• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству Частка II

    Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству

    Частка II

    Памер: 138с.
    Мінск 1958
    204.31 МБ
       а) батарэі акумулятараў (бак, пласціны дадатныя і адмоўныя, сепаратар, заліўная і вентыляцый
    
    ная адтуліны, перамычкі і клемы);
       б)    генератара (корпус, абмотка ўзбуджэння электрамагнітаў, якар, калектар, шчоткі, вывадныя клемы: Я, Ш, М);
       в)    рэлерэгулятара з размяшчэннем і назначэннем рэле адваротнага току, рэгулятара напружання, абмежавальніка току, клем Я, Ш, Б, М;
       г)    шпулькі запальвання, з будовай і размяшчэннем пярвічнай абмоткі, супраціўлення, паўторнай абмоткі, клем ВКБ, ВК, Р; вывада высокага напружання (размяшчэнне абмотак разгледзець на плакаце);
       д)    перарывальнікаразмеркавальніка (кулачок, рухомы кантакт, нерухомы кантакт, цэнтрабежны, вакуумны і актанрэгулятары, ротар з токаразноснай пласцінай, накрыўкі размеркавальніка);
       е)    свечак з будовай цэнтральнага электрода і ізалятара, корпуса і бакавога электрода.
       3. Абмераць шчыльнасць элек
    
    Рыс. 76. Схема
    
    будовы і
    
    работы цэнтрабежнага рэгулятара:
    1 — грузікі; 2 — шыпы грузікаў; ^ — утулка кулачка.
    
    траліта мерам:
    
    ў акумулятары кіслота
    
    73
    
    
       а)     адкруціць корак заліўной адтуліны;
       б)     націснуць грушу і апусціць наканечнік кіслотамера ў электраліт акумулятара;
       в)     адпусціць грушу (засасаць электраліт);
       г)     вызначыць шчыльнасць электраліту (шчыльнасць электраліту адпавядае таму дзяленню шкалы арэометра, супраць якога знаходзіцца ўзровень электраліту ў рэзервуары);
       д)     выпусціць электраліт зноў у акумулятар. У працэсе рабо
    
    
    
    Рыс. 77. Схема будовы і работы вакуумнага рэгулятара.
    , 1— дыяфрагма; 2 — трубка; 3 — змяшальная камера.
    
    ты захоўваць асцярожнасць: не дапускаць пападання электраліту на скуру і вопратку.
       4.    Абмераць узровень электраліту ў акумулятары (праверку рабіць як паказана на рыс. 70), пры неабходнасці даліць у акумулятар дыстыляваную ваду.
       5.    Абмераць напружанне акумулятарнай батарэі нагрузачнай вілкай:
       а)     устанавіць наканечнікі нагрузачнай вілкі на клемы акумулятара;
       б)    націснуць на яе так, каб асноўныя кантакты дакрануліся да клем (рыс. 68);
       в)    па вольтметру вызначыць напружанне акумулятара (вілку трымаць каля клем не больш 5 сек.).
       6.     Агледзець і ачысціць шчоткі і калектар генератара:
       а)     зняць ахоўную ленту з вокнаў корпуса генератара;
       б)     праверыць стан калектара і шчотак;
       в)     выняць шчотку і вымераць яе вышыню;
       г)     працерці анучкай калектар, круцячы якар рукой;
       д)    уставіць шчотку зноў у шчоткатрымальнік і ўстанавіць на месца ахоўную ленту.
       7.    Праверыць свечку запальвання і адрэгуляваць зазор паміж электродамі:
       а)     выкруціць свечку з цыліндра;
       б)     ачысціць свечку ад нагару (металічнай шчоткай);
       в)     абмераць зазор паміж электродамі круглым шчупам;
    
    
    74
    
    Рыс. 78. Схема размяшчэння рэі'уліровачных вінтоў перарывальніка:
    / — вінт пласціны нерухомага кантакта;
    2— эксцэнтрычны вінт; 3— планка.
    
