• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству Частка II

    Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству

    Частка II

    Памер: 138с.
    Мінск 1958
    204.31 МБ
    • коркі шаравых пальцаў і гайкі—зацягнуты і зашплінтаваны.
        ж)        Праверыць стан шын і ціск паветра ў іх.
        з)   Праверыць работу рухавіка. Рухавік павінен лёгка запускацца ад стартэра, працаваць роўна, без перабояў.
        і)     Праверыць спраўнасць прыбораў электраабсталявання.
        к)    Праверыць стан прывода кіравання карбюратарам. Пры націску на педаль дросельнай засланкі не павінна быць заяданняў і люфтаў; спружына павінна вяртаць педаль у зыходнае становішча.
        л)    Запусціць рухавік і на хаду аўтамабіля праверыць дзеянне механізма счаплення, нажнога і ручнога тармазоў і рулявога кіравання.
    
    РАЗДЗЕЛ XVIII
    
        КІРАВАННЕ АЎТАМАБІЛЕМ
    
        Уменне кіраваць аўтамабілем дасягаецца шляхам упартай і працяглай трэніроўкі. Для паспяховага засваення ўсіх прыёмаў
    
    12?
    
    кіравання вучань павінен старанна прадумаць іх паслядоўнасць і ўразумець, у якіх выпадках і ў якім парадку ён будзе карыстацца рознымі рычагамі і педалямі.
        У час вучэбнай язды вучань павінен уважліва прыслухоўвацца да ўказанняў інструктара і дакладна іх выконваць.
        Асабліва старанна трэба адпрацаваць 1—4 практыкаванні практычных работ, бо яны з’яўляюцца асноўнымі ў кіраванні аўтамабілем.
    
    ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛА XVIII «КІРАВАННЕ АУТАМАБІЛЕМ»
    
       1.   Пазнаёміцца з размяшчэннем і назначэннем органаў кіравання аўтамабілем (рыс. 129).
       2.   Выканаць практыкаванні па кіраванню кожным рычагом і педаллю паасобку (пры непрацуючым рухавіку):
       а)    павольна націскаць і адпускаць педаль счаплення;
       б)    павольна націскаць педаль кіравання дросельнай засланкай, навучыцца затрымліваць рух педалі пры любым становішчы;
       в)    націскаць і адпускаць педаль тормаза;
       г)    зацягваць і адпускаць рычаг ручнога тормаза;
       д)    некалькі разоў уключыць кожную перадачу.
       3.   Выканаць практыкаванне па кіраванню адначасова рычагамі і педалямі ў наступных спалучэннях (пры непрацуючым рухавіку):
       а)    педаль счаплення і педаль кіравання дросельнай засланкай: націснуць на педаль счаплення — педаль дроселя адпусціць; павольна адпускаць педаль счаплення — павольна націскаць педаль дроселя;
       б)   педаль счаплення і рычаг пераключэння перадач: націснуць педаль счаплення — уключыць перадачу — адпусціць плаўна педаль счаплення; націснуць педаль счаплення — выключыць перадачу— адпусціць педаль;
       в)    педаль счаплення і педаль тормаза: націснуць педаль счаплення — націснуць педаль тормаза — адпусціць педаль тормаза — адпусціць педаль счаплення.
       4.   Выканаць практыкаванне па кіраванню рычагамі і педалямі пры працуючым рухавіку (задні мост аўтамабіля павінен быць прыпадняты, надзейна ўстаноўлен на казялкі, колы абгароджаны):
       а)    заправіць аўтамабіль вадой, палівам, маслам;
       б)   запусціць і прагрэць рухавік: прыкрыць паветраную засланку, уключыць запальванне. стартэрам або пускавой ручкай круціць каленчаты вал, у час прагрэву рухавіка назіраць за паказаннямі тэрмометра і манометра;
       в)   пераключыць перадачы ва ўзыходзячым парадку: выключыць счапленне, адпусціць педаль кіравання цросельнай засланкай, уключыць перадачу, плаўна ўключыць счапленне — паволь
    
