Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
ДАПАМОЖНІК ДАПРАКТЫКУМА ПА МАЦІЫНАЗНАЎСТВУ
ЧАСТКА
II
ДЗЛРЖАЎНАЕ
ВУЧЭБНАПЕДАГЛГІЧНАЕ ВЫДАВЕЦТВА МІНІСТЭРСГВА АСВЕТЫ БССР
МІНСК 1958
В. П. БЕСПАЛЬКО, М. А. ЖЫДЗЕЛЕЎ, Б. П. НІКІЦІН
ДАПАМОЖНІК
ДА ПРАКТЫКУМА ПА МАШЫНАЗНАЎСТВУ
ЧАСТКА II
(АЎТАМАБІЛЬ)
ДЛЯ ВУЧНЯЎ
ДЗЯРЖАУНАЕ ВУЧЭБНАПЕДАГАГІЧНАЕ ВЫДАВЕЦТВА МІНІСТЭРСТВА АСВЕТЫ БССР
МІНСК 1958
УВОДЗІНЫ
Аўтамабілем называецца самаходная транспартная машына, прызначаная для руху па бязрэйкавых дарогах. Аўтамабільны транспарт, абслугоўваючы ўсе галіны народнай гаспадаркі, ажыццяўляе сувязь паміж чыгуначным, водным і паветраным транспартам. Каля двух трацей усіх перавозімых у нашай краіне грузаў, перш чым папасці на чыгуначны або водны транспарт, падвозяцца да чыгуначных станцый, марскіх і рачных прычалаў на аўтамабілях. У самыя далёкія куткі нашай радзімы: у пустыні і горы, у тайгу і тундру — грузы дастаўляюцца на аўтамабілях. Аўтамабілі аказваюць неацанімую дапамогу навуковым экспедыцыям і даследчыкам. Аўтамабілі абслугоўваюць будоўлі, сельскую і гарадскую гаспадарку, знаходзяцца на ўзбраенні Совецкай Арміі. Усё шырэй выкарыстоўваюцца аўтамабілі ў турызме і ў быту.
Далёкімі продкамі сучаснага аўтамабіля былі «самабеглыя каляскі»— вынаходствы Леонція Шамшурэнкава, Івана Кулібіна і іншых таленавітых народных «умельцаў». Гэтыя каляскі прыводзіліся ў рух мускульнай сілай чалавека. Намаганне ад педалей перадавалася на вядучыя колы праз механізмы, якія па канструкцыі нагадваюць механізмы, што скарыстоўваюцца на сучасных аўтамабілях.
Выкарыстанне бясконных экіпажаў стала магчымым пасля вынаходства ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя карбюратарнага рухавіка ўнутранага згарання. Рухавік, устаноўлены на «самабеглую каляску», ператварыў яе ў аўтамабіль. Вытвоочасць аўтамабіляў у Расіі была пачата ў 1908 г. на РускаБалтыйскім заводзе ў Рызе, яна была поўсаматужнай, бо царскі ўрад не мог стварыць аўтамабільнай прамысловасці і аддаваў перавагу ўвозцы аўтамабіляў зза мяжы. Толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі былі пабудаваны першыя аутамабільныя заводы ў Расіі. Ужо ў 1924 г. Маскоўскі завод АМО выпусціў першую партыю грузавых аўтамабіляў, а з 1925 г. і Яраслаўскі завод пачаў вытворчасць грузавікоў. У 1929 г. па рашэнню партыі і ўрада было пачата будаўніцтва Горкаўскага аўтазавода і рэканструкцыя заводаў у Маскве і Яраслаўлі для масавай вытворчасці аўтамабіляў. За кароткі тэр1* 3
мін нашай прамысловасцю былі асвоены новыя маркі аўтамабіляў, і аўтамабільны транспарт набыў сур’ёзнае значэнне ў гаспадарчым жыцці краіны. Да 1941 г. у Совецкім Саюзе была створана магутная аўтамабільная прамысловасць.
Рыс. 1. Аўтамабіль ГАЗ51.
Рыс. 2. Аўтамабіль М20В «Победа».
У гады Вялікай Айчыннай вайны аўтамабільная прамысловасць адыграла вялікую ролю ў забеспячэнні патрэб фронта і тыла машынамі розных канструкцый. Пасля вайны аўтадарожны парк краіны значна вырас у параўнанні з даваенным, праведзена
4
абнаўленне канструкцый аўтамабіляў і пабудаваны новыя аўгазаводы.
