Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству
Частка II
Памер: 138с.
Мінск 1958
2) Перапускны клапан (рыс. 54, 10; 55, 5) забяспечвае доступ масла да падшыпнікаў пры засмечаным фільтры грубай ачысткі. Затармажваючыся засмечаным фільтрам, масла цісне на шарык, прыпадымае яго і праходзіць у галоўную масляную магістраль, мінаючы
Рыс. 56. Фільтр тонкай ачысткі:
Рыс. 57. Схема вентыляцыі картэра рухавіка:
1 — паветраачышчальнік; 2 — трубка падачы паветра ў картэр; 3 — масланапаўняльны патрубак; 4 — трубка для адводу газаў з картэра.
1 — корпус; 2— цэнтральная трубка; 3 — накрыўкі; 4 — фільтруючы элемент; 5 — калібраваная адтуліна цэнтральнай трубкі;
6 — трубка, якая падводзіць масла.
фільтр. Клапан размяшчаецца ў корпусе фільтра грубай ачысткі (рыс. 55, 5).
3) Засцерагальны клапан (рыс. 54, 17) прапускае масла ў радыятар толькі ў тым выпадку, калі ціск у сістэме перавышае 1 кГІсм².
У час работы рухавіка з прычыны няшчыльнага прылягання дэталей цыліндрапоршневай групы ў картэр пранікаюць адпраца
4 Беспалько — аўтамабіль
49
Рыс. 58. Манометр тэрмаімпульснага тыпу:
/ — штуцэр; 2 — паказальнік; 3 — біметалічная пласціна; 4 — спіраль; 5 — кантакты; 6 — дыяфрагма.
ваўшыя газы і пары бензіну, якія пагаршаюць якасць масла. Таму на сучасных рухавіках робяць вентыляцыю картэра (рыс. 57).
Ад клапаннай каробкі да наветраачышчальніка / адыходзіць трубка 4, па якой пад дзеяннем разрэджання адсасваюцца газы з картэра. Па другой трубцы 2, што злучае паветраачышчальнік з масланапаўняльным патрубкам 3, у картэр паступае ачышчанае паветра.
Для пастаяннага кантролю за ціскам масла ў сістэме на шчытку прыбораў размешчан паказальнік (рыс. 58, 2), а ў корпусе фільтра грубай ачысткі — давальнік (рыс. 58, /).
Велічыня ціску масла ў сістэме не павінна быць ніжэй 1,5 кГ/см². '
Кантроль за якасцю масла вядзецца шляхам назірання за яго колерам, вязкасцю і насычанасцю механічнымі прымесямі У працэсе работы масла павінна захоўваць свой першапачатковы колер магчыма большы перыяд часу. Праверка празрыстасці і колеру масла робіцца «капельнай пробай» на белым лісце паперы або разглядам слоя масла на маславымяральным стрыжні.
Дакладныя звесткі аб якасці масла атрымліваюць у лабараторыі, дзе вызначаюцца ўласцівасці масла і вызначаецца яго гатунак.
Масла павінна мець здольнасць змачваць металы, утвараць на іх паверхні трывалую плёнку, мець пэўную вязкасць,
не акісляцца і не выклікаць карозіі дэталей, не мяняць сваіх уласцівасцей пры высокіх і нізкіх тэмпературах.
Гатунак масла для рухавіка выбіраецца ў залежнасці ад яго тыпу (карбюратарны або дызельны), рабочага стану і сезона выкарыстання (вясеннелетні або асеннезімовы).
Для карбюратарных рухавікоў выкарыстоўваюць маслы сернакіслотнай ачысткі (АК6, АК10, АКЗп10) і маслы селекцыйнай ачысткі (АС5, АС9,5). Для дызельных рухавікоў выкарыстоўваюць спецыяльнае дызельнае масла. Сезоннасць масла вызначаецца яго вязкасцю, якая ўказана лічбай у яго марцы. Так, летам патрэбна прымяняць масла, якэе мае большую вязкасць: АК10, АС9,5, ДЛ; зімой — масла з меншай вязкасцю: АД5, АС5, ДЗ.
50
ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛА VI «СІСТЭМА ЗМАЗКІ РУХАВІКА»
1. Знайсці на рухавіку пры дапамозе табліцы дэталі і прыборы сістэмы змазкі рухавіка:
а) маслазаліўную гарлавіну, маславымяральны стрыжань, корак спускной адтуліны паддона;
б) маслапрыёмнік, шарнір трубкі плаваючага прыёмніка, паплавок і сетку;
в) масляную помпу і яе прывод;
г) фільтр грубай ачысткі і падводзячую трубку да фільтра;
д) фільтр тонкай ачысткі, падводзячую і адводзячую трубкі фільтра;
е) галоўную масляную магістраль і каналы да карэнных і шатунных падшыпнікаў каленчатага вала, падшыпнікаў і шасцерняў прывода размеркавальнага вала;
ж) масляны радыятар; кран уключэння радыятара; падводзячы і адводзячы маслаправоды;
з) рэдукцыйны, перапускны і засцерагальны клапаны;
і) давальнік і паказальнік ціску масла;
к) адсосваючую і нагнятальную трубкі сістэмы вентыляцыі картэра;
л) прэсмаслёнку і кантрольныя адтуліны для змазкі падшыпнікаў валіка помпы і вентылятара.
Уразумець прызначэнне і прынцып дзеяння гэтых дэталей і прыбораў.
2. Прасачыць шляхі руху масла ў рухавіку:
а) пры закрытым перапускным клапане (паддон— маслапрыёмнік — маслапомпа — фільтр грубай ачысткі — масляная магістраль — падшыпнікі карэнныя, шатунныя, размеркавальнага вала — распырскванне масла — паддон);
б) праз масляны радыятар і фільтр тонкай ачысткі.
3. Пазнаёміцца з будовай фільтра грубай ачысткі масла ў сістэме змазкі рухавіка:
а) зняць з рухавіка фільтр грубай ачысткі;
б) адкруціць корак зліўной адтуліны; зліць адстой і закруціць корак;
в) адкруціць балты мацавання адстойніка, зняць фланец і адстойнік;
г) паварочваць за ручку пакет 1, фільтруючых 3 і прамежкавых 4 пласцін і назіраць за тым, як ачышчальныя пласціны 5 выдаляюць гразь з шчылін фільтруючага элемента (рыс. 55);
д) сабраць фільтр грубай ачысткі і паставіць яго на месца.
4. Пазнаёміцца з будовай фільтра тонкай ачысткі масла:
а) адвінціць корак зліўной адтуліны і выпусціць адстой масла, закруціць корак;
⁴* 51
б) адкруціць сцяжны вінт накрыўкі фільтра, зняць накрыўку і выняць фільтруючы элемент;
в) знайсці калібраваную адтуліну 5 у цэнтральнай трубе 2 (рыс. 56);
г) пазнаёміцца з будовай пласцін фільтруючага элемента;
д) сабраць фільтр тонкай ачысткі.
5. Пазнаёміцца з будовай масляной помпы і яе прыводам:
а) зняць масляную помпу з рухавіка;
б) зняць накрыўку помпы, разгледзець будову шасцерняў;
в) выняць рэдукцыйны клапан; знайсці каналы і вызначыць шляхі руху масла праз адтуліну клапана;
г) вызначыць перадатачную колькасць шасцерняў прывода, помпы;
д) сабраць помпу і ўстанавіць яе на месца.
Ужываемыя інструменты
1. Ключы гаечныя 12 мм, 14 мм, 17 мм, 22 мм, 24 мм.
2. Адвёртка 200 мм.
3. Малаток 300 г.
4. Ціскі паралельныя.
5. Пасатыжы.
Кантрольныя пытанні
1. Якія віды трэння вам вядомы?
2. Для чаго прымяняецца змазка ў рухавіку?
3. Якія спалучэнні змазваюцца ў аўтамабільным рухавіку пад ціскам і якія распырскваннем?
4. Пералічыце прыборы і механізмы, якія ўваходзяць у сістэму змазкі, і растлумачце іх прызначэнне.
5. Для чаго неабходна вентыляцыя картэра і як яна адбываецца ў рухавіку, які вывучаецца вамі?
6. Якія ўласцівасці павінна мець змазачнае масла?
7. Як размяшчаюцца маслаправоды ў рухавіку?
8. Расказаць прызначэнне і будову масляной помпы.
