Анатоль Клышка
6+
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1993
Весела забрахаў на двары Тайфун. Гэта ідзе тата з работы.
Прыказка.
Рукі малыя, ды да працы ўдалыя.
джа джу джы джэ
Дждж
Дожджык
галінках
Народныя прыкметы
Кветкі
моцна пахнуць перад дажджом
джа-ла ха-джу са-джу
у-ра-джан са-джай дож-джык
джэм джэм-пер гля-джу
плі светлыя звіняць
I павіслі на траве срэбнай павуцінкай.
Ліся, дожджык, градкі мый!
Ну яшчэ хоць трошкі! Дожджык, дожджык залаты вадзяныя ножкі!
Ластаўка лятае нізка — на дождж.
У грыбы.
Пасля дажджу мы пайшлі ў грыбы. Хораша ў лесе!
Хаджу, прыглядаюся.
Вунь у мох зашыліся махавікі. А там пень абляпілі апенькі. Мякка рэжа нож.
Іду глыбей у лес. Гляджу — грыб на кусце. Гэта вавёрк на зіму прыпасы рых А вунь падасінавік. Ён расце пад асінаю. А пад-бя-ро-за-вік — ля бярозы.
Баравікі любяць хваёвыя дрэвы — баравы лес. Неўзабаве мы назбіралі поўныя каш
Воўк.
Хвошча, хвошча дождж. Воўк схаваўся ў хвошч.
Хвост пад хвашчом, а сам пад дажджом.
Васіль Вітка
еў з'еў
е-хаў п'ю пад'-е-хаў б'ю
сям'-я ве-ра-б'і
Як хто спіць.
двор на-двор'-е
Кот-варкбт пад'есць, пап'е малака і кла-дзец-ца спаць.
Падбярэ пад сябе лапкі, за-плюш-чыць вочы — і мур-мур.
Сабака скруціцца ў клубочак, схавае нос у поўсць і засне. Здаецца, моцна спіць, а чуе, калі хто чужы ў двор ступіць.
Многія птушкі спяць на дрэвах.
I ніякае надвор'е ім не страшна. У іх цёплае пер'е.
спаць на вадзе.
Качкі, гусі могуць
калі спя-ша-юц-ца ў вырай,
у палёце.
спяць нават
Вожык.
Вожык, ты чаму
калючы?
Гэтак колешся балюча?
— Бо ваўкі, лісы, мядзведзі — не найлепшыя суседзі!
Нашы птушкі.
У нашым краі — Беларусі — ёсць буслы, сарокі, гусі, качкі, кнігаўкі, саколкі, чаплі, совы, перапёлкі.
Каля рэчак, на лужайках, ёсць глушцы, стрыжы і чайкі, і вядуцца на балотах жураўлі ў густых чаротах. Пачнуць хорам — не здзіві ёсць дзе пець і весяліцца.
А. Гурло.
Галубы.
Елі з рук яны каноплі, крыллем лопалі, гулі і дажджу буйныя кроплі, быццам зерняты, дзяўблі.
М. Лужанін.
Скорагаворкі.
Прыручыць сароку — адна марока.
А сорак сарок — сорак марок.
Бяжыць сцяжына паміж ажыны.
I ўжо ў Жэні ажыны ў жмені.
Алфавіт.
Мінск.
Мінск — самы вялікі горад Беларусі. Гэта Hama сталіца.
Тут шмат заводаў і фабрык.
У Мінску многа школ.
У Мінску выдаецца шмат газет і часопісаў.
У Мінску надрукаваны ваш «Буквар».
Вуліцы Мінска шырокія, прасторныя, дамы шматпавярховыя. Па вуліцах ходзяць тралейбусы, трамваі, аўтобусы, аўтамабілі.
А не так даўно тут пабудавалі падземную чыгунку — метро.
Мінск — горад-герой.
Пачынае ледзь світаць — мчыць тралейбус працаваць. За драты ён ухапіўся, па асфальце пакаціўся.
Ваду возіць вадавоз.
А бензін — бензавоз.
Што ж вязе малакавоз?
Хлопчык і лётчык.
— Мой мілы таварыш, мой лётчык вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
і ўмею ўжо лётаць у сне.
Мне ўжо надакучыла дома — у дзіцячы хадзі адно сад, а так паглядзеў бы, вядома, на іншы парадак і лад.
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я пабыць у людзях, паглядзець, як месяц на небе начуе, як блукае ў лесе мядзведзь, як свецяцца ночкаю зоры, а днём не відаць іх чаму, як рэчкі ў далёкія моры ўлетку плывуць і ўзіму.
Янка Купала.
1. Аб чым хлопчык просіць лётчыка?
2. Чаму хлопчыку хочацца паляцець на самалёце?
