• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству Частка II

    Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству

    Частка II

    Памер: 138с.
    Мінск 1958
    204.31 МБ
       Калі вада ахалодзіцца ніжэй 70°, балончык тэрмастата пад дзеяннем разрэджання сціснецца і асноўны клапан закрые шлях вадзе ў радыятар. У гэты час перапускны клапан, адкрываючыся, будзе накіроўваць ваду праз абводны канал у помпу (рыс. 45, а, 46, а).
       Для рэгулявання інтэнсіўнасці абдзімання радыятара ўперадзе яго ўстаноўлены металічныя створкі, жалюзі, якія адкрываюцца і закрываюцца вадзіцелем з кабіны.
    
    41
    
       Тэмпература вады ў сістэме ахаладжэння вымяраецца тэрмометрам электраімпульснага тыпу. Ен складаецца з давальніка, устаноўленага ў галоўцы блока цыліндраў, і ўказальніка на шчытку прыбораў (рыс. 47).
    
    Рыс. 46. Схема цыркуляцыі         Рыс. 47. Схема тэрмометра
    
    вады ў сістэме ахаладжэння:           электраімпульснага тыпу:
    
    a — асноўны клапан тэрмастата за           / — кантакты давальніка; 2 — спі
    крыты; б—асноўны клапан тэрма               раль; 3 — біметалічная пласціна
    стата адкрыты.                    ўказальніка; 4  стрэлка; 5 — біме
    талічная пласціна і спіраль давальніка; 6 — акумулятарная батарэя.
    
    корак радыятара закрываецца
    
    Рыс. 48. Схема будовы корка гарлавіны радыятара: / — паравы клапан; 2 — паветраны клапан.
    
       Тэмпература вады ў сістэме ахаладжэння прагрэтага рухавіка павінна быць 85—90°.
       Для змяншэння страт вады ад выпарэння або расплёсквання герметычна. У корку ёсць два клапаны (рыс. 48): паравы 1 і паветраны 2.
       Паравы клапан засцерагае сістэму і асабліва радыятар ад разрыву і выпучвання: ён адкрываецца, калі вада закіпае і ціск у сістэме дасягае 1,25 ат.
       Паветраны клапан не дапускае змяцця радыятара пры ахаладжэнні. Ен адкрываецца пры наяўнасці ў сістэме разрэджання ў 0,8 ат.
    
       У закрытай сістэме ахаладжэння не патрэбна частая даліўка вады, а таму змяншаецца адкладанне накіпу на сценках рубашкі блока цыліндраў і павялічваецца цеплаперадача да сценак.
    
    42
    
        У сістэму ахаладжэння некаторых рухавікоў (пераважна легкавых аўтамабіляў) уключаюцца дадатковыя прыборы абагрэву кузава і кабіны. Так, для хуткага прагрэву халоднага рухавіка на некаторых аўтамабілях устанаўліваюцца спецыяльныя пускавыя падагравальнікі.
        Пускавы падагравальнік (рыс. 49) складаецца з гарачынёвай трубы 1, што праходзіць унутры вадзянога катла 3. Вадзяны ка
    
    
    Рыс. 49. Пускавы падагравальнік:
    
    / — гарачынёвая труба; 2 — патрубак; J — вадзяны кацёл; 4—лямпа; 5 — варонка: 6 — корак; 7 — патрубак.
    
    цёл злучан патрубкамі 2 і 7 з вадзяной рубашкай. Вада ў кацёл наліваецца праз варонку 5 пры адкрытым корку 6. Для нагрэву вады ў катле ў гарачынёвую трубу ўстаўляюць паяльную лямпу 4. Полымя лямпы награвае ваду ў катле і масла ў паддоне картэра. Нагрэтая вада цыркулюе праз вадзяную рубашку і прагравае рухавік.
    
    
    ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ДА РАЗДЗЕЛА V «СІСТЭМА АХАЛАДЖЭННЯ»
    
       1.  Знайсці дэталі сістэмы ахаладжэння на рухавіку пры дапамозе табліцы.
       Уразумець прызначэнне і прынцыпы дзеяння:
    
    
    43
    
       а)    рубашкі ахаладжэння;
       б)    радыятара;
       в)    параадводнай трубкі;
       г)    клапанаў паравога і паветранага корка радыятара;
       д)     вадзяной помпы;
       е)    водаразмеркавальнай трубы;
       ж)     тэрмастата;
       з)    вентылятара;
       і)    жалюзей;
       к) дадатковага абсталявання (абагравальніка).
       2.    Прасачыць шлях руху вады ў сістэме ахаладжрння на рухавіку:
      а)    пры адкрытым асноўным клапане тэрмастата: радыятар — помпа — водаразмеркавальная труба — рубашка блока і галоўкі блока цыліндраў—асноўны клапан тэрмастата — радыятар;
      б)    пры закрытым асноўным клапане тэрмастата: помпа — водаразмеркавальная труба — рубашка блока і галоўка блока цыліндраў — перапускны клапан тэрмастата — абводны канал — помпа.
    
