Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
Рыс. 69. Вымярэнне шчыльнасці электраліту:
/груша; 2 —рэзервуар; 3 — арэометр;
4 — корак; 5 — наканечнік.
несена марка ЗСТ70, дзе 3 — колькасць акумулятараў у адной батарэі, СТ — абазначэнне стартарнага тыпу батарэі, 70— ёмістасць батарэі ў ампергадзінах.
Для кантролю за станам
Рыс. 70. Вымярэнне ўзроўню электраліту пры дапамозе шкляной трубкі.
акумулятарнай батарэі прымяняюцца наступныя прыборы і прыстасаванні:
1^Нагрузачная вілка (рыс. 68) — вольтметр з дадатковым супраціўленнем — прыбор для абмеру напружання акумулятара пад нагрузкай. Напружанне спраўнага акумулятара павінна быць не менш 1,7s. Розніца напружання ў адЕіым акумулятары ад другога не павінна перавышаць 0,1в.
66
2. Кіслотамер (рыс. 69) — прыбор для абмеру шчыльнасці электраліту. Пры дапамозе гумавай грушы 1 у рэзервуар 2 кіслотамера засасваецца электраліт. Унутры рэзервуара знаходзіцца арэометр 3, які паказвае ўдзельную вагу электраліту. Велічыня яго павінна бьіць летам 1,27 Г!см\ зімой—1,285 Псм\ Розніца шчыльнасці ў асобных акумулятарах, якія складаюць батарэю, не павінна перавышаць 0,01 Г/см³.
„3. Ш^ляная трубачка (рыс. 70) з унутраным дыяметрам 6 мм, даўжынёй 100—150 мм служыць для вымярэння ўзроўню электраліту ў кожным акумулятары. Узровень электраліту павінен быць на 10—15 мм вышэй узроўню пласцін.
Генератар пастаяннага току (рыс. 71) ператварае механічную энергію ў электрычную; ён сілкуе электрычным токам прыборы
Рыс. 71. Генератар пастаяннага току:
_ 1 шкіў; 2 і 15 — накрыўкі; 3 — маслёнка; 4 і 12 — падшыпнікі;
$ якар; о калектар; 7 — корпус; 8, 9 і 10 — клемы; 11 і 13 — шчоткатрымальнікі;
14 — ахоўная лента.
сістэмы электраабсталявання, у тым ліку і акумулятарную батарэю, на сярэдніх і вялікіх абаротах каленчатага вала рухавіка. Генератар складаецца з корпуса 7, зполюснымі наканечнікамі і абмоткамі ўзбуджэння, якара з абмоткай 5 і калектара 6. Якар круціцца ў падшыпніках 4 і 12, устаноўленых у накрыўках
корпуса 2 і 15. Абмотка ўзбуджэння ўключана ў ланцуг абмоткі якара паралельна.
Дзеянне генератара аснована на законе электрамагнітнай індукцыі. Калі якар круціцца, праваднікі, укладзеныя ў яго пазах, перасякаюць магнітнае поле, якое ствараюць абмоткі ўзбуджэння, і ў іх узнікае э. р. с., а пры наяўнасці знешняга замкнутага ланцуга — індукцыйны ток.
У пачатковы перыяд работы генератара ток у абмотцы якара ўзнікае пад дзеяннем астаткавага магнетызма корпуса. Узнікшы ток нерадаецца спажыўцам і часткова сілкуе ланцуг абмотак узбуджэння, павялічваючы магнітнае поле. Калі полюсныя наканечнікі дасягаюць мяжы магнітнай насычанасці, генератар працуе на поўную магутнасць.
Рэлерэгулятар (рыс. 72), уключаны ў ланцуг генератара і батарэі акумулятараў, уяўляе сабой комплекс прыбораў электрамагнітнага тыпу (рэле)—гэтыя рэле забяспечваюць нармальную работу генератара ва ўмовах пераменных абаротаў вала рухавіка і павышанай нагрузкі ланцуга, якія ўзнікаюць пры эксплуатацыі аўтамабіля. Рэлерэгулятар складаецца з рэле адваротнага току, рэлеабмежавальніка току і рэлерэгулятара напружання.
Рэле адваротнага току 1 уключае генератар у ланцуг, калі яго напружанне становіцца больш напружання акумулятарнай батарэі. У гэтым выпадку батарэя зараджаецца. Калі напружанне генератара становіцца меншым за напружанне акумулятарнай батарэі, рэле адваротнага току выключае генератар з ланцуга батарэі.
