плакаў, калі яго нашастаў па вушах Сямён Мокуць.
    Тонік ішоў дадому са страхам, думаючы, як мінуць Арсенікаву хату, каб часам не нарвацца на яго бацьку. Ён ужо трэці дзень асцерагаўся Сямёна Мокуця. Летась ён гэтак выратаваўся ад Мартына Жолудзя, калі прыпасвіў яго авёс.
    На вуліцы балазе нікога не было, але Мокуцеву хату Тонік мінуў подбегам.
    На падворку, мусіць, ужо выкінуўшы карове траву, маці абівала аб плот дзяружку. На частаколе густа асядаў пыл.
    —	Ну чаго?— яшчэ з вуліцы спытаўся Тонік, усё ж пабойваючыся падыходзіць бліжэй да маці.
    —	Дзе ж гэта ходзіш, каб хто ведаў?— Марыля павесіла на плот дзяружку і ўзяла з прызбы доўгую палку.
    Тонік адступіўся, ужо аглядаючыся, як шмыгануць назад на вуліцу.
    —	На, занясі да Жолудзяў. Вот прынеслі «старасту»,— яна шпурнула палку ў мураву пад плот. — Хіба ж няма мужчын? Каб іх ліха абстарасціла.
    Тонік падняў палку і, стракочучы ёю па плоце, пабег да Жолудзяў. Сенцы ў Жолудзяў былі адчынены. Там немаведама што нарабілі куры. Яны паляцелі з крыкам на двор, паднімаючы вецер, калі Тонік увайшоў у сенцы. На абітых старою дзяружкаю дзвярах, зпад якое пучкамі тырчала старая парудзелая салома, паднялася, бразнуўшы, жалезная клямка. Дзверы адчыніліся, і ў сенцы высунулася чорная калматая галава. Гэта быў сам Жолудзь — нябрыты, з апухлымі ад сну вачыма.
    —	«Старасту» вам прынёс, — замест «дзень добры» сказаў Тонік, апомніўшыся, што яго мама вучыла: як зойдзеш да каго ў хату — трэба найперш павітацца. «Такое бяды, тут жа не хата, а сенцы», — падумаў ён.
    —	А хіба ж вы былі за старасту?— спытаў Жолудзь, не выходзячы ў сенцы.
    —	He, — пакруціў галавою Тонік.
    —	To чаму цераз хату? Раз усе, так усе, — сказаў Жолудзь, хаваючыся за дзверы.
    Тонік выйшаў з сенцаў і папхнуў перад сабой палку, пакідаючы на Жолудзевым надворку неглыбокую баразну.
    —	Нашто ж прынёс дадому?— спытала праз акно маці, калі Тонік кінуў палку на прызбу.
    —	Ай, не бяруць! — моцна крыкнуў Тонік, каб, мусіць, чутна было ў хаце. Ён ірваўся скарэй туды, пад рэчку, ён успомніў, што сёння ўсе хлопцы збіраліся ў Елыіік — грузкае з
    ВЯЧАСЛАЎ АДАМЧЫК
    817
    рудою вадой і рэдкімі лазнякамі балота, дзе кожны год у асацэ на купінах вяліся дзікія качкі і дзе ён, Тонік, летась выбраў з аднаго гнязда поўную шапку яец.
    — Куды ж ты паляцеў? Гэта ж палуднаваць час,— пастукала ў раму маці, але Тонік ужо не чуў.
    2
    Кожны вечар, прыгнаўшы з поля, Тонік катаў па вуліцы рэхву. Старую ад расс