XX з’езд КПСС намеціў новую грандыёзную праграму росту прадукцыі аўтамабільнай прамысловасці. Па шостаму пяціга
Рыс. 3. Аўтамабіль ЗНМ12.
Рыс. 4. Аўтамабіль ГАЗ69.
доваму плану намячаецца павялічыць выпуск аўтамабіляў да 650 тысяч у год, пры гэтым прадугледжваецца далейшае ўдасканаленне іх канструкцый.
У сучасны момант нашы заводы выпускаюць вялікую колькасць аўтамабіляў самага рознастайнага прызначэння. Так. Гор
5
каўскі аўтамабільны завод выпускае аўтамабіль ГАЗ 51 (рыс. 1) —грузавік малога танажу (2,5 т). На гэтымжа заводзе выпускаюцца легкавыя аўтамабілі: пяцімесны М20В «Победа» (рыс. 2) і шасцімесны высокай камфартабельнасці ЗЙМІ2
Рыс. 5. Аутамабіль ЗНЛ150.
Рыс. 6. Аўтамабіль ЗЙЛ110.
(рыс. 3), тамжа выпускаюцца і легкавыя аўтамабілі павышанай праходнасці ГАЗ69 (рыс. 4), прызначаныя для сельскіх раёнаў краіны.
Маскоўскі аўтамабільны завод імя Ліхачова спецыялізуецца на вытворчасці грузавых аўтамабіляў сярэдняга танажу—гру
6
запад’ёмнасцю 4 т ЗІ4Л150 (рыс. э) і легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа ЗНЛ110 (рыс. 6).
Маскоўскі завод малалітражных аўтамабіляў выпускае легкавыя аўтамабілі «Москвнч» (рыс. 7), якія атрымалі шырокае
Рыс. 7. Аўтамабіль МЗМА 402 «Москвнч».
Рыс. 8. Аўтамабіль газагенератарны УралЗНС354.
распаўсюджанне ў народнай гаспадарцы і ў індывідуальным карыстанні.
Уральскі аўтамабільны завод выпускае газагенератарныя аўтамабілі УралЗНС354 (рыс. 8), якія працуюць не на бензіне, як большасць аўтамабіляў, а на драўнянай чурцы. Гэты аўтамабіль шырока выкарыстоўваецца ў лясных раёнах нашай краіны.
7
Аўтамабільныя заводыгіганты ў Яраслаўлі і Мінску забяспечваюць народную гаспадарку аўтамабілямі высокай груза
Рыс 9. Аўтамабіль ЯАЗ200.
Рыс. 10. Аўтамабіль МАЗ205.
пад’ёмнасці Надзейныя
тысячы
:. ЯАЗ200, МАЗ200 (рыс. 9), МАЗ205 (рыс. 10). і эканамічныя, гэтыя аўтамабілі перавозяпь тон грунту, пяску і другіх будаўнічых матэрыялаў
8
Апрача пералічаных марак, аўтамабільная прамысловасць выпускае многа аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння: аўтобусы для міжгародніх зносін або турысцкіх паездак, цягачы, аўтакраны, бензацыстэрны, уборачныя, мыйныя, пажарныя і іншыя аўтамабілі, якія аблягчаюць працу совецкіх людзей у самых розных галінах народнай гаспадаркі.
Совецкія канструктары, вучоныя, інжынеры і рабочыя вядуць вялікую работу па стварэнню новых мадэлей аўтамабіляў, якія адрозніваюцца высокімі эксплуатацыйнымі якасцямі, а таксама па ўдасканаленню ўжо існуючых мадэлей. У канструкцыях аўтамабіляў увасабляюцца перадавыя дасягненні навукі і тэхнікі.
Аўтамабільная тэхніка атрымлівае ўсё больш шырокае распаўсюджанне ў вытворчай і культурнай дзейнасці чалавека. Веданне будовы аўтамабіля і ўменне кіраваць ім становіцца патрэбнасцю ўсё большай колькасці грамадзян нашай краіны.
У будове аўтамабіля ёсць рад механізмаў, якія сустракаюцца ў многіх другіх машынах. Гэта дазваляе вучням, вывучаючы яго будову, знаёміцца з будовай другіх машын, якія прымяняюцца ў народнай гаспадарцы. Дзякуючы гэтаму аўтамабіль з’яўляецца вельмі ўдалым аб’ектам для вывучэння яго ў школе з мэтай узбраення вучняў політэхнічнымі ведамі.
Р A3 ДЗ ЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ 3BECTK1 АБ БУДОВЕ АУТАМАБІЛЯ
Аўтамабіль складаецца з двух частак: шасі і кузава. Шасі аўтамабіля можна падзяліць на наступныя асноўныя групы м е х ан і з м а ў (рыс. 11).
