Беларускае кафлярства  Алег Трусаў

Беларускае кафлярства

Алег Трусаў
Выдавец:
Памер: 56с.
Мінск 1993
13.96 МБ
асобных кафляных радоў робяцца пануючымі сюжэтныя матывы рэалістычна-выяўленчага характару.
3 канца XVI па сярэдзіну XVII стагоддзяў дасягнула свайго найболыпага росквіту вытворчасць паліхромнай кафлі. Менавіта да гэтых часоў належаць знаходкі паліхромнай кафлі, выяўленыя археолагамі ў Мінску, Гродзенскім, Мірскім і Гальшанскім замках, Мсціславе, Магілёве, Полацку, Воршы, Гродне, Пінску, Крычаве, Віцебску, Слоніме, Нясвіжы і Заслаўі. Мы бачым не імгненна ўзніклую вытворчасць, а яе паступовы рух. Гэта спачатку рысы так званай "меццакерамікі” — пераход да белага колеру за кошт ужытку падглазурных ангобных пакрыццяў. Потым назіраецца выкарыстанне белай заглушанай глазуры разам з празрыстымі зялёнымі палівамі і, нарэшце, вырабляюцца кафлі з рэльефным малюнкам, вельмі часта яшчэ з ангобным белым пакрыццём, размаляваныя каляровымі эмалямі.
Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светлаі цёмназялёнага, блакітнага, цёмна-сіняга і карычневага колераў. Паказальна і тое, што спачатку сюжэты малюнкаў, размаляваных фарбамі, яшчэ старыя, традыцыйныя. Вытворчасць паліхромнай кафлі была разлічана на масавы наклад. Як і раней, у драўлянай форме адціскалася вонкавая пласціна з невысокім дэкаратыўным рэльефам, з тыльнага боку да яе прымацоўвалася ганчарная румпа, але на вонкавую паверхню паверх рэльефу часта наносілася ангобнае пакрыццё і пасля гэтага рэльеф размалёўваўся каляровымі глазурамі. Каб палепшыць якасць глазурных пакрыццяў, часта прымяняўся двухразовы абпал, дзе тэракотавыя кафлі, зробленыя ў той жа форме, што і каляровыя, крыху большыя па памеры, што сведчыць пра ўсадку пад час другой тэрмічнай апрацоўкі.
Называлі паліхромную кафлю "цаніннаю" альбо "кунштоўнаю", "цаніннаю" — з-за назвы вокісу волава "цыны", што надавала глазуры заглушаны белы колер, а "кунштоўнаю" — з-за яе высокага кошту, якога вымагала складаная тэхналогія, сыравіна, высокі ўзровень майстэрства і, безумоўна, мастацкі выгляд. Набыць такую кафлю мог толькі багаты чаловек. Таму яна ўпрыгожвала самыя замож-
3. Зак. 477.
13
ныя палацы і замкі, уносіла ў інтэр’ер каляровую поліфанію, дзе толькі шыкоўныя, багата дэкараваныя гліняныя вырабы маглі стасавацца са стылявым асяроддзем магнацкіх інтэр’ераў. Але разам з паліванымі рабіліся кафлі і непаліваныя "тэракотавыя", болып танныя. У мэтах эканоміі нярэдка выкарыстоўваліся ў адной печы розныя кафліны: паліваныя клаліся на галоўных, добра бачных месцах, а ў астатніх глухіх кутках змяшчаліся тэракотавыя.
Рэшткі шыкоўных кафляных печаў, складзеных з паліхромных кафляў канца XVI — пачатку XVII ст., вывучаны намі ў часе раскопак Мірскага замка. Сабраныя ўсе тыпы тагачаснага пячнога набору: сцянныя, палавінныя, вуглавыя, паясавыя, гзымсавыя кафлі, каронкі альбо гарадкі, кафля-дахоўка, якою пакрывалі купалы печаў, ды іншыя. На адной з каронак ёсць дата — 1583 г.
Асноўную паверхню печаў складалі кафлі, аздобленыя разнастайным раслінным арнаментам, а ў цэнтральнай частцы ўмуроўваліся геральдычныя кафлі з выявамі герба князёў Радзівілаў — гаспадароў замка. На выраб мірскіх кафляў ішла белая прыглушаная глазура, сіняя глухая — кобальтавая, цёмна-карычневая — марганцавая, глухая жоўтая — зафарбаваная вокіслам сурмы, светла-зялёная — сумесь жоўтай і сіняй. Выразнасць малюнка падкрэсліваў рэльеф. Паліхромныя кафлі першай паловы XVII ст., падобныя на мірскія, знойдзены I. М. Чарняўскім у Гальшанскім замку. Яны вылучаюцца выявамі з манаграмамі Сапегаў.
