Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
7 — дыфузор.
ЗІну) і багатага саставу (на 15 кГ паветра—больш 1,2 к.Г бенаіну).
Сумесі прамежкавага саставу называюцца адпаведна абедненай (0,7—1,0 кГ бензіну на 15 кГ паветра) і абагачанай (1,0— 1,2 кГ бензіну на 15 кГ паветра).
Абедненая сумесь забяспечвае эканамічную работу рухавіка і таму называецца «эканамічнай». На абагачанай сумесі рухавік можа развіваць максімальную магутнасць.
Работа аўтамабільнага рухавіка характарызуецца рэжымам, г. зн. пэўным спалучэннем колькасці абаротаў і нагрузкі (пад нагрузкай падразумяваюць ступень адкрыцця дросельнай засланкі). Мінімальнае адкрыццё дросельнай засланкі выкарыстоўваецца на
54
рэжыме малых абаротаў халастога ходу рухавіка. Сярэдняе і максімальнае адкрыццё засланкі адпавядае рэжымам сярэдняй і максімальнай нагрузкі. Рэзкае адкрыццё дросельнай засланкі суправаджаецца хуткім павелічэннем ліку абаротаў каленчатага вала, што вызначае «прыёмістасць» рухавіка. Асобае месца пры эксплуатацыі аўтамабіля займае запуск халоднага рухавіка.
Кожнаму рэжыму работы рухавіка адпавядае сумесь пэўнага саставу:
для рэжыму малых абаротаў халастога ходу патрабуецца гаручая сумесь абагачаная, бо пры малым адкрыцці дросельнай засланкі пагаршаецца працэс утварэння сумесі;
для рэжыму сярэдніх нагрузак — абедненая (эканамічная);
для рэжыму максімальнай нагрузкі — абагачаная;
рэжым рэзкага павелічэння абаротаў рухавіка патрабуе штучнага ўпырсквання порцыі паліва для кароткатэрміновага абагачэння сумесі;
пры пуску халоднага рухавіка неабходна падаваць у змяшальную камеру магчыма больш бензіну для таго, каб лёгкія фракцыі, якія выпарыліся з яго, маглі ўтварыць сумесь, здольную загарэцца.
Сучасны карбюратар павінен нарыхтоўваць найвыгаднейшую па саставу сумесь для любога рэжыму работы рухавіка. Прасцейшы карбюратар выканаць гэту задачу не можа. Па меры змяншэння абаротаў вала рухавіка ў дыфузоры карбюратара разрэджанне паніжаецца і сумесь моцна абядняецца, і наадварот, з павелічэннем абаротаў разрэджанне ўзрастае і сумесь празмерна ўзбагачаецца.
Таму прасцейшы карбюратар дапаўняюць радам прыстасаванняў, сумесная работа якіх дазваляе на кожным рэжыме атрымаць сумесь неабходнага (найвыгаднейшага) саставу.
Такім удасканаленым карбюратарам з’яўляецца карбюратар К22Г, устаноўлены на рухавіку ГАЗ51. Ён складаецца з галоўнага дазіруючага прыстасавання, эканамайзера, паскаральнай помпы, прыстасавання для халастога ходу і пускавога прыстасавання.
Карбюратар К22Г
Карбюратар К22Г адносіцца да тыпу карбюратараў з падаючым патокам гаручай сумесі, у якіх напрамак руху паветра і сумесі адбываецца зверху ўніз. Такія карбюратары забяспечваюць добрае напаўненне цыліндраў рухавіка гаручай сумессю, садзейнічаюць павышэнню яго магутнасці і эканамічнасці.
Карбюратар К22Г складаецйа з трох частак (рыс. 60): накрыўкі паплаўковай камеры з паветраным патрубкам 16, корпуса 20 і ніжняга патрубка 26. У паветраным патрубку ўстаноўлена паветраная засланка 15, якая цягай звязана з дросельнай заслан
55
кай /, размешчанай у ніжнім патрубку. Корпус карбюратара складаецца з паплаўковай камеры 19 і змяшальнай камеры. У змяшальнай камеры размешчаны блок дыфузораў 8 і распыляльнік паліўных жыклёраў 12, 13.
Работа асноўных прыстасаванняў карбюратара працякае наступным чынам.