Вы ўжо чыталі верш «Хлопчык і лётчык». Яго вельмі любіў маленькі Юрый Гагарын. Верш напісаў Янка Купала.
Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя народныя паэты.
Яшчэ з дзяцінства палюбілі яны прыроду роднай Беларусі, нашы песні, казкі, беларускую мову.
Сёння іх кнігі вядомы ва ўсім свеце. Яны вучаць нас любіць Радзіму.
Янка Купала і Якуб Колас напісалі для вас шмат казак, вершаў.
Каток.
У Савосева суседа быў пярэсценькі каток, выхаванец Паўла-дзеда, такі слаўны пестунок!
Hoc чарнявы, хвост бялявы, задзірасценькі; кіпцік-шчыпчык заграбасценькі; лапкі-драпкі машастовыя, а шарсціначкі шаўковыя;
губкі, зубкі адмысловыя; вусы русы
тая спінка,
як націнка, выгінастая. Вушкі-слушкі не мыляюцца, вочкі ўночку запаляюцца.
Хадзіў коцік пад масток, лавіў рыбку за хвасток, потым дзеду ён на печы казкі-байкі варкаваў, белым хвосцікам дарэчы тахты спевам адбіваў.
Якуб Колас.
Шукаем вясну.
Яшчэ снег ляжыць на полі. А неба стала высокае, яснае. Наш клас шукае ўжо вясну.
Кожны з нас стараецца знайсці нейкія прыкметы блізкай вясны.
Ніна знайшла прыкметы вясны ў магазіне «Агародніна».
А Паўлік шукаў вясну ў парку. На вярбе ён заўважыў коцікі.
Міша быў на лясной паляне і ўбачыў блакітныя пралескі.
Сёння мы зрабілі малюнкі, з якіх відаць, што ідзе вясна.
Тры найлепшыя з іх выбралі.
Вось яны, вясёлыя, вясновыя.
1. Дай назвы малюнкам.
2. Хто які малюнак намаляваў?
Песня аб вясне.
Звоніць, скача, як дзіцятка, гэты жэўжык-ручаёк.
На яго, бы тая матка, сонца кідае свой зрок.
1. Якія прыкметы вясны называюцца ў вершы?
2. Як ты разумееш радок верша: «А зілла аж пачарнела»?
А зіма аж пачарнела — годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела выйдзем весну прывітаць!
Якуб Колас.
Уцякай, мароз-дзядуля!
Чуеш ты, стары, ці не?
На пагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне.
Разгледзь малюнак і адкажы на пытанні: Ці ведаеш, якая гэта дата 8Сакавіка? Якія кветкі ты бачыш на малюнку?
Чым ты парадуеш маму на свята?
2.
Матуліны рукі.
Матуліны рукі нас песцяць, галубяць, так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі — адзіныя ў свеце. Шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці.
Вера Вярба.
Дзесяць памагатых.
У Ніны ў хаце заўсёды чыста. Яна і ўрокі зробіць, і малога браціка пазабаўляе, і маме на кухні паможа. На ўсё ў яе часу стае.
— Як ты паспяваеш усё рабіць? — пытаеі ца ў яе сяброўка Воля.
— А ў мяне дзесяць памагатых. Яны мне і робяць усё.
— Дзе ж гэтыя твае памагатыя?
-— Ды вось яны,— усміхнулася Ніна і паказала на свае дзесяць пальцаў.
1. Прачытай, што робіць дома Ніна.
2. Хто ёй дапамагае?
3. Як ты дапамагаеш сваім бацькам дома?
Агарод.
Выцірала бабка пот, даглядала агарод: і фасольку-спавітушку, і пятрушку, і чарнушку, рэпку, рэдзьку, буракі, мак, салату, агуркі, і капусту, і ўкроп, часначок, цыбулю, боб, гарбузы і памідоры.
У старой работы —горы. Працаваць адной дакука — кліча бабка ўнучку, унука і палоць, і паліваць, прарываць і аграбаць.
Вось унукі, дык да работы — на
С.
унукі; ўсе рукі.
Шушкев/ч.
4
і ®
1. Да якой работы запрашала бабка сваіх унукаў? Прачытай.
2. Як ты памагаеш дарослым у іх працы?
Прыказка.
Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.
Усе для ўсіх.
Муляр гмахі муруе, а кравец шые ўбранне. Але дзе б працаваў ён, каб не меў памяшкання?
Каб мець пекару боты — да шаўца яму трэба.
А калі 6 не той пекар, дык шаўцу быць без хлеба.
Для суполынай карысці, не шкадуючы сілы, трэба ўсім і заўсёды працаваць, дружа мілы.
Ю. Тувім.
Як птушкі вучыліся будаваць гнёзды.