I. Рухавік 1 — крыніца механічнай энергіі, неабходнай для перамяшчэння аўтамабіля.
4
Рыс. 11. Агульная будова аўтамабіля:
1 — рухавік; 2 — механізмы сілавой перадачы; .? — дэталі хадавой часткі; 4 — рулявое кіраванне; 5 — тармазы.
II. Сілавая перадача 2 — сістэма механізмаў, якія перадаюць намаганне ад рухавіка да вядучых колаў аўтамабіля.
III. Хадавая частка 3 — аснова аўтамабіля, на якой устаноўлены ўсе яго механізмы.
IV. Механізмы кіравання — прыстасаванні, якія служаць для змянення напрамку руху аўтамабіля (рулявое кіраванне 4) або для яго спынення (тармазы5).
На сучасных аўтамабілях выкарыстоўваюць рухавікі ўнутранага згарання. Рухавік звычайна ўстанаўліваецца ў пярэдняй частцы аўтамабіля. Кампактны, надзейны і эканамічны, ён забяспечвае аўтамабіль дастатковай магутнасцю для перамяшчэння з грузам у розных дарожных умовах (гразь, снег, пад’ём і г. д.).
Сілавая перадача перадае рух ад рухавіка да колаў. Дзякуючы ёй можна змяняць велічыню намагання і колькасць абаротаў вядучых колаў, г. зн. прыстасоўвацца да ўмоў руху. У склад сілавой перадачы (рыс. 12) уваходзяць наступныя механізмы: счапленне,
Рыс. 12. Асноўныя групы механізмаў аўтамабіля.
каробка перадач, карданная перадача, галоўная перадача, дыферэнцыял і поўвосі.
Счапленне — гэта фрыкцыйная муфта, якая складаецца з двух шчыльна сціснутых дыскаў, якія дзякуючы сіле трэння, што ўзнікае паміж імі, перадаюць рух адзін другому. Счапленне дазваляе плаўна рухацца з месца і бясшумна пераключаць шасцерні ў каробцы перадач.
Каробка перадач — механізм з шасцерняў, які змяняе намаганне і лік абаротаў, што перадаюцца ад рухавіка. Гэта дазваляе аўтамабілю пераадольваць пад’ёмы рознай крутасці, а пры кра
11
нанні з месца хутка набіраць скорасць. Акрамя таго, дзякуючы каробцы перадач аўтамабіль мае магчымасць рухацца заднім ходам або стаяць на месцы пры працуючым рухавіку (нейтральнае становішча рычага каробкі перадач).
Кардавкая перадача перадае намаганне ад каробкі перадач да галоўнай перадачы, нягледзячы на пастаяннае змяненне адлегласцей паміж імі пры руху аўтамабіля.
Галоўная перадача, дыферэнцыял, поўвосі, размешчаныя ў картэры вядучага маста, перадаюць намаганне ад карданнай перадачы да вядучых колаў аўтамабіля.
Пры дапамозе галоўнай перадачы рух перадаецца пад вуглом і павялічваецца цягавае намаганне.
Дыферэнцыял дае магчымасць вядучым колам круціцца з рознай скорасцю, г. зн. праходзіць шляхі рознай даўжыні, напрыклад, пры павароце. Поўвосі і дыферэнцыял перадаюць намаганне ад механізмаў галоўнай перадачы да вядучых колаў.
Хадавая частка большасці аўтамабіляў (рыс. 12) складаецца з рамы, да якой пры дапамозе рысор прымацаваны восі з коламі (масты аўтамабіля). Адрозніваюць пярэдні і задні масты. У большасці совецкіх аўтамабіляў задні мост адначасова з’яўляецца вядучым мастом, а пярэдні мост — кіруемым.
Механізмы кіравання (рыс. 12) складаюцца з рулявога кіравання і тормаза.
Прьі дапамозе рулявога кіравання паварочваюцца пярэднія колы, і аўтамабіль змяняе напрамак руху.
Тармазы ажыццяўляюць замаруджванне руху і спыненне аўтамабіля.
Кантрольныя пытанні
1. 3 якіх частак складаецца аўтамабіль?
2. 3 якіх асноўных груп механізмаўскладаецца шасі аўтамабіля і якое іх прызначэнне?
3. Дзе размешчан рухавік на аўтамабілі, які вы вывучаеце?
4. Назавіце механізмы сілавой перадачы, пакажыце іх на аўтамабілі, які вы вывучаеце, і раскажыце, для чаго яны прызначаны?