• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству Частка II

    Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству

    Частка II

    Памер: 138с.
    Мінск 1958
    204.31 МБ
       Размеркавальны вал (рыс. 37) служыць для адкрыцця клапанаў пры дапамозе кулачкоў 1, колькасць якіх роўна колькасці клапанаў.
       Кулачкі размешчаны так, што чарговасць адкрыцця клапанаў адпавядае парадку работы рухавіка.
       Акрамя кулачкоў, на размеркавальным вале маецца шасцярня прывода масляной помпы 4 і эксцэнтрык 5 прывода бензапомпы.
       Прывод вала ажыццяўляецца двума шасцярнямі, Адна з іх устаноўлена на наску каленчатага вала, а другая — на канцы размеркавальнага вала 2. Перадатачны лік шасцерняў роўны 1 : 2, так што размеркавальны вал верціцца ў два разы павольней, чым каленчаты вал,
       Для змяншэння шуму шасцерняў зубцы іх робяць касымі, a шасцярню размеркавальнага вала робяць з тэксталіту.
    
    
    34
    
       У гнёзды блока цыліндраў, куды апорнымі шыйкамі 3 (рыс. 37) устанаўліваецца размеркавальны вал, запрасоўваюць утулкі, зробленыя са стальной ленты, пакрытай тонкім слоем бабіта.
       Для ўтрымання размеркавальнага вала ад восевага зрушэння паміж шасцярнёй і пярэдняй шыйкай вала ўстанаўліваецца спецыяльная ўгюрная шайба / (рыс. 38). Шайба прымацавана двума балтамі да пярэдняй сценкі блока цыліндраў. Размеркавальны вал, упіраючыся ў шайбу апорнай шыйкай або ступіцай шасцярні, не можа зрушвацца ў восевым напрамку.
    
    Рыс. 38. Дэталі, якія ўтрымліваюць размеркавальны вал ад восевага перамяшчэння: 1 — упорная шайба; 2 — болт;
           3 — распорнае кольца.
    
    вмп
    
    нмп
    
    Рыс. 39. Фазы газаразмеркавальнага рухавіка ГАЗ51,
    
       Фазы газаразмеркавання. Калі клапаны будуць адкрывацца дакладна ў момант дасягнення поршнем мёртвых пунктаў (верхняга і ніжняга), то напаўненне цыліндраў гаручай сумессю і ачыстка іх ад адпрацаваўшых газаў будуць недастатковымі. ТаМУ Ў рухавіках робяць так, каб адкрыццё клапанаў адбывалася з некаторым апераджэннем, г. зн. у моманты, калі поршань яшчэ не дасягае мёртвых пунктаў, а закрыццё — з некаторым спазненнем, г. зн. тады, калі поршань ужо праходзіць мёртвыя пункты.
       Гэтыя моманты адкрыцця і закрыцця клапанаў, выражаныя ў градусах адхілення крывашыпа каленчатага вала ад мёртвых пунктаў, называюцца фазамі газаразмеркавання.
    
    3*
    
    35
    
       Фазы газаразмеркавання забяспечваюцца адпаведнай формай і размяшчэннем кулачкоў на размеркавальным вале і ўзаемаўстаноўкай каленчатага і размеркавальнага валаў па метках на іх шасцернях. Так, фазы газаразмеркавання рухавіка ГАЗ51 наступныя (рыс. 39).
       Выпускны клапан адкрываецца ў той момант, калі крывашып каленчатага вала не даходзіць да н. м. п. на 47°. Пры гэтым адпрацаваўшыя газы выходзяць з цыліндра пад уласным ціскам, гэтым самым змяншаюцца затраты магутнасці на выштурхоўванне адпрацаваўшых газаў з цыліндра і паляпшаецца ачыстка цыліндраў; выпускны клапан закрываецца, калі крывашып павернецца на 13° пасля в. м. п.
       Выпускны клапан адкрываецца на 9° раней в. м. п., закрываецца тады, калі крывашып павернецца на 51° пасля н. м. п. Добрае напаўненне цыліндра гаручай сумессю атрымліваецца дзякуючы выкарыстанню газавага патоку.
       Існуе момант так званага «перакрыцця клапанаў», калі абодва клапаны застаюцца адкрытымі адначасова. Перакрыццё паляпшае ачыстку і напаўненне цыліндра.
    
