Беларускае кафлярства  Алег Трусаў

Беларускае кафлярства

Алег Трусаў
Выдавец:
Памер: 56с.
Мінск 1993
13.96 МБ
Белдрусме
КЯфДЯРСТ2Я
Полацк V
ff ® Гальшаны	Z(
Л	Мсціслаў
I® Гродна	® МІНСК ®
\	Магілёў
Л	® Мір
Мінісгэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларускі інстытут праблем культуры
А.А. Трусаў
БЕЛАРУСКАЕ КАФЛЯРСТВА
Мінск 1993
ISBN 5-7815-1102-4
© A. A. Трусаў, 1993
0^0
Вялікае значэнне ў дэкаратыўным аздабленні інтэр’ераў беларускіх манументальных грамадзянскіх і сакральных збудаванняў, пачынаючы з XV ст., мела кафля. Трэба адзначыць, што некаторыя беларускія даследчыкі, перакладаючы рускае слова "нзразец" як "кафля", памылкова называлі кафляй" паліваныя керамічныя фасадныя пліткі, уласцівыя гродзенскай архітэктурнай школеХІІ ст., атаксама паліваныя пліткі падлогі, якія ўжываліся на тэрыторыі Беларусі ў XI—XII стст.
У рускай літаратуры "нзразцамя" называюць розныя віды архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі: паліваныя і тэракотавыя керамічныя пліткі для аздаблення фасадаў будынкаў без румпы; вырабы, падобныя да беларускай пячной кафлі з румпай, што таксама ўпрыгожвалі фасады бажніц і палацаў; пячную кафлю, з якой выкладаліся наверхні печаў у канцы XVI—XX стст. [1] (апошпяя мае таксама пазву "кафель", запазычаную, магчыма, з беларускай мовы).
Вытворчасць і ўжыванне кафлі былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі. Дастаткова сказаць, што ні адзін будынак, замак або палац, сядзіба заможнага ўладара або ратуша, карчма ці нават сялянская хата ў XIX— пачатку XX ст. не абыходзіліся без нечаў, аздобленых кафляй. Кафляй самых розных тыпаў, памераў, колераў, багата дэкараванай выяўленчымі матывамі, сюжэтамі, падпарадкаванымі грамадскім уяўленням часу, стылявым асаблівасцям і густам насельніцтва, укладу яго жыцця. Бясспрэчна, што такое месца кафля заняла дзякуючы ролі печы, якую яна займала ў жыцці чалавека. А яна не толькі гаспадарчая: захаванне агню, прыгатаванне ежы, ацяпленне памяшкання. Пабудова печы, як сведчаць старажытныя паданні і абрады, была звязана з унутраным светапоглядам чалавека, з яго верай у светлыя і цёмныя сілы. Відавочна і
тое, што печ (яе мастацкае ўвасабленне) цесна спалучалася з жылым асяроддзем: архітэктурай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, вопраткай.
Першыя вядомыя нам кафлі на тэрыторыі Беларусі належаць да самага пачатку XIV ст. Яны знойдзены ў час археалагічных раскопаў у Полацку, Лідзе, Навагрудку і маюць баначна-цыліндрычнае тулава вышынёй 21—24 см (10—14 см у дыяметры). Гліняная маса іх нятлустая, з дамешкамі жарствы ці жвіру. На паверхні сценак відаць кругавыя налепы, на донцы — прыліплы жвір. Вырабляліся кафлі метадам ляпной тэхнікі, пасля чаго іх падпраўлялі на прымітыўным маларухомым ганчарным крузе і абпальвалі на адкрытым агні. Такія кафлі выконвалі толькі тэхнічныя функцыі: павышалі цеплааддачу, аблягчалі канструкцыю, спрыялі ўстойлівасці печы да тэрмічных перападаў. Некаторыя кафлі XIV ст. на сваіх донцах мелі ганчарныя клеймы.
Патрэба ў кафлі спрыяла станаўленню ганчарнай вытворчасці і стварала ўмовы для далейшага развіцця кафлярства. Яна задавальнялася не столькі за кошт узнікнення новых ганчарных майстэрняў, колькі за кошт павышэння прадукцыйнасці працы ўжо існуючых. Гэта прымушала ўдасканальваць прылады працы, тэхналогію вытворчасці, майстэрства выпрацоўкі.
