• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству Частка II

    Дапаможнік да практыкума па машыназнаўству

    Частка II

    Памер: 138с.
    Мінск 1958
    204.31 МБ
       5.    3 якіх дэталей складаецца хадавая частка?
       6.    Як і калі карыстаецца вадзіцель механізмамі кіравання і механізмамі тармазоў?
    
    РАЗДЗЕЛ п
    
        РУХАВІК
    
       На сучасных аўтамабілях ужываюцца цеплавыя рухавікі ўнутранага згарання поршневага тыпу. Гэта рухавікі, у якіх гарэнне паліва і расшырэнне газаў, г. зн. выдзяленне цяпла і пеоатварэн
    
    
    12
    
    не яго ў механічную энергію, адбываецца непасрэдна ўнутры цыліндра.
       Работа рухавіка забяспечваецца двума механізмамі: крывашыпнашатунным і газаразмеркавальным (рыс. 13).
       Крывашыпнашатунны механізм складаюць цыліндр 1 з галоўкай 2, поршань 3, поршневы палец 4, шатун 5, каленчаты вал 6, махавік 7 і картэр 8.
    
    Рыс. 13. Схема аднацыліндравага рухавіка: / — цыліндр; 2 — галоўка цыліндра; 3 — поршань; 4 — поршневы палец; 5 — шатун; 6 — каленчаты вал; 7—махавік; 5картэр; 9 — упускны клапан; 10— выпускны клапан; 11 — спружыны клапанаў; 12 — штурхачы; 13 — размеркавальны вал.
    
        Газаразмеркавальны механізм складаецца з клапанаў, упускнога 9 і выпускнога 10 з спружынамі 11, штурхачоў 12, размеркавальнага вала 13 і шасцярні прывода вала.
        Рухавікі ўнутранага згарання падзяляюцца на дзве групы: карбюратарныя і дызельныя.
        У карбюратарных рухавіках гаручая сумесь (сумесь пары бензіну і паветра) нарыхтоўваецца паза цыліндрам (у карбюратары) і запальваецца ў цыліндры электрычнай іскрай.
    
    13
    
      . У дызельных рухавіках гаручая сумесь утвараецца ўнутры цыліндра шляхам упырсквання ў яго паліва і самазапальваецца пад уплывам высокай тэмпературы сціснутага ў цыліндры паветра.
        Рухавікі абодвух тыпаў: і карбюратарныя, і дызелі — могуць быць чатырохтактнымі і двухтактнымі.
    
    
    
        Чатырохтактны цыкл карбюратарнага рухавіка
    
    
        У рухавіку ўнутранага згарання энергія паліва ператвараецца ў механічную энергію. 3 гэтай мэтай цыліндр рухавіка запаўняецца гаручай сумессю. Унутры цыліндра сумесь згарае і награвае газы. Расшыраючыся, яны перамяшчаюць поршань і ўтвараюць работу. Затым адпрацаваўшыя газы выдаляюцца з цыліндра, і ён зноў запаўняецца гаручай сумессю. Усе працэсы, якія забяспечваюць работу рухавіка, паўтараюцца.
    
    Рыс. 14. Схема становішчаў поршня ў мёртвых пунктах і аб’ём цыліндра.
    
        Спалучэнне гэтых працэсаў, якія паслядоўна паўтараюцца ў цыліндры рухавіка, называецца рабочым цыклам, a кожны працэс—тактам.
        Крайняе верхняе становішча поршня ў цыліндры называецца верхнім мёртвым пунктам (в. м. п.), крайняе ніжняе — ніжнім мёртвым пунктам (н. м. п.). Шлях, пройдзены поршнем ад аднаго мёртвага пункта да другога, называецца ходам поршня (рыс. 14).
        Рух поршня суправаджаепца змяненнем абему, разме
    
    шчанага паміж дном поршня і галоўкай блока цыліндраў. Пры становішчы поршня ў верхнім мёртвым пункце над ім застаецца аб’ём камеры згарання.
       Так званы рабочы аб’ём цыліндра ўтвараецца пры руху
    
    поршня ад верхняга мёртвага пункта да ніжняга. Рабочы абём і аб ём камеры згарання ў суме складаюць поўны аб’ём цыліндра. Сума рабочых аб’ёмаў усіх цыліндраў шматцыліндравага рухавіка, выражаная ў літрах, называецца яго літражом.
       Чатырохтактны цыкл рухавіка складаецца з наступных працэсаўтактаў: I —упуску, II — сціскання, III — згараннярасшырэння, IV —выпуску (рыс. 15).
    