    128
    
    на націскаць педаль дроселя, павялічваючы абароты вала рухавіка (зрабіць «разгон»), Перад уключэннем павышанай перадачы рычаг пераключэння вытрымаць у нейтральным становішчы 3—5 сек;
       г)    пераключыць перадачы ў сыходным парадку: замарудзіць вярчэнне каленчатага вала (прытармазіць колы аўтамабіля), выключыць счапленне, адпусціць педаль дроселя, уключыць паніжаную перадачу, плаўна ўключыць счапленне, павольна націскаць на педаль дроселя;
       д)    спыніць колы (г. зн. спыніць аўтамабіль): выключыць счапленне, паставіць рычаг пераключэння перадач у нейтральнае ста
    
    
    Рыс. 129. Размяшчэнне рычагоў кіравання і кантрольнавымяральных прыбораў у кабіне аўтамабіля:
    
    1— рулявое кола; 2 — педаль счаплення; 3 — педаль тормаза; 4 —педаль кіравання дросельнай засланкай; 5 — рычаг кіравання каробкай перадач; 5 — педаль уключэння стартэра; 7 — кнопка сігналу; 8 — рычаг ручнога тормаза; 9 — кнопка цэнтральнага пераключальніка святла; 10 — кнопка кіравання дросельнай засланкай: 11 — кнопка кіравання паветранай засланкай; 12 — замок запальвання.
    
    129
    
    новішча, адпусціць педаль счаплення і плаўна затармазіць аўтамабіль;
       е)     зацягнуць ручны тормаз.
       Пры выкананні работы паказанні спідометра не павінны перавышаць 20—25 км/час.
       5.    Правесці крананне аўтамабіля з месца і пераключэнне перадач пры руху па прамой:
       а)     запусціць рухавік і прагрэць яго;
       б)     уключыць першую перадачу;
       в)     адпусціць ручны тормаз;
       г)     павольна адпускаць педаль счаплення і плаўна націскаць на педаль дроселя (пачатак руху павінен быць плаўным);
       д)     правесці разгон аўтамабіля;
       е)     пераключыць перадачы ва ўзыходным і сыходным парадку;
       ж)      пры руху назіраць за дарогай і напрамкам руху аўтама
    
    
       з)     спыніць аўтамабіль.
       6.    Выканаць практыкаванне па ваджэнню аўтамабіля з паваротамі направа і налева. Паварот аўтамабіля направа або налева правесці з руху па прамой,
       Месцам паварота павінен служыць пэўны арыенцір (флажок). Набліжаючыся да арыенціра, знізіць скорасць і агінаць яго са скорасцю 5—10 км/час, прытармажваючы аўтамабіль нажным тормазам.
       Пачынаць паварот трэба ў той момант, калі аўтамабіль параўнаецца з арыенцірам плоскасцю ветравога шкла.
       Практыкавацца ў паваротах на вуглы ў 30, 45, 90, 180, 360° і ў выкананні «васьмёркі» і «змейкі».
       7.    Выканаць практыкаванне па руху заднім ходам па прамой з паваротам аўтамабіля на 90°:
       а)     агледзець дарогу ззаду аўтамабіля;
       б)     уключыць перадачу «задні ход»;
       в)    падаць гукавы сігнал і, назіраючы за дарогай, павольна пачаць рух.
       Скорасць руху заднім ходам не павінна перавышаць 5—10 км/час.
       8.    Правесці разварот аўтамабіля на 180° з прымяненнем задняга ходу. (Выканаць практыкаванне на паласе шырынёй 5—7 лі.)
       Уключыць першую перадачу і рухацца, павярнуўшы рулявое кола ў бок павароту да адказу.
       Пры набліжэнні да броўкі (або ўмоўнай лініі) знізіць скорасць і хутка круціць рулявое кола ў супрацьлеглым напрамку., Спыніць аўтамабіль, уключыць задні ход, падаць гукавы сігнал і пачаць', рух, павярнуўшы колы да адказу ў бок, супрацьлеглы развароту.
       Пры набліжэнні аўтамабіля да задняй броўкі знізіць скорасць, а колы павярнуць у бок развароту. Спыніць аўтамабіль, уключыць першую перадачу і рухацца ў адваротным напрамку.
    