Рэлеабмежавальнік току 2 засцерагае генератар ад перагрузкі і, значыць, ад перагарання. Калі спажыўцы расходуюць ток больш 18 а, гэты прыбор абмяжоўвае ток, які аддае генератар.
Рэлерэгулятар напружання 3 абмяжоўвае напружанне на клемах генератара. Калі абароты якара павышаюцца, рэгулятар не дапускае павышэння напружання генератара вышэй 14,5 в.
Абмежавальнік току і рэгулятар напружання маюць аднолькавую будову. Яны складаюцца з электрамагніта а, рухомага кантакта б і нерухомага кантакта в. Абмотка электрамагніта регулятара напружання Ш₂ уключана ў ланцуг генератара паралельна, г. зн. на поўнае рэгулюемае напружанне. Абмотка абмежавальніка току С₂ уключана паслядоўна, г. зн. на поўны рэгулюемы ток.
Прынцып работы абодвух прыбораў заключаецца ў тым, што пры павелічэнні току або напружання кантакты рэле размыкаюцца пад дзеяннем электрамагніта і ў ланцуг абмоткі ўзбуджэння ўключаецца дадатковае супраціўленне.
Сілкаванне абмоткі ўзбуджэння праз дадатковае супраціўленне садзейнічае аслабленню магнітнага поля генератара.
На сардэчніку рэле адваротнага току размешчаны дзве абмоткі, адна з якіх Ш\ уключана паралельна, а другая G паслядоўна. Пад дзеяннем гэтых абмотак адбываецца замыканне кантактаў.
68
Для кантролю за работай крыніц току служыць амперметр. Ен паказвае, зараджаецца або разраджаецца акумулятарная батарэя.
Рыс. 72. Рэлерэгулятар:
1 — рэле адваротнага току; 2— рэлеабмежавальнік току; — рэлерэгулятар напружання; a — электрамагніт; б — рухомы кантакт; в — нерухомы кантакт; С, — паслядоўная абмотка рэле адваротнага току; Ш} — паралельная абмотка РАТ; С₂ — паслядоўная абмотка абмежавальніка току; Ш₂ — паралельная абмотка рэгулятара напружання.
Свечка запальвання (рыс. 73) складаецца з металічнага корпуса 1, у якім завальцаван ізалятар 2. Унутры ізалятара праходзіць цэнтральны электрод 3 свечкі. Да электрода свечкі далучаны правады высокага напружання 4. На корпусе свечкі размешчан бакавы электрод 5, злучаны з масай аўтамабіля. Паміж электро
69
дамі маецца зазор, роўны 0,4—0,6 мм. У гэтым зазоры пры наяўнасці току ўтвараецца электрычная іскра, якая успалымняе гару
чую сумесь.
Аднак пры напружанні току ў 12 в і ціску ў цыліндры да 10 кГ/см² іскра паміж электродамі свечкі не ўтвараецца. «Пра
біць» іскравы прамежак мэжа электрычны ток напружаннем
Рыс. 73. Свечка запальвання: / — корпус; 2 — ізалятар; 5 — цэнтральны электрод; 4 — наканечнік;
5 — бакавы электрод.
10—12 тысяч вольт.
Шпулька запальвання (рыс. 74) служыць для ператварэння току нізкага напружання ў ток высокага напружання. Яна складаецца з сардэчніка 3, пярвічнай 2 і паўторнай 1 абмотак. Пярвічная абмотка сілкуецца токам нізкага напружання батарэі акумулятараў і стварае ў шпульцы магнітнае поле.
Пры размыканні пярвічнага ланцуга магнітнае поле, змяняючыся, перасякае віткі абмотак шпулькі. У гэты момант у паўторнай абмотцы індукціруецца ток высокага напружання, а ў пярвічнай абмотцы — ток самаіндукцыі.
Размыканне пярвічнага ланцуга ажыццяўляе перарывальнік (рыс. 75). Калі поршань рухавіка знаходзіцца каля верхняга мёртвага пункта ў канцы такта сціскання, кулачок / перарывальніка, выступамі ўздзейнічаючы на рухомы кантакт 2, адрывае яго ад нерухомага кантакта 3. Паралельна кантактам перарывальніка ўключан кандэнсатар 4 ёмістасцю 0,25 мкф. У момант разрыву ланцуга ён, паглынаючы ток самаіндукцыі пярвічнай абмоткі, садзейнічае павелічэнню э. р. с. паўторнай абмоткі і памяншэнню іскрэння паміж кантактамі перарывальніка.