       г)    адрэгуляваць велічыню зазору, падгінаючы бакавы электрод;
       д)    праверыць свечку на іскраўтварэнне пры дапамозе спецыяльнага стэнда;
       е)    расшыфраваць маркіроўку свечкі;
       ж)     устанавіць свечку на рухавік.
       8.    Праверыць правільнасць устаноўкі запальвання на рухавіку:
      а)    устанавіць поршань першага цыліндра ў становішча в. м. п. (канец такта сціскання). Для гэтага закрыць папяровым коркам адтуліну для свечкі і круціць каленчаты вал; у той момант, калі корак будзе скранут з месца, у цыліндры пачнецца сцісканне. Павольна круцячы каленчаты вал, дабіцца сумяшчэння ўказальніка на люку картэра махавіка з шарыкам на махавіку;
      б)    устанавіць кантакты перарывальніка на пачатак размыкання. Для гэтага:
       адпусціць вінт, што замацоўвае пласціны актанрэгулятара, і вызваліць корпус перарывальніка;
       зняць накрыўку размерка
    
    валыііка і далучыць паралельна кантактам перарывальніка лямпачку 12 в;
       уключыць запальванне і, павольна круцячы корпус перарывальніка супраць напрамку вярчэння кулачка, па загаранню лямпачкі вызначыць момант пачатку размыкання кантактаў;
       замацаваць вінт, які замацоўвае пласціны актанрэгулятара;
      в)    устанавіць на месца накрыўку размеркавальніка і далучыць правады да свечак па парадку работы рухавіка. Пры гэтым провад, да якога павернута токаразносная пласціна ротара, далучыць да свечкі першага цыліндра, астатнія правады браць паслядоўна ў напрамку вярчэння ротара і далучыць да свечак па парадку работы рухавіка.
      9.    Праверыць і адрэгуляваць зазор паміж кантактамі перарывальніка'
       а)    зняць накрыўку размеркавальніка;
       б)    зняць ротар;
       в)    круцячы каленчаты вал рухавіка пускавой ручкай, устанавіць кантакты на поўнае размыканне (калодачка рухомага кантакта павінна дакранацца да выступа кулачка);
       г)    пры неабходнасці адрэгуляваць зазор (рыс. 78): адпусціць
    
    75
    
    вінт 1 пласціны нерухомага кантакта і, круцячы вінт 2, устанавіць неабходны зазор; замацаваць вінт 1;
       д)    сабраць перарывальнікразмеркавальнік.
    
    Ужываемыя інструменты
    
       1.    Ключы гаечныя: тарцовы 27 мм і ражковы 12 X 14 мм.
       2.    Пасатыжы.
       3.    Адвёртка.
       4.    Кіслотамер.
       5.    Шкляная трубачка з унутраным дыяметрам, роўным 6—8 мм.
       6.    Нагрузачная вілка.
       7.    Штангенцыркуль.
       8.    Шчуп круглы 0,4 мм, 0,6 мм.
       9.    Металічная шчотка.
       10.    Шчуп плоскі 0,35—0,45 мм.
       11.    Стэнд для праверкі свечак.
       12.    Пераносная лямпачка 12 в.
    
                  Кантрольныя пытанні
    
       1.    Якія крыніцы току прымяняюцца на аўтамабілі і ў чым розніца паміж імі?
       2.    Як вызначыць ступень зараджанасці акумулятарнай батарэі?
       3.    Пры дапамозе якога прыбора забяспечваецца сумесная работа двух крыніц току на аўтамабілі?
       4    Для чаго служыць індукцыйная шпулька ў сістэме запальвання?
       5.      Якая роля кандэнсатара ў сістэме запальвання?
       6.    Якія прыборы сістэмы запальвання ўключаны ў ланцуг паслядоўна, якія — паралельна?
       7.    Чым адрозніваюцца свечкі запальвання рухавікоў ГАЗ51 і ЗЙЛ120?
    
    
    
    РАЗДЗЕЛ IX
    
        ПУСКАВЫЯ ПРЫСТАСАВАННІ, АСВЯТЛЕННЕ I СІГНАЛІЗАЦЫЯ
    
       1.  Прыборы пуску рухавіка (рыс. 79). Для таго, каб запусціць рухавік, трэба круціць каленчаты вал з хуткасцю не менш 30 аб/мін пры дапамозе пускавой ручкі 4 або электрарухавікастартэра 1.
    
    76
    
       Пуск рухавіка з дапамогай ручкі робіцца пры разраджаных акумулятарах або ў халодную пару года, калі застыўшае масла аказвае вялікае супраціўленне вярчэнню каленчатага вала. Для таго, каб пакруціць вал, ручку счапляюць зхрапавіком 5кален
    
    Рыс. 79. Пускавыя прыстасаванні рухавіка:
    1 — стартэр; 2 — вядучая шасцярня стартэра; 3 — зубчасты вянец махавіка; 4 —пускавая ручка; 5 — храпавік; 6 — каленчаты вал.
    