[Казка.]
Аднаго разу жар-птушка паклікала крылатых, каб навучыць іх будаваць гнёзды.
— Кожная птушка павінна мець гняздо. Але навучыцца будаваць яго — нялёгка,— сказала яна.— На гэта трэба шмат цярплівасці. A то нічога не выйдзе.
He паспела яна дагаварыць, як курыца пачала дзяўбці носам і тут жа заснула.
Жар-птушка між тым казала далей:
— Перш чым будаваць гняздо, трэба падумаць, дзе яго будаваць. Лепш за ўсё выбраць на дрэве галіну з трыма развілкамі. Пасля трэба назбіраць дубчыкаў. I, памагаючы сабе дзюбаю і лапамі, сагнуць іх. Пакласці адзін на адзін...
Даслухаўшы да гэтага месца, варона каркнула:
— Кар-кар! Калі трэба толькі
моцная дзюба ды лапы, дык буду мець добрае гняздо. Больш мне і ведаць нічога не трэба.
I варона адляцела.
Жар-птушка тлумачыла далей:
— Але яшчэ лепш гняздо звіць пад страхою,
дзе не будуць страшныя ні дождж, ні снег... Верабей падскочыў:
— Вось і добра! Палячу хутчэй, пакуль іншыя
птушкі не занялі ўсе лепшыя месцы.
Яму даўно ўжо не сядзелася тут, і ён адляцеў.
Але жар-птушка яшчэ не скончыла.
— Калі месца выбрана і дуб-
чыкі звітыя, трэба прынесці ў дзюбе гліны і як след замазаць усе шчыіліны. Потым паслаць усярэдзіне сухой травы і мяккага пуху. Вось тады і будзе цудоўнае жыллё.
Жар-птушка змоўкла. Маленькая ластаўка, якая даслухала яе да канца, падзякавала ёй і паляцела. Паляцела і жар-птушка.
А курыца ўсё спала і нічога не чула. Так і дагэтуль яна не ўмее віць гнязда. 1 жыве курыца ў куратніку, які заўсёды будуюць для яе людзі.
Варона ўе сабе гняздо. Але якое гэта гняздо! Тоўстыя дубцы тырчаць з яго ва ўсе бакі, вецер прадзімае наскрозь яго. Дождж палівае зверху.
Верабей жыве ў шчылінах пад стрэхамі дамоў.
Толькі адна ластаўка ўмее віць
сапраўднае гняздо. Бо яна ж уважліва і цярпліва выслухала ўсё, што казала жар-птушка. Гняздо ластаўкі знадворку аблеплена глінаю, усярэдзіне выслана сухою травой і мяккім пухам. Ей не страшны ні дождж, ні вецер. I птушаняткам яе заўсёды цёпла і ўтульна.
1. Чаму ў птушак, паводле казкі, розныя гнёзды?
2. Хто быў няўважлівы на птушыным уроку?
3. Чаму ластаўка змагла зрабіць найлепшае гняздо?
Кліча пеўня ў лес ліса:
— Маю градку я аўса.
Спее на другой пшаніца — ёсць чым, Пеця, падкарміцца.
— Лес мне, ліска, не патрэбен — абдзяру аб голле грэбень, абскубу прыгожы хвосцік,— запрасі ты Жучку ў госці.
Н. Галіноўская.
1. Што прапанавала ліса пеўню?
2. Чаму певень адмовіўся ісці ў госці? Як вы думаеце?
Жук і слімак.
Пагожым летнім ранкам
на лузе за сялом сустрэўся жук аднойчы з рагатым слімаком.
— Здарова! — жук вітае.— Куды, браток, ідзеш і з ракавіны хатку нашто з сабой нясеш?
Абцёр слімак пот з твару;
гаворыць так жуку: — Нямала перажыць мне прыйшлося на вяку.
To сцюжа, то марозы, то навальніца, дождж. To, часам, у дарозе захопіць змрок і ноч,— шукай тады начлегу пад нейкім пад кустом... Гавораць яны гэтак і раптам чуюць — гром.
Ударыў дождж краплісты. I жук пабег шукаць дзе ў засені цяністай шырокага лістка.
Але на цэлым лузе
вязкова паслухаўся.
няма страхі нідзе, і мокры, ледзь жывы ён да слімака ідзе.
— Пусці, браток, пагрэцца, змок дужа на лугу, насіць за гэта хатку табе дапамагу.
У ракавіне шчыльнай вандроўнікі сядзяць.
I нават дождж краплісты не зможа іх дастаць.
Але мінулі хмары, і сонца ўстала зноў, жук хату слімакову пакінуў і пайшоў.
Забыўся пра нягоды і не наўме жуку, што абяцаў паднесці ён хату слімаку.