На працягу XIV і XV стагоддзяў бачны хаця і марудныя, але ўпартыя, няспынныя пошукі і вынаходніцтвы не толькі ў вытворчасці, але і ў канструкцыі самой кафлі. Ад адзінкавых, умураваных у глінабітную печ кафляў-гаршкоў пачаўся пераход да печаў, поўнасцю складзеных з кафлі. Гліна — асноўны напаўняльнік канструкцыі і будаўнічы матэрыял, цяпер прымяняецца як звязваючая маса паміж кафлямі. Жаданне шчыльней паставіць цыліндрычныя кафлі з круглым вусцем адну да аднае вымушала мяняць іх форму.
Адфармаваныя персцянёва-налепным спосабам з дапамогай маларухомага круга з грубай малапластычнай масы цыліндрычныя кафлі з круглым вусцем не паддаваліся наступнай механічнай апрацоўцы. Менавіта з гэтага перыяду, на працягу некалькіх стагоддзяў, крок за крокам вядуцца пошукі пераадольвання статычнасці векавых устояў ляпной керамікі.
Мы бачым, як круглае вусце то ледзь-ледзь угінаецца, то да яго робяцца налепы альбо спалучаюцца прагібы з налепамі. Толькі адмаўленне ад грубай масы, пераход да больш тонкай і пластычнай дазваляюць надаваць вусцю выразны трохці чатырохпялёсткавы малюнак, абрысы раўнабедранага трохкутніка ці квадрата. З’яўляецца мноства розных варыянтаў гаршковай кафлі ад высокіх і вузкіх да шырокіх і нізкіх. Узнікаюць кафлі так званага міскавага, талеркавага і іншых тыпаў.
Цяга да дасканаласці апрацоўкі і падгонкі формаў кафлі адна да аднае, выраўноўвання сценак і памераў прымушае ўжываць драўляныя формы, з дапамогай якіх ганчарнай загатоўцы надавалася тое ці іншае (трохкутнае або квадратнае) вусце. У выніку кафля набывала выгляд стандартызаванай будаўнічай адзінкі — модуля. Выкарыстоўваючы кафлю як камбінаторны элемент, спалучаючы тыя ці іншыя тыпы ў пэўным парадку і колькасці, народныя майстры стваралі печы самых розных кампазіцыйных рашэнняў, падпарадкоўваючы іх архітэктурнаму асяроддзю. Ужо на гэтай ступені развіцця адчуваецца мастацкае асэнсаванне, якое дазволіла па-новаму ўбачыць ролю печы ў інтэр’еры, бо яна набыла не толькі ўтылітарна функцыянальную, але і грамадзянска мастацкую функцыю.
Печы, складзеныя з кафлі, пачалі ўносіць у вырашэнне інтэр’ераў мастацкі духоўна-вобразны змест, займаць вядучае кампазіцыйнае гучанне. Як бы падводзячы рысу пошукам гэтага перыяду, на мяжы XV — XVI ст. пачынае ўжывацца паліва, якая ўзбагаціла мастацкую палітру кафлі, палепшыла яе ўтылітарныя якасці, надала кафлі большую каштоўнасць.
Увага да выяўленчых сродкаў, пошук мастацкай мовы не маглі прайсці без рэканструкцыі формы кафлі, якая і адбываецца ў канцы XV — пачатку XVI ст. Асновай такой перабудовы паслужылі міскавыя і талеркавыя кафлі з традыцыйнымі для ганчарных вырабаў малюнкамі на дне ў выглядзе прамых ці хвалістых ліній альбо слядоў ад пальцаў рук пасля апрацоўкі на крузе. На дне такой кафлі было зручна рабіць узоры, бо яе невысокія борцікі не перашкаджалі гэтаму. Але такую кафлю было нязручна мацаваць у будове
печы. Менавіта тады і пачалі да донца прырабляць так званую "румпу" — гліняны цыліндрык такога ж дыяметру, зроблены на ганчарным крузе.
У выніку з’яўляецца новы тып кафлі, так званы "каробкавы”, дзе дно кафлі ранейшага тыпу наблізілася да вусця, a венца вусця стала выконваць ролю высокай рамкі. Па баках румпы рабіліся дзіркі для ўмацавання кафлі ў сценцы печы. Наблізіўшыся да вонкавай паверхні, ранейшае дно зрабілася вонкавай пласцінаю з нанесеным на яе паверхню малюнкам.