    130
    
       Вучэбная язда на аўтамабілі праводзіцца на спецыяльна адведзеных для гэтай мэты пляцоўках (аўтадромах), закрытых для пабочнага руху. Для выканання работ 4, 5 і 6 разметка аўтадрома праводзіцца сцяжкамі.
       9.    Выканаць заключнае практыкаванне па ваджэнню аўтамабіля ва ўмовах гарадскіх вуліц і дарог:
       а)    крануць аўтамгбіль з месца, рухацца ўздоўж вуліц па прамой, захоўваючы правілы вулічнага руху;
       б)    спыніць аўтамабіль пры руху пярэднім ходам на зададзеным месцы (ля тратуара, ля лініі «стоп»);
       в)    устанавіць аўтамабіль ля тратуара паміж двума стаячымі аўтамабілямі для стаянкі пад вуглом 45 і 90° з выкарыстаннем задняга ходу (скорасць руху павінна быць не больш 5 км/час, уважліва сачыць за дарогай);
       г)    уехаць у вароты пярэднім і задйім ходам пры размяшчэнні варот злева і справа; скорасць руху заднім і пярэднім ходам пры ўездзе ў вароты не павінна перавышаць 5 км/час;
       д)       увесці аўтамабіль у гараж і ўстанавіць яго на месца.
    
                                             Дадатак
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    АСНОУНЫЯ ПРАВІЛЫ ТЭХНІКІ БЯСПЕКІ ПРЫ ВЫКАНАННІ ПРАКТЫЧНЫХ РАБОТ
    
       1.    Пры аглядзе аўтамабіля забараняецца карыстацца адкрытым агнём, каб пазбегнуць пажару. Патрэбна прымяняць толькі пераносную лямпачку ад сеткі напружання не вышэй 36 в.
       2.   Забараняецца правяраць тэхнічны стан механізмаў аўтамабіля і праводзіць іх рэгуліроўку пры працуючым рухавіку.
       3.   Для праверкі работы рухавіка неабходна надзейна затармазіць аўтамабіль ручным тормазам, а рычаг каробкі перадач устанавіць у нейтральнае становішча.
       4.   Пры тэхнічным абслугоўванні аўтамабіля патрэбна надзейна затармазіць яго ручным тормазам і ўключыць першую перадачу, а пры зняцці колаў — падкласці ўпоры пад нязнятыя колы.
       5.    Забараняецца праводзіць работы на вывешаным, але не ўстаноўленым на казялкі аўтамабілі. Нельга прымяняць у якасці падставак выпадковыя прадметы замест казялкоў.
       6.   Пры крапежных работах трэба карыстацца ключамі, якія адпавядаюць размерам балтоў і гаек. Нельга прымяняць розныя рычагі для павелічэння пляча гаечных ключоў.
       7.   Пуск рухавіка павінен праводзіцца пры дапамозе стартэра; каліж для гэтай мэты выкарыстоўваецца пускавая ручка, то захват яе павінен быць бяспечным.
       8.   Правяраць дзеянне тармазоў аўтамабіля трэба на'спецыяльных дарожках.
       9.   Для дэмантажу і мантажу шын трэба папярэдне выпусціць паветра з камер. Напампоўванне змантыраванай шыны робіцца ў спецыяльнай загарадцы, якая засцерагае ад удару выпадкова сарваўшымся запорным кольцам.
       10.   Праверка напружання акумулятарнай батарэі павінна рабіцца толькі нагрузачнай вілкай і ні ў якім выпадку не кароткім замыканнем клем, каб пазбегнуць узрыву грымучага газу ад іскры.
       11.   He дапускаць пападання электраліту на скуру і вопратку. Пашкоджаныя электралітам месцы трэба нейтралізаваць 10працэнтным растворам соды ў вадзе або прамыць моцным струменем вады.
    
    132
    
       12.    Пры прыгатаванні электраліту патрэбна ўліваць кіслату ў ваду, а не наадварот.
       13.    Пасля работы з акумулятарнай батарэяй трэба старанна вымыць рукі з мылам.
       14.    Пры выкарыстанні ў якасці паліва этыліраванага бензіну трэба памятаць, што ён ядавіты, і захоўваць меры засцярогі. Нельга мыць бензінам рукі і «засасваць» яго ротам. Пасля работы трэба вымыць рукі гарачай вадой з мылам.
       15.    Пры выкарыстанні ў сістэме ахаладжэння антыфрыза трэба мець на ўвазе, што ён ядавіты. Пасля работы памыць рукі гарачай вадой з мылам.
       Пры выпадковым пашкоджанні антыфрызам пацярпеўшага неабходна неадкладна даставіць у поліклініку.