• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дэмакратыя i этычнае жыццё  Клаэс Г. Рын

    Дэмакратыя i этычнае жыццё

    Клаэс Г. Рын

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 256с.
    Мінск 1996
    59.86 МБ
    Праз арыгінальную канцэпцыю «грамадскай асобы», якая складаецца з кожнага з грамадзянаў і кіруецца маральнай і свабоднай воляй, Русо аднавіў ужо ў сацыяльнай абалонцы натуральную свабоду, страчаную чалавекам у грамадстве, заснаваным на пагадненні. Трэба адзначыць, што ў міжнародных зносінах кожная «грамадская асоба» па-ранейшаму знаходзіцца ў сваім натуральным стане27. Праз удзел у калектыўнай волі народу індывідуум цалкам падпарадкоўваецца аб’яднальнай палітычнай уладзе і адначасова застаецца гаспадаром самога сябе, паколькі агульная воля вырастае з волі кожнага асобнага чалавека, а «паслухмянасць перад законам, які створаны для самога сябе, ёсць
    свабода»28. Індывідууму няма прычыны баяцца, што суверэн будзе злоўжываць уладай, бо цела ніколі не захоча нанесці шкоду аднаму са сваіх членаў.
    У грамадскай супольнасці на аснове грамадскага пагаднення людскія ўчынкі, паводле сцвярджэння Русо, кіруюцца пачуццём справядлівасці і набываюць «маральную якасць», якой яны былі пазбаўлены ў сваім прыродным стане. Калі раней панавалі інстынкты, у першую чаргу любоў да сябе і жаль, то зараз у веданні чалавека знаходзяцца здольнасці, якія адпавядаюць яго статусу грамадскай істоты. Усе разам яны фарміруюць сацыяльную свядомасць, якая адсутнічала раней. Думку Русо можна трактаваць такім чынам, што праз грамадскае пагадненне гэтыя здольнасці выкарыстоўваюцца натуральнымі памкненнямі чалавека дзеля духоўнага ўзвышэння. Узнікае пачуццё права і абавязку. Па словах Джона Чарвета, «новая сацыяльная свядомасць грунтуецца на прыродзе і адначасова дапаўняе яе»29.
    Тут неабходна дадаць, што ў «Грамадскім пагадненні» Русо таксама вагаецца паміж храналагічным і абстрактным канцэптуальным аналізам і так і не вырашае, якая з гэтага вынікае двухсэнсоўнасць; напрыклад, падчас тлумачэння грамадскага пагаднення ён сцвярджае, што вядзе размову аб «пераходзе ад прыроднага стану да грамадскай супольнасці»30 і адначасова сыходзіць у сваёй аргументацыі з таго, што індывідуумы, якія заключаюць паміж сабой такое пагадненне, ужо валодаюць сацыяльнай свядомасцю, якая, апроч таго, з’яўляецца вынікам сацыяльнага існавання.
    Дык што менавіта ў грамадскім пагадненні робіць магчымым унікнуць заняпаду, у які прыходзілі розныя грамадствы на працягу гісторыі? Галоўным фактарам з’яўляецца тое, што яна заснавана на роўнасці: «Сацыяльны пакт не знішчае прыродную роўнасць, а, наадварот, замяшчае маральнай і прававой роўнасцю атрыманую ў спадчыну ад прыроды фізічную няроўнасць; так што людзі, няроўныя па сіле і розуму, робяцца роўнымі па дамоўленасці і праву»3’.
    Прыгадаем мы і тое, пгго, згодна з Русо, менавіта
    ўзнікненне няроўнасці праз ідэю маёмасці выклікала пераўтварэнне натуральнага пачуцця любові да сябе ў пыхлівасць і іншыя адзнакі разбэшчанасці, якія сведчаць аб адсутнасці атаясамлівання сябе з іншымі. Пазбегнуць гэтага, паводле пераканання Русо, магчыма, калі стварыць такія ўмовы, у якіх пачуццё любові да сябе, якое «заўсёды дабрадзейнае і заўсёды адпавядае пануючаму ў прыродзе парадку», атрымае свабоду. «Распаўсюдзьце любоў да сябе на іншых, і яна стане дабрадзейнасцю, якая мае карані ў сэрцы кожнага з нас»32. Ва ўмовах грамадскага пагаднення любоў да сябе робіцца моцнай маральнай сілай, паколькі «ўсе грамадзяне нясуць аднолькавыя абавязкі і павінны мець аднолькавыя правы»33. Такі характар роўнасці выключае разбэшчвальныя адносіны залежнасці і робіць для кожнага грамадзяніна магчымым атаясамліванне сябе з іншымі. Змест меркаванняў Русо можна далей тлумачыць такім чынам, што разам з натуральным пачуццём жалю любоў да сябе нараджае моцнае адчуванне сацыяльнай прыналежнасці. Гэты новы ўзровень атаясамлівання зрабіўся магчымым дзякуючы развіццю здольнасцяў чалавека, і аб ім можна весці размову як аб «маючым натуральнае паходжанне, паколькі любоў да іншых вынікае з натуральнага пачуцця любові да сябе (amour de sot) і вянчае яе»34.