Неабходна падкрэсліць, што на Беларусі працэс пераходу ад гаршковай да каробкавай кафлі ішоў паволі, на працягу XV — першай паловы XVI ст. Прычым ужывалася гаршковая кафля і пазней, у XVII і, магчыма, у пачатку XVIII ст., асабліва ў вясковай мясцовасці. Спачатку рэльефная гаршковая кафля выраблялася толькі ў буйных беларускіх рамёсных асяродках, дзе кафляры былі добра знаёмы з тэхналогіяй вырабаў тэракотавай, а потым і паліванай кафлі ў гарадах Заходняй Еўропы.
Самыя старажытныя экземпляры каробкавай кафлі былі знойдзены П А. Рапапортам падчас раскопак княскага палаца ў Полацку. Вонкавая паверхня гэтай кафлі мае квадратныя або прамавугольныя абрысы. Памеры вонкавай пласціны нязначныя, даўжыня не больш чым 10 см. Яна аздоблена высокімі рэльефнымі выявамі фантастычных цмокаў або чалавечых фігур [2],
У першую чаргу трэба адзначыць фрагмент непаліванай безрамачнай кафлі з выявай галавы скамароха [3]. Гэта першая вядомая нам антрапалагічная выява на беларускай кафлі, уласцівая для познегатычнага мастацтва. У Полацку таксама знойдзена кафля, вонкавая пласціна якой мае выяву фляйціста. Датуецца яна канцом XV — першай паловай XVI ст. [4], Гэты тып кафлі існаваў да сярэдзіны XVI ст. Такая кафля з квадратнымі знешнімі абрысамі і адтулінай румпы (14 х 14 х 14 см) з пачатку XVI ст. вядома на тэрыторыі Літвы і згадваецца ў публікацыях С. Абрамаўскаса.
Вялікім попытам карысталіся кафлі, палітыя глазурай, якая надавала вырабам большую трываласць, яны лепш адпавядалі гігіенічным патрабаванням, мелі большае мас-
тацкае ўздзеянне за кошт колеру і бляску. Склад глазуры трымаўся ў сакрэце, а майстар, які яго ведаў, карыстаўся пашанай і лічыўся лепшым сярод ганчароў. 3 канца XV ст. спачатку для посуду, а потым і для кафлі ўжываецца свінцовая глазура.
Адфармаваная ў глінянай, а пазней і ў драўлянай форме, і добра высуіпаная кафля змазвалася "шлімфай" — спецыяльна разведзеным клейсцерам, дзёгцем ці іншым клейкім рэчывам і адразу праз "пытлік" — дробнае сіцечка, прысыпалася сухой глазурай, складзенай з перапаленага свінцу, рачнога пяску і глею. Для колеру ў шыхту дадавалі вокіс медзі, які пасля абпальвання надаваў вырабам празрысты зялёны колер. Такія кафлі атрымалі назву "мураўлёных" — за падабенства з колерам травы.
Ужыванне зялёнай палівы спрыяла з’яўленню новых мастацкіх вобразаў, дзе колер гучаў зладжана з тэматыкай і падкрэсліваў сюжэты. Больш таго, зялёныя фарбы спрыялі стварэнню ў жыллёвым асяроддзі своеасаблівай заспакаяльна-псіхалагічнай атмасферы і ў той жа час вылучалі чалавека, каларыстычны строй ягонай вопраткі, дзе зялёны колер дапасуецца да чырвонага, характэрнага для дэкаратыўнага ўпрыгожвання народных строяў.
Першая, найбольш старажытная паліваная кафля, знойдзеная на Беларусі, датуецца канцом XV — першай паловай XVI ст.
Падчас раскопак былога вялікага княскага палаца ў Вілыгі, што некалі стаяў на тэрыторыі Ніжняга замка, у слаях XV ст. акрамя міскавай непаліванай гаршковай кафлі знойдзена і каробкавая. Вонкавая пласціна гэтых кафлін аздоблена выявай шчыта з гербам альбо раслінным арнаментам. Некаторыя кафлі (іх няшмат) пакрыты палівай зялёнага, жоўтага альбо бурага колеру. Таксама знойдзены 4 кавалкі керамічных плітак з рэльефным малюнкам, што выкарыстоўваліся для аздаблення сцен палаца [5].
Цікавая зялёнапаліваная кафля з выявай анёла (датуецца канцом XV — першай паловай XVI ст.) знойдзена на паселішчы каля вёскі Берагаўцы Шчучынскага раёна [6].
Вельмі цікавую кафлю з выявамі пешых і конных вояў, пакрытую цёмна-зялёнай палівай квадратнай формы,