    ПРАКТЫЧНЫД РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛЬ IV «ГАЗАРАЗМЕРДАВАЛЬНЫ МЕХАНІЗМ»
    
       1.   Знайсці дэталі газаразмеркавальнага механізма на рухавіку пры дапамозе табліцы:
       а)    клапаны ўпускныя і выпускныя;
       б)    спружыны клапанаў і іх апорныя прыстасаванні;
       в)    штурхачы;
       г)    размеркавальны вал;
       д)    утулкі падшыпнікаў размеркавальнага вала;
       е)    упорную шайбу вала;
       ж)    шасцерні прывода.
       Указаць састаўныя элементы гэтых дэталей. Уразумець умовы іх работы і назначэнне.
       2.   Начарціць схему газаразмеркавальнага механізма, абазначыць дэталі парадкавымі нумарамі, скласці іх пералік і ўказаць матэрыял, з якога яны зроблены.
       3.   Вызначыць упускныя і выпускныя клапаны па іх маркіроўцы (на галоўцы ўпускнога клапана ёсць кляймо «ВП», на выпускным — «ВЫП»), вымераць дыяметры галовак і стрыжняў клапанаў.
       4.    Абмераць зазоры паміж стрыжнямі клапанаў і галоўкамі балтоў штурхачоў (рыс. 40):
       а)    зняць накрыўкі клапанных каробак;
       б)    паварочваючы каленчаты вал, устанавіць поршань першага цыліндра ў становішча канца такта сціскання;
       в)    абмераць зазоры паміж штурхачамі і клапанамі першага цыліндра;
    
    36
    
       г)     паўтарыць работу для астатніх клапанаў у тойжа паслядоўнасці.
       5.    Адрэгуляваць зазоры паміж стрыжнямі клапанаў і галоўкамі балтоў штурхачоў (рыс. 41):
       а)     адкруціць контргайку рэгуліровачнага вінта штурхача;
       б)     паварочваць ключом рэгуліровачны болт штурхача да атрымання неабходнага зазору (другім ключом утрымліваць штурхач);
       в)     замацаваць контргайку рэгулі
    ровачнага вінта (другім ключом утрым
    
    ліваць штурхач, трэцім ключом утрымліваць рэгуліровачны вінт).
       Пры адкрытым першым клапане рэгуляваць зазоры для 2, 4, 5, 6, 10 і 12 клапанаў.
       Пры адкрытым 12м клапане рэгуляваць зазоры для 1, 3, 7, 8, 9 і 11 клапанаў.
       6.    Зняць і ўстанавіць клапан (пры знятай галоўцы блока):
       а)    утрымліваючы клапан, сціснуць
    
    Рыс. 40. Абмерванне зазору паміж стрыжнем клапана і штурхачом.
    
    спружыну спецыяльным прыстасаваннем;
       б)    зняць запорныя сухарыкі і апор
    
    ную талерку спружыны;
       в)    зняць спружыну і выняць клапан;
       г)    вызначыць вугал фаскі клапана і стан рабочай паверхні;
       д)    устанавіць клапан (аперацыі правесці ў адваротнай паслядоўнасці).
       7.      Падлічыць фазы размеркавання для ўпускных клапанаў:
    
    Рыс. 41. Рэгуліроўка зазору паміж стрыжнем клапана і штурхачом: a — устаноўка зазору; б — замацаванне контргайкі рэгуліровачнага балта штурхача.
    
       а)    верцячы каленчаты вал, улавіць момант пачатку пад’ёму выпускнога клапана;
       б)     абмераць адлегласць ад днішча поршня да верхняй плоскасці блока цыліндраў;
    
    37
    
       в)     верцячы далей каленчаты вал, улавіць момант, калі ўпускны клапан поўнасцю апусціцца ў гняздо;
       г)    абмераць адлегласць ад днішча поршня да верхняй плоскасці блока пры поўнасцю закрытым клапане;
       д)    начарціць становішчы поршня і крывашыпа пры ўказаных у пунктах «б» і «г».
       8.      Падлічыць фазы размеркавання для выпускных клапанаў.
       Паслядоўнасць работ таяж, што і пры падліку фаз размеркавання для ўпускных клапанаў.
       9.    Вызначыць перадатачную колькасць шасцерняў прывода размеркавальнага вала па формуле
    
    Z1
    дзе Zj —лік зубцоў шасцярні каленчатага вала,
        z₂ — лік зубцоў шасцярні размеркавальнага вала.
    Ужываемыя інструменты
       1.    Ключы 14 мм, 17 мм, 12 мм (3 шт.).
       2.    Адвёртка 200 мм.
       3.    Шчуп.
       4.    Маштабная лінейка.
       5.    Прыстасаванне для зняцця клапанных спружын.
    
