Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
59
ў пяць разоў. На сучасных аўтамабілях прымяняюць так званыя інерцыйнамасляныя паветраачышчальнікіфільтры.
Фільтр складаецца з корпуса 1, запоўненага маслам, дыска 5, фільтравальнага элемента 3 і ўпускнога патрубка 4. Паветра на шляху да ўпускнога патрубка двойчы рэзка мяняе свой напрамак. Пры гэтым частка буйных часцінак пылу, працягваючы
Рыс. 63. Схема будовы і работы бензапомпы:
дыяфрагма; 2 — корпус; 3 — накрыўка; 4 — шток; 5 — рычаг; 6 — спружьша 7 — эксцэнтрык размеркавальнага вала. а) усасванне; б) нагнятанне.
рух па інерцыі, удараецца аб казырок 2 фільтра і асыпаецца ўніз звонку фільтра, а другая частка прыліпае да масла. Больш дробны пыл асядае на змочанай маслам сетцы фільтравальнага элемента калі праз яе праходзіць паветра.
Масла ў фільтр заліваецца да пэўнага ўзроўню, адзначанага стрэлкай на корпусе. Перапаўненне паветрафільтра масла.м служыць прычынай вялікага ўтварэння нагару ў цыліндрах.
6. Упускны трубаправод забяспечвае падачу гаручай сумесі да некалькіх цыліндраў ад аднаго карбюратара.
7. Выпускны трубаправод служыць для адводу адпрацаваўШЬІ^ газаў ад некалькіх цыліндраў праз адну выхлапную
Упускны і выпускны трубаправоды ў карбюратарным рухавіку размешчаны такім чынам, што адыходзячыя газы падаграваюць гаручую сумесь, якая паступае ў цыліндры, і паляпшаюць тым самым выпарэнне ў ёй бензіну. Інтэнсіўнасць падагрэва можа рэгулявацца пры дапамозе спецыяльнай засланкі.
$■ Глушыльнік памяншае шум газаў, якія выходзяць з цыліндраў. Газы ў ім свабодна расшыраюцца, ахалоджваюцца і ў выніку гэтага трацяць сваю энергію.
60
ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА ГЛАВЫ VII «СІСТЭМА СІЛКАВАННЯ КАРБЮРАТАРНАГА РУХАВІКА»
1. Знайсці пры дапамозе табліцы прыборы сістэмы сілкавання і іх дэталі на аўтамабілі:
а) бензабак (заліўная гарлавіна з коркам, паказальнік узроўню паліва, заборная трубка і корак зліўной адтуліны);
б) фільтрадстойнік;
в) бензапомпа;
г) бензаправод ад фільтраадстойніка да помпы і ад помпы да карбюратара;
д) паветраачышчальнік;
е) карбюратар;
ж) упускны і выпускны трубаправоды, глушыльнік.
Уразумець прызначэнне, прынцып дзеяння і ўзаемную сувязь прыбораў.
2. Нарысаваць схему размяшчэння прыбораў у сістэме сілкавання на аўтамабілі.
Абазначыць прыборы парадкавымі нумарамі і скласці іх пералік. Стрэлкамі паказаць на схеме шляхі руху бензіну, паветра, гаручай сумесі і адпрацаваўшых газаў.
3. Зняць карбюратар з рухавіка:
а) адкруціць вінты мацавання і зняць паветраачышчальнік;
б) адлучыць бензаправод, цягу і трос прывода паветранай і дросельнай засланак;
в) адкруціць гайкі мацавання карбюратара і зняць карбюратар.
4. Пазнаёміцца з будовай і ра
Рыс. 64. Паветраачышчальнік:
/ — корпус; 2 — казырок накрыўкі; 3 — фільтравальны элемент; 4 — упускны патрубак; 5 — дыск.
ботай карбюратара.
I. Разабраць карбюратар у такой паслядоўнасці:
а) адкруціць вінты мацавання накрыўкі паплаўковай камеры і зняць накрыўку;
б) адкруціць балты мацавання змяшалыіай камеры да ніжняга патрубка і зняць яе;
в) выкруціць корпус рэгуліровачнай іголкі, блок жыклёраў,
выняць распыляльнікі і дыфузоры.
II Разгледзець канструкцыю дэталей карбюратара (паветранай засланкі з клапанам, паплаўка з запорнай іголкай, жыклё
61
раў, распыляльнікаў, дросельнай засланкі ідыфузораў). Уразумець прызначэнне гэтых дэталей.
III. Прасачыць шлях руху бензіну, паветра, эмульсіі і гаручай сумесі ў карбюратары асобна па кожнай сістэме:
а) галоўнай дазіруючай;
б) эканамайзера і паскаральнай помпы;
в) халастога ходу;
г) пры пуску рухавіка.
IV. Сабраць карбюратар і ўстанавіць яго на рухавік.
5. Праверыць узровень паліва ў паплаўковай камеры карбюратара пры дапамозе прыстасавання, якое складаецца з гумавай 2 і шкляной 3 трубачак са спецыяльным наканечнікам 1 (рыс. 65, а).
Рыс. 65. Праверка ўзроўню паліва ў паплаўковай камеры карбюратара: /—штуцар; 2 — гумавая трубка; 5шкляная грубка; 4 —лінейка; a — абмер узроўню па прынцыпу злучаных паміж сабой сасудаў; б — адноснае вызначэнне ўзроўню па адлегласці паміж паплаўком і накрыўкай карбюратара.
Паслядоўнасць выканання работы:
а) далучыць прыстасаванне да карбюратара;
б) паднесці шкляную трубачку да паплаўковай камеры;
в) накачаць бензін у паплаўковую камеру рычагом ручнога прывода бензапомпы;
г) праверыць узровень, кіруючыся прынцыпам злучаных паміж сабой сасудаў (узровень бензіну ў шкляной трубачцы павінен устанавіцца на 17 мм ніжэй плоскасці раздыму накрыўкі і корпуса паплаўковай камеры).
6. Праверыць правільнасць становішча запорнай іголкі і паплаўка (рыс. 65, б). Работа праводзіцца для вызначэння ўзроўню паліва наразабраным карбюратары. Паслядоўнасць работы:
а) павярнуць накрыўку паплаўковай камеры так, каб паплавок аказаўся ўверсе;
62
б) абмераць адлегласць ад плоскасці раздыму паплаўковай камеры да паплаўка.
7. Пазнаёміцца з будовай бензапомпы:
а) зняць бензапомпу з рухавіка, папярэдне адлучыўшы бензаправоды;
б) зняць адстойнік бензапомпы;
в) адкруціць вінты і раз’еднаць корпус помпы і накрыўку;
г) разгледзець будову і размяшчэнне дэталей помпы: дыяфрагмы, рабочай спружыны, клапанаў і рычагоў прывода;
д) скласці пералік дэталей бензапомпы;
е) сабраць бензапомпу і ўстанавіць яе на рухавік;
ж) праверыць дзеянне бензапомпы, прапампоўваючы ўручную бензін або ваду.
8. Пазнаёміцца з будовай паветраачышчальніка:
а) адкруціць барашкавую гайку мацавання накрыўкі ачышчальніка;
б) зняць накрыўку і выняць сетку;
в) прасачыць шлях руху паветра;
г) запоўніць паветраачышчальнік маслам, змачыць сетку і ўстанавіць яе на месца;
д) закрыць накрыўку і ўстанавіць ачышчальнік на рухавік.
9. Пазнаёміцца з будовай фільтра — адстойніка бензіну:
а) зняць фільтр з аўтамабіля;
б) адкруціць сцяжны вінт і аддзяліць адстойнік ад корпуса;
в) зняць пакет фільтравальных пласцін;
г) вызначыць шлях руху бензіну ўнутры фільтра;
д) начарціць схему фільтра і паказаць стрэлкамі шлях руху бензіну;
е) сабраць фільтрадстойнік і ўстанавіць яго на аўтамабіль.
Ужываемыя інструменты
1. Ключы гаечныя 12 мм, 14 мм, 17 мм.
2. Адвёртка.
3. Пасатыжы.
4. Малаток 300 г.
5. Ціскі паралельныя.
6. Пасуда для вадкасці 3—5 л.
7. Прыстасаванне для праверкі ўзроўню паліва ў паплаўковай камеры.
Кантрольныя пытанні
1. Што служыць палівам для аўтамабільных рухавікоў?
2. Якія вы ведаеце гатункі бензіну, у чым розніца паміж імі?
3. Што такое дэтанацыя? Як павялічваюць стойкасць бензіну супраць дэтанацыі?
4. Што такое гаручая сумесь і як яе адрозніваюць па складу?
63
5. Якія патрабаванні прад’яўляюцца да саставу гаручай сумесі ў залежнасці ад рэжыму работы рухавіка?
6. Як пабудаван прасцейшы карбюратар?
7. Якія прыстасаванні карбюратара забяспечваюць сумесь патрэбнага саставу на кожным рэжыме работы рухавіка?
8. Назавіце асноўныя дэталі карбюратара аўтамабіля, які вы вывучаеце?
9. Дайце канкрэтныя прыклады ўмоў работы аўтамабіля на кожным рэжыме работы яго рухавіка.
10. Раскажыце аб прымяненні і будове дадатковых прыбораў сістэмы сілкавання.
РАЗДЗЕЛ VIII
СІСТЭМА ЗАПАЛЬВАННЯ
У цыліндрах рухавіка гаручая сумесь успалымняецца электрычнай іскрай, якая ўзнікае ў выніку разраду току высокага напружання. Для індукціравання току, здольнага прабіць іскравы
Рыс. 66. Схема сістэмы запальвання:
/ — крыніцы току; 2 — шпулька запальвання; 3 — перарывальнікразмеркавальнік:
4 — свечкі.
прамежак свечкі, служыць сістэма запальвання (рыс. 66). Сістэма запальвання складаецца з наступных прыбораў: крыні
цы току нізкага напружання I, шпулькі запальвання 2, перары
64
вальнікаразмеркавальніка 3, свечак 4 і злучаючых іх правадоў нізкага і высокага напружання.
На аўтамабілі ўстанаўліваюць дзве крыніцы току: акумулятарную батарэю і генератар пастаяннага току.
Акумулятарная батарэя (рыс. 67) складаецца з трох або шасці элементаў (акумулятараў). У кожным акумулятары ёсць блокі дадатных і адмоўных пласцін 1, раздзеленых сепаратарамі 2 і залітых водным растворам сернай кіслаты (электралітам). Усе акумулятары злучаны ў батарэю паслядоўна, э. р. с. кожнага акумулятара — 2s, батарэі з трох элементаў — 6s, з шасці элементаў — 12s.
Акумулятар працуе па прынцыпу абарачальнасці хімічных працэсаў.
Пры зарадцы акумулятара праз яго прапускаюць пастаянны ток, на дадатных пласцінах утвараецца перакіс свінца, а на адмоў
Рыс 67. Акумулятарная батарэя:
1 — блок пласцін; 2 — сепаратары; 3 — корпус
Рыс. 68. Выпрабаванне акумулятара нагрузачнай вілкай.
1 — вольтметр; 2 — дадатковае супраціўленне.
ных пласцінах — чысты свінец; у працэсе зарадкі напружанне на клемах акумулятара павышаецца і шчыльнасць электраліта павялічваецца.
Пры разрадцы акумулятара на дадатных і адмоўных пласцінах утвараецца сернакіслы свінец (сульфат). Напружанне батарэі і шчыльнасць электраліта памяншаюцца. Такім чынам, акумулятарная батарэя дзякуючы хімічным рэакцыям, якія ў ёй адбываюцца, мае здольнасць накапліваць (акумуліраваць) электрычную энергію, а затым яе зноў аддаваць.
5 Беспалько — аўтамабіль
65
Колькасць электрычнасці, якую можа даць зараджаная батарэя да поўнай разрадкі (напружанне 1,7s на акумулятар), называецца яе ёмістасцю і выражаецца ў ампергадзінах. Напрыклад, калі акумулятарная батарэя разрадзілася токам сілай 7а на працягу 10 гадзін, то яе ёмістасць роўна 70 ампергадзінам. Чым больш плошча і чым большая колькасць пласцін, аб’еднаных у блокі, тым больш ёмістасць акумулятара.
Кожная акумулятарная батарэя мае марку, нанесеную на перамычках акумулятараў. Напрыклад, на акумулятарах ГАЗ51 на