Варта адзначыць, што інтэр’еры магнацкіх палацаў аздаблялі паліваныя кафлі-медальёны з выявамі гербаў уладалыгікаў. Такія кафлі — і зялёнапаліваныя, і паліхромныя знойдзены намі падчас раскопак Мірскага замка.
Апошнім часам археолагі знайшлі і рэшткі ганчарных горнаў, дзе абпальвалася паліваная і паліхромная кафля.
У часе будаўнічых прац на старажытнай вуліцы Мінска Нямізе побач з помнікам архітэктуры XVII ст. — Петрапаўлаўскай царквой — на глыбіні 1,7 м коўш экскаватара зачапіў завал бярвенняў. Калі археолагі пад кіраўніцтвам В. Собаля разабралі завал, то пад ім аказаліся рэшткі глінабітнага ганчарнага горана з цэглаю, бітаю і перапаленай кафляй, упрыгожанай геаметрычным і раслінным ар-
наментам. На некаторых вырабах відаць плямы зялёнай палівы. Вакол горана валялася шмат кавалкаў глазурованага і тэракотавага посуду, часткі глінянай формы для выпрацоўкі кафлі. Знаходка глінабітнага горана — рэдкая, унікальная з’ява. Гэта "выляпленае" з гліны-сырцу даволі кволае збудаванне выкарыстоўвалася для абпальвання прадукцыі ганчарных рамёсных майстэрань. Горан быў цыліндрычным, дасягаў амаль метра і меў дзве камеры: ніжнюю — топку з 14 прадухамі ў скляпенні і верхнюю — з праёмам для загрузкі і выгрузкі вырабаў. Унутраная паверхня печы абпальвалася, відаць, разам з вырабамі, а знешняя заставалася неабпаленай і знаходзілася ў зямлі.
Знаходка горайа (датуецца сярэдзінай — канцом XVI ст.) раскрыла перад даследчыкамі таямніцу мясцовай сярэдневяковай керамічнай вытворчасці, менавіта вытворчасці кафлі, яе тэхналагічных і мастацкіх дасягненняў.
Рэшткі аналагічнага ганчарнага горана былі знойдзены В. Зайцавай у 1986 г. у г. Друі. Пабудова кепска захавалася, але ўдалося прасачыць яго дыяметр у памеры крыху болып за 2 м, У пабудове горана выкарыстана цэгла і камяні розных памераў [19].
Паліхромныя мсціслаўскія кафлі XVII ст. вырабляліся ў тых жа матрыцах, што і зялёнапаліваныя, і тэракотавыя, пра што сведчыць аднолькавы рэльеф. Яны абпальваліся побач у адным горане, гэта пацвярджаюць плямы зялёнай палівы на румпе. Колькасны спектральны аналіз паліваў, зроблены ў ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі AH СССР УА. Галібіным, паказаў, што пасля абпалу кафлі пакрывалі слоем свінцова-алавянай палівы, дзе SiO2 + РЬО — шклоўтваральныя элементы, а двухвокіс волава выконвае ролю глупіыцеля. Мсціслаўскія майстры выкарыстоўвалі традыцыйныя фарбавальнікі: Fe2O3 (жоўты), CuO (зялёны), SnO2 (белы. глушыцель), СоО (сіні), MgO (фіялетавы, цёмна-карычневы) [20].
У канцы XVI — першай палове XVII ст. на Беларусі атрымала шырокае распаўсюджванне паліваная кафля з выявай галавы амура або анёла з крылцамі, а зрэдку і іх фігур. У гэты ж час шырока ўжываецца гзымсавая і сцянная кафля, на якой ёсць выява чалавека на кані (вершніка). Значная
колькасць кафлі з гэтай серыі звязана з адлюстраваннем герба Вялікага княства Літоўскага — "Пагоні". Такая кафля знойдзена ў Гродне, Мірскім замку, Магілёве, Заслаўі, Друі і іншых гарадах Беларусі. Другая група беларускай кафлі мае розныя варыянты выявы святога Юрыя (Георгія)-Пераможцы. Найболып раннія кафлі з гэтым малюнкам знойдзены на тэрыторыі Мірскага замка і датуюцца другой паловай XVI ст. Фігура вершніка і асабліва каня пададзена ў познерэнесансных (маньерыстычных) традыцыях.
