Беларускае кафлярства  Алег Трусаў

Беларускае кафлярства

Алег Трусаў
Выдавец:
Памер: 56с.
Мінск 1993
13.96 МБ
3 сярэдзіны XVII ст. на змену зялёным прыходзяць кафлі, пакрытыя рудымі, карычневымі і светла-карычневымі
глазурамі, зафарбаванымі вокісламі жалеза і марганца. Гэта адпавядала новаму часу, новым сацыяльным уяўленням пра хараство і прыгажосць. Вытворчасць паліхромнай кафлі скарачаецца ў сярэдзіне — другой палове XVII ст., што звязана з заняпадам эканомікі Беларусі, выкліканым спусташальнымі войнамі. У гэтыя гады многія майстры па вырабу паліхромнай кафлі перасяляюцца ў Маскоўскую дзяржаву. Там наладжваюць вытворчасць нетолькі пячной, але і архітэктурнай паліхромнай дэкаратыўнай керамікі, якой аздабляліся фасады храмаў і грамадскіх будынкаў. Так, напрыклад, у час пабудовы сабора Васкрасенскага манастыра скарыстана каля 60 тыпаў паліхромнай кафлі [25].
Але вытворчасць паліхромнай кафлі існавала на Беларусі і ў другой палове XVII ст. Шмат кафлі знайшлі ў Магілёве, асабліва на Падніколлі, дзе сяліліся члены магістрата, багатыя купцы і царкоўнікі. У асноўным сустракалася двухколерная кафля, палітая белай і кобальтавай глазурай. Падобная кафля-каронка знойдзена і ў Мсціславе. Каляровая гама некаторых фрагментаў больш багатая: акрамя глазуры згаданых колераў ужывалася зялёная і жоўтая. Трэба адзначыць, што ўсе вядомыя нам магілёўскія паліхромныя кафлі, знойдзеныя на Падніколлі, маюць нізкі рэльеф і аздоблены толькі раслінным арнаментам. Геральдычных сярод іх няма. I гэта не дзіўна, бо гандляры, якія жылі побач з Нікольскім манастыром, не мелі гербаў і не ўваходзілі ў склад шляхты.
Паліхромная геральдычная кафля вялікіх памераў, аздобленая выявай двухгаловага арла, знойдзена 3. Яцкевічам у цэнтральнай частцы гістарычнага цэнтра г. Магілёва. Пры вырабе гэтай кафлі ўжыты рознакаляровыя палівы. Грывы львоў, што трымаюць геральдычны шчыт, жоўтыя, ніз тулава — сіні, хвасты — малочна-белыя. Знешняя абводка шчыта сіняя, а ўнутраная — жоўтая. Тулава двухгаловага арла мае карычневы колер, а лапы са скіпетрам і дзяржавай — жоўтыя. Рамка, што праходзіць па краях вонкавай пласціны кафлі, афарбаваная ў малочна-белы колер і спалучаецца з зялёна-блакітным колерам. Папярэдняя датыроўка гэтай кафлі — другая палова XVII ст.
Такім чынам можна засведчыць, што паліхромная рэль-
ефная кафля існавала ўсё XVII стагоддзе і нават сустракалася ў пачатку — першай палове XVIII стагоддзя.
Адначасова з паліванай увесь час выраблялася, даволі часта ў адных і тых жа гліняных ці драўляных формах, і непаліваная альбо тэракотавая кафля. Часам кафляры пакрывалі палівай толькі болыпую пярэднюю частку кутніх кафляў, якія складалі галоўны фасад кафлянай печы. Бакавыя ж часткі кутніх кафляў, якія выходзілі на бакавыя пячныя фасады, заставаліся без палівы. Даволі часта непаліваныя кафляныя печы бяліліся крэйдай.
Новай рысай канца XVII — пачатку XVIII ст. было распаўсюджанне "дывановага" стылю. Яшчэ з паловы XVII ст. пачалося паступовае адмаўленне ад кампазіцыі, падпарадкаванай чатырохчаснай сіметрыі квадрата і выкарыстанне прамавугольных вонкавых пласцін з асіметрычным малюнкам. Такое вольнае размяшчэнне кампазіцыі і дазволіла малюнак як бы перакінуць на другія кафліны. Знікае рамка, якая аблямоўвала кафлю, а малюнак стаў падпарадкоўвацца прынцыпам сетчага арнаменту, дзе кожная кафліна была рапортам. Такі прынцып малюнка шырока ўжываўся ў тэхналогіі ткацтва. Дывановы стыль абагулыіяў кампазіцыю, звязваў печ у адзіную лінейна-каляровую пляму, дапамагаў сінтэзу паверхні печы і сцен, драпіраваных тканінамі, пераклікаўся з ляпнінай столі і паркетам падлогі.