    чатага вала і энергічным рыўком знізу ўверх паварочваюць яе на поўабарота.
       Электрычны пуск рухавіка ў нармальных умовах ажыццяўляецца пры дапамозе стартэра.
       Стартэр (рыс. 80) складаецца з электрарухавіка / з паслядоўным узбуджэннем рэдуктара 2 і ўключальнага механізма.
       Электрарухавік (рыс. 81) пабудаван таксама, як і генератар, але адрозніваецца ад яго большай колькасцю полюсаў (4 полюсы), павялічаным сячэннем правадоў абмотак, наяўнасцю чатырох меднаграфітавых шчотак (замест двух графітавых). Абмотка ўзбуджэння стартэра ўключана паслядоўна. Гэтыя змяненні выкліканы тым, што стартэр, валодаючы вялікім пускавым момантам, спажывае значную колькасць току (да 400 а).
       Уключальнік току стартэра мае нажны прывод (рыс. 82). ён складаецца з двух пар кантактаў: галоўных 6, якія замыкаюць ланцуг абмоткі электрарухавіка, і дапаможных 7, якія служаць для замыкання накоратка дадатковага супраціўлення пярвічнай абмоткі шпулькі запальвання.
       Рэдуктар стартэра складаецца з двух зубчастых колаў і ўклю
    
    77
    
    Рыс. 80. Схема ўключэння стартэра ў ланцуг:
              1 электрарухавік; 2 — шасцярня рэдуктара; 3 — уключальнік; 4 — акумулятарная батарэя.
    
    Рыс. 81. Схема электрарухавіка стартэра:
    1— шчоткі; 2 — якар; 3 — полюсныя наканечнікі; 4 — абмотка ўзбуджэння; 5 — акумулятарная батарэя; 6 — кантакты ланцуга электрарухавіка; 7 — кантакты дадатковага супраціўлення шпулькі запальвання.
    
    78
    
    Рыс. 82. Схема рэдуктара і ўключальнага механізма стартэра:
    
    1 — вядучая
    3— рычаг з электрарухавіка;
    
    шасцярня рэдуктара: 2 — вядзёная шасцярня (зубчасты вянец махавіка); вілкай; 4муфта сваооднага ходу; 5 — спружына; 5кантакты ланцуга
       7 кантакты дадатковага супраціўлення шпулькі запальвання:
                           8 — кольца.
    
    Рыс. 83. Схема размяшчэння дэталей уключальнага механізма пры ўключэнні стартэра:
    / — вядучая шасцярня рэдуктара; 2 — вядзёная шасцярня рэдуктара; 3 — рычаг з вілкай.
    
    79
    
    чальнага механізма. Адно зубчастае кола (шасцярня /) з яўляецца вядучым і размешчана на вале якара электрарухавіка, а ДРУ' гое з’яўляецца вядзёным і размешчана на махавіку (вянец 2). Перадатачны лік рэдуктара — 16,4. „
       Уключальны механізм стартэра складаецца з утулкі з муфтан вольнага ходу 4, спружыны 5, кольца 8 і рычага з вілкай 3. Муфта вольнага ходу перадае вярчальны момант ад вала стартэра да каленчатага вала і не дапускае перадачы руху ў адваротным напрамку, г. зн. ад каленчатага вала да стартэра.
       Пры націску на педаль рычаг 3 (рыс. 83) перамяшчае дэталі механізма ўключэння ўздоўж вала якара, і шасцярня 1 уваходзіць у счапленне з зубчастым вянцом 2 махавіка.
       Стартэр бярэ ток значнай велічыні, пагэтаму, каб пазбегнуць глыбокай разрадкі акумулятарнай батарэі, працягласць карыстання ім павінна быць не больш 5 секунд.
       2.    Прыборы асвятлення аўтамабіля — фары, падфарнікі і заднія фанары.
       Фары (рыс. 84) служаць для асвятлення дарогі. Яны складаюцца з корпуса 1, адбівальніка 2, лямпы 3 і шкла 4.
    
    Рыс. 84. Фара:
       /__корпус; 2 — адбівальнік; 3 — лямпа; 4 — шкло; 5 і 6—абадкі; 7—рэгуліровачны вінт.
    
        Лямпа мае дзве ніткі, адна з якіх размешчана ў фокусе адбівальніка і дае паралельны пучок святла, накіроўваючы яго на дарогу (дальняе святло).
        Другая нітка лямпы размешчана паза фокусам адбівальніка і асвятляе дарогу ў непасрэднай блізкасці да аўтамабіля (бліжняе святло). Пераключэнне з дальняга святла на бліжняе праводзіцца спецыяльным нажным пераключальнікам.