РАЗДЗЕЛ VII
СІСТЭМА СІЛКАВАННЯ
Паліва для аўтамабільных рухавікоў
Палівам для аўтамабільных рухавікоў у асноўным служаць прадукты перапрацоўкі нафты — бензін і дызельнае паліва. У цяперашні час ужываецца і сінтэтычнае вадкае паліва, атрыманае ў выніку перапрацоўкі цвёрдага паліва (вугаль, гаручыя сланцы, торф), а таксама гаручыя газы.
52
Для карбюратарных рухавікоў палівам з’яўляецца бензін,
Бензін — вогненебяспечная вадкасць, якая лёгка выпараецца; з удзельнай вагой 0,75 і каларыйнасцю 10500 — . Наша пра’ мысловасць выпускае бензін трох марак: А66 і А70 — крэкінгбензіны агульнага карыстання, А74 — бензін прамой перагонкі, які прымяняецца толькі для аўтамабіляў ЗЙЛ110. Лічба ў марцы бензіна ўказвае на яго стойкасць супраць дэтанацыі і называецвд актанавым лікам.
Дэтанацыя — гэта ненармальнае, узрыўное згаранне сумесі ў цыліндрах рукавіка з хуткасцю 2000 м/сек (замест 20 м/сек пры нармальным згаранні), якое суправаджаецца імгненным нарастаннем ціску да 100 кГ/см², з’яўленнем рэзкіх стукаў, а часта і разбурэннем дэталей рухавіка. Чым вышэйшая ступень сціскапня (е) і ніжэйшы актанавы лік бензіну, тым хутчэй узнікае дэтанацыя.
Каб павысіць актанавы лік крэкінгбензінаў, да іх дамешваюць спецыяльныя антыдэтанатары. Такім антыдэтанатарам з’яўляецца этылавая вадкасць.
Этыліраваны бензін ядавіты, таму для адрознення ад неэтыліраванага яго афарбоўваюць у чырвоны колер. ⁽
Апрача велічыні актанавага ліку, на работу рухавіка ўплываюць і іншыя якасці бензіну: выпараемасць, наяўнасць смол, вады і засмечанасць механічнымі прымесямі. '
Утварэнне гаручай сумесі ў карбюратары і рэжым работы рухавіка
Гаручая сумесь складаецца з пароў бензіну і паветра. У карбюратарным рухавіку гаручая сумесь утвараецца паза цыліндрам у спецыяльным прыборы, які называецца карбюратарам.
Прасцейшы карбюратар (рыс. 59) складаецца з паплаўковай камеры 1, сістэмы, якая дазіруе паліва 2, і змяшальнай камеры 3.
У паплаўковай камеры размешчаны пустацелы паплавок з рычагом і запорная іголка. Пры дапамозе гэтых дэталей у камеры падтрымліваецца пастаянны ўзровень бензіну, які падаецца помпай з бензабака. 3 паплаўковай камеры бензін паступае ў змяшальную камеру праз дазіруючае прыстасаванне, якое складаецца з жыклёра 6 (калібраваная адтуліна) і распыляльніка 5.
У змяшальнай камеры размешчан дыфузор 7 (звужанае ся* чэнне змяшальнай камеры) і дросельная засланка 4.
Працэс утварэння гаручай сумесі ў карбюратары працякае наступным чынам.
Паветра, якое засасваецца ў цыліндры рухавіка, з вялікай хуТ' касцю праходзіць праз змяшальную камеру. У дыфузоры хуткасць паветранага патоку і разрэджанне павялічваюцца, у выніку чаго з распыляльніка пачынае фантанаваць бензін.
53
Падхоплены патокам паветра, бензін раздрабняецца на найдрабнейшыя кропелькі, хутка выпараецца і, перамешваючыся з паветрам, утварае гаручую сумесь.
Колькасць гаручай сумесі, якая паступае ў цыліндры рухавіка, рэгулюеіша дросельнай засланкай.
У залежнасці ад суадносін паветра і бензіну адрозніваюць сумесі: нармальнага саставу (15 кГ паветра ў сумесі з 1 кГ бензіну), беднага саставу (на 15 кГ паветра прыходзіцца менш 0,7 кГ бен
Рыс. 59. Схема прасцейшага карбюратара:
/— паплаўковая камера; 2—дазіруючае прыстасаванне; — змяіпальная камера; 4—дросельная засланка; 5— распыляльнік; 6'—жыклёр;