    
    
    Рыс. 50. Праверка работы тэрмастата.
    
    Рыс. 51. Спосаб нацягвання рэменя прывода вентылятара і генератара току.
    
       Начарціць схемы сістэмы ахаладжэння і ўказаць стрэлкамі шлях руху вады пры адкрытым і пры закрытым клапане тэрмастата.
       3.    Разабраць помпу, азнаёміцца з будовай яе дэталей і ўразумець яе работу,
    
    44
    
       Паслядоўнасць разборкі помпы:
       а)    адкруціць болт (або выпрасаваць штыфт) мацавання, ступіцы, вентылятара і зняць ступіцу;
       б)       выняць стопарнае кольца падшыпнікаў вала помпы;
       в)    адкруціць вінт, які мацуе на вале крыльчатку помпы, і зняць крыльчатку;
       г)       выпрасаваць з корпуса вал помпы з падшыпнікамі;
       д)    выняць стопарнае кольца з ступіцы крыльчаткі і разабраць самападжымны сальнік.
    
       4.        Зняць тэрмастат і праверыць яго работу:
       а)     адкруціць гайкі шпілек мацавання патрубка галоўкі блока, зняць патрубак;
       б)        выняць тэрмастат, ачысціць яго ад накіпу;
       в)     апусціць тэрмастат у сасуд з вадой і праверыць яго работу (рыс. 50); пачатак адкрыцця асноўнага клапана тэрмастата пры
    
    тэмпературы 68—70 ; поўнае пры астыванні клапан павінен шчыльна закрывацца.
       5.    Сабраць помпу і вентылятар.
        Устанавіць і замацаваць корпус помпы на блоку цыліндраў.
        Надзець рэмень на шківы каленчатага вала, помпы і генератара. Адрэгуляваць нацягванне рэменя.
        Паслядоўнасць аперацый рэгуліроўкі нацягвання рэ
    
    адкрыццё пры тэмпературы 85°С;
    
    Рыс. 52. Спосаб абмеру нацягвання рэменя прывода вентылятара і генератара.
    
    меня вентылятара:
       а)      адпусціць болт на ўстановачнай планцы генератара (рыс. 51);
    
       б)       адхіліць генератар і закруціць болт;
       в)       праверыць нацягванне (рыс. 52). Нацягванне лічыць правільным, калі пад ціскам 3—4 кГ/см² (націск вялікага пальца)
    
    прагінанне рэменя будзе 15—25 мм.
    
    Ужываемыя інструменты
       1.   Ключы 12 мм, 14 мм, 17 мм.
       2.   Барадок.
       3.   Малаток 300 г.
       4.   Ціскі паралельныя.
       5.   Пасатыжы.
       6.   Награвальны прыбор (гарэлка, электраплітка).
       7.   Шкляны сасуд для вады.
       8.   Тэрмометр са шкалой да 100°.
       9.   Маштабная лінейка.
    
    45
    
    
            Кантрольныя пытанні
    
       1.   Назавіце асноўныя дэталі сістэмы вадзянога ахаладжэння і іх назначэнне.
       2.   Ці будзе адбывацца цыркуляцыя вады ў сістэме ахаладжэння пры адсутнасці помпы?
       3.   Чаму вада ў закрытай сістэме ахаладжэння закіпае пры тэмпературы звыш 100°?
       4.   Якую ваду лепш наліваць у сістэму ахаладжэння — жорсткую ці мяккую?
       5.   Для чаго служыць вентылятар і як ён прыводзіцца ў вярчэнне?
       6.      Як цыркулюе вада ў сістэме ахаладжэння?
    
    
    
    РАЗДЗЕЛ VI
    
    
        СІСТЭМА ЗМАЗКІ
    
    
       Дэталі аўтамабільнага рухавіка адрозніваюцца высокай дакладнасцю размераў і чыстатой апрацоўкі.
       Аднак на іх паверхнях усётакі застаюцца мікраскапічныя няроўнасці, якія, узаемадзейнічаючы з такіміж няроўнасцямі другіх дэталей, ствараюць супраціўленне, якое называецца трэннем (рыс. 53, а).
    
    a
    
    Рыс. 53. Схемы работы паверхняў, якія труцца паміж сабой: a — сухое трэнне; б — вадкаснае трэнне.
    