У ланцуг пауторнай абмоткі ўключан размеркавальнік. Ён злучае паўторную абмотку ў момант з’яўлення ў ёй току са свечкай таго цыліндра, у якім сумесь падрыхтавана да згарання.
Ротар 5 размеркавальніка атрымоўвае ток высокага напружання ад шпулькі і, круцячыся, перадае
70
ток бакавым электродам 8 размеркавальніка 6, злучаным са свечкамі.
Апярэджанне запальвання. Рухавік развівае максімальную магутнасць толькі ў тым выпадку, калі запальванне сумесі адбываецца раней, чым поршань дасягае верхняга мёртвага пункта.
Рыс. 74. Шпулька запальвання:
7 — паўторная абмотка; 2 — пярвічная абмотка; 3 — сардэчнік.
Апярэджанне запальвання вымяраецца вуглом адхілення крывашыпа ад в. м. п. і залежыць ад ліку абаротаў каленчатага вала, нагрузкі рухавіка і гатунку паліва. Для змянейня вугла апярэджання служыць цэнтрабежны рэгулятар, вакуумны рэгулятар і актанкарэктар.
Цэнтрабежны рэгулятар (рыс. 76) змяняе вугал апярэджання запальвання ў залежнасці ад ліку абаротаў каленчатага вала. 3 павелічэннем абаротаў памяншаецца прамежак часу, прызначаны для згарання сумесі, і яна павінна запальвацца раней.
Цэнтрабежны рэгулятар складаецца з двух грузікаў 1, злучаных шыпамі 2 з утулкай кулачка 3 перарывальніка. Пры павелічэнні абаротаў грузікі разыходзяцца і, паварочваючы кулачок у бок яго вярчэння, забяспечваюць больш ранняе размыканне кантактаў.
71
Вакуумны рэгулятар (рыс. 77) змяняе вугал апярэджання запальвання ў залежнасці ад нагрузкі (ступені адкрыцця дросельнай засланкі). Пры малым адкрыцці дросельнай засланкі гаручая сумесь, засмечаная вялікай колькасцю астаткавых газаў, згарае павольна, і яе неабходна запальваць раней.
Вакуумны рэгулятар складаецца з корпуса, дыяфрагмы 1 з спружынай і павадка. Поласць корпуса злучана трубкай 2 з за
Рыс. 75. Перарывальнікразмеркавальнік:
/ — кулачок; 2—рухеды кантакт; — нерухомы кантакт; 4 — кандэнсатар; 5—ротар; 6—накрыўка; 7 — цэнтральны электрод; 8 — бакавы электрод; 9 — вакуумны рэгулятар; 1U — актанкарэктар.
дросельным прасторам 3 карбюратара. Пры малым адкрыцці дросельнай засланкі дыяфрагма пад дзеяннем павялічанага разрэджання прагінаецца і цягне за сабой павадок. Павадок паварочвае рухомую пласціну перарывальніка з кантактамі насустрач вярчэнню кулачкоў і павялічвае апярэджанне запальвання.
3 дапамогай актанкарэктара (рыс. 75, 10) змяняюць апярэджанне запальвання ўручную, паварочваючы корпус перарывальніка ў напрамку руху кулачка (спазненне) або супраць напрамку руху кулачка (апярэджанне). Змяняць вугал апярэджання за
72
пальвання актанкарэктарам трэба пры выкарыстанні бензіну з другім актанавым лікам.
ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛА VIII
«СІСТЭМА ЗАПАЛЬВАННЯ»
ня на
1. Знайсці пры дапамозе табліцы прыборы сістэмы запальван
б)
г) Д) е)
аўтамабілі:
батарэю акумулятараў;
генератар току;
рэлерэгулятар;
шпульку запальвання;
перарывальнікразмеркавальнік;
свечкі запальвання;
ж) замок запальвання і амперметр.
Уразумець іх назначэнне і ўзаемадзеянне.
2. Разабраць прылады сістэмы запальвання і пазнаёміцца з будовай іх асноўных дэталей: