Беларускае кафлярства  Алег Трусаў

Беларускае кафлярства

Алег Трусаў
Выдавец:
Памер: 56с.
Мінск 1993
13.96 МБ
знайшоў Г. В. Штыхаў на паселішчы каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна. Па краях вонкавай пласціны праходзіць надпіс кірыліцай, дзе можна прачытаць словы "... К велнкому Новугороду ...” [7], Г. В. Штыхаў датуе гэтую кафлю XVII ст., аднак, на нашу думку, яна больш ранняя і належыць да першай паловы XVI ст. У якасці аргумента можна прывесці невялікія памеры вонкавай пласціны (прыкладна 13,5 х 13,5 см) і адсутнасць у вояў на малюнку вогнястрэльнай зброі, вельмі ўласцівай для выяў XVII ст.
Зялёная паліваная кафля першай паловы XVI ст. з круглай румпай з насечкамі і рэльефнай вонкавай пласцінай знойдзены ў часе будаўнічых прац у Мінску. Варта адзначыць, што глыбокімі насечкамі ў выглядзе сеткі (зроблены вострай трэскай па сырой гліне для лепшага мацавання кафліны ў абліцоўцы печы) пакрыты і бакі румпаў мазырскай паліванай кафлі з развалу печы сярэдзіны XVI ст., знойдзенай намі пры раскопках на Замкавай гары.
Менавіта ў гэты час (сярэдзіна — другая палова XVI ст.) на Беларусі з’яўляецца кафля з партрэтнымі выявамі. Такая кафля знойдзена ў выніку археалагічных раскопак у Лагойску, Заслаўі, Мінску, Гродне, Дзяржынску, Полацку, Маладзечне і Мазыры.
Па памерах, форме і характары выяў ''партрэтную'' кафлю можна падзяліць на тры групы, якія прадстаўлены тэракотавымі і зялёнапаліванымі экземплярамі.
Да першай групы можна аднесці прамавугольную кафлю, на якой ёсць паясная выява сталага мужчыны з барадою (або маладой жанчыны) у рэнесансных строях, упісаная ў вялікі арачны праём. Кафлі з выявай мужчыны маюць абрэвіятуру АМНІВ, якая пакуль не расшыфравана.
''Партрэтная'' кафля другой групы ўпрыгожана профільнай выявай барадатага мужчыны ў рэнесансным берэце і мае квадратныя памеры. Гэты сюжэт беларускія кафляры маглі запазычыць у італьянскіх майстроў-керамістаў з г. Фаэнцы. Менавіта такая ж выява ёсць на адной з талерак 1531 г., што захоўваецца ў Эрмітажы [8] (г.Санкт-Пецярбург).
Кафлі трэцяй групы знойдзены пакуль толькі ў Гродне і Мінску. На іх вонкавай пласціне з двухпрыступкавай рам-
кай па краях маецца малюнак чалавека ў профіль, які трымае ў руках рэчы, падобныя да атрыбутаў каралеўскай або імператарскай улады (дзяржава і скіпетр).
Кафлю, падобную на экземпляры першай і другой групаў, археолагі знайшлі падчас раскопак у Вільнюсе і Клайпедзе. Літоўскі археолаг А. Таўтавічус выказаў меркаванне, што на кафлях адлюстраваны члены каралеўскай сям’і [9]. У сваю чаргу, беларускія даследчыкі Ю. Заяц і В. Ляўко спрабуюць атаясамляць некаторыя партрэтныя кафлі з раскопак у Заслаўі, Мінску і Вільнюсе з выявай асобы ўладальніка Заслаўя Яна Глебавіча [10],
На наш погляд, меркаванні вышэйзгаданых даследчыкаў памылковыя, бо кафлі з падобнымі выявамі вядомыя на тэрыторыі Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Хутчэй за ўсё мы маем справу з мясцовымі інтэрпрэтацыямі агульнаеўрапейскага рэнесанснага сюжэту.
У першай палове XVI стагоддзя беларускія кафляры авалодалі высокім мастацтвам вырабу шматколернай паліхромнай кафлі. Вытворчасць такой кафлі была нятаннай, печку з паліхромнай кафлі мог мець толькі вельмі заможны чалавек. Таму і знаходзяць такую кафлю пры раскопках магнацкіх палацаў або дамоў заможных гандляроў ды рамеснікаў.
Адкуль трапіла паліхромная кафля ў Беларусь, адказаць цяжка, але несумненна, што гэта была адна са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, якія дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст. Мы бачым не імгненна створаную вытворчасць, а яе паступовы рух. Гэта рысы так званай "меццакерамікі" — пераход да белага колеру пры дапамозе надглазурных ангобных пакрыццяў. Да гэтага тыпу належаць кафлі, пакрытыя зялёнай палівай на белай ангобнай падкладцы, што прыдавала глазуры большую насычанасць і яркасць. Шмат такіх кафляў знойдзена ў Полацку. Пры гэтым варта адзначыць паступовае ўжыванне белай заглушанай глазуры разам з празрыстымі зялёнымі палівамі і, нарэшце, кафлі з рэльефнымі малюнкамі, вельмі часта яшчэ з ангобным белым пакрыццем, размалёванай каляровымі эмалямі.
Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светлага і цёмназялёнага, блакітнага, цёмна-сіняга і карычневага колераў.
Вельмі паказальна і тое, што сюжэты малюнкаў, размалёваных фарбамі, на першым часе паўтаралі старыя выявы на тэракотавай кафлі альбо адпавядалі мінуламу "мураўлёнаму" перыяду.
Так, у часе земляных прац у 1931 г. на тэрыторыі былога замчышча ў Воршы знойдзены рэшткі вытворчасці паліхромнай кафлі. Былі сабраны тыглі, льячкі са шклопадобнай масьі', недаробленыя, бітыя і цэлыя кафлі. Усе яны пакрыты блакітнай, жоўтай, сіняй і карычневай глазурамі. Іх вонкавыя пласціны ўпрыгожвалі выявы вершнікаў, чалавека з канём, мядзведзя, каня і іншых жывёл. Частка кафляў аздоблена раслінным арнаментам (малюнкі васількоў, рамонкаў альбо сланечніка). Знойдзеныя побач манеты сведчаць, што гэта майстэрня існавала ў XVI ст. [11].
Самая старажытная, вядомая нам паліхромная кафля знойдзена ў г. Друі. Яе вонкавая пласціна выканана ў тэхніцы высокага рэльефу і аздоблена выявай мадонны з немаўляткам. Барэльеф выявы пакрыты белай глухой, жоўтай і светла-зялёнай празрыстай палівамі. Датуецца выраб першай паловай XVI ст. [12],
Аналагічныя кафлі знойдзены МА. Ткачовым падчас раскопак у Мядзельскім замку. Гэта фрагменты вялікай паўцыркульнай кафлі, упрыгожанай рэльефным біблейскім сюжэтам (выява Ісуса Хрыста, над галавой якога лунае Святы Дух у выглядзе белага голуба), квадратная альбо гзымсавая кафлі рознай формы з выявамі кветак ці кругоў [13]. Яны цікавыя тым, што тут спалучаюцца празрыстыя глазуры і белая эмаль. Значную калекцыю паліхромнай кафлі гэтага часу сабраў Г. Сагановіч пры раскопках замчышча ў вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна. Найбольшую каштоўнасць уяўляе кафля з чалавечымі выявамі [14].
Падобныя кафлі знойдзены літоўскімі археолагамі ў Клайпедзе. Яны зроблены ў 1520—1540 гг. [15], Да гэтага ж часу належаць першыя знаходкі паліхромнай кафлі ў Вільні. У развале мураванага будынка, разбуранага ў 1551 г., знойдзены кафлі з вельмі выпуклым рэльефам, палітыя зялёнай, жоўтай, белай і карычневай глазурай. Яны аздоблены гратэскавым і геральдычнымі сюжэтамі [16].
Росквіт вытворчасці паліванай кафлі на Беларусі прыходзіцца на другую палову XVI — першую палову XVII ст. У гэты час, асабліва ў другой палове XVI ст., міскавая, гаршковая кафля ўсё часцей знутры пакрываецца зялёнай палівай. У якасці прыклада прывядзем лідскую і гродзенскую гаршковыя кафлі. Міскавая гаршковая кафля з раскопак у Лідскім замку мае памер вусця 16 — 16,6 х 16 — 16,5 см. Бакавыя сценкі маюць барозны, абпал добры, донца гладкае, кафля зрэзана з ганчарнага круга ніткай. Аналагічныя кафлі, але меншых памераў (дыяметр вусця 12,5 х 12,5 см, дыяметр донца — 7,5 см) знойдзены падчас нашых раскопак на Старым Замку ў Гродне. У другой палове XVI ст. некаторыя міскавыя кафлі ў Гродне таксама знутры паліваліся зялёнай палівай. Аналагічныя па памерах і вышыні міскавыя кафлі, якія зрэдку былі паліты зялёнай або карычневай ці жоўтай палівай, уласцівыя для тагачасных печаў Латвіі [17].
Таксама існавалі камбінаваныя печы, дэе ніжні ярус складаўся з міскавай кафлі, а верхні — з каробкавай. Развал такой печы сярэдзіны — другой паловы XVI ст. мы зяайшлі на тэрыторыі Лідскага замка. Печка мела прамавуголькы ў плане под памерам 1,6 х 1,4 м, зроблены з камянёў і бітай цэглы на гліне. Захаваўся след ад слупа, на якім, верагодна, трымалася канструкцыя печы. Гэта адтуліна глыбінёю50 см і дыяметрам 20 см. Рэшткі такой жа камбінаванай печы сярэдзіны XVI ст. адкапаны намі і ў Мазыры. Магчыма, падобныя печы існавалі і ў Заслаўскім замку [18],
3 сярэдзіны XVI ст. асаблівая ўвага надаецца зместу рэльефаў. Усе тыпы кафляў, нават маленькія перамычкі, аздабляюцца рэльефамі. Знікае выпадковасць тэмаў, нават назіраецца кананізацыя некаторых сюжэтаў. Увасобленыя ў трывалым керамічным матэрыяле, дзе малюнкі павінны быць актуальнымі на працягу існавання печы, ад 10—20 да 100 і болей гадоў, яны нясуць вечны, агульначалавечы сэнс. Побач з выкарыстаннем раней распрацаваных геаметрычных арнаментальных матываў з сімвалічным гучаннем з’яўляюцца міфалагічныя сюжэты з фальклорнымі персанажамі, экзатычнымі жывёламі, кентаўрамі, дзівоснымі раслінамі, рэлігійнымі атрыбутамі.
Шмат тэмаў становяцца дамінуючымі, існуюць у
вытворчасці не адно стагоддзе, увесь час набываючы новыя рысы, новую сімволіку і змест. Так, тэма квадрата ўпершыню загучала яшчэ ў XV ст. Кафлі ў выглядзе квадрата ці ўпрыгожаныя малюнкам у квадраце надзяляліся сімвалічным значэннем: дому, парадку, спакою. Спалучэнне некалькіх квадратаў, квадрата і круга, квадрата і салярнага знака рабілі вобраз больш складаным, апавядальным. Спалучэнпе квадрата ў квадраце магло азначаць адзінства сямейнай традыцыі, квадрата і салярнага знака — дабрабыт. У канцы XVI — пачатку XVII ст. кампазіцыя ўскладняецца, тыя ж элементы падпарадкоўваюцца чатырохчленнай сіметрыі, становяцца драбнейшымі. Квадраты паступова насычаюцца расліннымі матывамі, літарамі. У першай палове XVII ст. чатырохчленная схема перарастае ў арнамент сеткавага тыпу, дзе сетка квадратаў спалучаецца з кропкамі, зоркамі, кветкамі, мае болып дынамічны рух за кошт размяшчэння квадратаў па дыяганалі. Выраблялі кафлі з малюнкам квадратаў і ў XIX — пачатку XX ст., дзе квадрат пераплятаецца з роўназначным па велічыні раслінным арнаментам.
Для другой паловы XVI ст. уласціва паліваная і непаліваная кафля, квадратная вонкавая пласціна якой аздоблена высокім рэльефам у выглядзе круга, упісанага ў нешырокую рамку. Адпаведная кафля знойдзена ў Лідзе, Гродне, Мазыры і Заслаўі.
Сярод антрапаморфных кафляў другой паловы XVI ст. асобнае мссца займае паліхромная кафля з раскопак, праведзеных аўтарам у 1988 годзе на Старым Замку ў Гродне. Гэта вялікі фрагмент паясовай кафлі з выявай двух воінаўу рэнесансным уборы.Адзін зіхтрымаеўрукахдзіду, адругі — меч, альбо корд. Сцянную кафлю з гэтай жа печы аздабляў малюнак мужчынскага бюста ў лаўровым вянку. Выява мужчынскай галавы пададзена ў профіль, прычым яна займае цэнтральную частку вонкавай пласціны і ўпісана ў круг. У кутах знаходзяцца выявы львоўі двухгаловых арлоў.
Неад’емнай часткай інтэр’ераў самых шыкоўных магнацкіх і княскіх палацаў становіцца двух’ярусная кафельная печ. Вонкавае люстэрка печаў гэтага часу набывае складанае мастацка-філасофскае гучанне, на фоне геаметрычных тыпаў