    
    14
    
       I.    Упуск. Поршань рухаецца ад верхняга мёртвага пункта да ніжняга. Аб’ём цыліндра павялічваецца і ў ім утвараецца разраджэнне. Адкрываецца ўпускны клапан і гаручая сумесь запаўняе цыліндр.
       Тэмпература газаў у канцы ўпуску ляжыць у межах 80—130°С, а ціск 0,6—0,9 кГ/см².
    
    
    111 Згаранне  расшырзпне                 R Выпцск
    Рыс. 15 Чатырохтактны рабочы цыкл карбюратарнага рухавіка.
    
       На індыкатарнай дыяграме (рыс. 16) працэс упуску паказан лініяй г—а, якая размяшчаецца пад лініяй 1 ат.
       II.    Сцісканне. Поршань рухаецца ад ніжняга мёртвага пункта да верхняга. Абодва клапаны закрыты, аб ём цыліндра змяншаецца, адбываецца сцісканне гаручай сумесі.
       Пры гэтым ціск унутры цыліндра павышаецца да 8— 10 кГ/см², а тэмпература сумесі дасягае 300°С. Сцісканне павышае тэмпературу сумесі, забяспечвае лепшае выпарэнне ў ёй паліва і садзейнічае хуткаму яго згаранню.
       Працэс сціскання характарызуецца каэфіцыентам е, які называецца ступенню сціскання. Ён уяўляе сабой адносіну поўнага аб’ёму цыліндра Улда аб’ёму камеры згарання Vc:
    
    Vc
    3 павелічэннем ступені сціскання павышаецца магутнасць і эканамічнасць рухавіка. Велічыня ступені сціскання сучасных рухавікоў знаходзіцца ў межах 6,0—7,5 і абмежавана фізічнымі ўласцівасцямі бензіну, які пры празмерна высокай ступені сціскання
    
    
    15
    
    згарае з велізарнай хуткасцю. Гэта ўзрыўное (дэтанацыйнае)' згаранне парушае нармальную работу рухавіка.
       На індыкатарнай дыяграме (рыс. 16) працэс сціскання паказваецца лініяй a—с.
    
    
    Рыс. 16. Індыкатарная дыяграма сапраўднага чатырохтактнага цыкла карбюратарнага рухавіка.
    
       III.   Згараннерасшырэнне. Гаручая сумесь у цыліндры ўспалымняецца электрычнай іскрай і, згараючы, выдзяляе вялікую колькасць цяпла.
       Згаранне адбываецца пры пастаянным аб’ёме.
       Пад дзеяннем цяпла ціск газаў унутры цыліндра рэзка ўзрастае.
       На індыкатарнай дыяграме (рыс. 16) працэс згарання характарызуецца лініяй с—z.
       У канцы згарання тэмпература газаў , у цыліндры дасягае 2500°С, ціск узрастае да 30 кГ/см².
       Пад ціскам газаў поршань рухаецца да н. м. п. Аб’ём цыліндра павялічваецца, газы расшыраюцца, тэмпература і ціск іх падаюць. У працэсе расшырэння энергія, якая атрымліваецца пры згаранні паліва, пераходзіць у энергію механічную. У канцы расшырэння ціск газаў у цыліндры падае да 4,5 кГ/см², а тэмпература зніжаецца да 1400°С.
       На індыкатарнай дыяграме (рыс. 16) працэс расшырэння характарызуецца лініяй z—b.
    
    
    16
    
       IV.    Выпуск. Пасля расшырэння поршань рухаецца да в. м. п. Праз адкрытыя адтуліны выпускнога клапана з цыліндра выдаляюцца адпрацаваўшыя газы.
       На індыка+арнай дыяграме (рыс. 16) працэс выпуску паказваецца лініяй b—г. У сярэднім ціск газаў пры выпуску роўны 1,2 кГ/см², а тэмпература — 700°С.
       3      чатырох тактаў цыкла толькі адзін (згараннерасшырэнне) з’яўляецца рабочым, астатнія тры — дапаможнымі.
       Такім чынам, чатырохтактны цыкл працякае за чатыры хады поршня або за два абароты каленчатага вала.
    
    
    
        Двухтактны цыкл карбюратарнага рухавіка
    
       У двухтактным рухавіку (рыс. 17) рабочы цыкл адбываецца за два хады поршня, г. зн. за адзін абарот каленчатага вала. Для ажыццяўлення рабочага цыкла ў два такты выкарыстоўваецца
    
    
    
    Рыс. 17. Двухтактны рабочы цыкл карбюратарнага рухавіка:
    1 — перапускны канал; 2 — упускны канал; 3 — картэр; 4 — выпускны канал.
    
