• Часопісы
  • Буквар 6-е выд Анатоль Клышка

    Буквар

    6-е выд
    Анатоль Клышка

    6+
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1993
    35.76 МБ
    Максім Танк.
    дзе жук просіць слімака пусціць гэтыя словы так, каб слімак аба-
    2. Што абяцаў жук слімаку? Ці выканаў ён сваё абяцанне? Як ты прачытаеш алошнія радкі — ці з абурэннем, ці абыякава, ці са шкадаваннем?
    Спрэчка.
    Жылі на адным двары кот ды певень, сабака ды казёл. Увечары, бывала, збяруцца ўсе яны каля ганка і гавораць пра рознае. У адным ніяк не маглі яны дамовіцца: што найсмачнейшае?
    — Няма нічога лепш за малачко,— кажа кот Максім, прысаджваючыся пад цадзілкаю, што сушылася на плоце.— Добра таксама і мышкаю паласавацца, але злавіць яе — вялікі клопат.
    — Што малачко! Вось каб авёс ці крупы,
    гэта куды лепш,— кажа певень.
    — А як добра свежанькага сенца пажаваць, асабліва калі духмянае,— прамовіў казёл.
    — Ды што вы, браткі, кажаце,— перапыніў
    іх Лыска.—
    Калі што сапраўды добрае, дык гэта костачка. Колькі я на сваім вяку з'еў касцей! Я дык ужо разбіраюся ў ядзе!..
    Спрачаліся яны, спрачаліся, а што лепш, і цяпер да згоды не прыйшлі.
    1.	Што здаецца найсмачнейшым кату?
    2.	А што найбольш любяць певень, казёл?
    3.	На што ласы сабака?
    4.	Чаму не прыйшлі да згоды між сабою кот, певень, сабака і казёл?
    Апельсін і яблык.
    Абабрала Алеся лушпінне з апельсіна і здзівілася:
    — Апельсін, чаму ты ўвесь з долек?
    — А гэта дзеля таго, каб ты ўсіх магла пачаставаць,— адказаў ёй апельсін.
    — А ты, яблык, чаму не маеш долек? Відаць, каб я цалкам цябе магла з'есці? — спытала Алеся, узяўшы ў рукі яблык.
    — He,— адказаў яблык,— каб ты мяне ўвесь аддала сваёй сяброўцы.
    Зайчыкаў хлеб.
    Жыве ў цёмным лесе спагадлівы зайчык,
    каго ні сустрэне, дасць хлеба акрайчык.
    Спаткае
    дзядулю
    падорыць ласункі і ўнучцы з унукам
    пашле падарункі.
    3 поля вяртаюцца тата і мама
    і зайчыкаў хлеб
    нам прыносяць таксама.
    П. Граніт.
    Пра які зайчыкаў хлеб гаворыцца ў вершы?
    Якія тут пераблытаны казкі? Раскажы іх.
    Добрыя словы.
    Паглядзі адкажы:
    на малюнкі і на якім Галя
    павінна сказаць «прабачце», на якім — «калі ласка», а на якім — «дзякуй»?
    Што павінен зрабіць Сцёпа?
    Калі мы так гаворым!
    Добры дзень!
    Добры вечар!
    Просім!
    Дзякуй!
    Смачна снедаць!
    Смачна абедаць!
    Смачна вячэраць!
    Смачна есці!
    Бывайце здаровы!
    «Дабранач» — кажу ўсім нанач.
    Верабейчык.
    Верабейчык: ціў, ціў, ціў, колас дзюбкаю ўхапіў, а таму што ён быў добры — па зярнятку ўсім дзяліў. Елі зерні ўсе са смакам, шчабяталі: дзякуй, дзякуй!
    Прыказка.
    Любіць увесь свет лагодны прывет.
    У лесе.
    Мохам, ядлоўцам і смолкай пахне ад цёплай зямлі, колюць зялёныя голкі, лётаюць важна чмялі.
    Колькі б вы казак ні чулі, колькі 6 ні зналі забаў — лепшыя казкі і гульні — у лесе, між елак і траў.
    Вера Вярба.
    У лясах Белавежы.
    Белавежская пушча... Адзін з самых вялікіх лясоў на свеце.
    Ідзеш па пушчы і — не адарваць вачэй ад лясной красы. Дуб, ясень, граб, хвоя, бяроза, клён, асіна, елка, чорная вольха... Пушча ўсё новая і новая.
    Галоўны яе звер — зубр. Вялізны. На выгляд можа здацца нязграбаю і марудаю. А між тым умее хутка бегчы і раптоўна спыняцца.
    Дзе пройдуць яго рогі між дрэў, пройдзе і сам зубр.
    Гэты лясны велікан умее прабірацца праз топкае балота. Зубровыя сляды не раз праводзілі ў вайну партызан праз багну.
    Зубр ніколі не нападае першы. Але калі яго
    раззлаваць, то цяжка стрымаць. Бо зубр — самая дужая, самая магутная ў нас жывёліна. Тоўстае бервяно ён лёгка падкідае рагамі.
    Нездарма зубр — на радыятары беларускіх аўтамабіляў. Гэта знак дужасці і сілы нашых машын.
    малое не у крыудзе.
    У маленькага аленіка — плямістая шкурка. Гэта нібы яркія промні сонца, што прабіліся праз лістоту. Такая шкурка добра хавае яго ад злога вока рысі ці забеглага ваўка.
    Бо маці-аленіха не зможа ў бядзе ўратаваць ад драпежніка сваё дзіця. Яе самую ратуюць толькі ногі.
    Але ў аленіка ёсць у Белавежскай пушчы надзейныя абаронцы — зубры. I аленік спяшаецца прыстаць да зубровага статка. Зубры самі не пакрыўдзяць малечу і другому каму таксама не дадуць у крыўду.
    Кватэры — сябрам.
    А што гэта? Пад дубам шышкі? Адкуль яны тут узяліся?
    У расколіне між кары дуба дзяцел зрабіў «кузню». Заклініў там яловую шышку і носам тук-тук. Дастане семкі, а шышку спіхне ўніз. I зноў ляціць на яліну па новую шышку,
    А там вось яшчэ адзін дзяцел.
    — Стук-стук,— аж разлягаецца ў пушчы яго моцны пошчак. Падзёўб, падзёўб ён і
    хутка пераоег ўпэўніцца хоча: вылет дрэва?
    He. Дзяцел стуку звычайна патрывожаныя вячкі, караеды.
    на другі бок. Нібы ці не прадзёўб на-
    ведае: ад моцнага выпаўзаюць з кары розныя жучкі, чар-
    Тут і будзе яму спажытак.
    Дзяцел — карысная птушка. I не толькі таму, што знішчае шкоднікаў дрэў.
    За сваё жыццё ён нарабіў шмат хатак розным птушкам. Сінічкі, шпакі, сычы, мухалоўкі жывуць у
    яго дуплах.
    Штогод дзяцел дзяўбе сабе новае дупло, а старое пакідае іншым.
    Добры зайцавы звычай.
    У зайчыхі вывеліся першыя зайчаняты. Вунь яны — белыя клубочкі — сядзяць пад кустом. Здалёку нібы гурбачкі снегу, што яшчэ не ўсюды растаў, хоць ужо і вясна. Затаі ліся зайчаняткі. I дрыжаць — ад холаду і голаду.
    Дзе цяпер іх мама? Можа, ужо далёка-далёка адсюль, у другім канцы пушчы. Можа, яе высачыў звер ці напалохала якая птушка. Хіба мала ворагаў у зайцаў?
    Адзін паратунак малых — добры занцавы звычай. Якая б зайчыха ні бегла тут, спыніцца і
    напоіць іх цёплым тлустым малачком.
    Бо, можа, і яе дзетак у гэты час на другім канцы пушчы корміць іншая зайчыха-маці.
    Нап'юцца малечы і тры дні пасля могуць зноў ціха сядзець, каб не згледзела іх сава ці ястраб.
    Міне тыдзень-другі, і як даспадобы прыйдуцца ім зялёная салат-
    ка травы і скарыначка шурпатай кары.
    Жывы клубок воўны.
    Вунь галка ўляпілася дзюбаю за тонкую галінку таполі і павісла. Крохкая галінка хруснула і абламалася. Галка тут жа панесла яе на гняздо.
    Але што за гняздо з цвёрдых галінак? Вось бы разжыцца на мяккую поўсць, каб выслаць гняздо.
    Бачыце? Шпак гоніцца за вавёркаю — гэтым жывым клубком воўны. Імгненне — j поўная дзюба поўсці!
    Мякка будзе маленькім шпачкам...
    Некаторыя звяркі зусім не ўцякаюць ад птушак. Увесну яны ліняюць, і ім прыемна, калі тыя скубуць з іх поўсць.
    Запаведнік.
    Цяпер Белавежская пушча — запаведнік.
    Секчы дрэвы, паляваць на дзічыну тут няможна. Усякі звер, усякая птушка тут пад аховаю чалавека. Толькі ваўкам — гэтым лясным разбойнікам — уваход сюды забаронены.
    Вось венікі, але не для падлогі.
    Узімку яны — найлепшы корм зубрам, але-
    ням, казулям.
    Цяжка прыйшлося б вялікаму пушчанскаму жывёльнаму статку, калі б не ўвага чалавека. .
    Дзікі, як вядома, найбольш любяць бульбу. Тут для іх параскіданы бульба, буракі, морква.
    У шмат якіх мясцінах пушчы знарок для звярыны зроблены вадапоі, пакладзена соль.
    Палізаць саланец прыйшла казуля.
    1.	Як дапамагаюць адзін аднаму насельнікі пушчы?
    Прыгадай добрае суседства аленіка і зуброў, шпака і вавёркі, дзятла і іншых птушак.
    2.	Як дапамагае чалавек звярам?
    Музыкі.
    Вось прыйшлі музыкі чарадой вялікай.
    Граў на скрыпачцы камар, на дудачцы — чмель-дудар, Муха на цымбалах
    струны калыхала,
    адзень на леры іцінаў без меры чырвоны конік эрыў у гармонік
    1. Хто іграў на скрыпцы, хто — на дудцы і хто — на цымбалах?
    2.	Што атрымалася, калі б яны памянялі свае музычныя інструменты?
    Вуж.
    Вуж паўзе сабе дарожкай, не
    кране
    ніводнай
    ножкай.
    пакратаў бы, каб мог,
    але
    вуж
    не
    мае
    ног.
    Максім Лужанін.
    Як ты думаеш, чаму ў гэтым жартоўным вершы так размешчаны словы?
    Загадкі.
    Хто паўзе вось тут у парку, а свой дом нясе на карку?
    Хто ў чырвоных ботах ходзіць па балотах?
    Рабі гэта сам і пакажы сваім сябрам.
    Рана ўстаўшы, мы спачатку
    дружна робім фіззарадку...
    Дзве кроплі.
    Аднаго разу сустрэліся дзве вадзяныя кроплі. Адна з-пад крана, другая з лужыны.
    — Добры дзень! — прывіталіся яны і пераглянуліся.
    — Як мы падобныя адна на адну. Ну як дзве кроплі.
    — Пачакайце! — сказаў доктар.— Гэта не так. I паглядзеў на іх праз павелічальнае шкло. Кропля з-пад крана была чыстая і празрыстая. Такую Bafly можна піць. Яна — якз крыніцы. У крыніцы вада чыстая. Кропля з лужыны была мутная.
    Вось што ўбачыў доктар.
    Там плавалі, кішэлі розныя жывучкі.
    Ад іх можна захварэць.
    А таму няможна піць вады з возера, рэчкі, лужыны.
    П'юць ваду толькі з водаправода, крыніцы, калодзежа.
    1.	Чаму няможна піць вады з возера, рэчкі, лужыны?
    2.	Як ты выконваеш правілы гігіены?
    Май.
    Я сцяжок свой узнімаю проста ў сонечны прамень. Сёння — свята Першамая, сёння — мая першы дзень!
    У калоне
    песню ўголас
    з намі разам запявай!
    I прыгожы, і вясёлы мой любімы
    месяц май.
    Адышлі даўно трывогі.
    I ўрачыста кожны год Дзень Вялікай Перамогі адзначае наш народ.
    Чуеш выбухі салюта? Палічыць іх паспявай. Перамогаю славуты мой любімы
    месяц май.
    А. Вольскі.
    Бамба.
    Ен чарнаскуры, з Афрыкі родам. Бамба маленькі — наш аднагодак. Хлопчык карпее з самага ранку над негрыцянскай першай «Чытанкай». Бамба са школы прыйдзе дадому— скача, дурэе. Дзе тая стома? Кажа матуля: — Сціхні ты, любы! — Ен надзімае тоўстыя губы. Маці гаворыць: — Пара табе мыцца! — Бамба баіцца белым зрабіцца. Шкода, што Бамба, чорны, вясёлы, з намі не ходзіць разам да школы.
    Паглядзі на малюнак і адкажы, да якіх радкоў ён адносіцца.
    Ю. Тувім.
    Прыказка.
    Нашы сябры — па ўсёй зямлі.
    Як прыйшла да нас кніга.
    Буквар на гліняных таблічках.
    Але калі б твой
    Ты, можа, думаеш, што кнігі былі заўсёды. А між тым быў час, калі ні кніг, ні паперы не было.
    На чым толькі не пісалі тады людзі! На лісцях дрэў, на бярозавай кары...
    А ў далёкім краі — Афрыцы — была такая расліна папірус. Падобная да нашага аеру ці трыснягу. Людзі разразалі яе сцябло на палоскі, склейвалі і на іх пісалі. Ад папіруса пайшла і назва нашай паперы.
    А яшчэ даўней пісалі на гліняных таблічках. Размочвалі гліну і палачкаю рабілі на ёй знакі.
    Цікавая «папера» — ці не праўда? Нават у агні не гарыць.
    «Буквар» быў напісаны на такіх гліняных таблічках, дык ты б не падняў яго. Такі цяжкі быў бы ён. Ды і конь не пацягнуў бы воз з такім букваром. Вунь, бачыш, стаіць аднатонка? Хіба дзесяць такіх машын змаглі б толькі павезці тваю кнігу. Вось і ўяві: ідзеш ты ў школу, а дзесяць машын вязуць за табою твой «Буквар».
    Смешна! Нязручная такая кніга.
    Таму людзі ўвесь час шукалі, на чым жа было 6 лепш пісаць. Гліняныя таблічкі цяжкія, папірус рос далёка. He заўсёды яго прывязеш.