Галоўнае дазіруючае прыстасаванне карбюратара нарыхтоўвае гаручую сумесь у асноўным на рабочых рэжымах рухавіка. Яно складаецца з галоўнага 25 і дадатковага 24 жыклёраў, іх распыляльнікаў 12, 13 і дыфузораў 8 — малога, сярэдняга 'і вялікага.
Рыс. 60. Схема карбюратара К22Г:
1 дросельная засланка; 2 — спружына абмежавальніка максімальных абаротаў: 3 — абмежавальнік максімальных абаротаў рухавіка; 4 — іголка рэгуліроўкі эмульсіі: 5 — канал сістэмы халастога ходу; 6 пласціны дыфузора; 7 — жыклёр халастога ходу 8 — дыфузор; 9 — распыляльнік жыклёра халастога ходу; 10 — эмульсійны жыклёр; 11 — паветраныя жыклеры; 12 — распыляльнік галоўнага жыклёра; 13 — распыляльнік дадатковага жьіклера; 14 — аутаматычны клапан; /5 — паветраная засланка; 16 — накрыўка паплаўковай камеры; 1/ фарсунка паскаральнай помпы, 18 — іголкавы клапан; 19 — паплаўковая каРбюРатаРа: ²¹ — адваротны клапан; 22 поршань паскаральнай помпы, 23 — клапан эканамайзера; 24 — дадатковы жыклёр; 25— галоўны жыклёр; 26—ніжні патрубак.
Пры павелічэнні абаротаў вала рухавіка хуткасны паток паветра адводзіць ад вокан вялікага дыфузора пругкія пласцінкі 6. Дзякуючы гэтаму разрэджанне ў малым і вялікім дыфузорах мяняецца парознаму: нарастанне разрэджання ў малым дыфузоры будзе меншае, чым у большым. Пры гэтым сумесная работа двух жыклёраў забяспечвае гаручую сумесь не толькі абедненага, але і 56
пастаяннага саставу на ўсёй працягласці работы галоўнай дазіруючай сістэмы.
Эканамайзер абагачае сумесь пры максімальных нагрузках рухавіка. Ен складаецца з клапана 23, які адкрываецца штокам 22, і жыклёра эканамайзера. Пры поўным адкрыцці дросельнай засланкі, калі шток 22 адкрывае клапан 23, бензін праз жыклёр эканамайзера паступае ў распыляльнік дадатковага жыклёра і аба
гачае сумесь.
Паскаральная помпа кароткатэрмінова абагачае сумесь пры
рэзкім адкрыцці дросельнай засланкі і робіць магчымым хуткі пераход працуючага рухавіка з малых абаротаў халастога ходу на сярэднюю і максімальную нагрузкі. Паскаральная помпа складаецца з поршня са штокам 22, фарсункі 17 і двух адваротных клапанаў 18 і 21. Шток помпы мае механічную сувязь з дросельнай засланкай. Пры закрытай засланцы адзін з клапанаў 18 за
крыты, а другі 21 адкрыты і праз яго ў поласць помпы паступае
бензін. Пры рэзкім адкрыцці дроселя поршань перамяшчаецца ўніз, клапан 21 закрываецца, а клапан 18 адкрываецца, і бензін праз фарсунку 17 упырскваецца ў змяшальную камеру.
Прыстасаванне для халастога ходу рухавіка складаецца з канала 5, двух паветраных жыклёраў 11, распыляльніка 9, паліўнага жыклёра 7, эмульсійнага жыклёра 10 і іголкі 4, якая рэгулюе колькасць эмульсіі, што выцякае з канала халастога ходу.
Для ўтварэння гаручай сумесі ў прыстасаванні халастога ходу выкарыстоўваецца вялікае разрэджан
Рыс. 61. Схема прыбора, які вызначае ўзровень паліва ў баку:
7 — паўзунок з паплаўком; 2 — паказальнік;
3 — рэастат давальніка; 4—5 — катушкі электрамагнітаў; 6 — стрэлкі з якарам.
не, якое ствараецца за дросельнай засланкай пры малым яе адкрыцці. Пад дзеяннем разрэджання бензін выцякае з жыклёра 7, змешваецца ў канале 5 з паветраг выглядзе эмульсіі паступае ў якая рэгулюецца іголкай 4. У мешваючыся з паветрам, якс
і, што падаецца з жыклёраў 11, і ў змяшальную камеру праз адтуліну, змяшальнай камеры эмульсія, пераіе праходзіць міма дросельнай зас
ланкі, утварае гаручую сумесь.
