Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
Расход у працэнтах
№№ Расход цеплыні Карбюра Рухавікі
п/п тарныя дызельныя
рухавікі
1 На карысную работу .......... 25 35
2 На трэнне і прывод механізмаў ..... 10 15
3 На страты з адпрацаваўшымі газамі . . . 40 25
4 На страты з ахаладжальнай вадой .... 25 25
Такім чынам, большая частка цеплыні ад згарэўшага паліва немінуча траціцца, а тая частка, якая ідзе на карысную работу, вызначае каэфіцыент карыснага дзеяння рухавіка.
Рыс. 19. Дыяграма цеплавога балансу рухавіка.
20
Магутнасць рухавіка
Асноўнай характарыстыкай рухавіка з’яўляецца яго магутнасць. У рухавіках унутранага згарання адрозніваюць магутнасці: індыкатарную, эфектыўную і літровую.
Магутнасць, што развіваецца газамі ўнутры цыліндраў рухавіка, называецца індыкатарнай. Яна залежыць ад велічыні ся рэдняга індыкатарнага ціску.
Магутнасць, што развіваецца рухавіком на каленчатым вале, называецца эфектыўнай. Яна характарызуе фактычную працаздольнасць рухавіка.
Эфектыўная магутнасць менш індыкатарнай, г. зн, значная частка энергіі расходуецца на трэнне ў дэталях самога рухавіка і на прывод дапаможных механізмаў. Звычайна эфектыўную магутнасць вызначаюць на спецыяльным стэндзе пры выпрабаванні рухавіка.
Для параўнання якасці розных рухавікоў служыць літровая магутнасць Ул. Літровай магутнасцю называецца ўдзельная магутнасць, якая атрымліваецца шляхам дзялення эфектыўнай магутнасці М>ф на літраж рухавіка Кл:
Прынцып будовы і работы шматцыліндравых рухавікоў
Аўтамабільны рухавік складаецца з некалькіх аднацыліндравых рухавікоў (чатырох, шасці і больш), аб’еднаных у адной канструкцыі — блоку цыліндраў (рыс. 20). Такое аб’еднанне павялічвае магутнасць рухавіка, забяспечвае яго роўнамерную работу. Так, у чатырохцыліндравага рухавіка за два абароты каленчатага вала адбываецца чатыры поўныя рабочыя хады, у шасціцыліндравага — шэсць, у васьміцыліндравага — восем і г. д.
Для ўзгаднення рабочых цыклаў у розных цыліндрах крывашыпнашатунны і газаразмеркавальны механізмы маюць такую будову, што яны забяспечваюць найбольш выгаднае чаргаванне аднайменных тактаў у розных цыліндрах. Гэта чаргаванне называецца парадкам работы рухавіка.
Для чатырохцыліндравых рухавікоў прыняты наступныя два парадкі работы:
1—2—4—3 (М20 „Победа")
1—3—4—2 (МЗМА „Москвнч")
21
Рыс. 20. Агульная будова шматцыліндравага рухавіка:
1 — блок цыліндраў; 2 — каленчаты вал; 3 — размеркавальны вал; 4 — шасцерні прывода размеркавальнага вала; 5 — клапан; 0 — гюршань; 7—шатун; 0 — галоўка блока цыліндраў; 0 — махавік; 70 — картэр; 77 — паддон картэра.
Для шасціцыліндравых рухавікоў прынят адзін парадак работы:
1—5—3—6—2—4
Работа рухавіка забяспечваецца сістэмамі жыўлення (прыгатаванне гаручай сумесі), запальвання (успалымненне гаручай сумесі), ахаладжэння (падтрыманне нармальнага тэмпературнага стану дэталей працуючага рухавіка), змазкі (змазка спалучэнняў механізмаў рухавіка). Разгляду кожнай з гэтых сістэм будуць прысвечаны наступпыя раздзелы.
ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛА II «РУХАВІК»
1. Вывучыць рабочы цыкл чатырохтактнага карбюратарнага рухавіка ўнутранага згарання: упуск, сцісканне, згаранне, расшырэнне і выпуск. Выкарыстаць для гэтай мэты вучэбныя табліцы, індыкатарную дыяграму і мадэль аднацыліндравага рухавіка.
