Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
Верхняя галоўка неразборная. У яе запрасавана бронзавая
27
ўтулка 8.„ Ніжняя галоўка шатуна разбіраецца. Накрыўка 4 ніжнян галоукі прымацоўваецца да цела шатуна двума шатуннымі балтамі 5 з гайкамі 6. Каб гайкі самі не адкручваліся, яны зама
Рыс. 28. Шатун:
/ — верхняя галоўка; 2 — ніжняя галоўка; 3 — стрыжань; 4 — накрыўка ніжняй галоўкі; 5—шатунны болт; 6 — гайка; 7 — шплінт; 8 — утулка верхняй галоўкі; 9 — укладышы шатуннага падшыпніка.
цоўваюцца шплінтамі 7. Стрыжань
шатуна мае спецыяльнае (двухтаўровае) сячэнне, якое забяспечвае шатуну вялікую трываласць і меншую вагу.
8) Каленчаты вал (рыс. 29) складаецца з карэнных 1 і шатунных 2 шыяк, злучаных шчокамі 3, процівагаў 4 і фланца 5. Карэннымі шыйкамі каленчаты вал абапіраецца на падшыпнікі, размешчаныя ў картэры.
Шатунныя шыйкі размяшчаюцца сіметрычна адносна цэнтра каленчатага вала: у чатырохцыліндравых рухавіках — пад вуглом 180°, у шасціцыліндравых — пад вуглом 120°. Такое размяшчэнне выклікана патрабаваннем роўнамернасці работы рухавіка.
Процівагі, размешчаныя на шчоках вала, уроўнаважваюць яго і захоўваюць карэнныя падшыпнікі.
9) Падшыпнікі крывашыпнашатуннага механізма (карэнныя і шатунныя) называюцца падшыпні
асноўнай дэ
камі слізгання. Іх
Рыс. 29. Каленчатыя валы чатырох і шасціцыліндравых рухавікоў:
1 — карэнныя шыйкі; 2 — шатунныя шыйкі; 3 — шчокі; 4 — процівагі; 5 — фланцы.
28
таллю з’яўляюцца тонкасценныя сталебабітавыя ўкладышы (рыс. 30). Укладышы ўяўляюць сабой стальную ленту, з унутранага боку залітую бабітам. Бабітавыя ўкладышы захоўваюць ад зносу шыйкі каленчатага вала.
10) Махавік (рыс. 31)—вялікі чыгунны дыск 1, умацаваны на фланцы 2 каленчатага вала. Роль махавіка заключаецца ў тым, што ён, валодаючы вялікай масай, а значыць, і інерцыяй, прымушае круціцца каленчаты вал роўнамерна ў прамежках паміж ра
Рыс. 30. Сталебабітавыя ўкладышы падшыпнікаў.
Рыс. 31. Махавік:
/ — дыск махавіка; 2 — фланец каленчатага вала; 3 — кажух счаплення; 4 — зубчасты вянец.
бочымі хадамі. Да махавіка прымацоўваецца счапленне 3 і гэтым забяспечваецца сувязь паміж рухавіком і сілавой перадачай. На махавік напрасаваны зубчасты вянец 4, пры дапамозе якога стартэр (электрарухавік) паварочвае каленчаты вал пры запуску рухавіка.
ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛА III «КРЫВА ШЫПНАША ТУННЫ МЕХА НІЗМ»
1. Знайсці дэталі крывашыпнашатуннага механізма на рухавіку пры дапамозе табліцы і ўказаць іх састаўныя элементы. Уразумець назначэнне і работу:
а) поршня;
б) поршневых кольцаў (кампрэсійных і маслаздымных);
в) поршневага пальца і стопарных кольцаў;
г) шатуна;
д) каленчатага вала;
е) укладышаў карэнных і шатунных падшыпнікаў;
ж) махавіка;
з) блока цыліндраў;
і) картэра.
29
2. Выняць адзін шатун у зборы з поршнем і кольцамі:
а) зняць галоўку блока цыліндраў і пракладку (гл. практычную работу 2 да раздзела II);
б) зняць масляны паддон з пракладкай (масла ў паддоне не павінна быць);
в) устанавіць поршань у становішча н. м. п.;
г) разшплінтаваць гайкі шатунных балтоў;
д) адкруціць гайкі і зняць накрыўку шатуна, выняць укладышы;
е) выняць шатун з поршнем з цыліндра (у бок верхняй плоскасці блока).
3. Раз’еднаць поршань і шатун:
а) выняць стопарныя кольцы з бабышак поршня спецыяльнымі круглагубцамі (рыс. 32);
б) нагрэць поршань у зборы з шатуном у гарачай (70—80°) вадзе;
в) выпрасаваць палец малатком і выкалаткай або на рэеч
ным прэсе.
4. Злучыць поршань з шатуном цы поршневага пальца. (Поршневы палец устаўляецца ў бабышкі пасля нагрэву поршня да тэмпературы 70—80° у гарачай вадзе.)
5. Сабраць крывашыпнашатунны механізм рухавіка:
а) устанавіць у цыліндр рухавіка поршань у зборы з шатуном і поршневымі кольцамі (пры ўстаноўцы поршня ў цыліндр кольцы сціснуць спецыяльным прыстасаваннем, рыс. 33);
і ўстанавіць стопарныя коль
Рыс. 33. Устаноўка ў цыліндр поршня ў зборы з поршневымі кольцамі.
Рыс. 32. Круглагубцы для зняцця спружынных стопарных кольцаў.
б) устанавіць укладышы і злучыць шатунны падшыпнік каленчатага вала;
в) устанавіць пракладку і галоўку блока цыліндраў;
30
г) зацягнуць гайкі мацавання галоўкі блока (зацяжку трэба пачынаць з сярэдняй гайкі і працягваць у шахматным парадку);
д) устанавіць і замацаваць паддон картэра.
Ужываемыя інструменты
1. Ключы гаечныя тарцовыя 17 мм, 15 мм і 12 мм.
2. Адвёртка 200 мм.
3. Малаток 300 г.
4. Пасатыжы.
5. Прыстасаванне для сціскання поршневых кольцаў.
6. Валок драўляны.
7. Спецыяльныя круглагубцы для зняцця стопарных кольцаў.
8. Прыстасаванне для зняцця галоўкі.
9. Выкалатка для поршневага пальца.
Кантрольныя пытанні
1. Якое назначэнне крывашыпнашатуннага механізма і яго будова?
2. Якое назначэнне цыліндра і блока цыліндраў рухавіка?
3' о^Раз якія дэталі перадаецца намаганне, што развіваюць газы ў цыліндры рухавіка ад поршня да махавіка?
4. Назавіце віды поршневых кольцаў і растлумачце іх назначэнне.
5. Для чаго ў падшыпніках прымяняюць біметалічныя ўкладышы?
6. Якое назначэнне процівагаў каленчатага вала?
7. Для чаго служыць махавік?
8. Якія сілы дзейнічаюць у крывашыпнашатунным механізме?
9. Для чаго служыць картэр рухавіка?
РАЗДЗЕЛ IV
ГАЗАРАЗМЕРКАВАЛЬНЫ МЕХАНІЗМ
Газаразмеркавальны механізм забяспечвае своечасовае паступленне ў цыліндр гаручай сумесі і выхад адпрацаваўшых газаў.
У залежнасці ад характару рабочага цыкла ў рухавіках унутранага згарання прымяняюцца тры тыпы газаразмеркавальных механізмаў (рыс. 34).
1. Механізм клапаннага тыпу 1 прымяняецца ў чатырохтактных карбюратарных рухавіках. У ім адтуліны цыліндра, прызначаныя для ўпуску і выпуску газаў, перакрываюцца клапанамі.
31
2. Механізм шчыліннага тыпу 2 прымяняецца ў двухтактных карбюратарных рухавіках. Упуск і выпуск газаў у ім ажыццяўляецца праз вокны ў сценцы цыліндра, якія перакрываюцца поршнем.
3. Механізм клапаннашчыліннага тыпу 3 прымяняецца ў двухтактных рухавіках з праматочнай прадуўкай. Паступленне павет
Рыс. 34. Тыпы газаразмеркавальных механізмаў:
/ — механізм клапаннага тыпу; 2—механізм шчыліннага тыпу; 3 — механізм клапаннашчыліннага тыпу.
Рыс. 35. Газаразмеркавальны механізм:
/клапаны; 2—спружыны; <3 — накіроўваючыя ўтулкі клапанаў; 4 — штурхачы; 5 — размеркавальны вал; 6 — шасцерні.
ра ў цыліндр адбываецца праз адтуліны ў сценцы цыліндра, а выпуск адпрацаваўшых газаў — праз адтуліны, якія закрываюцца клапанамі.
32
1
Рыс. 36. Клапан:
1 — галоўка; 2 — стрыжань; 3 — спружына; 4 — апорная шайба спружыны; 5 — запорныя сухарыкі.
Газаразмеркавальныя маханізмы клапаннага тыпу бываюць з бакавым, ніжнім (стрыжнем уніз) і з верхнім (стрыжнем уверх) размяшчэннем клапанаў.
Бакавое размяшчэнне клапанаў прымяняецца амаль ва ўсіх совецкіх карбюратарных рухавіках. Гэта спрашчае канструкцыю рухавіка і догляд яго.
Дызельныя рухавікі маюць у асноўным верхняе размяшчэнне клапанаў. Пры верхнім размяшчэнні клапанаў паляпшаецца цеплавы працэс рухавіка і становіцца магчымым прымяненне высокай ступені сціскання.
Клапанны газаразмеркавальны механізм (рыс. 35) складаецца з упускных і выпускных клапанаў 1, накіроўваючых утулак клапанаў 3, спружын 2, штурхачоў 4 і размеркавальнага вала 5 з шасцернямі прывода 6.
Упускны клапан устаноўлен у канале, па якому ў цыліндр паступае гаручая сумесь. На месцы ўваходу канала ў цыліндр утворана гняздо клапана. Клапан (рыс. 36) мае галоўку7, якая, апускаючыся ў гняздо, закрывае ўпускны канал і спыняе доступ сумесі ў цыліндр. Для шчыльнага прылягання клапана да гнязда на галоўцы клапана і на канце гнязда праточаны і прашліфаваны пад вуглом 45° канічныя паяскі (фаскі).
Пераход ад стрыжня клапана да галоўкі зроблен плаўным, з вялікім радыусам закруглення. Такая форма садзейнічае лепшаму напаўненню цыліндра: гаручая сумесь сустракае малое супраціўленне на шляху ў цыліндр і забяспечвае добры адвод цеплыні ад галоўкі клапана да блока цыліндраў. Стрыжнем 2 клапан устанаўліваюць у накіроўваючую ўтулку, якая запрасавана ў адтуліну блока цыліндраў.
Стрыжань, што датыкаецца да ўтулкі на значнай даўжыні, не перакошваецца, і таму клапан заўсёды шчыльна садзіцца ў гняздо сваёй галоўкай.
Шчыльнае прыляганне клапана да гнязда і хуткае яго апусканне зноў пасля адкрыцця забяспечваецца спецыяльнай цыліндрычнай спружынай 3. Гэта спру
жына ўпіраецца адным канцом у блок цыліндраў, а другім — у шайбу 4, якая ўтрымліваецца на стрыжні клапана двума сухарамі 5.
Выпускны клапан пабудаван таксама, як і ўпускны, але матэрыял, з якога яны вырабляюцца, розны: выпускны клапан зроблен са спецыяльнай гарачатрывалай сталі, таму што ён пастаянна
3 Беспалько — аўтамабіль
33
працуе ў асяроддзі распаленых газаў, якія маюць тэмпературу 1100—1200°, упускныж клапан штампуецца са звычайнай хромістай сталі, таму што ён увесь час ахаладжаецца свежай гаручай сумессю.
Гнёзды выпускных клапанаў маюць устаўныя кольцы з гарачатрывалага чыгуну, якія павялічваюць тэрмін службы блока цыліндраў.
Штурхач 4 (рыс. 35) служыць для перадачы намагання ад кулачка размеркавальнага вала да стрыжня клапана.
Ен уяўляе сабой стрыжань з рэгуліровачным прыстасаваннем і талеркай. Рэгуліровачнае прыстасаванне штурхача складаецца з вінта з контргайкай і служыць для рэгулявання зазору паміж галоўкай вінта і тарцом стрыжня клапана. Зазор гэты неабходны для таго, каб пры награванні стрыжань клапана мог падаўжацца,
j
і
Рыс. 37. Размеркавальны вал:
/ — кулачкі; 2—насок вала; 5 — апорныя шыйкі: 4 — шасцярня прывода масляной помпы; 5 — эксцэнтрык прывода бензапомпы;
не парушаючы шчыльнасці прылягання клапана да гнязда. Велічыня зазораў павінна быць 0,23 мм для ўпускнога клапана і 0,28 мм для выпускнога клапана.