Анатоль Клышка
6+
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1993
Кнігі на ланцугу.
Пазней пачалі пісаць на скурах маленькіх цялят, ягнят, казлянят. Ачышчалі скуры ад поўсці і пісалі.
На тоўстую кнігу ішло каля двухсот скурак. Падумай толькі — цэлы калгасны статак на адну кнігу! Таму даўней кніга была вельмі дарагая. Нават не ўсякі багаты чалавек мог купіць яе.
Ды і перапісвалі кнігі ад рукі. Каб выразна перапісаць адну кнігу, трэба было затраціць цэлы год.
I не дзіва, што ў даўнія часы кнігі ў бібліятэках былі акаваныя і нават на-
вязаныя на ланцугу.
Іх можна было там пачытаць на стале, але не можна было ўзяць дадому.
1. На чым даўней пісалі людзі?
2. Адкуль пайшло слова папера?
3. Чаму кнігі былі вельмі цяжкімі?
Наш першадрукар.
Мінула яшчэ шмат часу, пакуль пачалі ў нас пісаць на паперы. Яе выраблялі з перамолатага старога адзення ці дрэва.
Папера была куды таннейшая за скуры.
А яшчэ далей дадумаліся людзі не перапісваць, а друкаваць, адбіваць кнігі.
Усе вы, пэўна, бачылі пячатку ці штэмпель. Там выразаны словы ці малюнак. Змазаў такую пячатку ці штэмпель чарнілам ці тушшу і адбівай. Адразу гатовы надпіс ці малюнак.
Так і пачалі вырэзваць на дошчачках старонкі і адбіваць іх на паперы. Пасля аркушы з адбітым пісьмом сшывалі, перапляталі, рабілі вокладкі, і выходзіла кніга.
Вырэзваць старонкі было марудна, але затое адбіваць пасля было ўжо лёгка.
Пазней пачалі вырэзваць не старонкі, а толькі літары.
I ўжо з літар, як вы з разразной азбукі, набіраць словы, сказы.
Раней дошчачкі-старонкі пасля друку даводзілася выкідаць. Яны ж былі ўжо зусім непатрэбныя. А новыя старонкі трэба было зноў вырэзваць.
А калі пачалі вырэзваць літары, то з тых самых літар можна было набіраць усё новыя і новыя словы, старонкі.
Першым чалавекам, які пачаў друкаваць кнігі на нашых землях, быў беларус Францыск Скарына.
Ен нарадзіўся ў горадзе Полацку. Гэта было даўно — 500 гадоў таму назад. Але і цяпер памятаюць пра яго. Яго імем названы вуліцы, плошчы.
А вось які цудоўны помнік узведзены яму ў яго родным Полацку.
1. Як раней рабілі кнігі?
2. Хто першым пачаў друкаваць кнігі ў нашым краі?
Свята.
Сёння ў нас свята,— сказала настаўніца.
— Якое ж свята,— падумала Вераніка,— сёння будны дзень.
■ Калі свята, дык чаму ж мы вучымся? — спытала Алеся.
— Дзеці, вось мы і прачыталі буквар. Ен навучыў нас чытаць і пісаць. Вы ўжо можаце самі пісаць пісьмы, чытаць часопісы «Вясёлка», «Бярозка», газету «Піянер Беларусі». У вас цяпер стане многа-многа сяброў. Бо кнігі — самыя лепшыя сябры. ’ яны раскажуць вам шмат цікавых казак, вершаў. А ўсе кнігі вы ўжо можаце прачытаць.
Дык хіба гэта не свята?
Просьба кніжкі.
Абгарні мяне ў паперу.
He бяры мяне нямытымі рукамі.
He чытай мяне, калі ясі.
He пішы і не малюй на маіх старонках.
He загінай ражкоў, зрабі закладку.
He кладзі ў мяне аловак ці ручку.
He вырывай маіх старонак.
Учебное нзданне
Клышка Анатолмй Константнновнч
БУКВАРЬ
Мпнск, пздательство «Народная асвета» Н а белорусскомязыке
Вучэбнае выданне
Клышка Анатоль Канстанцінавіч
БУКВАР
Загадчык рэдакцыі A. А. Дзераш Рэдактар Н. Ф. Лапіцкая
Мал. рэдактар A. М. Лапкоўская Кіраўнік групы мастакоў Р. С. Фралоў Макет і шрыфтавое афармленне I. I. Бокія Пераплёт I. А. Дзямкоўскага Мастакі-ілюстратары: A. А. Лапіцкая, Я. I. Жылін, Г. Я. Скамарохаў, У. А. Малахаў, A. С. Грубіна, М. Д. Рыжы, В. I. Валынец, В. С. Сідарава, А. Б. Грубіна, В. М. Бароўка, К. ГІ. Шаранговіч, У. М. Жук, I. А. Дзямкоўскі, М. I. Байрачны, В. Ф. Александровіч, Р. С. Фралоў, A. В. Александровіч, A. А. Крохіна, Т. А. Мельянец, У. I. Сытчанка, Л. А. Зярніцкі Тэхнічны рэдактар А. У. Івашка
Карэктар С. Т. Асташэвіч
МБ № 3392
Дадатак: разразныя азбука і склады, разразны матэрыял.
Падпісана ў друк з дыяпазітываў 02.10.92. Фармат 70Х Х90І/іе. Папера афсетная № 1. Гарнітура журнальная, рубленая. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 10,53+0,29 форзац + 0,74 укл. (разразныя азбука і склады) + 1,17 укл. (разразны матэрыял). Умоўн. фарба-адбіт. Ул.-выд. арк. 13 + 0,48 форзац+0,5 укл. (разразныя азбука і склады) + + 1,05 укл. (разразны матэрыял). Дад. тыраж 145 000 экз.
Заказ 371. Цана 255 руб.
Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Надрукавана на фабрыцы каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
—