2. Зняць галоўку блока цыліндраў рухавіка і пракладку:
а) адкруціць гайкі шпілек мацавання галоўкі блока цыліндраў;
б) выкруціць свечкі;
в) у адтуліны для свечак 2га і 5га цыліндраў укруціць пры
22
стасаванн'і для зняцця галоўкі (рыс. 21). Карыстаючыся прыстасаваннямі, асцярожна зняць галоўку (рыс. 22), аддзяліць пракладку ад цела блока і зняць яе са шпілек.
Рыс. 21. Прыстасаванне для зняцця галоўкі блока цыліндраў.
3. Падлічыць літраж дадзенага рухавіка:
а) вызначыцьстановішча поршня ў верхнім і ніжнім мёртвых пунктах;
б) абмераць дыяметр цыліндра і велічыню ходу пор
Рыс. 22. Зняцце галоўкі блока цыліндраў.
шня;
в) падлічыць літраж рухавіка.
Падлічыць аб’ём камеры згарання, кі
руючыся рабочым аб’ёмам цыліндра і вядомай велічынёй ступені сціскання.
4. Вызначыць парадак работы цыліндраў рухавіка:
а) адзначыць мелам аднайменныя клапаны (упуску або выпуску);
б) круцячы каленчаты вал, сачыць за чарговасцю ўздыму аднайменных клапанаў, лічачы ад клапана 1га цыліндра.
5. Вычарціць схему поршневага рухавіка ўнутранага згарання.
23
Ужываемыя інструменты
1. Ключ гаечны тарцовы 17 мм.
2. Адвёртка.
3. Лінейка.
4. Штангенцыркуль.
Кантрольныя пытанні
1 Які рухавік называецца рухавіком унутранага згарання?
2. Што называецца рабочым цыклам рухавіка і як адрозніваюцца рухавікі па рабочаму цыклу?
3. 3 якіх працэсаў складаюцца чатырохтактны і двухтактны цыклы?
4. Што называецца ходам поршня і мёртвымі пунктамі ў яго руху?
5. Што называецца ступенню сціскання?
6. Што такое цеплавы баланс рухавіка і з якіх велічынь ён складаецца?
7. Што такое індыкатарная, эфектыўная і літровая магутнасць?
8. 3 якіх механізмаў і сістэм складаецца поршневы рухавік унутранага згарання?
9. Што называецца парадкам работы рухавіка?
РАЗДЗЕЛ ш
КРЫВАШЫПНАШАТУННЫ МЕХАНІЗМ
Крывашыпнашатунны механізм (рыс. 23) складаецца з блока цыліндраў 1 з галоўкай 2, поршняў 3, поршневых кольцау 4, поршневых пальцаў 5, шатуноў 6, каленчатага вала 7, картэра 8 і махавіка 9.
1) Блок цыліндраў (рыс. 24) уяўляе сабой чыгунную адліўку з цыліндрычнымі адтулінамі для поршняў. Блок цыліндраў з’яўляецца базавай дэталлю. На ім мацуюцца прыборы, што забяспечваюць работу рухавіка. Паміж сценкамі цыліндраў і знадворнай сценкай блока ўтворана поласць 1, якая запаўняецца ахаладжальнай вадкасцю. Гэта поласць называецца рубашкай ахаладжэння. Каб павялічыць тэрмін службы блока, у цыліндры зверху запрасоўваюць кароткія (50 мм) гільзы 2 са зносаўстойлівага чыгуну.
2) Галоўка блока цыліндраў (рыс. 24) адліваецца з чыгуну або алюмініевага сплаву. Рухавікі, на якіх устаноўлена алюмініевая галоўка блока, дапускаюць большую ступень сціскання, чым
24
Рыс. 23. Крывашыпнашатунны механізм:
1 — блок цыліндраў; 2 — галоўка блока цыліндраў; 3 — поршань; 4 — поршневыя кольцы; 5 — поршневы палец; 6 — шатун; 7 — каленчаты вал; 8 — картэр; 9 — махавік.
Рыс. 24. Блок цыліндраў:
7 — рубашка ахаладжэння; 2—устаўныя гільзы цыліндра; 3 — галоўка блока цыліндраў;
4 — камеры згарання; 5 — шпількі мацавання галоўкі да блока цыліндраў; 6 — свечка запальвання; 7 — ушчыльняльная пракладка галоўкі блока цыліндраў; 8 — картэр.