    Для правільнага разумення канцэпцыі агульнай волі вельмі важна памятаць аб той ролі, якую Русо надае пачуццю любові да сябе. У «Эмілю» ён піша, штб любоў да роду чалавечага ёсць «нішто іншае, як любоў да справядлівасці ў нас саміх», карані якой, трэба адзначыць, энаходзяцца ў першабытных інстынктах чалавека. Ключавую ролю ва ўсведамленні канцэпцыі маральнасці Русо адыгрывае наступная заўвага, зробленая ім у «Эмілю»: «Любоў да іншых, якая вынікае з пачуцця самазадаволенасці, ёсць крыніца справядлівасці»35. Тая ж ідэя гучыць у «Грамадскім пагадненні»: «Чым яшчэ, як не фактам, што няма ніводнага чалавека, які б не суадносіў слова «кожны» з сабою і ў клопаце аб іншых не клапаціўся б аб сабе, можна растлума-
    чыць тое, што агульная воля заўсёды мае рацыю і што ўсе людзі імкнуцца да шчасця для ўсіх?»56 Іншымі словамі, маральнасць ёсць сацыяльны варыянт любові да сябе, які зрабіўся магчымы дзякуючы атаясамліванню сябе з іншымі. Калі памятаць аб тым, што ва ўмовах прыроднага ладу жыцця любоў да сябе ёсць, па сутнасці, імкненне да фізічнага самазахавання, то не выклікае ніякага здзіўлення вызначэнне Русо ў «Грамадскім пагадненні» і іншых працах мэты дзяржавы як забеспячэння ўзаемааховы. У пошуку прычын, дзеля якіх людзі аб’ядноўваюцца ў супольнае грамадства, «вы не знойдзеце іншай, акрамя забеспячэння бяспекі маёмасці, жыцця і свабоды кожнага члена грамадства»37. Мы, аднак, вернемся яшчэ да маральных падаплёкаў канцэпцыі самазадаволенасці Русо.
    Нягледзячы на шматлікія пераканальныя аргументы на карысць таго, што агульная воля павінна разглядацца як калектыўны, «пашыраны» варыянт натуральных памкненняў чалавека, зразумела, што яна выяўляе сабой не проста перанос любові да сябе і жалю з прыроднага ладу жыцця на іншы. Агульная воля ўзнікае ў сацыяльным кантэксце, дзе таксама адбываецца ператварэнне чалавека з «абмежаванай, тупой жывёлы» ў «разумную істоту і чалавека». Агульная воля ўдасканальваецца ва ўмовах «здзяйснення і развіцця»38 розных здольнасцяў чалавека. Агульную волю, такім чынам, можна разглядаць як вынік выкарыстання розных здольнасцяў чалавека яго сапраўднай прыродаю. Паколькі рухальнаю сілаю гэтых здольнасцяў з’яўляюцца натуральныя памкненні чалавека, то яны становяцца не сродкамі выраджэння, а складовымі элементамі цалкам маральнай палітычнай волі. Справа не толькі ў тым, што агульная воля мае быць у сацыяльным асяроддзі — яна звяртаецца да сацыяльных праблем. На глебе сацыяльнага жыцця натуральнае імкненне чалавека да дабра набывае новыя мэты і магчымасці. Перад Русо паўстае задача прадэманстраваць, якімі ў гэтых абставінах павінны быць паводзіны, якія б адпавядалі прыроднаму ладу жыцця.
    Заўвагі
    1	Jean-Jacques Rousseau. The First and Second Discourses. Рэд. Roger D. Masters, пераклад Roger D. Masters and Judith R. Masters (New York: St. Martin’s Press, 1964), First Discourse, 62.
    2	Jean-Jacques Rousseau. The Reveries of a Solitary. Bk. VI, 132.
    3	Пераклад змешчаны ў: Cassirer. The Question of Jean-Jacques Rousseau (Bloomington: Indiana University Press, 1963), 54.
    4	Jean-Jacques Rousseau. Emile. Bk. IV, 217,
    5	Jean-Jacques Rousseau. The Social Contract. Пераклад Maurice Cranston (Hammondsworth: Penguin Books, 1968), Bk. 1, Chap. VIII, 64-65.