Варта адзначыць, што прадумова ўзнікнення дывановага стылю ўзнікла яшчэ ў XVI ст. Пад час нашых раскопак у Лідскім замку была знойдзена зялёная паліваная кафля другой паловы XVI ст., вонкавая пласціна якой аздоблена складаным раслінным арнаментам, прычым рамка з аднаго боку адсутнічае [26]. У люстэрку пячной аблямоўкі з такіх кафляў складаліся пэўныя сюжэты. Дывановая кафля першай паловы XVII ст. была знойдзена I. Чарняўскім у Магілёве. Вонкавыя пласціны зялёных паліваных кафель аздоблены геаметрычным і раслінным арнаментам і маюць па краях нешырокую рамку. Пры спалучэнні гэтых кафляў у адпаведным парадку на паверхні печы атрымліваліся вялікія і малыя кругі, ў сярэдзіне якіх знаходзіліся малюнкі разетак ці кветак. У другой палове XVII ст. з краёў вонкавых пласцін кафлі з ''дывановым малюнкам" канчаткова знікае рамка, а ў
якасці аздаблення выкарыстоўваецца стылізаваная валопіка. Шмат такой кафлі знойдзена ў Полацку, Віцебску, Мсціславе і іншых беларускіх гарадах. Сустракаюцца непаліваныя, паліваныя і паліхромныя экземпляры. Цікавую паліхромную "дывановую" кафлю, аздобленую светла-зялёнай і белай палівай, знайшла Т. Бубенька пры раскопках Вакольнага горада Віцебска.
У пачатку XVIII ст. на змену рэльсфным паліхромным кафлям прыходзяць распісныя, з роўнай паверхняй, так званы 'галэндскі тып". I зноў пераход адбываецца паступова. Змены добра прасочваюцца на матэрыялах археалагічных даследванняў у Віцебску, правсдзеных Т. Бубенькай у 1982 г. Спачатку гэта кафлі з традыцыйным па характары малюнкам, якія адносяцца да XVII ст. Потым рэльефны малюнак набывае новыя рысы, тыповыя для XVIII ст. У адным выпадку рэльеф павышаецца і глазуруецца ў адзін тон (часцей белы), у другім застаецца без змен, але каляровая палітра спрашчаецца і па белым тоне рэльеф размалёўваецца кобальтам [27], I, нарэшце, з’яўляецца кафля з гладкай паверхняй, распісаная кобальтам. Такая каляровая палітра была сугучна новаму гістарычнаму асяроддзю, ідэям класіцызма.
У некаторых гарадах, напрыклад, у Магілёве і Віцебску яшчэ да другой паловы XVIII ст. вырабляліся рэльефныя кафлі, пакрытыя рознымі глазурамі і аздобленыя ў стылі позняга барока альбо ракако. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. шырокае распаўсюджванне ў Мсціславе атрымала кафля пераходнага тыпу да гладкай распісной. Масіўная (таўшчыня пласціны 1,4 — 1,6 см) бязрамачная кафля выраблялася ў тэхніцы высокага рэльефу і пакрывалася белай ці карычневай палівай. Белыя кафлі часта распісвалі па рэльефе сіняй альбо зялёнай фарбай. Часам спачатку наносілі сінюю паліву, а ўжо потым — белую фонавую. Значна прасцейшым стаў і арнамент. Найбольш характэрпай для мсціслаўскай кафлі першай паловы XVIII ст. з’яўляецца выява выпуклага медальёна ў складанай познебарокавай аблямоўцы |28].
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у Мсціславе выраблялася гладкая кафля, пакрытая зялёнай, белай альбо карыч-
невай палівай. Геаметрычным арнаментам у гэты час аздабляліся толькі кафлі-каронкі [29],
У XVIII ст. антрапаморфныя выявы на беларускай кафлі таксама вядомы, але ў меншай колькасці: гэта малюнкі вершніка (Гродна), ганчара (Палессе) і сюжэтныя сцэны на распісной кафлі сярэдзіны — другой паловы XVIII ст. (Мазыршчына).
У сярэдзіне XVIII ст. на Беларусі была пашырана гладкая і рэльефная кафлі, пакрытыя цёмна-карычневай палівай. На некаторых карычневых кафлях бессістэмна нанесены плямы белай палівы.