25
з галоўкай з чыгуну, а значыць, маюць павялічаную магутнаспь і эканамічнасць пры тымжа літражы. У
У галоўцы блока цыліндраў утвораны камеры згарання 4, Лоо‘Іа ЯК1Х ¹стотна УПЛЬІваеЛа хаРактаР згарання гаручай сумесіадвонныя сценкі галоўкі ўтвараюць вадзяную рубашку у адтуліны з разьбон закручваюцца свечкі запальвання 6. У У
Галоўка мацуецца да блока шпількамі 5 з гайкамі.
аміж галоўкай і блокам цыліндраў устанаўліваецца ўшчыльняльная пракладка 7, зробленая з азбеставага валакна
Картэр (рыс. 25) служыць апорай для каленчатага і пазмеркавальнага валаў. Ён выконваецца ў адной адліўцы з блокам
ШШШШШШШШіт
2
г
Рыс. 25. Картэр рухавіка: перагародкі; 2 карэнныя падшыпнікі; 3падшыпнікі размеркавальнага вала.
' ЯГ° с^енкі з’яўляюцца працягам сценак блока. Картэр ть пХТРОДК¹ А У ЯКІХ РазмяшчаюцДа пасцелі 2 карэнных падР «ZZwT''" “' ¹ гкяэда т’“ “ Р“Ч“
4) Поршань (рыс. 26) адліваецца з алюмініевага сплаву ён складаецца з галоўкі 1, юбкі 2 і бабышак 3. У'
Галоўка поршня мае днішча і бакавую паверхню, на якой оазмешчаны канаукі для поршневых кольцаў. к
Юбка з яўляецца накіроўваючай часткай поршня. Бабышкі маюць адтуліны, у якія ўстаўляецца поршневы палец.
У час работы рухавіка поршань расшыраецца больш, чым цыліндр, таму што каэфіцыент цеплавога расшырэння сплаву, з якога ен зроблен, большы, чым у цыліндры. 3 гэтай прычыны паміж поршнем 1 цыліндрам павінен быць зазор. Таму дыяметр поршня
25
робяць на 0,1—0,2 мм менш дыяметра цыліндра, а юбцы надаюць авальную форму з разрэзам (рыс. 26, 4).
5) Поршневыя кольцы вырабляюцца з шэрага чыгуну. Яны размяшчаюцца ў канаўках поршня. Дзякуючы сваёй пругкасці, кольцы часткова выходзяць з канавак і знешняй паверхняй, прыціскаючыся да цыліндра, ушчыльняюць зазор паміж поршнем
і цыліндрам (рыс. 27).
Кольцы дзеляцца на кампрэсійныя (ушчыльняльныя) і масла
здымныя. Кампрэсійныя кольцы 1 прадухіляюць праход газаў з камеры згарання ў картэр. Маслаздымныя кольцы 2 папярэджваюць пранікненне масла з картэра ў камеру згарання. Яны маюць навылётныя адтуліны, праз якія
Рыс. 27. Дэталі поршневай групы:
Рыс. 26. Поршань:
/ — галоўка; 2 — юбка; 3 — бабышкі;
4 — разрэз юбкі.
1 — кампрэсійныя кольцы; 2 — маслаздымныя кольцы; 3 — адтуліна ў целе поршня для праходу масла; 4 — поршневы палец; 5 — спружыннае стопарнае кольца поршневага пальца.
масла адводзіцца ў канаўку поршня, а затым праз адтуліны ў поршні 3 у картэр,
6) Поршневы палец 4 уяўляе сабой пустацелы стрыжань, зроблены са сталі. Яго паверхня загартавана токамі высокай частаты і валодае вялікай цвёрдасцю і зносаўстойлівасцю.
Поршневы палец называецца пальцам «плаваючага» тыпу, бо свабодна паварочваецца вакол сваёй восі і, такім чынам, зношваецца роўнамерна. Яго восевае зрушэнне абмежавана стопарнымі кольцамі 5.
7) Шатун (рыс. 28) штампуюць са сталі. Ен складаецца з верхняй 1 і ніжняй 2 галовак, якія злучаны стрыжнем 3.