       На пераадоленне сіл трэння затрачваецца частка індыкатарнай магутнасці рухавіка (10—15%).
       Змазка змяншае сілы трэння паміж дэталямі, таму што трэнне паміж спалучанымі металічнымі паверхнямі часткова замяняецца трэннем слаёў масла паміж сабой (рыс. 53, б)
       Апрача таго, дастатковая падача масла на паверхні, якія труцца, ахаладжае дэталі і ўносіць з сабой прадукты іх зносу — драбнейшы металічны пыл.
       У аўтамабільным рухавіку змазваюцца дэталі крывашыпнашатуннага механізма: карэнныя і шатунныя падшыпнікі, цыліндры і'поршні, пальцы, верхнія галоўкі шатуноў і дэталі газаразмеркавальнага механізма: падшьшнікі размеркавальнага вала, кулачкі і талеркі штурхача, якія накіроўваюць утулкі ў блоку, і шасцерні газаразмеркавальнага механізма.
    
    
    46
    
    47
    
       У сучасных рухавіках прымяняецца камбінаваная сістэма змазкі (рыс. 54), сутнасць якой заключаецца ў тым, што да найбольш адказных спалучэнняў масла падаецца пад ціскам масляной помпы 1, а на астатнія дэталі масла распырскваецца з зазораў у падшыпніках і спецыяльных адтулін у ніжніх галоўках шатуноў.
       Запас масла ўтрымліваецца ў паддоне картэра 2, куды яно заліваецца праз масланапаўняльны патрубак 3 да ўзроўню, указанага верхняй меткай маславымяральнага стрыжня. 3 паддона масла засасваецца масляной помпай праз маслапрыёмнік плаваю
    
    чага тыпу 4.
    
    Масляная помпа шасцерневага тыпу складаецца з корпуса, накрыўкі, двух шасцерняў 18, валіка 19 і шасцярні прывода 20. Шасцерні помпы нагнятаюць масла праз фільтр грубай ачысткі шчыліннага тыпу 5 у галоўную масляную ма
    
    2— з — 4 —
    5 
    
    / — фільтруючы элемент; фільтруючыя пласціны; прамежкавыя пласціны; ачышчальныя пласціны; перапускны клапан.
    
    Рыс. 55. Фільтр грубай ачысткі:
    
    гістраль 6, што праходзіць у целе блока. Фільтр грубай ачысткі ўключан у сістэму змазкі паслядоўна.
       3 галоўнай магістралі масла па каналах у перагародках картэра паступае да карэнных падшыпнікаў 13, да падшыпнікаў размеркавальнага вала 11, да шасцерняў прывода газаразмеркавальнага механізма. Па прасвідраваных каналах у шчоках каленчатага вала масла падаецца да шатунных падшыпнікаў, а па спецыяльнай трубцы 8 частка масла адводзіцца ў фільтр тонкай ачысткі 12. Фільтр тонкай ачысткі ўключан у сістэму змазкі паралельна.
       Філыр грубай ачысткі (рыс. 55) складаецца з набору металічных пласцін 1, паміж якімі маюцца невялікія шчыліны для пропуску масла. У фільтры грубай ачысткі затрымліваюцца параўнаўча буйныя часцінкі (да 0,08 мм).
       Фільтр тонкай ачысткі (рыс. 56) складаецца з кардонных дыскаў 4, шчыльна злучаных у пакет. У ім утрымліваюцца драбнейшыя механічныя прымесі (да 0,001 мм).
                            Тэмпература масла ў рухавіку не па
    
    вінна перавышаць 90°С, бо пры больш высокай тэмпературы яно разрэджваецца і губляе свае якасці, неабходныя для змазвання. Для ахаладжэння масла ў сістэму змазкі паралельна ўключан масляны радыятар (рыс. 54, 14), які ўстанаўліваецца ўперадзе вадзянога радыятара. Праз масляны радыятар прапускаюць масла, калі тэмпература паветра знадворку бывае вышэй 20°С або калі рэжым работы рухавіка бывае цяжкім (рух па гразі, рыхламу снегу і г. д.).
    
    48
    
       Рэгуляванне патокаў і ціску масла ў сістэме змазкі выконваюць клапаны.
      1)    Рэдукцыйны клапан (рыс. 54, 9) не дапускае павышэння ціску ад помпы звыш 4,5 кГ/см². Пры павялічаным ціску шарык адыходзіць ад сядла клапана, сціскае спружыну, і масла цыркулюе ўнутры помпы з поласці нагнятання 1 у поласць усасвання 2. Клапан устаноўлен у накрыўцы корпуса масляной помпы (рыс. 54, 9).