У XVIII ст. на Беларусі ўжывалася таксама кафля галандскага тыпу, распісаная вогнетрывалымі фарбамі па сырой белай паліве. Значную калекцыю такой кафлі, знойдзенай у Віцебску, апрацавала і надрукавала В. Ляўко. Да першай групы Віцебскай распісной кафлі адносіцца квадратная сцянная кафля (20 х 20 см) пакрытая белай эмаллю і аздобленая па краях сінім раслінным арнаментам у выглядзе рамкі шырынёй 3 см. Вонкавыя пласціны кафлі другой групы таксама размаляваныя сіняй фарбай па белым фоне, аднак у сярэдзіне пласціны размешчаны малюнак галандскага дамка — пашыранага сюжэта сярэдзіны XVIII ст. Трэцяя група рас□існой Віцебскай кафлі прадстаўлена сцянной кафляй, аздобленай шматколерным роспісам з расліннымі або геаметрычнымі сюжэтамі [30].
Трэба адзначыць, што існавала камбінаваная кафля, калі ў рэльефную рамку ў выглядзе познебарокавага картуша, з дапамогаю роспісу (у цэнтральнай частцы вонкавай нласціны) упісвалася жанравая ці бытавая сцэнка [31].
Падчас нашых раскопак на Старым замку ў Гродне знойдзены рэшткі распісной печы XVIII ст., у якой уся паверхня была распісана кветкамі (сіні кобальт на белай эмалі).
У XVIII ст. разам з фаянсавым посудам выраблялася і фаянсавая кафля, аб чым сведчыць апісанне Свержаньскай фарфорні 1765 года. На тэрыторыі мануфактуры існаваў асобны драўляны будынак, дзе выраблялі кафлю [32],
На працягу XVIII ст. важнае месца ў арганізацыі інтэр’ераў па-ранейшаму адводзіцца кафляным печам. Нягледзячы на ўплыў матываў класіцызма ў архітэктуры пала-
цаў і сядзіб, іх інтэр’еры яшчэ доўгі час насілі рысы пОзняга барока і ракако. Застаецца цяга праславіць асобу гаспадара, паказаць яго грамадска-эканамічны статус. Сцены інтэр’ераў напаўняюцца шматколернай скульптурай, ляпнінай, разьбой. Шырока выкарыстоўваўся мармур, крышталь, пазалочаная бронза. У каляровым рашэнні інтэр’ераў пераважалІ пастэльныя таны. Сцены парадных залаў упрыгожваліся вялізнымі карцінамі, акантаванымі багата арнаментаванымі рамамі і багетамі.
He ўступалі гэтаму гучанню і кафляныя печы. У пачатку XVIII ст. паступова на змену рэльефным паліхромным кафлям прыходзяць распісныя з гладкай паверхняй. Змены адбываліся паступова і ў некалькіх напрамках. 3 аднаго боку. традыцыйны рэльеф застаецца без змен, але каляровая палітра спрашчаецца, па белым фоне рэльеф размалёўваец ца кобальтам. Потым рэльеф знікае, і ўжо гладкая белая паверхня распісваецца сінім кобальтам, зялёнымі, жоўтымі і карычневымі эмалямі. Маляваліся галінкі, кветкі, букеты. 3 другога боку, рэльеф павялічваецца, пераходзячы ў гарэльефы і аб’ёмную скульптуру, якія ўпрыгожвалі куты печы, фрызы і цокаль. Выкарыстоўваюцца балясіны, вітыя пілоны. Пад уплывам класіцызма ўваходзяць у моду вялікія роўныя паверхні печаў у спалучэнні з высокім гарэльефам. Характэрным становіцца геаметрычнасць, ураўнаванасць, падпарадкаванасць сіметрыі галінак дуба ці лаўра, сплеценых ў гірлянды, вянкі, букеты, з’яўляюцца геаметрызаваныя матывы: ромбы, разеткі, картушы.
Як палацы, так і іх інтэр’еры падпарадкоўваліся адзіным мастацка-дэкаратыўным формам і прыёмам. Складаюцца печы ў выглядзе калон, ярусных цыліндраў, абеліскаў, якія ставіліся на багата дэкарыраваныя цокалі. Верхняя частка печы ўпрыгожвалася прафіліраванымі франтонамі, карнізамі, гарэльефнай ляпнінай з выявамі завіткоў, перавітых жгутоў, маскаронаў, німф. Раслінна-фігуратыўны гратэск, складзены з чалавечых фігур, жывёл, раслін пераходзіў у рытмічны арнаментальны ўзор. Своеасаблівае кампазіцыйнае рашэнне — белая гладкая паверхня і спалучэнне гарэльефных і скульптурных уставак — падпарадка-