    картэр. На працягу кожнага ходу поршня ў цыліндры і картэры адбываецца адначасова некалькі працэсаў:
        у час ходу поршня ўверх у цыліндры адбываецца сцісканне, а ў картэры — упуск гаручай сумесі (рыс. 17, а);°
        у час ходу поршня ўніз у цыліндры паслядоўна адбываецца: згаранне, расшырэнне (рыс. 17, б), выпуск і прадуўка (рыс. 17, е), а ў картэры — папярэдняе сцісканне і прадуўка.
        У сучасны момант двухтактныя карбюратарныя рухавікі ўжываюцца на матацыклах, маторных лодках, кіноперасоўках і іншых машынах, дзе не патрабуецца вялікая магутнасць.
    2 Беспалько — аўтамабіль                                      17
    
    
        Работа дызельнага рухавіка
    
       Цыкл дызельнага рухавіка, таксама як і карбюратарнага, можа быць чатырохтактным і двухтактным.
       Назвы працэсаў рабочага цыкла чатырохтактнага дызеля аналагічныя назвам тактаў карбюратарнага рухавіка: упуск, сцісканне, згараннерасшырэнне, выпуск. Аднак змест кожнага з гэтых працэсаў адрозніваецца ад зместу аднайменных працэсаў
    
    
    
    
      Рыс. 18. Двухтактны рабочы цыкл дызельнага рухавіка з праматочнай прадуўкай цыліндра:
    
    / — нагнятальнік; 2 — прадувачныя вокны; 3 — выпускны клапан Д — сцісканне, 5 — упырскванне паліва і згаранне, 13 — расшырэнне газаў, Г — выпуск і прадуўка цыліндра.
    
    18
    
    карбюратарнага рухавіка: у час упуску цыліндр запаўняецца паветрам, утварэння гаручай сумесі паза цыліндрам не адбываецца.
       Дызельны рухавік адрозніваецца высокай ступенню сціскання (е=14—16), і, як вынік гэтага, велічынёй ціску ў канцы гэтага працэсу (40—50 кГ/см²) і тэмпературай (700°С).
       Утварэнне сумесі адбываецца ўнутры цыліндра шляхам упырсквання паліва пад вялікім ціскам (100—200 кГ/см²) і найдрабнейшага распылення яго фарсункай.
       Сумесь успалымняецца пад дзеяннем высокай тэмпературы сціснутага паветра. Яна згарае пры пастаянным аб’ёме і пастаянным ціску.
       Расшырэнне газаў працякае больш інтэнсіўна, чым у карбюратарнага рухавіка, а тэмпература выпуску ніжэйшая.
       Чатырохтактныя рухавікі дызеля (з успалымненнем ад сціскання) прымяняюцца на трактарах, а таксама на аўтамабілях Мінскага завода (МАЗ525).
       Будова двухтактнага дызельнага рухавіка з праматочнай прадуўкай цыліндра (рыс. 18) адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі. У ніжнім поясе цыліндра ёсць спецыяльныя адтуліны — прадувачныя вокны 2. Для падачы паветра ў цыліндр на рухавіку ўстаноўлен нагнятальнік 1, а для выхаду адпрацаваўшых газаў цыліндр забяспечан выпускнымі клапанамі 3.
       У час ходу поршня ўверх (А) заканчваецца прадуўкавыпуск і адбываецца сцісканне паветра. У в. м. п. робіцца ўпырскванне паліва і яго ўспалымненне (Б).
       У пачатку ходу поршня ўніз (В) адбываецца гарэнне і расшырэнне, а заканчваецца ён выпускам і прадуўкай (Г). Нагнятальнік (кампрэсар) прадувае цыліндры. Паветра праходзіць у цыліндры праматокам праз упускныя вокны 2 да выпускных клапанаў 3. Поласць картэра ў працэсе напаўнення цыліндра не ўдзельнічае.
    
    
    
    
    
        Цеплавы баланс рухавіка
    
    
    
       У рухавіках толькі частка цеплыні, што выдзяляецца пры згаранні паліва, ператвараецца ў карысную работу. Астатняя цеплыня выходзіць з ахаладжальнай вадой, адпрацаваўшымі газамі і рассейваецца ў паветры.
       Размеркаванне цеплыні, згарэўшага ў цыліндры паліва, называецца цеплавым балансам рухавіка (рыс. 19).
       Размеркаванне цеплыні, выдзеленай палівам, адбываецца наступным чынам:
    
    2*                                                                              19