    6	Rousseau. The First and Second Discourses (Second). 93, 103, 92-93.
    7	Ibid., 129, 132-133.
    8	Ibid., 150-151.
    9	Emile Durkheim. Montesquieu and Rousseau (Ann Arbor: Univer­sity of Michigan Press, 1960), 135.
    10	Rousseau. First and Second Discourses (Second). 151, 160.
    11	Cassirer. The Question of Jean-Jacques Rousseau. 54.
    12	Leo Strauss. Natural Right and History (Chicago: University of Chicago Press, 1953), 282.
    13	Rousseau. First and Second Discourses (First). 59.
    14	Rousseau. Social Contract. Bk. I, Chap. VI, 60.
    15	Rousseau. Confessions. Bk. IX, 377.
    16	Jean-Jacques Rousseau. A Discourse on Political Economy. Гл. y: The Social Contract and Discourses. Пераклад G. D. H. Cole (New York: E. P. Dutton & Co., 1950), 293.
    17	Rousseau. Social Contract. Bk. I, Chap. I, 49.
    18	Ibid., Bk. I, Chap. IV, 55, 58.
    19	Ibid., Bk. I, Chap. Ill, 52.
    20	Гл.: Paul Elmer More. «Justice». Гл. y: Aristocracy and Justice. Vol. IX of Shelburne Essays (11 Vols.; New York: Phaeton Press, 1967).
    21	Rousseau. Social Contract. Bk. 1, Chap. IX, 68.
    22	Ibid., Bk. I, Chap. VI, 60-61.
    23	Rousseau. Political Economy. 289.
    24	Rousseau. Social Contract. Bk. 1, Chap. VI, 61.
    25	Rousseau. Political Economy. 289-290.
    26	Rousseau. Social Contract. Bk. I, Chap. VII, 62.
    27	Rousseau. Political Economy. 290.
    28	Rousseau. Social Contract. Bk. I, Chap. VIII, 65.
    29	John Charvet. «Individual Identity and Social Consciousness in Rousseau’s Philosophy». Гл. y: Maurice Cranston and Richard S. Peters (eds.). Hobbes and Rousseau (Garden City: Anchor Books, 1972), 476.
    30	Rousseau. Social Contract. Bk. I, Chap. VIII, 64.
    31	Ibid., Bk. I, Chap. IX, 68.
    32	Rousseau. Emile. Bk. IV, 174, 215.
    33	Rousseau. Social Contract. Bk. II, Chap. IV, 76.
    34	Charvet. «Individual Identity and Social Consciousness in Rous­seau's Philosophy». 478.
    35	Rousseau. Emile. Bk. IV, 215, 197n.
    36	Rousseau. Social Contract. Bk. II, Chap. IV, 75.
    37	Rousseau. Political Economy. 293.
    38	Rousseau. Social Contract. Bk. I, Chap. VIII, 65.
    Раздзел VII
    Агульная воля
    Русо сыходзіць з таго, што агульная воля служыць не для выяўлення групавых, асобных і адвольных меркаванняў. Яна, наадварот, ёсць прынцып вызначэння маральнасці. I тым не менш, агульная воля часта паўстае ў яго проста як сума ці гарманічная сукупнасць «асабістых інтарэсаў». «Сацыяльнае адзінства вынікае з агульнага ў розных інтарэсах; грамадства не магло б існаваць без супадзення розных інтарэсаў у тым ці іншым кірунку. Кіраванне грамадствам павінна грунтавацца менавіта на тым, што аб’ядноўвае розныя інтарэсы»1.
    Аналіз «асабістых жаданняў» грамадзян суправаджаецца ў Русо сцвярджэннем, што «калі мы выкінем з гэтых самых волей узаемавыключныя плюсы і мінусы, то розніцай паміж імі будзе агульная воля». Пастулат Русо аб тым, што агульная воля можа быць агульнай толькі «з улікам усіх галасоў», таксама адзначаны імкненнем да колькаснага выражэння. Больш агульны характар і выказванне Русо аб працы заканатворцы, у якім ён сцвярджае, што «без свабоднага волевыяўлення людзей няма ніякай гарантыі, што воля асобнага індывідуума будзе адпавядаць агульнай волі». У іншым кантэксце ён недвухсэнсоўна заяўляе, што «любы закон, які не ратыфікаваны персанальна самім народам, не мае сілы; гэта ўвогуле не закон». Падаплёка відавочна тая, што агульная воля не існуе асобна ад сапраўднага галасавання ва ўсенародна выбраным органе. Элемент эгалітарнага індывідуалізму ў філасофіі Русо прыкметны яшчэ больш