            Кантрольныя пытанні
    
       1.    Для чаго служыць газаразмеркавальны механізм рухавіка?
       2.    Якія тыпы газаразмеркавальных механізмаў вы ведаеце?
       3.    Расказаць будову клапаннага газаразмеркавальнага механізма.
       4.    Як пабудаван клапан і для чаго ён служыць?
       5.    Для чаго нанесены меткі на размеркавальных шасцернях?
       6.    Што такое «фазы газаразмеркавання» і якая іх велічыня для выпускнога клапана рухавіка, які вы вывучаеце?
       7.    Як уплываюць фазы газаразмеркавальнага ўпускнога і выпускнога клапанаў на магутнасць рухавіка?
       8.    Для чаго існуе зазор паміж галоўкай вінта штурхача і стрыжнем клапана?
    
    
    
    РАЗДЗЕЛ V
    
        СІСТЭМА АХАЛАДЖЭННЯ
    
      У момант згарання паліва тэмпература ўнутры цыліндра рухавіка павышаецца да 2500°, прычым да 25%. выдзеленай цеплыні перадаецца сценкам цыліндра. Гэту цеплыню неабходна адводзіць ад цыліндраў, інакш можа адбыцца змяненне якасці змазкі, а гэта цягне за сабой награванне дэталей, іх закліньванне і
    
    38
    
    паломкі. У тойжа час нельга залішне ахалоджваць рухавік, бо ў гэтым выпадку павялічваецца знос яго дэталей.
       Сістэма механізмаў, якая забяспечвае падтрыманне пэўнага тэмпературнага рэжыму рухавіка, называецца сістэмай ахаладжэнпя.
       Сістэма ахаладжэння рухавіка сучасных аўтамабіляў бывае вадзянога (рыс. 42) або паветранага тыпу (рыс. 43). Будова і ра
    
    Рыс. 42. Схема будовы вадзянога ахаладжэння рухавіка:
    1 _ рубашка ахаладжэння; 2 — радыятар; 3 — вентылятар;
    4 — вадзяная помпа.
    
    бота сістэмы вадзянога ахаладжэння заключаецца ў наступным: блок цыліндраў мае падвойныя сценкі, паміж якімі ўтвараецца рубашка ахаладжэння /; у рубашцы вада награваецца і. паступае ў радыятар 2, дзе яна расцякаецца па тонкіх трубках і ініэнсіўна ахаладжаецца.
        Радыятар размяшчаецца ўперадзе рухавіка на раме і ахаладжаецца сустрэчным патокам паветра. Паміж радыятарам і рухавіком устанаўліваецца вентылятар 3, які павялічвае абдзіманне і ахаладжэнне радыятара.
        Калі рухавік працуе, вада пастаянна цыркулюе ў сістэме ахаладжэныя, паступаючы з рубашкі блока цыліндраў да верхняга рэзервуара радыятара, а ад яго па трубках — у ніжні рэзервуар і далей — зноў у рубашку блока.
        Каб узмацніць цыркуляцыю і тым самым зменшыць ёмкасць сістэмы ахаладжэння, устанаўліваюць вадзяную помпу 4 цэнтрабежнага тыпу. Рабочае кола помпы і крыльчатку вентылятара размяшчаюць на адной восі і прыводзяць у вярчэнне клінавідным рэменем ад шківа каленчатага вала.
    
    39
    
    Рыс. 43. Схема будовы паветранага ахаладжэння рухавіка.
    
    Рыс. 44. Схема размяшчэння ў рухавіку водаразмеркавальнай трубы.
    
    40
    
    
    
       Роўнамернае ахаладжэнне ўсіх цыліндраў дасягаецца будовай у блоку водаразмеркавальнай трубы (рыс. 44). Праз яе накіроўваюць ваду ў першую чаргу да найбольш нагрэтых частак блока цыліндраў (сёдлаў выпускных клапанаў і верхніх паясоў цыліндраў).
       Для рэгулявання цыркуляцыі, а разам з тым і тэмпературы вады ў сістэме ахаладжэння ў верхнім патрубку блока цыліндраў устаноўлен спецыяльны прыбор — тэрмастат (рыс. 45 і 46). Ен уяўляе сабой герметычна закрыты гафрыраваны латунны балон
    
    
    Рыс. 45. Схема будовы і работы тэрмастата:
    
    / — гафрыраваны балон; 2 — асноўны клапан; 3 — перапускны клапан; 4 — корпус тэрма стата; a—асноўны клапан закрыты; б—асноўны клапан адкрыты.
    
    чык 1, запоўнены спіртам, раствораным у вадзе (8 см³), і стрыжань, прымацаваны да верхняй накрыўкі балончыка з двума клапанамі — асноўным 2 і перапускным 3. Пры награванні вады звыш 70° пара спірту расшырае гармоніку балончыка. Стрыжань, перамяшчаючыся, адкрывае асноўны і закрывае перапускны клапаны (рыс. 45, б, 46, б). Вада пачынае цыркуляваць праз радыятар і хуткасць яе ахаладжэння павялічваецца.