Кафлі з Магілёва і Мсціслава (першая палова — сярэдзіна XVII ст.) вылучаюцца барокавай трактоўкай сюжэту. Найбольш арыгінальная мсціслаўская кафля. Выява асілка на кані, які дзідай забівае цмока і вызваляе з палону прыгажуню-царэўну, мае непасрэдныя аналагі ў беларускім жывапісе XVIII ст. і народнай батлейцы XIX ст.
Узброены вершнік з шабляй, пікай і пісталетам адлюстраваны на кафлі XVII ст. з Заслаўя. У 1988 г. археолаг I. Сінчук знайпюў у Магілёве фрагмент паліхромнай кафлі XVII ст. На ёй — малюнак амазонкі, якая страляе з лука. Да сярэдзіны XVII ст. можна аднесці малюнак пешага воіна, упісанага ў васьмігранную рамку на мсціслаўскай кафлі. Постаць воіна з шабляй у выцягнутай руцэ, упісаная ў паўцыркульную арку, вакол якой размешчаны гірлянды расліннага арнаменту, — такі сюжэт зялёных паліваных кафляў з раскопак I. Сінчука і 3. Яцкевіча ў Магілёве [21].
Паліхромная беларуская кафля ў XVII ст. паступова трапляе ў Маскоўскую дзяржаву, не знаёмую да гэтага часу з паліхромнай ганчарнай вытворчасцю. Даследчыкі лічаць, што майстры, якія аздобілі паліхромнай кафляй з раслінным арнаментам фасады царквы Св. Тройцы ў Нікітніках (збудавана ў 1635 годзе ў Маскве), паходзяць з Беларусі. Пра гэта сведчаць кампазіцыя і прамалёўка арнаменту і каляровая гама палівы (бірузовая зеляніна, густая сінь і пералівы белага з сонечна-жоўтым) [22], I гэта не дзіўна, бо пасля 1618 года, калі Смаленшчына зноў увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, умовы для з’яўлення нашых майстроў у Маскве сталі даволі спрыяльнымі. Аб тым, што на Смаленшчыне існавала ў першай палове XVII ст. мясцовая школа беларускіх кафляроў, сведчаць вынікі
археалагічных раскопак, Значная колькасць паліванай кафлі, уласцівай для ўсходняга беларускага рэгіёна, сабрана ў Смаленску і яго ваколіцах (Гнёздава) [23],
У XVII ст. мсціслаўскі кафляр Сцяпан Іваноў (Палубес), які доўгі час працаваў у Маскве, зрабіў керамічныя паліхромныя гарэльефы евангелістаў на царкве Успення ў Ганчарах. Такія віды архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі не ўласцівыя для Беларусі, аднак захаваліся пісьмовыя крыніцы, якія сведчаць пра аздобу каляровай і пазалочанай глазураванай кафляй з выявамі святых у візантыйскім стылі аднаго з беларускіх храмаў канца XV — пачатку XVI ст. — царквы ў Кодне [24],
Надзвычай цікавай з’явай у беларускім кафлярстве канца XVI і XVII стст. была анімалістыка. Сярод шматлікіх выяў свойскіх і дзікіх жывёл, птушак, рыб можна вылучыць два падыходы да іх адлюстравання. Адзін — рэалістычны, там прасочваецца развіццё і станаўленне стылю ад першых натуралістычных адбіткаў з жывых ракаў і рыб, дзе майстар нібы яшчэ прыстасоўваўся да перадачы анімалістыкі — вывучаў пластыку, мову, тэхналогію — да выяў, зробленых прафесіянальна, з высокім майстэрствам, адчуваннем малюнка і характару жывёл.
Другі падыход характарызуецца адцягненай трактоўкай вобразаў. Выявы жывёл выкарыстоўваюцца для алегарычнай, іншамоўнай перадачы зместу згодна характару жывёлы. Яны надзяляюцца сімваламі, а арол асэнсоўваецца з цэнтралізацыяй улады, гонару, сілы. Коні, сабакі, ваўкі, шакалы, лісы, малпы, цмокі, вялікае мноства іншых выяў жывёл выкарыстоўвалася для перадачы патрэбнага зместу. Вельмі часта майстар, які ніколі не бачыў драпежных або фантастычных жывёл (як леў, піакал, арол, грыфон, цмок), маляваў іх па-свойму. У выніку з’яўляліся фантастычныя выявы, дзе ў звычайнага сабакі адрасталі непамерныя кіпцюры, зубы, маляваліся крылы; тулава гуся нрыстасоўвалася да арлінай галавы. Ёсць зусім неверагодныя, незразумелыя выявы. Такая трактоўка анімалістычных выяў часцей за ўсё выкарыстоўвалася ў геральдыцы.