Для аблягчэння пуску халоднага рухавіка ў паветраным па
57
трубку карбюратара размяшчаецца паветраная засланка 15 з аўтаматычным клапанам 14. Кіраванне засланкай ажыццяўляецца з кабіны вадзіцеля.
Пры закрытай паветранай засланцы, нават пры павольным паварочванні каленчатага вала, у дыфузоры ствараецца значнае разрэджанне. Бензін у вялікай колькасці выцякае з распыляльнікаў 12, 13 і, часткова выпараючыся, утварае гаручую сумесь з паветрам, якое праходзіць праз клапаны паветранай засланкі. Пасля запуску, па меры прагравання рухавіка, паветраную засланку трэба адкрываць.
Абмежавальнік максімальных абаротаў засцерагае рухавік ад разбурэння. Чым большая колькасць абаротаў каленчатага вала, тым большыя сілы інерцыі рухаючыхся частак рухавіка і карацей тэрмін яго службы. Для абмежавання максімальных абаротаў (2800 аб/мін) дросельную засланку забяспечваюць касым зрэзам. Ціск паветра пры вялікіх абаротах на зрэз пераадольвае нацяжэнне спружыны 2, і дросельная засланка, прыкрываючыся, змяншае абароты.
Дадатковыя прыборы сістэмы сілкавання
1. Бензабак служыць для захавання запасу паліва (90 л), які забяспечвае прабег аўтамабіля на 300—400 км. Бензабак абсталяван заліўным патрубкам з коркам, паказальнікам узроўню паліва, трубкай для падачы паліва да помпы, зліўной адтулінай з коркам, перагародкамі ўнутры бака, якія перашкаджаюць моцнаму разбоўтванню паліва.
Заліўны патрубак бензабака закрыты коркам з двума клапанамі — паравым і паветраным. Наяўнасць клапанаў у корку бака змяншае страты бензіну на выпарэнне, таму што пара бензіну можа выйсці з бака ў атмасферу толькі ў тым выпадку, калі яе ціск дасягае 1,17 кГ/см².
2. Прыбор, што служыць для кантролю за ўзроўнем паліва ў бензабаку (рыс. 61), складаецца з давальніка 1 і паказальніка 2 з электрычнай сувяззю паміж імі.
Давальнік устаноўлен у баку і складаецца з рэастата 3, паўзунок 1 якога злучан з паплаўком. Чым больш паліва ў баку, тым большае супраціўленне рэастата. Паказальнік устаноўлен на шчытку прыбораў і складаецца з двух электрамагнітаў 4 і 5 з размешчанымі паміж імі якаркам і стрэлкай 6.
3. Фільтрадстойнік (рыс. 62) служыць для ачысткі бензінуад механічных прымесей і вады. Ён складаецца з адстойніка 9 і фільтравальнага пакета 6. Фільтравальны пакет затрымоўвае буйныя прымесі памерам больш 0,05 мм.
4. Бензапомпа (рыс. 63) служыць для падачы бензіну з бакаў паплаўковую камеру карбюратара. Яна складаецца з дыяфрагмы 1, заціснутай паміж корпусам 2 і накрыўкай 3, помпы, штока 4, 58
рычага 5 і спружыны 6. Прывод помпы ажыццяўляецца ад спецыяльнага эксцэнтрыка на размеркавальным вале.
Калі эксцэнтрык 7 размеркавальнага вала набягае на рычаг, шток цягне дыяфрагму ўніз. Праз упускны клапан у поласць над
дыяфрагмай паступае паліва, г. зн. адбываецца працэс усасвання бензіну (рыс. 63, а). Калі эксцэнтрык паварочваецца на 180, рычаг вызваляе шток і дыяфрагма пад дзвяннем спружыны перамяшчаецца ўверх, а паліва праз нагнятальны клапан і бензаправод паступае ў паглаўковую камеру. г. зн. адбываецца працэс нагнятання (рыс. 63, б). Пры гэтым упускны клапан закрыты.
5. Паветраачышчальнік (рыс. 64) служыць для ачысткі паветра ад пылу. Пыл у сваім складзе ўтрымлівае да 75% найдрабнейшых крышталяў кварцу, вокіслу алюмінія і другіх цвёрдых часцінак, якія выклікаюць узмоцнены знос дэталей рухавіка (цыліндраў, поршняў, кольцаў, пальцаў і падшыпнікаў). Пры рабоце рухавіка без паветраачышчальніка яго знос павялічваецца прыкладна